Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Каб уміраючы ўвасобіцца

Вялікая Айчынная вайна пакінула свае жорсткія адзнакі ў лёсах многіх людзей, у гісторыі гарадоў, пасёлкаў, вёсак. Загінула больш 20 мільёнаў чалавек. Некаторыя з іх вярнуліся да нас у назвах вуліц, плошчаў, паркаў, сквераў. Удзячная памяць захавала такія прозвішчы і ў нашым горадзе.

Кабрынчане добра ведаюць вуліцу Сурына. Той, чыё імя яна носіць, абараняў наш горад 22 чэрвёня 1941 года. Барыс Мікалаевіч Сурын нарадзіўся 2 жніўня 1907 года ў Ленінградзе, у сям’і служачых. З 1923 года працаваў рабочым на цагельным заводзе, а ў 1926 быў накіраваны на вучобу ў артылерыйскую школу. У 1928 пачаў служыць у Чырвонай Арміі, затым вучыўся ў ваеннай школе лётчыкаў, у 1938 годзе яго назначылі камандзірам эскадрыллі знішчальнага авіяпалка, а ў 1940 - камандзірам 123 знішчальнага авіяпалка.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны гэты полк нёс пастаяннае дзяжурства на асноўным аэрадроме і паблізу граніцы для перахвату нямецкіх самалётаў, якія парушалі нашу паветраную прастору. 22 чэрвеня 1941 года, каля дзвюх гадзін ночы, камандзір палка Б. М. Сурын падняў увесь асабовы састаў па баявой трывозе. Па яго загаду самалёты знялі з «чырвонай лінейкі», расцягнулі па аэрадрому і замаскіравалі ў кустах, якія акружалі лётнае поле. Гэта і выратавала тэхніку ад поўнага знішчэння ў першыя хвіліны вайны. Каля чатырох гадзін раніцы над аэрадромам паявілася першая армада фашысцкіх бамбардзіроўшчыкаў і высыпала на «чырвоную лінейку» увесь свой бом... і кулямётаў фашысты пачалі расстрэльваць асобныя цэлі.

Як толькі закончыўся налёт ворага, маёр Сурын аддаў загад усім узняцца ў паветра. У першы дзень вайны лётчыкі палка на працягу 10 гадзін вялі бесперапынны паветраны бой і збілі 30 варожых самалётаў, страціўшы пры гэтым 9 сваіх.

Барыс Мікалаевіч Сурын у гэты дзень правёў 4 паветраныя баі, збіў 3 самалёты ворага, але сам атрымаў смяротнае раненне. Ён змог яшчэ пасадзіць свой самалёт на аэрадром, але калі таварышы падбеглі да яго, камандзір быў мёртвы. Яго пахавалі непадалёку ад Кобрына.

Лётчыкі палка з гонарам спраўляліся з усімі заданнямі, што даручаліся ім у гады Вялікай Айчыннай вайны. А першы камандзір яго назаўсёды застаўся на Кобрынскай зямлі. Удзячныя жыхары яе па рашэнню выканкама раённага Савета дэпутатаў працоўных 17 чэрвеня 1964 года назвалі вуліцу яго імем.

У той жа дзень было прынята рашэнне перайменавань завулак імя Прамы ў вуліцу імя Пуганава. Савецкі военачальнік Віктар Паўлавіч Пуганаў нарадзіўся 27 студзеня 1901 года ў г.Астрахані. Працаваў пасыльным на чыгунцы, а ў 1919 годзе уступіў у Чырвоную Армію. У гады грамадзянскай вайны праявілася яго прыродная кемлівасць, востры розум і выключная адвага. На Каўказскім фронце ён ваяваў ужо камандзірам кулямётнага ўзвода, пазней удзельнічаў у ліквідацыі белагвардзейскіх банд на Кубані.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны вучыўся ў Маскве ў вышэйшай школе ваеннай маскіроўкі. У 1928 годзе закончыў ваенную акадэмію імя Фрунзе, пасля чаго быў накіраваны ў Ленінград выкладчыкам бранятанкавых курсаў.

У 1940 годзе яму было прысвоена званне генерал-маёра танкавых войск і са жніўня 1940 года па сакавік 1941 Віктар Паўлавіч служыў начальнікам упраўлення баявой падрыхтоўкі аўтабранятанкавых войск Чырвонай Арміі. Пазней ён быў назначаны камандзірам 22-й танкавай дывізіі 14 механізаванага корпуса, які дыслацыраваўся ў раёне Брэста. Тут ён і сустрэў Вялікую Айчынную вайну.

Нягледзячы на падтрымку авіяцыі, колькасную перавагу ў танкавых падраздзяленнях, гітлераўцы ў першыя гадзіны вайны з вялікімі стратамі змаглі прайсці толькі на пяць-сем кіламетраў ад граніцы. Сумесна з 6-й і 42-й дывізіямі 22-я танкавая ўпарта супраціўлялася націску ворага. Але сілы былі няроўныя, і, праследуемая дзвюма танкавымі дывізіямі, дывізія Пуганава са значнымі стратамі адыходзіла да Жабінкі. Каля 15 гадзін Пуганаў паведамляў, што рэшткі яго дывізіі сканцэнтраваліся ў 8-мі кіламетрах паўднёва-заходней Жабінкі.

У 6 гадзін раніцы войскі 4-й арміі нанеслі ворагу контрудар з раёна Жабінкі. У некалькіх месцах захопнікі былі адкінуты назад. Але праз паўгадзіны ім на дапамогу прыйшла авіяцыя. Пад яе прыкрыццём танкавая група Гудэрыяна перайшла ў наступленне. На рубяжы Камянец-Жабінка-Радванічы разгарэлася жорсткая бітва. Усё поле бою было ўсеяна палаючымі машынамі. Несучы вялікія страты, марудна, 22-я танкавая дывізія адступала ад Жабінкі на Кобрын. Каля 10 гадзін раніцы нашы воіны змаглі затрымаць ворага на рубяжы Тэўлі - Андронава - Патрыкі і да 16 гадзін вораг тут не зрабіў і кроку наперад. Каля 16 гадзін зноў успыхнуў бой. Гітлераўцы сцягнулі сюлы шмат авіяцыі, а наступленню папярэднічала магутная артпадрыхтоўка. Сустрэчны танкавы бой быў жорсткім. Савецкія воіны змагаліся да апошняй магчымасці. Непадалёку ад вёскі Імяніны геройскі загінуў у танку Віктар Паўлавіч Пуганаў. Тут байцы і пахавалі свайго камандзіра. Толькі ў 19 гадзін вораг змог захапіць Кобрын.

У канцы 50-х гадоў было зроблена перазахаванне ў брацкай магіле ўсіх воінаў, якія загінулі ў баях за наш горад. Побач з брацкай магілай перазаха- валі астанкі В. П. Пуганава, а сквер назвалі яго імем. Там жа ёсць помнік над магілай Героя Савецкага Саюза Арсенія Іванавіча Марозава.

А. I. Марозаў нарадзіўся 23 студзеня 1922 года ў вёсцы Слабодка Калінінскай вобласці. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання ён працаваў слесарам на Калінінскай прадзільнай фабрыцы і адначасова займаўся ў авіяспартклубе. У 1939 г. Арсеній Іванавіч паступіў у Батайскую ваенную школу пілотаў, і як толькі пачалася Вялікая Айчынная вайна, добраахвотнікам пайшоў на фронт. За гады вайны прайшоў шлях ад радавога да намесніка камандзіра авіяэскадрыллі. Ён біў ворага на Паўднёвым, Заходнім і 1-м Беларускім франтах. А. I. Марозаў быў лепшым лётчыкам корпуса, любімцам палка і дывізіі. За гады вайны зрабіў 271 баявы вылет, правёў 30 паветраных баёў, асабіста збіў 13 самалётаў ворага, 19 – у групавых баях. 4 варожыя самалёты знішчыў на аэрадромах, разбамбіў 3 чыгуначныя вагоны з боепрыпасамі, 18 аўтамашын з грузам.

Марозаў заўсёды паяўляўся там, дзе нашым войскам пагражала небяспека з паветра. Ён выконваў самыя адказныя баявыя заданні, а яго разведданыя былі выключна дакладнымі. 24 ліпеня 1944 года Арсеній Іванавіч Марозаў падняўся для выканання задання па разведцы войск ворага ў раёне Высока-Літоўска. Паміж Брэстам і Кобрынам, ля пераправы праз раку, убачыў вялікую колькасць варожай тэхнікі і войск. Сваё заданне ён выканаў і павінен быў вяртацца на аэрадром, але не змог абыякава праляцець міма ворага і папрасіў дазволіць штурмоўку. Круг за кругам Марозаў са сваім вядучым Н. Івановым знішчалі жывую сілу і тэхніку ворага. Гітлераўцы адкрылі па гэтай пары агонь і Марозаў быў смяротна паранены. У апошнія імгненні жыцця адважны лётчык пасадзіў самалёт на вызваленую тэрыторыю. Яго пахавалі ў Кобрыне, у скверы, які сёння носіць яго імя. Імем Марозава названа і адна з вуліц горада.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 года Арсенію Іванавічу Марозаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Пліско, Н. Каб уміраючы ўвасобіцца… / Н. Пліско // Камуністычная праца. – 1988. Пра герояў, якія абаранялі Кобрын у гады Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны носяць вуліцы горада, скверы, паркі. Пра Б.М Сурына, В.П. Пуганава, А.І. Марозава.

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину