Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

Рачкi

РАЧКІ – вёска ў Залескім с/с, за 17 км на ПнУ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Камень (на лініі Жабінка–Драгічын), 61 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Іванава. 7 гаспадарак, 14 жыхароў (2005). У 1563 г. Рачка – урочышча-востраў с. Вуглы. У 1796 г. Рачкі – маёнтак у Кобрынскім пав. Гродзенскай губ. У 1897 г. пасёлак Рачок (Нятрэба) у Іласкай вол., 3 двары, 33 жыхары. У 1905 г. ўрочышча, 30 жыхароў, у Гарадзецкай вол. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; калонія Рачкі – 7 двароў, 53 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах. У 1940 г. існаваў хутар Паўлава-Рачкі, 6 двароў, 30 жыхароў.У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. Рачкі – хутар, 76 жыхароў, у 1970 г. – вёска, 42 жыхары. У 1999 г. 10 гаспадарак, 14 жыхароў, на тэр. Брэсцкай абласной сортавыпрабавальнай станцыі.

Руховічы

РУХОВІЧЫ – вёска ў Дзівінскім с/с, за 14 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 59 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын–Дзівін. 80 гаспадарак, 198 жыхароў (2005). У 1563 г. Руховічы – сяло ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 11 валок зямлі. У 1597 г. сяло Сялецкага войтаўства той жа эканоміі. У 1747 г. Руховічы – маёнтаку Кобрынскім ключы аднайменнай эканоміі, межаваў з маёнткамі Луцкага езуіцкага калегіума Балоты і Стрыгава. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. Вёска Руховічы пазначана на карце 1886 г. У 1897 г. вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласці, 59 двароў 395 жыхароў, 1649 дзес. зямлі (на 1890), працаваў хлебазапасны магазін.
У 1905 г. 512 жыхароў. У 1911 г. 446 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 77 дамоў, 398 жыхароў. У 1930-я г. мелася школа. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 30.10. 1959 г. ў Хабовіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска, 106 двароў, 452 жыхары, дзейнічала пач. школа. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1950 г. 35 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя Жданава (старшыня Ю.Лазарчук). Паводле перапісу 1959 г. Руховічы налічвалі 314 жыхароў, у 1970 г. – 451 жыхара (на тэр. Кісялёвіцкага с/с). У 1999 г. 96 гаспадарак, 225 жыхароў, у складзе калгаса імя Кутузава (з 2004 СВК «Кутузаўскі»; цэнтр – в. Хабовічы). Ёсць магазін, клуб, школа.

Рыбна

РЫБНА – вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 11 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. Транспартныя сувязі пааўтадарозе Кобрын–Балоты. 121 гаспадарка, 323 жыхары (2005). Пад 1631 г. маёнтак Рыбны пазначаны ў дакументах Віленскага цэнтр. архіва. У 1897 г. Рыбна – вёска, 57 двароў, 372 жыхары; 475 1/2 дзес. зямлі (на 1890), хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны; у Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У 1905 г. ў вёсцы 444 жыхары. У 1911 г. 509 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 41 дом, 272 жыхары. У 1930-я г. ў вёсцы працавалі школа і чытальня. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г.ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с. У 1940 г. хутары – 120 двароў 534 жыхары, і пасёлак – 15 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. 36 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Світанне» (старшыня Б.В.Дрык). Паводле перапісу 1959 г. ў в. Рыбна 540 жыхароў, у 1970 г. – 390 жыхароў. У 1999 г. 122 гаспадаркі, 332 жыхары, у складзе калгаса «Світанне» (з 2004 ААТ «Кісялёўцы»; цэнтр – в. Кісялёўцы).

Рынкi

РЫНКІ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 20 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст–Баранавічы), 68 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын–Камянец. 14 гаспадарак, 19 жыхароў (2005). Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім, затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ. У 1563 г. Рымкі – сяло ў Глінянскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 12 валок зямлі, 12 гаспадарак (сярод іх лаўнік Ш.Рымковіч з сынамі). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пружанскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. Рынкі – маёнтак, уладанне КДашкевіча, 712 дзес. зямлі (разам з фальваркам Залессе і ўрочышчам Асавіца), і ўрочышча, уладанне М.Каліша, 4 дзес. зямлі; у Мураўёўскай вол. У 1897 г. ў маёнтку 4 двары, 43 жыхары, у 1905 г. – 18 жыхароў. З 1921 г. фальварак у складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 3 двары, 5 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с. У 1940 г. вёска, 25 двароў, 162 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. Рынкі налічвалі 97 жыхароў, у 1970 г. – 68 жыхароў. У 1999 г. 15 гаспадарак, 19 жыхароў, у складзе калгаса «1 Мая» (з 2004 СВК «Глінянскі»; цэнтр – в. Дзевяткі). Працуе сярэдняя школа.

Рэчыца

РЭЧЫЦА – вёска ў Бухавіцкім с/с, каля канала Мухавец. За 21 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 65 км ад Брэста. 4 гаспадаркі, 7 жыхароў (2005). У 1563 і 1597 гг. упамінаецца р. Рэчыца. У 1668 г. Рэчыца – сяло Палескага ключа Кобрынскай эканоміі, 28 валок зямлі; з 1664 г. знаходзілася ва ўладанні Дзівінскага касцёла. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1897 г. вёска ў Казішчанскай вол., 12 двароў, 79 жыхароў; 81 дзес. зямлі (на 1890). У 1905 г. вёска налічвала 79 жыхароў. У 1911 г. 102 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; аколіца – 17 двароў, 91 жыхар. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 41 двор, 109 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну ў вер. 1942 г. ням.-фаш. акупантамі спалены 33 жыхары разам з вёскай (45 двароў). У 1965 г. на гэтым месцы ўстаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць партызан брыгады імя Чапаева (базіравалася ў раёне вёскі). У гады Вял. Айч. вайны ў лесе, непадалёку ад в. Рэчыца, падпольшчыкі стварылі харч. базу для нар. мсціўцаў. Пасля вайны вёска адрадзілася. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Панамарэнкі (старшыня Ц.Анішчук). Паводле перапісу 1959 г. Рэчыца налічвала 109 жыхароў, у 1970 г. – 85 жыхароў. У 1999 г. 8 гаспадарак, 10 жыхароў, на тэр. аблсельгасбуда.

Навигация

Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин