Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

Павіцце

ПАВІЦЦЕ – вёска, цэнтр Павіццеўскага с/с, за 49 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 95 км ад Брэста. Аўтадарогамі звязана з Маларытай, Кобрынам, Драгічынам. 720 гаспадарак, 1823 жыхары (2005). 25.8.1546 г. сяло Паветцы Палескага ключа Ратненскага пав. У 1563 г. Павіты – вёска Ратненскага пав., на тэр. Каралеўства Польскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Валынскай губ. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Лелікаўскай гміне Камень-Кашырскага пав. Палескага ваяв.; в. Павіць і хутар, 309 дамоў, 1651 жыхар. У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны і харавы гурткі. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр сельсавета, з 8.8.1950 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска, 301 двор, 2328 жыхароў працавалі маторны млын, пач. школа, сельсавет, магазін. На тэр. сельсавета знаходзіліся 4 населеныя пункты (разам з в. Павіць), было 440 двароў 2902 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням.-фаш. захопнікамі загінулі 70 землякоў На ўшанаванне іх памяці ў 1982 г. каля клуба ўстаноўлены помнік. На 2 вясковых могілках пахаваны 20 партызан і мірныя жыхары, загінуўшыя ў гады вайны (у 1967 устаноўлены помнік). У 1947 г. працавалі хата-чытальня, бальніца, 7-гадовая школа. У 1949 г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас імя Будзённага. Паводле перапісу 1959 г. Павіцце налічвала 1732 жыхары, у 1970 г. – 2244 жыхары. У 1999 г. 767 гаспадарак, 1982 жыхары, цэнтр саўгаса «Арэхаўскі». Ёсць Дом культуры, 3 б-кі (дзіцячая і дарослая), сталовая, сярэдняя школа, бальніца, аптэка, ветучастак, аддз. сувязі, 6 магазінаў. Дзейнічаюць лясніцтва, камбінат быт. абслугоўвання. Помнік архітэктуры – Свята-Прачысценская царква (пач. XX ст.).

Падалессе

ПАДАЛЕССЕ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 11 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. Каля шашы Брэст–Мінск. 29 гаспадарак, 67 жыхароў (2005). У 1599 г. ўпамінаецца с. Падалескае. У 1890 г. Падалессе – вёска, 127 1/2 дзес. зямлі (разам з в. Плянта), пасёлак (19 дзес. зямлі) і аколіца (178 дзес. зямлі), у Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У 1897 г. ў вёсцы 26 двароў, 173 жыхары, меліся хлебазапасны магазін, кузня. У 1905 г. 176 жыхароў. У 1911 г. вёска і сядзіба Падалессе, 194 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтр Падалескай гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 32 дамы, 176 жыхароў. У 1931 г. на тэр. гміны 86 населеных пунктаў 7040 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 51 двор, 157 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. вёска Падалессе налічвала 183 жыхары, у 1970 г. – 152 жыхары. У 1999 г. 31 гаспадарка, 78 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы).

Падбер'е

ПАДБЕР'Е – вёска ў Астроміцкім с/с, за 10 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Баранавічы. 34 гаспадаркі, 66 жыхароў (2005). У 1844 г. Падбер'е – вёска маёнтка Жухаўцы, уладанне Адама і Калікста Астрамецкіх, 1 двор, 8 рэвізскіх душ. У 1890 г. вёска, 166 дзес. зямлі (разам з вёскамі Жухаўцы і Куксы), і аколіца, 83 дзес. зямлі; у Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У 1897 г. ў вёсцы 16 двароў 103 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1905 г. вёска (128 жыхароў) і маёнтак (11 жыхароў). У 1911 г. вёска, 98 жыхароў, і 2 аднайменныя фальваркі, уладанні Пжылуцкага (7 жыхароў) і Бутлера (2 жыхары). З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 17 двароў 91 жыхар; фальварак – 2 двары, 10 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.  1940 г. вёска – 19 двароў, 120 жыхароў, і былы фальварак – 17 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны прамень». Паводле перапісу 1959 г. – хутары, 113 жыхароў, у 1970 г. – вёска, 149 жыхароў. У 1999 г. 42 гаспадаркі, 94 жыхары, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в. Астромічы).

Падзяменне

ПАДЗЯМЕННЕ – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 26 км на ПнУ ад г. Кобрын, 9 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 70 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын-Іванава. 41 гаспадарка, 51 жыхар (2005). Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленне Падзімнае ў Трокскім, затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ. У 1563 г. Падзімная (Падзяменне) – сяло Грушаўскага войтаўства воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 15 валок зямлі, 15 гаспадарак. У 1597 г. сяло той жа эканоміі; 8 валок зямлі сяла былі нададзены мяшчанам г. Гарадзец. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1848 г. Падзяменне – маёнтак (раней уладанне Гарадзецкага касцёла), у склад якога ўваходзілі: фальварак з жылымі і гасп. пабудовамі, сельскім хлебазапасным магазінам; вёска, 72 гаспадаркі, 477 рэвізскіх душ, карчма. Землі сялян вёскі былі размешчаны цераспалосна з зямлёй фальварка. Вяскоўцы прытрымліваліся праваслаўнага веравызнання і належалі да прыхода Грушаўскай царквы (за 3 вярсты ад вёскі). У 1886 г. вёска ў Іласкай вол., 74 двары, 681 жыхар, заезны двор. У 1897 г. 143 двары, 779 жыхароў, хлебазапасны магазін, 1222 дзес. зямлі (1890). За 2 вярсты ад вёскі Дняпроўска-Бугскі канал. У 1905 г. вёска налічвала 835 жыхароў, у 1911 г. – 742 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 48 дамоў, 204 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах. У 1940 г. ў вёсцы 609 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну 28.11.1942 г. ням. акупантамі расстраляны 30 мірных жыхароў вёскі (пахаваны на могілках, у 1985 устаноўлены абеліск). У 1949 г. 71 гаспадарка аб'ядналася ў калгас імя М.Ю.Лермантава (старшыня А.М.Нічык). Паводле перапісу 1959 г. Падзяменне налічвала 245 жыхароў, у 1970 г. – 303 жыхары. У 1999 г. 52 гаспадаркі, 78 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец).

Паляцiчы

ПАЛЯЦІЧЫ – вёска ў Батчынскім с/с, за 8 км на 3 ад горада і чыг. ст. Кобрын, 49 км ад Брэста. На шашы Жабінка–Драгічын. 91 гаспадарка, 281 жыхар (2005). Вядомы з XVI ст. як сяло і маёнтак у Кобрынскім пав. ВКЛ. У 1559 г. маёнтак належаў В.Ц.Варашыла, пазней А.Ф.Рэзанавай, яе мужу К.Мізгіру, С.Рэзану. У 1563 г. сяло Паляцічы, 17 валок зямлі, 17 гаспадарак, у Паляціцкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі. Пад 1567 г. пазначана ў перапісе войска Літоўскага. У стараж. актавых кнігах згадваецца маёнтак Паляцічы пад 1580 г. У 1597 г. сяло ў Батчынскім войтаўстве Кобрынскага староства, 17 валок зямлі, карчма. У 1697 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы; адпаведна з прывілеем вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Аўгуста II Моцнага віцебскі чашнік А.Саковіч атрымаў права чыншу на копу з валокі зямлі сяла. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Прускаўскай вол., 120 дзес. зямлі, і маёнтак, уладанне Іосіфа Рынкевіча (у 1845 Яцкі Рынкевіча, 542 1/2 дзес. зямлі (з лесам у Пружанскім пав.). У 1881–89 гг. Рынкевічы пабудавалі аднапавярховы мураваны сядзібны дом, гасп. двор, заклалі парк з невял. вадаёмам і сад. У 1897 г. ў вёсцы было 13 двароў 115 жыхароў, меліся хлебазапасны магазін, былая карчма (3 жыхары), у маёнтку – 32 жыхары. У 1905 г. вёска, 131 жыхар, і маёнтак, 22 жыхары. У 1911 г. вёска налічвала 149 жыхароў, маёнтак (уладанне Рынкевіча) – 51 жыхара. З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. У жн. 1915 г. ў баях каля вёскі загінулі 126 салдат рус. арміі (у 1916 на магілах устаноўлены надмагіллі, каля шашы Кобрын–Батчы). У час сав.-польскай вайны ў 1920 г. пры спробе знішчыць чыг. мост каля вёскі ў баі з польскімі войскамі загінулі звыш 100 чырвонаармейцаў (пахаваны на паўн. ускраіне вёскі, у 1965 устаноўлены абеліск, у 1985 стэла). З 1921 г. вёска і фальварак знаходзіліся ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Вёска налічвала 17 двароў, 143 жыхары, фальварак – 4 двары, 38 жыхароў. У 1922 г. ў вёсцы была створана падп. камуністычная аргцыя. Ячэйкі падполыпчыкаў дзейнічалі ў вёсках Батчы, Варатынічы, Іласк, Корчыцы, Тэўлі і іншых Кобрынскага пав. У 1925 г. жыхары вёскі ўдзельнічалі ў першамайскай дэманстрацыі ў Кобрыне, 25.2.1931 г. – у дэманстрацыі ў гонар Міжнар. дня беспрацоўных, 8.11.1931 г. – у дэманстрацыі ў в. Літвінкі і інш. У 1935–37 гг. у Паляцічах размяшчаўся Кобрынскі райком КПЗБ. Жыхары вёскі І.Какала, Г.Смольскі, Р.Глек у розны час з'яўляліся сакратарамі Кобрынскіх райкомаў КПЗБ і КСМЗБ. У 1973 г. на ўшанаванне памяці аб дзейнасці ячэйкі КПЗБ на доме жыхара вёскі Кастылюка ўстаноўлена мемарыяльная дошка. 3 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с. У 1940 г. вёска – 37 двароў, 187 жыхароў, і былы маёнтак – 4 двары, 12 жыхароў у якім арганізаваны калгас імя Варашылава. У Вялiкую Айчынную вайну Паляцічы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1947 г. адноўлены калгас імя Варашылава (старшыня С.М.Трус; 12 сем'яў), абслугоўваўся Кобрынскай МТС. Паводле перапісу 1959 г. вёска Паляцічы налічвала 140 жыхароў, у 1970 г. – 141 жыхара. У 1999 г. 92 гаспадаркі, 288 жыхароў, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі» (цэнтр – в. Андронава).
У 2004 г. вёска далучана да ААТ «Кобрынская птушкафабрыка». Працуюць б-ка, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, сталовая.

Патрыкi

ПАТРЫКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 6 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 41 км ад Брэста. Каля шашы Мінск– Брэст. 166 гаспадарак, 482 жыхары (2005). У 1559 г. сяло і маёнтак Патрыкавічы ў Кобрынскім пав. ВКЛ, уладанні Я.С.Мрочкавіча з братамі стрыечнымі. У 1563 г. Патрыкі – сяло Патрыкаўскага войтаўства воласці двара Чаравачыцкага Кобрынскай эканоміі, 21 валока зямлі, 21 гаспадарка. У 1597 г. сяло той жа воласці Кобрынскага староства, 21 валока зямлі, з якіх 1 валока вольная была нададзена на пушкара замка Кобрынскага; пры сяле мелася карчма. Пад 1646 г. пазначана ў вопісе дакументаў Віленскага цэнтр. архіва стараж. актавых кніг. У 1712 г. вёска Чаравачыцкага ключа Кобрынскай эканоміі, 2 валокі зямлі ў ёй нададзены пану Урбанскаму; 1 2/7 валокі – пану Ягалкоўскаму. У 1742 г. сяло таго ж ключа і эканоміі, 14 валок зямлі, і маёнтак Патрыкі (Мрочкі). У 1786 г. ў сяле 21 валока 175 маргоў зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. Працяглы час Патрыкі былі ў валоданні Масальскіх. У 1844 г. маёнтак, уладанне Фёдара Казановіча, 716 дзес. зямлі; складаўся з аднайменных фальварка і вёскі, 22 двары, 210 рэвізскіх душ. Пад 1886 г. пазначаны як вёска ў Кобрынскім пав. У 1890 г. вёска ў Прускаўскай вол., 256 1/2 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся 4 аднайменныя маёнткі, уладанні: К.Савіцкага, 149 дзес. зямлі; К.Масальскага, 251 1/2 дзес. зямлі; М.Няцэцкага, 72 дзес. зямлі; К.Радавіцкай, 600 дзес. зямлі. У 1897 г. ў вёсцы 32 двары, 202 жыхары, працавалі хлебазапасны магазін, ветраны млын з жылым домам (11 жыхароў); у 4 маёнтках адпаведна: 28, 45, 4 і 29 жыхароў. Пры Маскоўска-Варшаўскай шашы меліся: ахоўны дом №16 Патрыкі – 5 жыхароў, старожка Патрыкі – 3 жыхары. У 1905 г. існавалі: вёска – 232 жыхары, шашэйная будка – 5 жыхароў, 4 маёнткі – 16, 21, 23 і 8 жыхароў. У 1911 г. вёска налічвала 227 жыхароў; 4 маёнткі (уладанні Савіцкага, Пахнеўскага і Кузьміцкага, Баркоўскай, Завадскай) – 19, 32, 7 і 61 жыхара; шашэйная старожка – 6 жыхароў. У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 19 двароў, 158 жыхароў, і 4 фальваркі (разам) – 5 двароў, 41 жыхар. У 1930-я г. працавала школа, праводзіліся нядзельныя чытанні. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 53 двары, 300 жыхароў, пач. школа; былыя маёнткі Патрыкі 1, 2, 3, 4 – 27 двароў 190 жыхароў. На пл. 82 га тэр. былых маёнткаў арганізавана прыгарадная гаспадарка Кобрынскага гарпрамхарчгандлю. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. На фронце загінулі 34 вяскоўцы. У 1947 г. дзейнічаў саўгас «Патрыкі» (дзяржгадавальнік), у 1948 г. 40 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «17 верасня». На 19.9.1948 г. калгас налічваў 55 гаспадарак, 40 коней, 31 павозку, 34 плугі, 52 бараны, 5 конных малатарань, каля 195 га ворыва (старшыня К.Р.Грынюк). Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 265 жыхароў, саўгас «Патрыкі» – 136 жыхароў;у 1970 г. –245 жыхароў. У 1999 г. 171 гаспадарка, 470 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтр – в. Пескі). Ёсць клуб, б-ка, магазін, школа-сад, фельч.-акушэрскі пункт, швейная майстэрня. У в. Патрыкі нарадзіўся бел. мастак, лаўрэат Дзярж. прэміі Беларусі М.П.Кузьміч.

Паўлава

ПАЎЛАВА – вёска ў Залескім с/с, за 16 км на ПнУ ад г. Кобрын, 5 км ад чыг. ст. Камень (на лініі Жабінка–Драгічын), 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Кобрын–Іванава. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005). У 1890 г. Паўлава – маёнтак, уладанне С.Семянюк, 100 дзес. зямлі, у Залескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У 1897 г., ўладальніцкая сядзіба Паўлава (Ганчараўшчызна), 10 жыхароў і жылы дом той жа назвы, 4 жыхары. У 1905 г. маёнтак, 16 жыхароў 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; фальварак (колькасць жыхароў паводле перапісу 1921 не паказана). З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах. У 1940 г. хутары Паўлава-Рачкі – 6 двароў 30 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. хутары, 50 жыхароў, у 1970 г. вёска, 42 жыхары. У 1999 г. вёска, 2 гаспадаркі, 2 жыхары, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтр – в. Залессе).

Пералессе

ПЕРАЛЕССЕ – вёска ў Восаўскім с/с, за 47 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 70 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Макраны–Дзівін. 20 гаспадарак, 46 жыхароў (2005). У 1897 г. Перавессе – пасёлак, у Макранскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 2 двары, 10 жыхароў. Побач праходзіў гандл. шлях Дзівін–Макраны і знаходзілася казённая лясная дача. У 1905 г. ўрочышча Перавессе, 10 жыхароў 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Восаўскім с/с, з 8.8.1959 г. ў Маларыцкім, з 25.12.1962 г. ў Кобрынскім раёнах. У 1940 г. хутары Перавессе, 32 двары, 177 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. хутары Перавессе, 96 жыхароў, у 1970 г. вёска той жа назвы, 55 жыхароў. У 1999 г. вёска Пералессе, 27 гаспадарак, 61 жыхар, у складзе калгаса «Дружба народаў» (цэнтр – в. Воса).

Перкi

ПЕРКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 10 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 34 км ад Брэста. На шашы Мінск-Брэст. 45 гаспадарак, 104 жыхары (2005). Знойдзены ў вёсцы ў 1912 г. манетны скарб (1512 сярэбраных, білонных і медных манет XVII ст.) сведчыць аб дзейнасці чалавека ў гэтых месцах у далёкай мінуўшчыне. Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ. У 1563 г. сяло Пірковічы ў Патрыкаўскім войтаўстве воласці Чаравачыцкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 16 валок зямлі, 16 гаспадарак. Пад 1567 г. Пірковічы пазначаны ў перапісе войска Літоўскага. У 1597 г. сяло Пярковічы, 16 валок зямлі, карчма (1 валока зямлі), млын на р. Трасцяніца (40 маргоў зямлі пры сяле). Млынар Чаравачыцкі атрымаў каля сяла 1 валоку зямлі. У 1742 г. сяло Перкі ці Шрковічы (16 валок зямлі) у Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска, 187 1/2 дзес. зямлі, і маёнтак, уладанне В.Палубінскага, 380 1/2 дзес. зямлі; у Прускаўскай вол. У 1897 г. ў вёсцы 25 двароў 174 жыхары, хлебазапасны магазін; у маёнтку – 36 жыхароў. Пры Маскоўска-Варшаўскай шашы існаваў дом аховы №17 Перкі, 5 жыхароў. У 1905 г. вёска – 198 жыхароў, маёнтак – 30 жыхароў. У 1911 г. вёска налічвала 214 жыхароў; маёнтак (уладанне Мілачэўскай) – 65 жыхароў. 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска і фальварак (разам) – 10 двароў 80 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 37 двароў, 215 жыхароў, мелася крама; былы маёнтак, 5 двароў, 25 жыхароў; дарожная будка Перкі, 4 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. Перкі налічвалі 169 жыхароў, у 1970 г. – 124 жыхары. У 1999 г. вёска, 36 гаспадарак, 106 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтр – в. Пескі).

Пескi

ПЕСКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, каля р. Мухавец. За 8 км на 3 ад горада і чыг. ст. Кобрын, 37 км ад Брэста. На шашы Мінск–Брэст. 253 гаспадаркі, 716 жыхароў (2005). У 1563 г. ўпамінаецца Песак – урочышча Чаравачыцкага двара. У 1712 г. Пескі – вёска ў Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі. 4 валокі вясковай зямлі былі нададзены пану Урбанскаму, 2 валокі – пану Блоцкаму, 1 валока – пану Падэраволю. У 1742 г. сяло, 19 валок зямлі, у 1795 г. – 13 гаспадарак, 87 жыхароў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска Прускаўскай вол., 519 1/2 дзес. зямлі (разам з сядзібай Падбендзюгі). У 1897 г. ў вёсцы 55 двароў, 400 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін. Каля р. Мухавец знаходзіўся дом аховы пры плаціне № 5 (6 жыхароў). У 1905 г. вёска, 429 жыхароў, і плаціна Пескі, 8 жыхароў. У 1911 г. хутары Пескі, 483 жыхары. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 16 дамоў, 83 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр Пескаўскага с/с, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 107 двароў, 464 жыхары, меліся нафтавы млын, няпоўная сярэдняя школа, сельпо з гандл. кропкай, хата-чытальня, сельсавет; арганізаваны калгас імя Сталіна (37 гаспадарак, 270 га ворыва, 3 фермы). На тэр. сельсавета знаходзілася 14 населеных пунктаў, 415 двароў, 2067 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням. акупантамі каля вёскі загінулі 6 воінаў Сав. Арміі і 2 партызаны (пахаваны на паўн.-ўсх. ускраіне вёскі, у 1958 устаноўлены помнік). У гады вайны ў барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі загінулі 160 жыхароў вёсак калгаса «XXI з'езд КПСС». На ўшанаванне іх памяці ў 1966 г. ўстаноўлены абеліск. У 1948 г. ў в. Пескі арганізаваны калгас «8 Сакавіка». У 1959 г. на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся 3 вёскі: Пескі 1 (154 жыхары), Пескі 2 (65 жыхароў) і Пескі 3 (184 жыхары); у 1970 г. зліліся ў адну вёску, 431 жыхар. У 1999 г. ў в. Перкі 246 гаспадарак, 744 жыхары, цэнтр аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»). Працуюць амбулаторыя, Дом культуры, б-ка, 2 кафэ, сярэдняя школа, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны, млын. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. У вёсцы нарадзіліся ўдзельнік нац.-вызв. вайны ў Іспаніі, камандзір аднаго з партыз. атрадаў на Жытоміршчыне ў Вял. Айч. вайну С.К.Тур (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1974 на будынку школы), дзярж. дзеяч Беларусі П.І.Ратайка.

Песцянькi

ПЕСЦЯНЬКІ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 19 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 3 км ад чыг. ст. Стаўпы (на лініі Брэст–Баранавічы), 56 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Кобрын, Жабінку. 24 гаспадаркі, 64 жыхары (2005). У 1563 г. сяло Песцянчычы Якаўчыцкага войтаўства воласці Вежацкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 15 валок зямлі, 15 гаспадарак. У 1597 г. сяло Песцянькі Церабесаўскага войтаўства воласці Вежацкага двара, 15 валок зямлі, 2 засценкі. У 1742 г. сяло ў Вежацкім ключы Брэсцкай эканоміі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пружанскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска, 458 3/4 дзес. зямлі, і аднайменны хутар, уладанне Ст.Цялынэўскага, 653 дзес. зямлі (разам з маёнткам Глінянка і ўрочышчам Красналескі), у Мураўёўскай вол. У 1897 г. ў вёсцы 49 двароў, 327 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасны магазін, кузня; у 1905 г. 357 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 15 дамоў, 77 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 65 двароў, 275 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў в. Песцянькі 181 жыхар, у 1970 г. – 133 жыхары. У 1999 г. 28 гаспадарак, 78 жыхароў, у складзе калгаса «Глінянскі» (цэнтр – в. Глінянкі).

Пецькi

ПЕЦЬКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 7 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 45 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын– Макраны. 110 гаспадарак, 312 жыхароў (2005). У 1668 г. Пецькі – фундушавае сяло Кобрынскай архімандрыі. Універсал Міхаіла Казіміра Паца вызваляў сялян ад ваенных пабораў і пастою войска. У 1747 г. камісарскі дэкрэт зацвердзіў размежаванне зямель фальварка Пецькі з вёскамі Патрыкі і Хідры. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1842 г. фальварак Пецькі (Петкі) б. Кобрынскага манастыра перададзены ў казённае ведамства (упраўляючы маёнткам памешчык Я.Відацкі). У фальварку (24 валокі 19 маргоў 25 прутоў зямлі) разам з жылымі і гасп. пабудовамі меўся сад (100 фруктовых дрэў, 18 пчаліных вуллёў); у вёсцы – 21 двор, 162 жыхары, дзейнічалі карчма, кузня. У 1890 г. вёска ў Верхалескай вол., 447 1/2 дзес. зямлі. У 1897 г. 42 двары, 258 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін. У 1905 г. вёска налічвала 339 жыхароў, аднайменны маёнтак – 4 жыхары. У 1911 г. вёска ў Навасёлкаўскай вол., 286 жыхароў. У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 22 дамы, 121 жыхар. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім с/с, з 16.7.1954 г. – цэнтр Пецькаўскага с/с, з 18.12.1972 г. зноў у Хідрынскім с/с. У 1940 г. хутары Пецькі, 85 двароў, 251 жыхар. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г.да ліп. 1944 г. У 1946 г. ў вёсцы працавалі пач. школа, драмгурток. У 1949 г. арганізаваны калгас «Партызан Беларусі» (аб'ядноўваў 44 гаспадаркі). Паводле перапісу 1959 г. вёска Пецькі налічвала 228 жыхароў, у 1970 г. – 246 жыхароў. У 1999 г. 102 гаспадаркі, 273 жыхары, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтр – в. Хідры). Ёсць магазін, бібліятэка. У в. Пецькі нарадзіўся Б.Р.Ільясюк, былы старшыня Кобрынскага гарвыканкома.

Плашчыны

ПЛАШЧЫНЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, каля р. Дахлоўка (прыток Мухаўца). За 22 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 66 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Брэст–Мінск і далей па аўтадарозе Яромічы–Рэчыца. 1 гаспадарка, 1 жыхар (1999). У 1897 г. Плашчыны (Баршчы) – вёска ў Казішчанскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 12 двароў 94 жыхары; 60 дзес. зямлі (1890). У 1905 г. ў вёсцы 98 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 19 дамоў, 86 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска налічвала 17 двароў, 99 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. Плашчыны – хутары, 47 жыхароў, у 1970 г. – вёска, 40 жыхароў.

Плоскае

ПЛОСКАЕ – вёска ў Хідрынскім с/с, каля канала Бона. За 8 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 53 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Дзівін. 70 гаспадарак, 190 жыхароў (2005). Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ. У 1563 г. Плоскае – сяло Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 3 валокі зямлі. У 1597 г. сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскага староства. У 1669 г. ўласнасць Брэсцкага езуіцкага калегіума, якому кароль Міхаіл выдаў пацвярджальны прывілей на сяло (вядомы таксама пацвярджальны прывілей Аўгуста II 1698). У 1751 г. сяло Брэсцкага ваяв., уладанне езуітаў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласці, 186 1/2 дзес. зямлі. Побач з вёскай знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі, уладанні: нашчадкаў Медушэўскай (70 дзес. зямлі) і Міцкевіча (199 дзес. зямлі). У 1897 г. вёска – 23 двары, 145 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасны магазін, ветраны млын; маёнтак – 6 жыхароў. У 1905 г. вёска налічвала 262 жыхары, маёнтак – 14 жыхароў. У 1911 г. ў вёсцы 176 жыхароў у маёнтку (уладанні М.Свянціцкай) – 13 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска і фальварак (разам) – 14 дамоў, 51 жыхар. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. у Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 28 двароў, 126 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. вёска, 172 жыхары, у 1970 г. – 218 жыхароў. У 1999 г. 72 гаспадаркі, 190 жыхароў, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтр – в. Хідры). Працуе магазін.

Плянта

ПЛЯНТА – вёска ў Астроміцкім с/с, за 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 64 км ад Брэста. Каля шашы Кобрын–Бяроза. 109 гаспадарак, 271 жыхар (2005). У 1890 г. Плянта – вёска Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 127 1/2 дзес. зямлі (разам з в. Падалессе). Побач знаходзіліся 3 маёнткі: Плянта, уладанне М.Ховен, 2772 дзес. зямлі (разам з фальваркам Стрыі); Плянта-Куліноўская, уладанне Б.Грынявіцкага, 56 дзес. зямлі; Плянта-Вінцэнтава, уладанне нашчадкаў М.Лянчыцкага, 148 дзес. зямлі; 2 фальваркі Плянта, уладанні: В.Бухавецкага, 136 дзес. зямлі (разам з маёнткам Кулін-Коўшчына), і Э.Эйсымонт, 104 дзес. зямлі. У 1897 г. – 2 дамы для батракоў, 22 жыхары; лясная ахова, 11 жыхароў; 3 фальваркі – 48, 8 і 16 жыхароў. У 1905 г. маёнтак, 58 жыхароў, і лесапільны з-д, 23 жыхары. У 1911 г. хутары Плянта, 102 жыхары; 2 маёнткі Плянта (адзін з іх належаў сенатару Харузіну), 6 і 26 жыхароў; 3 маёнткі Плянта-Куліноўская: 5, 23 і 20 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; калонія – 51 двор, 309 жыхароў, і фальварак – 7 жыхароў. У 1931 г. ў Плянце працавала жаночая школа (4 настаўніцы), быў пабудаваны Народны дом, у якім меліся зала са сцэнай, чытальня. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары Плянта 1 і 2,50 двароў, 324 жыхары; пасёлак, 3 двары, 30 жыхароў; дзейнічалі магазін, пач. | школа, абласная школа трактарыстаў. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням. акупантамі каля вёскі ў 1943 г. загінулі партызаны брыгады імя Чапаева І.А.Грабянчук і В.П.Вайцюк. У 1965 г. на магіле ўстаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць 44 землякоў што загінулі ў барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 і 1970 гг. вёска налічвала 301 жыхара. У 1999 г. 117 гаспадарак, 347 жыхароў цэнтр калгаса імя Леніна (з 2004 ААТ «Астромічы»; цэнтр – в. Плянта). Ёсць магазін, клуб, б-ка, швейная майстэрня.

Прылукi Вялiкiя

ПРЫЛУКІ ВЯЛІКІЯ – вёска ў Астроміцкім с/с, каля р. Мухавец. За 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. 19 гаспадарак, 44 жыхары (2005). У XVI ст. Прылукі – маёнтак і сяло ў Кобрынскім пав. ВКЛ. У 1559 г. маёнтак знаходзіўся ва ўладанні М.Лазаровіча з братамі. У 1571 г. сяло Прылукі – каралеўская маёмасць у Брэсцкім ваяв. У 1669 г. ўласнасць Брэсцкага езуіцкага калегіума; вял. князь ВКЛ і кароль польскі Міхаіл Вішнявецкі пацвердзіў калегіуму прывілей на сяло.Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. Прылукі – вёска ў Залескай вол., 137 1/4 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся 3 аднайменныя маёнткі, уладанні А.Манцэвіча, 649 1/2 дзес. зямлі (разам з фальваркам Асташава); І.Урсын-Нямцэвіча, 188 1/2 дзес. зямлі (разам з фальваркам Асташава); С.Скіндэра, 59 1/2 дзес. зямлі. У 1897 г. ў вёсцы 16 двароў, 121 жыхар, працаваў хлебазапасны магазін; у пас. Наваселіцы (Прылукі) – 13 двароў, 97 жыхароў; на хутары Асташава (Прылукі) – 36 жыхароў; у 2 маёнтках Прылукі – 4 жыхары. У 1905 г. вёска (144 жыхары), маёнтак (95 жыхароў) і фальварак (5 жыхароў). З 1921 г. вёска Прылукі Вялікія ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 11 дамоў, 60 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 22 двары, 102 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1948 г. арганізаваны калгас імя Чапаева. Паводле перапісу 1959 г. 91 жыхар, у 1970 г. – 85 жыхароў. У 1999 г. 23 гаспадаркі, 55 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в. Астромічы).

Прылукi Малыя

ПРЫЛУКІ МАЛЫЯ – вёска ў Залескім с/с, на паўд. беразе р. Мухавец. За 9 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 53 км ад Брэста. Каля шашы Брэст– Мінск. 4 гаспадаркі, 9 жыхароў (2005). У 1921 г. Прылукі Малыя – вёска ў Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы, 14 двароў, 98 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах. У 1940 г. ў вёсцы 34 двары, 117 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. 61 жыхар, у 1970 г. – 44 жыхары. У 1999 г. вёска, 5 гаспадарак, 11 жыхароў у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтр – в. Залессе).

Птушкафабрыка

ПТУШКАФАБРЫКА – пасёлак у Батчынскім с/с, за 2 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Жабінку, Баранавічы. 216 гаспадарак, 669 жыхароў (2005). Засн. ў 1962 г. разам з птушкафабрыкай, якая ў сучасны перыяд уваходзіць у склад рэсп. аб'яднання «Белптушкапрам». У 1999 г. налічваліся 202 гаспадаркі, 707 жыхароў. У пасёлку працуюць дзіцячы сад, клуб, бібліятэка.