Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

Забава

ЗАБАВА – вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 19 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 64 км ад Брэста. На шашы Кобрын-Макраны. 11 гаспадарак, 16 жыхароў (2005). 3 1890 г. Забава была ў валоданні біскупаў Кракаўскіх. У 1897 г. Забава – маёнтак (уладанне А.Юшкевіч) у Верхалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 1001 дзес. зямлі (1890), 6 двароў, 51 жыхар. У 1905 г. пасёлак, 47 жыхароў. У 1911 г. вёска ў Навасёлкаўскай вол. таго ж павета, 55 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 3 двары, 22 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Верхалескім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не, з 30.10.1959 г. ў Навасёлкаўскім с/с. У 1940 г. вёска налічвала 16 двароў, 84 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну Забава акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У сак. 1948 г. ў вёсцы пачалося будаўніцтва першага ў Дзівінскім р-не цагельнага з-да. Паводле перапісу 1959 г. 73 жыхары, у 1970 г. – 44 жыхары. У 1999 г. 12 гаспадарак, 22 жыхары, у складзе калгаса імя Чкалава (з 2004 СВК «Верхалескі»; цэнтр – в. Верхалессе).

Забалацце

ЗАБАЛАЦЦЕ – вёскаў Аніскавіцкім с/с, за 31 км на ПдУ ад г. Кобрын, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 75 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхава-Балоты. 10 гаспадарак, 15 жыхароў (2005). У 1890 г. Забалацце – пасёлаку складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 383 1/2 дзес. зямлі (разам з 3 іншымі пасёлкамі вёскі). У 1897 г. вёска Чалішчавічы (Забалацце), 9 двароў, 63 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 15 двароў, 79 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска налічвала 77 жыхароў У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 87 жыхароў, у 1970 г. – 74 жыхары. У 1999 г. 15 гаспадарак, 22 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 АТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).

Забужкi

ЗАБУЖКІ – вёскаў Хідрынскім с/с, за 5 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 41 км ад Брэста. На шашы Мінск-Брэст. 39 гаспадарак, 82 жыхары (2005). У 1890 г. Забужкі – вёска ў Прускаўскай вол. Кобрынскага пав., 68 дзес. зямлі. У 1905 г. ў вёсцы 93 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 9 двароў, 74 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. вёска налічвала 24 двары, 95 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Забужкі акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1948 г. арганізаваны калгас імя Будзённага (старшыня М.Амяльчук). Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 129 жыхароў, у 1970 г. – 118 жыхароў. У 1999 г. ў Забужках 39 гаспадарак, 95 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтр – в. Пескі).

Заверша

ЗАВЕРША – вёска ў Тэвельскім с/с, за 22 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 5 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст-Баранавічы), 72 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Пружаны-Высокае. 54 гаспадаркі, 93 жыхары (2005). У 1658 г. Завершы – сяло маёнтка Ківацічы ў Брэсцкім ваяв. ВКЛ. У 1717 г. фальварак. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пружанскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска Мураўёўскай вол. таго ж павета, 321 дзес. зямлі. Побач знаходзілася аднайменнае ўладанне О.Сандзецкага, 13 1/2 дзес. зямлі, і маёнтак Заверша, уладанне І.Багуслаўскай, 1882 1/2 дзес. зямлі (разам з хутарамі Ківацічы і фальваркамі Свішчы і Дзевяткі). У 1897 г. ў вёсцы 54 двары, 410 жыхароў, меліся хлебазапасны магазін, кузня; у сядзібе Заверша – 8 жыхароў, піцейны дом. У 1905 г. вёска, 399 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 41 двор, 201 жыхар. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с. У 1940 г. вёска налічвала 69 двароў, 558 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1950 г. 40 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «12 Сакавіка». Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 334 жыхары, у 1970 г. – 293 жыхары. У 1999 г. 70 гаспадарак, 134 жыхары, у складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр – в. Дзевяткі).У в. Заверша нарадзіўся акадэмік Акадэміі навук БССР, доктар ветэрынарных навук, праф., засл. дзеяч навукі БССР М.К.Юскавец.

Завужоўе

ЗАВУЖОЎЕ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 18 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст-Баранавічы), 64 км ад Брэста. Аўтадарогі адыходзяць на Пружаны, Камянец. 37 гаспадарак, 82 жыхары (2005). Назва сучаснай вёскі паходзіць ад р. Ужавая, якая ўпамінаецца ў 1563 г. на мяжы з сялом Залессе.  У 1597 г. Завужоўе – сяло ў Залескім войтаўстве Кобрынскага староства, 13 валок зямлі. Пры сяле меўся засценак, 10 валок зямлі. У 1742 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі, 14 валок зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Казішчанскай вол. таго ж павета, 538 1/2 дзес. зямлі (разам з сядзібай Германы). У 1897 г. ў вёсцы (каля Маскоўска-Брэсцкай чыгункі і Кобрынска-Пружанскага гандл. шляху) 25 двароў, 201 жыхар, меўся вятрак. У 1911 г. 285 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 14 дамоў, 79 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Казішчанскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. вёска налічвала 35 двароў, 222 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў в. Завужоўе 227 жыхароў у 1970 г. – 176 жыхароў.У 1999 г. 42 гаспадаркі, 103 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтр – в. Тэўлі).

Закалнечча

ЗАКАЛНЕЧЧА – вёскаў Кісялёвіцкім с/с, каля Казацкага канала. За 14 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 59 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Балоты-Кобрын.У 1897 г. Закалнечча – фальварак (уладанне А.Гана) у складзе Блоцкай (Балоцкай) вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 9 жыхароў.У 1905 г. маёнтак налічваў 10 жыхароў. З 1921 г. калонія ў складзе Польшчы, у Балоцкай (Блоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 20 дамоў 152 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г.ў Кісялёвіцкім с/с. У 1940 г. хутары Закалнечча налічвалі 65 двароў, 254 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. Закалнечча – вёска, 126 жыхароў, у 1970 г. – хутар, 20 жыхароў у складзе калгаса «Новы шлях» (з 2004 «Магдалінскі»; цэнтр – в. Магдалін).
У сучасны перыяд вёска не заселена.

Закроснiца

ЗАКРОСНІЦА – вёска ў Залескім с/с, за 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Кобрын-Іванава, Мінск-Брэст. 108 гаспадарак, 270 жыхароў (2005). Упамінаецца ў 1563 г. як сяло Красноўскае. У 1742 г. Закросніца – сяло ў складзе Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі. У 1786 г. 15 валок зямлі; у 1789 г. ў Закросніцкім ключы той жа эканоміі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Залескай вол., 549 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак (Закросніцаці Пятрова), уладанне А.Цітовіча, 410 дзес. зямлі; пасёлак, розныя ўладальнікі, 24 дзес. зямлі. У 1897 г. ў вёсцы 68 двароў 460 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін; у маёнтку было 13 жыхароў. У 1905 г. вёска налічвала 471 жыхара. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 16 двароў, 105 жыхароў. У 1930-я г. працавала школа. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр сельсавета, з 16.7.1954 г. ў Залескім с/с. У 1940 г. вёска, 72 двары, 330 жыхароў меліся няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, магазін, сельсавет. Закросніцкі с/с налічваў 15 населеных пунктаў, 2615 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У сак. 1944 г. ў вёсцы ў баі з ням. акупантамі загінулі партызаны атрада імя Суворава І.В.Марозаў і К.Калагаў, а таксама 2 піянеры. На ўшанаванне памяці загінуўшых у 1973 г. на доме А.Е.Лакішыка ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 1950 г. ў вёсцы арганізаваны калгас «Змагар». Паводле перапісу 1959 г. ў в. Закросніца 312 жыхароў, у 1970 г. – 241 жыхар. У 1999 г. 112 гаспадарак, 266 жыхароў, на тэр. Брэсцкай сортавыпрабавальнай станцыі. Тут працуюць 8-гадовая школа, б-ка, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, клуб. Адзіночны курган на беразе р. Мухавец.

Залескi

ЗАЛЕСКІ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 29 км на ПдУ ад г. Кобрын, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 75 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай і далей па аўтадарозе Арэхаўскі-Кісялёўцы. 9 гаспадарак, 13 жыхароў (2005). У 1563 г. Залессе – урочышча-востраў с. Чалішчавічы Кобрынскай эканоміі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. Залескі – пасёлак у складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай вол., 383 1/2 дзес. зямлі (разам з 3 іншымі пасёлкамі в. Чалішчавічы). У 1897 г. вёска Чалішчавічы (Заліскі), 11 двароў, 67 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 11 двароў, 54 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска налічвала 61 жыхара. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў Залесках 63 жыхары, у 1970 г. – 55 жыхароў. У 1999 г. ў вёсцы 10 гаспадарак, 21 жыхар, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны). У в. Залескі нарадзіўся К.У.Тунчык, механік-вадзіцель баявой машыны пяхоты ў Афганістане, які загінуў 12.7.1987 г. ў баі пад г. Кандагар.

Залессе

ЗАЛЕССЕ – вёска, цэнтр Залескага с/с, каля Дняпроўска-Бугскага канала. За 8 км на У ад горада і чыг. ст. Кобрын, 54 км ад Брэста. На шашы Кобрын–Іванава. 268 гаспадарак, 741 жыхар (2005). Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленне ў Трокскім, а затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ. У 1563 г. Залессе – сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі, з якіх 2 валокі вольныя служкоўскія, 25 гаспадарак. У гэтым жа годзе каралеўскія рэвізоры перадалі значную частку зямель Грушаўскай царкве. У 1597 г. з 25 валок зямлі сяла 1 валока вольная была дадзена на войта (Даніла Грыдковіч), другая вольная – на шатэрніка (лавец птушак). Лістом караля Генрыха 6 валок сяла былі нададзены пажыццёва Войну Лавіцкаму, 17 валок зямлі былі «на плаце». У сяле дзейнічала карчма. У 1633 г. сяло Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі, з якіх паводле прывілея вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Уладзіслава IV Вазы 6 валок былі нададзены Марціну Лазавіцкаму. Пад 1644 г. пазначана ў вопісе дакументаў Віленскага цэнтр. архіва стараж. актавых кніг. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1867 г. адкрыта нар. вучылішча. У 1886 г. сяло – цэнтр Залескай вол., 28 двароў, 272 жыхары; знаходзіліся валасное праўленне, праваслаўная царква, школа. У 1890 г. ў Залессі 549 дзес. зямлі. Побач размяшчаўся аднайменны маёнтак, уладанне П.Штэрна, 276 дзес. зямлі. У 1897 г. сяло (пры гандл. шляху Кобрын–Антопаль), 38 двароў, 311 жыхароў, меліся царква, хлебазапасны магазін, валасное праўленне (пры ім жылы дом з 6 жыхарамі), нар. вучылішча, 3 жыхары. У вучылішчы ў 1892/93 навуч. годзе вучыліся 58 хлопчыкаў, у 1905–06 гг. – 73 хлопчыкі, 12 дзяўчынак.
Маёнтак пры паштовым шляху Пінск–Кобрын у 1897 г. налічваў 11 жыхароў. У 1905 г. Залессе – сяло, 320 жыхароў; маёнтак, 15 жыхароў; сядзіба, 11 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 33 двары, 237 жыхароў; фальварак – 2 двары, 18 жыхароў. У 1930-я г. працавала школа. 3 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім с/с, з 16.7.1954 г. – цэнтр сельсавета. У 1940 г. Залессе – хутары, 78 двароў, 382 жыхары; меліся запасы торфу, працаваў торфазавод. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У вызваленчых баях з ням. акупантамі ў 1944 г. загінулі 6 партызан атрада імя А.В.Суворава. Ахвяры пахаваны каля Дома культуры. У 1969 г. на магіле ўстаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць 28 аднавяскоўцаў што загінулі ў гады Вял. Айч. вайны. У 1948 г. 72 гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя А.В.Суворава. Паводле перапісу 1959 г. ў в. Залессе было 370 жыхароў, у 1970 г. – 397 жыхароў. У 1999 г. 228 гаспадарак, 620 жыхароў цэнтр калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»). Размешчаны будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса, 2 магазіны, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, дзіцячы сад, лазня, сталовая, сярэдняя школа, аддз. сувязі. У 1980 г. ў цэнтры вёскі пастаўлены помнік А.В.Сувораву.

Залессе

ЗАЛЕССЕ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 18 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 2 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст-Баранавічы), 62 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын-Камянец. 54 гаспадаркі, 105 жыхароў (2005). У 1563 г. Залессе – сяло Залескага войтаўства Кобрынскай эканоміі; 50 валок зямлі, з якіх 3 вольныя былі нададзены на служкоўства (падлазнікі), 1 вольная – на войта (Андрэй Бобр, меў 3 валокі зямлі), чыншавых («на плаце») 46 валок. Усяго 48 гаспадарак (сярод гаспадароў каваль, лаўнік). У 1597 г. сяло, 50 валок зямлі, з якіх 2 вольныя (на войта і асочніка). Нашчадкі А.Бабра валодалі 3 валокамі зямлі. Пры сяле дзейнічала карчма. У 1786 г. сяло той жа эканоміі; у 1790 г. фальварак, на які апошні вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў прывілей I. і С. Малішэўскім. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пружанскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай вол., 466 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, уладанне Б.Карыбут-Дашкевіча, 712 дзес. зямлі (разам з маёнткам Рынкі і ўрочышчам Асавіца). Пры в. Залессе мелася асобнае ўладанне М.Каліша, 44 1/4 дзес. зямлі. У 1897 г. ў вёсцы 37 двароў, 319 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін; у 1905 г. вёска налічвала 383 жыхары, хутар – 9 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 29 двароў, 138 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с. У 1940 г. вёска, 9 двароў, 356 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Залессе акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. 59 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Маладая гвардыя». Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 322 жыхары, у 1970 г. – 217 жыхароў. У 1999 г. 70 гаспадарак, 134 жыхары, у складзе калгас «1 Мая» (цэнтр – в. Дзевяткі). Ёсць клуб, бібліятэка.

Запруды

ЗАПРУДЫ – вёска ў Астроміцкім с/с, за 18 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 62 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын-Баранавічы. 91 гаспадарка, 239 жыхароў (2005). У 1886 г. Запруды – вёска Іласкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., меліся паштовая станцыя, крама. У 1890 г. вёска ў Падалескай вол. таго ж павета, 110 3/4 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне П.Шыраева, 736 дзес. зямлі (разам з фальваркам Астрамеч і лясной дачай Гіркаўка). У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: вёска (пры Маскоўска-Варшаўскай шашы), 18 двароў, 117 жыхароў; выселак Запруды (Дзеркачова), 1 двор, 7 жыхароў; былыя паштовая станцыя, 11 жыхароў, і карчма, 18 жыхароў; дом аховы № 14 на 17-й вярсце ад ст. Свадбіч – ст. Запруды, 6 жыхароў; дом Запруды (Бор), 6 жыхароў; лясныя старожкі: Запруды, 11 жыхароў, і Запруды (Горкаўка), 5 жыхароў; 3 прыватнаўласніцкія сядзібы – Запруды, 11 жыхароў; Запруды (Цямніца), 6 жыхароў; Запруды (Буда), 9 жыхароў. У 1905 г. Запруды – вёска (156 жыхароў) і маёнтак (22 жыхары). З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 14 двароў, 80 жыхароў; фальварак – 2 двары, 25 жыхароў. У 1927 г. адкрыта б-ка (45 кніг на польскай мове, 39 чытачоў); працавалі школа, тэатральны гурток, праводзіліся нядзельныя чытанні. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Красналескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска налічвала 20 двароў, 56 жыхароў; былы маёнтак –10 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Запруды акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У першыя дні вайны непадалёку ад вёскі размяшчаўся запасны камандны пункт 4-й арміі Зах. фронту. Каля вёскі ў баях з ням. акупантамі загінулі 27 сав. воінаў і 2 партызаны. Пахаваны каля лясніцтва (у 1957 устаноўлены помнік). У 1949 г. 27 гаспадарак з вёсак Запруды і Мачульнікі аб'ядналіся ў калгас «Чырвоны араты» (старшыня А.П.Брашавец). Паводле перапісу 1959 г. ў Запрудах было 128 жыхароў, у 1970 г. – 156 жыхароў. У 1999 г. 97 гаспадарак, 257 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (з 2004 ААТ «Астромічы»; цэнтр – в. Плянта). Працуюць магазін, амбулаторыя, базавая школа.

Засiмы

ЗАСІМЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, на паўд. беразе р. Дахлоўка (прыток Мухаўца). За 16 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 61 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Яромічы-Рэчыца і далей па шашы Мінск-Брэст. 65 гаспадарак, 153 жыхары (2005). У 1795 г. Засімы – 2 вёскі (3 двары, 20 жыхароў; 2 двары, 14 жыхароў) у Кобрынскай эканоміі Брэсцкага ваяв. ВКЛ. У 1890 г. адна вёска ў Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 368 1/2 дзес. зямлі. У 1897 г. ў вёсцы 34 двары, 217 жыхароў меўся хлебазапасны магазін. У 1905 г. было 273 жыхары. У 1911 г. – 296 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 44 двары, 231 жыхар. У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр Засімскага с/с, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 63 двары, 284 жыхары, меліся пач. школа, хата-чытальня, магазін, сельсавет. На тэр. сельсавета налічвалася 16 населеных пунктаў, 286 двароў, 1334 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну Засімы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У баях з ням. акупантамі каля вёскі ў 1942–43 гг. загінулі 26 партызан атрада імя Чапаева; пры вызваленні вёскі 17.7.1944 г. загінулі 43 сав. воіны. Пахаваны ў цэнтры вёскі (у 1958 устаноўлены абеліск). У 1950 г. 30 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя Тэльмана. Паводле перапісу 1959 г. ў Засімах было 283 жыхары, у 1970 г. – 235 жыхароў. У 1999 г. 72 гаспадаркі, 165 жыхароў, у складзе дапаможнай гаспадаркі «Засімы». Працуе магазін.

Зосiна

ЗОСІНА – вёска ў Астроміцкім с/с, за 28 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 73 км ад Брэста. Звязана з аўтадарогай Кобрын-Івацэвічы. 51 гаспадарка, 131 жыхар (2005). У 1921 г. Зосіна – вёска ў Байкоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв. Польшчы, 21 двор, 119 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Бакунскім с/с таго ж раёна. У Вялiкую Айчынную вайну Зосіна акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1970 г. вёска ў Астроміцкім с/с Кобрынскага раёна, 64 жыхары. У 1999 г. 54 гаспадаркі, 160 жыхароў, у складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр – в. Лука).

Навигация

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину

светильники потолочные двухламповые