Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Народная барацьба на акупіраванай тэрыторыі

З першых дзён акупацыі насельніцтва Кобрыншчыны паднялося на барацьбу. Зверства фашыстаў толькі ўзмацнялі ўсенародны адпор агрэсара. Смела і адважна дзейнічалі на Кобрыншчыне партызанская брыгада імя Чапаева, атрад імя Кірава, Катоўскага, Шчорса, Шыша, дыверсійная падрыўная група атрада імя Суворава.

Увесь час акупацыі ў горадзе працаваў падпольны антыфашысцкі камітэт, падтрымлівалася сувязь з партызанамі, якія знаходзіліся ў навакольных лясах. Напачатку жніўня 1941 г. у в. Турная быў створаны падпольны антыфашысцкі камітэт, старшынёй яго быў абраны Зміцер Барысюк.

Актыўна дзейнічала ў Кобрыне і група жонак вайскоўцаў, загінуўшых пры абароне Брэсцкай крэпасці. Барацьба падпольшчыкаў у гады акупацыі была складовай часткай маштабнага партызанскага руху, якое пачыналася з невялікіх разрозненых груп. Групы гэтыя папаўняліся жыхарамі навакольных вёсак і байцамі Чырвонай Арміі, якія з-за раненняў засталіся на тэрыторыі раёна.

Восень 1941 - вясна 1942 гг. - гэты час назапашвання сіл партызан, збор зброі, праца сярод насельніцтвы. Шырокаму размаху партызанскага руху спрыяла і тая акалічнасць, што Кбрынскі раён мае шмат лясных масіваў. Так, з паўночнага боку размешчаны Дахлаўскі лес, у якім з самага пачатку вайны грунтаваўся атрад імя Чапаева, які вырас у брыгаду таго ж імя ў складзе 4-х партызанскіх атрадаў: імя Арлова, Малянкова, Паставалава і Чапаева. Гэты атрад быў асноўнай ударнай сілай партызанскага руху ў раёне Кобрына.

З усходняга боку знаходзяцца Грушаўскі і Дзеткавіцкі лясы, якія займаў партызанскі атрад імя Кірава. У гэтых лясах спыняліся і рэйдавыя атрады іншых партызанскіх злучэнняў. Тут пачынаў сваю дзейнасць і партызанскі атрад імя Шыша.
З паўднёва-заходняга боку размешчаны Старасельскі і Чарнянскі лясы, дзе дзейнічаў партызанскі атрад імя Чэрнака, названы ў гонар свайго арганізатара і камандзіра разведкі Чэрнака Міхася Нікіціча, загінуўшага ў баю з гітлераўскімі захопнікамі. У 1943 г. ад атрада адлучылася група партызан, якая вырасла ў атрад імя Фрунзе.

На паўднёва-усходнім баку ў раёне Дзівінскіх балот за Дняпроўска-Бугскім каналам знаходзіўся атрад імя Шчорса, у задачы якога ўваходзіла ахова партызанскага аэрадрома каля в. Сварынь, падрыхтаванага да прыёму самалётаў з Вялікай Зямлі. Там жа грунтаваўся і партызанскі атрад імя Катоўскага.

Акрамя вышэйназваных партызанскіх атрадаў, у лясах пад Кобрынам у 1943 г. утварыліся дзве разведвальна-дыверсійныя групы ад штаба Чырвонай Арміі. Адна з іх, пад камандаваннем В. Савельева, грунтавалася ў Дахлаўскім лесе, іншая, пад камандаваннем А. Нікіціна, - недалёка ад в. Акцябр.

Такім чынам, горад з усіх бакоў быў акружаны партызанскімі фармаваннямі. Акупанты ніводнага дня не адчуваліся сябе паўнапраўнымі гаспадарамі на кобрынскай зямлі.

Популярные материалы


Комментарии


Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин