Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

У кожный вёскі – свае памяць і боль

Вось ужо шмат гадоў традыцыйным перадсвяточным мерапрыемствам напярэдадні Дня Перамогі з’яўляецца аўтапрабег па месцах баявой славы Кобрыншчыны. Не стаў выключэннем і гэты год.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі райвыканкама, лепшыя вучні школ горада, актывісты РА ГА «БРСМ», прадстаўнікі ваенна- патрыятычнага клуба пры Кобрынскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ сабрапіся на плошчы імя Леніна, адкуль быў дадзены старт прабегу. Як адзначыў у сваёй прамове намеснік старшыні райвыканкама Валерый Іванюк, Дзень Перамогі заўсёды быў і застаецца для ўсіх беларусаў святам, захаваць якое і перадаць нашчадкам - галоўная наша задача. Ні адно пакаленне не зрабіла для Айчыны больш, чым яны - тыя, хто загінуў на палях бітваў, быў закатаваны ў канцэнтрацыйных лагерах і ў засценках гестапа, хто да апошняй кроплі крыві адстойваў свабоду і незалежнасць сваёй краіны.

І вось калона аўтамабіляў у суправаджэнні ганаровага эскорту матацыклістаў - кобрынскіх байкераў, якія не першы раз прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемстве, ад’язджае ад горада. Наперадзе - вёскі Акцябр, Камень. Кустовічы, Шамятоўка, Дзямідаўшчына, Падзяменне, Грушава.

У кожнай вёсцы - свае загінуўшыя, свой боль. У кожнай у ганаровым каравуле каля мемарыяльных дошак кветкі... Толькі на тэрыторыі Гарадзецкага і Астроміцкага сельсаветаў, праз якія праходзіў маршрут прабегу, у час вайны было знішчана 226 двароў, 223 чалавекі былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Больш за 200 салдат загінулі на палях вайны. Сёння пра іх подзвіг напамінаюць помнікі і абеліскі...

Адзін з іх - у вёсцы Акцябр. Тут у гады ванны дзейнічала адна з разведвальна-дыверсійных груп, якія аказвалі вялікую дапамогу падпольшчыкам, пад камандаваннем камсамольца Аляксея Нікіціна. Менавіта яна выканала захоп звышсакрэтнага агента нямецкай службы СД, які наносіў вялікую шкоду ўсяму кобрынскаму падполлю. У адказ на гэта кіраўніцтва СД знішчыла ўсіх захопленых падпольшчыкаў, без вестак прапалі і іх сем’і... Вядомым лёс герояў стаў толькі пасля вызвалення Кобрына, калі чырвонаармейцы звярнулі ўвагу на вялікую клумбу з кветкамі сярод аднаго з двароў. Пад клумбай аказалася магіла, запоўненая целамі жанчын і дзяцей...

Вёска Кустовічы. За сувязь з партызанамі гітлераўцы расстралялі 14 чалавек - мужчын, жанчын, дзяцей, некоторым з якіх не споўнілася нават трох гадоў. Чым вінаватыя былі яны перад фашыстамі? Тым, што не пакарыліся... У той страшны дзень з прыгавораных цудам выжыў толькі Сяргей Каберскі, які ўвесь дзень да цемнаты нерухома праляжаў на марозе сярод целаў сваіх бацькоў і блізкіх. Яму было толькі восем гадоў...

Побач - магіла другой сям’і, мясцовых жыхароў Самасевічаў. Яны хавалі ў сябе партызана. Іх расстралялі на парозе ўласнай хаты... Засталіся двое дзяцей, якія ў той час былі на хутары ў сваіх родных. Сярод прысутных на мітынгу - Ганна Коркаш, дачка Емяльяна Назарчука, які таксама пахаваны тут. Ёй цяжка размаўляць, на твары слёзы - у памяці зноў і зноў асірацелых дзяцей вайны, жыве ў нашых весках? Колькі паламаных жыццяў пакінула за сабою вайна? Над брацкімі магіламі - цішыня. Хвіліна маўчання...

З кожным чарговым прыпынкам аўтапрабегу ўсплываюць старонкі гісторыі, аддаецца пашана загінуўшым, успамінаецца мінулае. Здавалася, нават надвор’е пайшло насустрач удзельнікам мерапрыемства - бліжэй да сярэдзіны дня скончыўся дождж, і на баявых ордэнах і медалях ветэранаў заззялі ласкавыя промні майскага сонейка. А вось і апошні пункт маршруту - салдацкі стол у кафэ «Утульнасць» ПУП «Гарадзецкае». Песні ваенных гадоў у выкананні народнага хору «Колас» і цёплая душэўная абстаноўка сталі выдатным фінальным эцюдам мерапрыемства, якое ў чарговы раз напярэдадні Дня Перамогі аб’яднала ўсе пакаленні.

Чарговы аўтапрабег вяртаецца ў Кобрын - каб у наступным годзе, згодна з добрай традыцыяй, распачацца зноў. Каб не забывала новае пакаленне пра тых, каму трэба быць удзячным за мірнае неба над галавою, за магчымасць жыць, працаваць, вучыцца - і ніколі ў жыцці не ведаць, што такое вайна.

Бялоў, Дз. У кожный вёскі – свае памяць і боль / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. – 2009. – 13 мая. – С. 1,2. На тэрыторыі Гарадзецкага і Астроміцкага сельсаветаў, праз якія праходзіў маршрут аўтапрабегу па месцах баявой славы Кобрыншчыны, у час вайны было знішчана 226 двароў, 223 чалавекі былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію.

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину