Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

Ягалкi

ЯГАЛКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 11 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 48 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Макраны–Кобрын. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005). У 1559 г. Ягалкі – маёнтак у Кобрынскім пав. ВКЛ, уладанне С.Слібоўскага, Федкі і Сідара Кісловічаў. Даследчык межаў і тэр. Кобрынскага пав. XVI ст. С.Віслаух лічыў Ягалкі «радавым гняздом» шляхецкага роду Кісловічаў. Як уладальнікі маёнтка Кісловічы ўпамінаюцца ў вайск. перапісе 1567 г. Пад 1588 г. маёнтак Ягальскі пазначаны ў дакументах Віленскага цэнтр. архіва. У 1631 г. маёнтак у Брэсцкім ваяв. У 1749 г. Ягалкі згадваюцца як Кіслыя, Верхава, Кружына і Хадынічы. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Прускаўскай вол., 66 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладанне Р.Кяскевіча, 130 дзес. зямлі, і аколіца, 329 1/2 дзес. зямлі (розныя ўладальнікі). У 1897 г. існавалі: в. Ягалкі 1 (пры балоце Лозэ), 11 двароў, 80 жыхароў; Ягалкі 2 – выселак Лейбы Рымлянда, 4 жыхары; маёнтак Ягалкі, 5 жыхароў; 3 аколіцы Ягалкі, 89 жыхароў. Дзве аколіцы знаходзіліся пры ўрочышчы Валока, трэцяя (самая вялікая, 46 жыхароў) – непасрэдна каля вёскі. У 1905 г. аколіца, 85 жыхароў. У 1911 г. аднайменныя вёска (68 жыхароў) і аколіца (82 жыхары) у Прускаўска-Раманаўскай вол. таго ж павета. З 1921 г. вёска ўскладзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 26 дамоў, 147 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім сельсаветах, з 18.12.1972 г. зноў у Хідрынскім с/с. У 1940 г. вёска, 35 двароў 169 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў в. Ягалкі 76 жыхароў, у 1970 г. – 25 жыхароў. У 1999 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтр – в. Хідры).

Яромічы

ЯРОМІЧЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 58 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Івацэвічы. 263 гаспадаркі, 682 жыхары (2005). У 1599 г. ўпамінаюцца Ерамічы. У 1886 г. Яромічы – вёска Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 11 двароў 131 жыхар, 201 дзес. зямлі (на 1890); меліся Падалескае валасное праўленне, школа, царква, сінагога. У 1897 г. 29 двароў, 174 жыхары, дзейнічалі валасное праўленне, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, Падалескае нар. вучылішча, у якім у 1889/90 навуч. годзе займаліся 64 хлопчыкі, у 1892–93 гг. – 63 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі, у 1905– 06 гг. – 69 хлопчыкаў, 9 дзяўчынак. У 1911 г. 276 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 30 дамоў, 129 жыхароў. У 1905 г. 178 жыхароў. У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. – цэнтр сельсавета тых жа раёна і вобласці, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім с/с. У 1940 г. ў в. Яромічы 60 двароў, 188 жыхароў, дзейнічалі МТС, няпоўная сярэдняя школа, сельпо, магазін, хата-чытальня, аддз. сувязі, амбулаторыя, сельсавет (меўся тэлефон). У склад Яроміцкага с/с уваходзілі 23 населеныя пункты, 2967 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. 30 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Свабода» (старшыня Р.М.Давыдзюк). Паводле перапісу 1959 г. Яромічы налічвалі 206 жыхароў, у 1970 г. – 321 жыхара. У 1999 г. 271 гаспадарка, 840 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы). Ёсць магазін, дзіцячы сад, б-ка, амбулаторыя. Помнік архітэктуры – Свята-Міхайлаўская царква.

Яўсiмавічы

ЯЎСІМАВІЧЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 14 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Кобрын–Лунінец. 96 гаспадарак, 230 жыхароў (2005). У 1707 г. згадваецца с. Яўхімавічы. У 1897 г. Яўсімавічы – вёска ў Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 58 двароў, 393 жыхары, дзейнічалі хлебазапасны магазін, кузня; 380 дзес. зямлі (на 1890). Побач знаходзілася аколіца Яўсімавічы (Жукаўцы), 204 дзес. зямлі (на 1890, розныя ўладальнікі). У 1905 г. ў вёсцы 447 жыхароў. У 1911 г. 493 жыхары. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 36 дамоў, 187 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. Яўсімавічы налічвалі 63 двары, 298 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. 290 жыхароў, у 1970 г. – 275 жыхароў. У 1999 г. вёска, 93 гаспадаркі, 226 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (з 2004 СВК «Мінянскія цэнтр – в. Мінянка).