Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Трэба помніць!

22 чэрвеня спаўняецца пяцьдзесят гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая ўвайшла ў нашу гісторыю як небывалая па жорсткасці, трагізму і гераізму бітва шматнацыянальнага савецкага народа супраць фашызму, 1418 дзён і начэй людскога гора на фронце і ў тыле, непахіснай мужнасці і адвагі салдатаў, партызанаў і падпольшчыкаў.

22 чэрвеня 1941 года на нашу краіну напаў вораг. Каварны, моцны, жорсткі. Фашысцкая Германія і саюзнікі сканцэнтравалі на граніцы з СССР велізарную армію: каля 5,5 млн. салдат, удвая менш танкаў і ўтрая менш авіяцыі.

Адным з першых вайну сустрэлі байцы і камандзіры 6-й і 42-й стралковых дывізій, якія ажыццявілі масавы легендарны подзвіг пры абароне Брэсцкай крэпасці. Адразу ж уступілі ў бой і войскі, якія дыслакаваліся ў Кобрыне. Гераічна змагаліся летчыкі 123-га авіяпалка маёра Сурына. Сам камандзір правёў чатыры паветраныя баі, збіў тры варожыя самалёты, але ў час апошняга бою быў сам смяротна паранены. У баі каля Жабінкі лейтэнант Рабцаў адным з першых савецкіх лётчыкаў у гэтай вайне здзейсніў паветраны таран. На поўнач ад Кобрына вораг быў спынены байцамі 22-й танкавай дывізіі генерал-маёра Пуганава. Экіпаж камуніста Віктара Скварцова на палаючым танку БТ-7 тараніў варожую машыну. У жорсткім баі ўдзельнічаў непасрэдна сам Пуганаў і загінуў. Сілы былі няроўныя, і к вечару 23 чэрвеня фашысты ўступілі ў горад Кобрын. Пачаўся самы трагічны перыяд за ўсю яго 700-гадовую гісторыю... Больш як 12 тысяч кабрынчан загінулі за гады вайны. Восем вёсак раёна разам з жыхарамі былі спалены гітлераўцамі. Нанесены велізарны матэрыяльны ўрон народнай гаспадарцы. Патрабавалася шмат гадоў пасля Перамогі, каб загаіць страшную рану, аднавіць разбураную гаспадарку. Цяжкай, вельмі цяжкай была цана гэтай Перамогі. І нам усім трэба помніць аб гэтым.

Трэба помніць // Кобрынскі веснік. – 1991. – 22 чэрвеня. 23 чэрвеня фашысты ўступілі ў горад Кобрын.

Популярные материалы