Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

ОР

ОР (мясц. назвы Ар, Гір) – хутар у Дзівінскім с/с, за 28 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 74 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Кобрын–Дзівін. 4 гаспадаркі, 10 жыхароў (2005). У 1650 г. згадваецца рака каля в. Навасёлкі. У 1890 г. Ор – урочышча Макранскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 31 3/4 дзес. зямлі. У 1897 г. вёска, 4 двары, 29 жыхароў. У 1905 г. вёска (29 жыхароў) і хутар (7 жыхароў). У 1911 г. вёска Макранскай вол., 66 жыхароў; аднайменны фальварак, уладанне І.Чарноцкага, 7 жыхароў. З 1921 г. вёскаў складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 10 дамоў, 74 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Ягмінаўскім, з 16.7.1954 г. ў Дзівінскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. ў вёсцы 24 двары, 104 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну Ор акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. жыхары вёсак Ор і Ягмінава аб'ядналіся ў калгас імя 70-годдзя І.В.Сталіна. Паводле перапісу 1959 г. вёска Ор налічвала 51 жыхара, у 1970 г. – 48 жыхароў. У 1999 г. хутар, 3 гаспадаркі, 6 жыхароў у складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр – в. Дзівін).

Оса

ОСА, вёска, цэнтр Осаўскага сельсавета і калгаса «Дружба народаў». У 1668 г. у Палескім ключы Брэсцкай эканоміі ВКЛ, сяло, 24 валокі зямлі (з сялом Барысаўка). У 1789 г. у Дзівінскім ключы той жа эканоміі, вёска, 16 двароў, карчма. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. Гродзенскай губерні. 19.12.1795 г. вёска падаравана ва ўладанне нашчадкам генерал-фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, 168 жыхароў. У 1890 г. вёска ў Дзівінскай воласці, 1332,5 дзесяціны зямлі і маёнтак, уладанне Л.Гоха, 449,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 65 двароў, 397 жыхароў, прыпісная царква да Дзівінскай Успенскай царквы, у маёнтку 10 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 967 жыхароў, у маёнтку 10 жыхароў. 3 1921 г. у складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёска, 93 двары, 468 жыхароў. У 1930-я гады працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны і харавы гурткі. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, з 8.8.1959 г. у Маларыцкім, з 25.12.1962 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. вёска, 108 двароў, 661 жыхар, пачатковая школа, сельпо з 1 гандлёвай кропкай, пажарнае дэпо, сельсавет. У 1950 г. 60 вясковых гаспадарак аб’ядналіся у калгас «Савецкая Беларусь» (старшыня Д.Сергіевіч). На 1.1.1999 г. 169 двароў, 435 жыхароў, будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа.

Осаўцы

ОСАЎЦЫ (мясцовая назва Осовцы), вёска ў Астроміцкім сельсавеце. Упершыню ўпамінаецца ў 1563 г. як урочышча. У 1897 г. у Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, 6 уласніцкіх сядзіб, 46 жыхароў. Сярод сядзіб знаходзіўся дом лясного ахоўніка, 6 жыхароў. У 1905 г. урочышча, 61 жыхар. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска і леснічоўка, 10 двароў, 88 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Жухавецкім, з 16.7.1954 г. у Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 10 двароў, 101 жыхар, магазін. У 1948 г. створаны калгас «30 гадоў Кастрычніка» (старшыня Абрамчук). На 1.1.1999 г. 36 двароў, 74 жыхары, у складзе калгаса «Леніна».

Навигация

Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин