Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

Кiвацiчы

КІВАЦІЧЫ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 21 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 5 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст-Баранавічы), 72 км ад Брэста. На шашы Кобрын-Камянец. 19 гаспадарак, 47 жыхароў (2005). У 1528 г. Ківацічы – маёнтак, уладанне М.Паца, у Камянецкім пав. Падляшскага, з 1566 г. Брэсцкага ваяводстваў ВКЛ. Побач з Ківацічамі праходзіла мяжа Кобрынскага пав. Пад 1577 г. у стараж. актавых кнігах пазначаны маёнтак Ківачычы. У 1577 і 1597 гг. працягваліся спрэчкі па размежаванні зямель маёнтка і каралеўскага Вежыцкага двара. У 1610 г. на сродкі Мікалая і Сафіі Пацаў пабудаваны касцёл Пятра і Паўла (згарэў у 1798 ад маланкі). У 1671 г. маёнтак у Брэсцкім ваяв., куды ўваходзілі сёлы Свішчы (20 валок зямлі) і Завершы (10 валок зямлі). Пасля Пацаў Ківацічы знаходзіліся ва ўладанні Мержаеўскага, пазней Ласковічаў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пружанскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1886 г. маёнтак у Мураўёўскай вол., дзейнічаў касцёл (перанесены з Алізараўшчызны у 1845), праводзіліся ярмаркі.
У 1890 г. Ківацічы – сяло, касцёльны прычт 35 3/4 дзес. зямлі; хутар, уладанне І.Багуслаўскай, 1882 1/2 дзес. зямлі (разам з фальваркамі Свішчы, Завершы, Дзевяткі); пусташ, уладанне В.Пячко, 59 дзес. зямлі. У Ківаціцкім нар. вучылішчы ў 1889/90 навуч. годзе займаліся 65 хлопчыкаў, 6 дзяўчынак, у 1892–93 гг. – 82 хлопчыкі, у 1905–06 гг. – 52 хлопчыкі, 19 дзяўчынак. У 1897 г. маёнтак, 6 двароў, 67 жыхароў. Побач знаходзіўся касцёл, прычтавая сядзіба, 3 двары, 8 жыхароў.У 1905 г. ў маёнтку 21 жыхар.З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв.; фальварак – 4 двары, 39 жыхароў; калонія – 4 двары, 31 жыхар.У 1932 г. адкрыта б-ка (70 кніг на польскай мове, 20 чытачоў); працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны і харавы гурткі. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с таго ж раёна. У 1940 г. існавалі 2 вёскі: Старыя Ківацічы, 10 двароў, 69 жыхароў, і Новыя Ківацічы, 25 двароў, 170 жыхароў; пас. Ківацічы, 2 двары, 20 жыхароў; б. маёнтак Ківацічы, 5 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 117 жыхароў, у 1970 г. – 83 жыхары, працавала пач. школа.У 1999 г. 22 гаспадаркі, 48 жыхароў, у складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр – в. Дзевяткі). Помнік нар. драўлянага дойлідства – званіца касцёла (XIX ст.).

Кiсялёўцы

КІСЯЛЁЎЦЫ – вёска, цэнтр Кісялёвіцкага с/с, за 9 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. Каля шашы Брэст-Мінск. 227 гаспадарак, 561 жыхар (2005). У 1730 г. згадваецца царква ў в. Кісялёўцы. У 1886 г. Кісялёўцы (Замосце) – сяло Блоцкай (Балоцкай) вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 11 двароў, 143 жыхары, меліся царква, піцейны дом. У 1890 г. сяло, царк. прычт, 55 1/4 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся 2 аднайменныя пасёлкі: 245 дзес. (разам з в. Замосце і пас. Барысава) і 50 дзес. зямлі; маёнтак, уладанне Г.Віткевіча, 1000 дзес. зямлі; хутар, уладанне І.Нікацюка, 58 дзес. зямлі. У 1897 г. сяло Замосце (Кісялёўцы), 41 двор, 236 жыхароў, дзейнічалі царква, царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін. Пабудовы сяла размяшчаліся сумежна з маёнткам, які налічваў 37 жыхароў. У 1905 г. ў сяле 190 жыхароў, у маёнтку – 19 жыхароў. У 1911 г. сяло налічвала 205 жыхароў, маёнтак – 65 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 14 дамоў, 129 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр сельсавета таго ж раёна. У 1940 г. вёска, 62 двары, 305 жыхароў, працавалі хата-чытальня, магазін, пач. школа, аддз. сувязі, сельсавет. На тэр. Кісялёвіцкага с/с у 1940 г. знаходзіліся 14 населеных пунктаў (у т.л. 1 вёска), 737 двароў, 3112 жыхароў 4 ветраныя млыны. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў Ківацічах было 385 жыхароў, у 1970 г. – 435 жыхароў. У 1999 г. 215 гаспадарак, 574 жыхары, у складзе калгаса «Світанне» (з 2004 ААТ «Кісялёўцы»). Працуюць магазін, клуб, амбулаторыя, аптэка, сталовая, сярэдняя і муз. школы. Помнікі археалогіі – 6 курганоў ва ўрочышчы Ямішча.

Казiшча

КАЗІШЧА – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 18 км на Пн ад горада і чыг. ст. Кобрын, 69 км ад Брэста. Аўтадарогамі звязана з Кобрынам, Жабінкай, Пружанамі. 54 гаспадаркі, 89 жыхароў (2005). Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ. У 1563 г. Казішча – сяло Кобрынскай эканоміі, 5 гаспадарак, 7 валок зямлі, з якіх 4 валокі вольныя (асочніцкія). У 1597 г. сяло ў складзе Лягатаўскага войтаўства той жа эканоміі; 7 валок зямлі, з якіх 1 вольная (асочніцкая). Пры сяле меліся 3/10 валокі (вольныя) зямлі, якія былі нададзены сялянам «на выган». Засценак налічваў 4 валокі зямлі. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі. У 1786 г. сяло Кобрынскай эканоміі, 7 валок 229 маргоў зямлі. У 1795 г. 2 гаспадаркі, 12 жыхароў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1864 г. адкрыта нар. вучылішча. У 1886 г. Казішча – сяло, цэнтр Казішчанскай вол., 46 двароў, 432 жыхары, меліся валасное праўленне, царква (праваслаўны прыход у 1888 налічваў 1826 вернікаў), школа, кузня, заезны двор. У 1890 г. – сяло, 1112 1/2 дзес. зямлі; царк. прычт, 110 1/4 дзес. зямлі; у нар. вучылішчы ў 1889/90 навуч. годзе вучыліся 64 хлопчыкі; у 1892–93 гг. – 80 хлопчыкаў, 2 дзяўчынкі; у 1905–06 гг. – 92 хлопчыкі. У 1897 г. сяло (каля гандл. шляху Кобрын–Пружаны), 80 двароў, 581 жыхар, Свята-Троіцкая царква, нар. вучылішча, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, кузня, 3 ветраныя млыны, піцейны дом. У 1905 г. сяло налічвала 598 жыхароў, у 1911 г. – 638 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 93 двары, 532 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. – цэнтр Казішчанскага с/с, з 11.8.1959 г. да 19.7.1976 г. ў Яроміцкім с/с. У 1940 г. вёска, 140 двароў, 680 жыхароў, працавалі пач. школа, хата-чытальня, магазін, сельсавет. На тэр. сельсавета было 11 населеных пунктаў, 338 двароў, 2013 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Казішча акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Каля вёскі ў баях з ням. акупантамі ў 1943 г. і пры яе вызваленні ў ліп. 1944 г. загінулі 12 воінаў Сав. Арміі і партызан брыгады імя Чапаева М.Усікаў. Пахаваны каля будынка былой школы (у 1965 устаноўлены абеліск). На могілках таксама пахаваны партызан атрада імя Чапаева І.А.Петруковіч, які загінуў у баі з ням.-фаш. акупантамі 13.6.1944 г. (у 1976 устаноўлена стэла). У 1948 г. ў в. Казішча пабудаваны клуб і хата-чытальня, у 1950 г. створаны калгас імя Хрушчова (старшыня Б.Качан). Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 512 жыхароў, у 1970 г. – 386 жыхароў. У 1999 г. 78 гаспадарак, 132 жыхары, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы). Працуюць магазін, фельч.-акушэрскі пункт. Помнік архітэктуры – Свята-Троіцкая царква (сярэдзіна XIX ст.).

Калонiя

КАЛОНІЯ – вёска ў Астроміцкім с/с, за 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 65 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Баранавічы. 26 гаспадарак, 59 жыхароў (2005). У 1890 г. Калонія – 2 маёнткі ў Іласкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., уладанні Н.Волкава, 535 дзес. зямлі, і Л.Камінскага, 76 дзес. зямлі. У 1897 г. маёнтак Калонія, 3 двары, 16 жыхароў, уладанне Н.Я.Наскова. Побач знаходзіліся маёнткі: Вінніца – 15 жыхароў (уладанне нашчадкаў Баржноўскай), Вінніца (Калонія) – 6 жыхароў, в. Вінніца (Калонія) – 25 двароў, 172 жыхары, працаваў хлебазапасны магазін. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; в. Калонія-Вінніца і фальварак Калонія – 10 двароў, 81 жыхар. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска Вінніца, 135 жыхароў, створаны калгас «17 Верасня». У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. вёска Калонія, 23 гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас «Чырвоная зорка» (старшыня М.Крыштафовіч). Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы налічвалася ў 118 жыхароў, у 1970 г. – 146 жыхароў. У 1999 г. 29 гаспадарак, 73 жыхары, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтр – в. Шамятоўка).

Калубелi

КАЛУБЕЛІ – вёска ў Астроміцкім с/с, за 11 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. На шашы Брэст–Мінск. 17 гаспадарак, 27 жыхароў (2005). У 1890 г. Калубелі – вёска Залескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 118 дзес. зямлі. Побач знаходзілася аднайменная аколіца, 67 дзес. зямлі (розныя ўладальнікі). У 1897 г. ў вёсцы 26 двароў, 170 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін. У 1905 г. 162 жыхары. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 14 двароў, 67 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Закросніцкім с/с таго ж раёна. У 1940 г. вёска налічвала 34 двары, 140 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. Калубелі – хутары ў Залескім с/с, 135 жыхароў, у 1970 г. – вёска таго ж сельсавета, 100 жыхароў. У 1999 г. 22 гаспадаркі, 34 жыхары, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в. Астромічы). Дзейнічае магазін.

Калюхi

КАЛЮХІ – вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 14 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 59 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын-Балоты. 17 гаспадарак, 37 жыхароў (2005). У 1787 г. Калюхі – маёнтак у Брэсцкім ваяв. ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1897 г. вёска Блоцкай (Балоцкай) вол., 19 двароў 170 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін, было 565 1/4 дзес. зямлі (разам з в. Арлы, 1890). У 1905 г. 250 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав.; вёска – 8 дамоў, 50 жыхароў; фальварак – 2 двары, 26 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с. У 1940 г. хутары, 28 двароў 140 жыхароў; былы фальварак – 14 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Калюхі акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1950 г. ў вёсцы арганізаваны калгас «Сталінскі шлях». Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 117 жыхароў, у 1970 г. – 93 жыхары. У 1999 г. 20 гаспадарак, 47 жыхароў у складзе калгаса «Світанне» (з 2004 ААТ «Кісялёўцы»; цэнтр – в. Кісялёўцы).

Каменка

КАМЕНКА – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 21 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 13 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст–Баранавічы), 65 км ад Брэста. Аўтадарогай звязана з Кобрынам. 41 гаспадарка, 66 жыхароў (2005). У 1563 г. Каменнае – сяло ў Трокскім ваяв. ВКЛ, у Кобрынскай эканоміі, 8 валок зямлі, 6 гаспадарак. У 1597 г. сяло ў складзе Лягатаўскага войтаўства той жа эканоміі, 8 валок зямлі, засценкі сяла налічвалі 11 маргоў зямлі; уладанне пані Крапіўніцкай на пажыццёвым праве адпаведна даніне вял. князя ВКЛ і караля Полынчы Стафана Баторыя (1533–86) і каралевы Ганны. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі сяла. Побач з Каменкай існаваў лес, 57 валок зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, 2 двары, 14 жыхароў. У 1890 г. вёска Каменка ў складзе Казішчанскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 1161 3/4 дзес. зямлі (разам з урочышчамі Паддуб'е і Выдзерка). У 1897 г. ў вёсцы 79 двароў, 518 жыхароў, меліся хлебазапасны магазін, кузня, 3 ветраныя млыны, вінная крама. У 1905 г. 516 жыхароў. У 1911 г. 494 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 56 двароў, 329 жыхароў. У 1930-я г. дзейнічалі школа, чытальня, тэатральны гурток. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Казішчанскім с/с таго ж раёна, з 11.8.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска налічвала 98 двароў, 517 жыхароў, мелася пач. школа. У Вялiкую Айчынную вайну Каменка акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У вер. 1942 г. ням. акупантамі расстраляны 152 вяскоўцы і спалены 48 двароў. У 1979 г. на магіле ахвяр фашызму ўстаноўлены помнік. Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 262 жыхары, у 1970 г. – 233 жыхары. У 1999 г. 48 гаспадарак, 76 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы). Працуе магазін.

Камень

КАМЕНЬ (да 1940 Камень Каралеўскі) – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 15 км на У ад г. Кобрын, 8 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 59 км ад Брэста; чыг. станцыя на лініі Жабінка- Драгічын. На шашы Кобрын-Іванава. 133 гаспадаркі, 278 жыхароў (2005). Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім, затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ.
У 1563 г. Камень – сяло Угольскага (Вугольскага) войтаўства воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 58 валок зямлі (з іх 21 валока не заселена), 33 гаспадаркі. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі. Пад 1606 г. Камень пазначаны як вёска і двор, уладанне Умястоўскіх. У 1698 г. сяло Гарадзецкага ключа той жа эканоміі; паводле прывілея вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Аўгуста II Моцнага знаходзілася ва ўладанні Якава Лянкевіча. У 1742 г. сяло, 58 валок зямлі. У 1757 г. кароль Аўгуст III выдаў прывілей Самуілу Маевічу на 12 валок сяла ў пажыццёвае ўладанне. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска Камень Каралеўскі ў Гарадзецкай вол., 540 жыхароў (1885), 598 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак і 2 маёнткі – адпаведна 379 і 450 дзес. зямлі (уладанне нашчадкаў К.Сулкоўскага). У 1897 г. вёска, 95 двароў, 585 жыхароў, хлебазапасны магазін, піцейная ўстанова; 2 маёнткі налічвалі па 9 жыхароў. У 1905 г. ў вёсцы 685 жыхароў, у маёнтку – 8 жыхароў. У 1911 г. вёска, 735 жыхароў; аднайменны маёнтак (уладанне А.Сулкоўскага) – 14 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; у вёсцы і фальварку разам 43 двары, 285 жыхароў. У 1930-я г.працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. – цэнтр сельсавета таго ж раёна, з 16.7.1954 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска, 152 двары, 681 жыхар, бел. няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, фельч.-акушэрскі пункт, сельсавет (тэлефанізаваны). На тэр. сельсавета знаходзіліся 5 вёсак, 291 хутар, 459 двароў, 2051 жыхар. У Вялiкую Айчынную вайну в. Камень акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. створаны калгас «Сталінскі шлях». У 1965 г. каля клуба на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў баях з ням. акупантамі, устаноўлены помнік. Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 197 жыхароў, у 1970 г. – 435 жыхароў. У 1999 г. 151 гаспадарка, 341 жыхар, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Ёсць клуб, магазін, б-ка, базавая школа, аддз. сувязі.

Каташы

КАТАШЫ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 10 км на Пд ад горада і чыг. ст. Кобрын, 48 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Макраны. 83 гаспадаркі, 214 жыхароў (2005). У 1691 г. Каташы – сяло ў Брэсцкім ваяв. ВКЛ; р. Катоўка на мяжы з сялом Корчыц. У 1890 г. вёска Верхалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 178 1/4 дзес. зямлі. У 1897 г. было 17 двароў 122 жыхары, меўся хлебазапасны магазін. У 1905 г. 133 жыхары. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; 7 дамоў, 49 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім, з 16.7.1954 г. да 18.12.1972 г. ў Пецькаўскім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 19 двароў 128 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Каташы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1950 г. 30 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя А.Васілеўскага. Паводле перапісу 1959 г. Каташы – хутары, 90 жыхароў у 1970 г. – 204 жыхары. У 1999 г. 86 гаспадарак, 210 жыхароў, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтр – в. Хідры). Дзейнічаюць магазін, клуб. У в. Каташы знаходзяцца вайск. могілкі часоў 1-й сусветнай вайны.

Клятышча

КЛЯТЫШЧА – вёска ў Восаўскім с/с, за 38 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 75 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Макраны–Дзівін– Кобрын. 82 гаспадаркі, 167 жыхароў (2005). У 1566 г. вёска Клецішча ў Дзівінскім войтаўстве Палескай вол., 6 заселеных участкаў. У 1668 г. Клятышча – сяло Палескага ключа Брэсцкай эканоміі, 6 валок зямлі. 30 гаспадарак. У 1682 г. сяло, 23 гаспадаркі; у 1786 г. – 6 валок 155 маргоў зямлі. У 1789 г. сяло Дзівінскага ключа той жа эканоміі, 25 гаспадарак, 134 жыхары. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У сак. 1797 г. Кацярына II падаравала в. Клятышча А.В.Сувораву, 269 жыхароў. У 1819 г. вёска – уладанне Кахлеўскага, які паведамляў у Гродзенскае губ. праўленне, што сяляне гатовы былі аказаць падтрымку жыхарам Дзівіна ў іх выступленні супраць свайго ўладальніка. У 1890 г. – вёска, 659 1/2 дзес. зямлі, і маёнтак (уладанне Уладзіслава Кахлеўскага), 1481 дзес. зямлі; у Дзівінскай вол. У 1897 г. вёска, 51 двор, 371 жыхар, меўся хлебазапасны магазін; маёнтак, 27 жыхароў. У 1905 г. ў вёсцы 1320 жыхароў, у маёнтку – 14 жыхароў. У 1911 г. вёска налічвала 430 жыхароў, маёнтак (уладанне Іосіфа Чарноцкага) – 32 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 49 двароў, 258 жыхароў; фальварак – 2 двары, 32 жыхары. У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Восаўскім с/с, з 8.8.1959 г. ў Маларыцкім, з 25.12.1962 г. ў Кобрынскім раёнах. У 1940 г. Клятышча – хутар (4 двары) і вёска (47 двароў, 257 жыхароў), мелася пач. школа. У 1940 г. арганізаваны калгас «1 Мая». У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. 387 жыхароў у 1970 г. – 429 жыхароў. У 1999 г. 99 гаспадарак, 229 жыхароў, у складзе калгаса «Дружба народаў» (цэнтр – в. Воса). Ёсць бібліятэка.

Кляшчы

КЛЯШЧЫ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 11 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Стаўпы (на лініі Брэст-Баранавічы), 50 км ад Брэста. 7 гаспадарак, 9 жыхароў (2005). У 1563 г. Кляшчы – сяло Паляціцкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 11 валок зямлі, 11 гаспадарак. У 1597 г. сяло на тэр. Баціцкага (Батчынскага) войтаўства Кобрынскага староства, 11 валок зямлі, з якіх 1 вольная валока нададзена пастуху. У 1742 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі, 11 валок зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Прускаўскай вол., 197 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся маёнтак Кляшчы-Літвінкі, уладанне І.Шадурскага, 677 1/2 дзес. зямлі. У 1897 г. вёска – 15 двароў, 124 жыхары, працаваў хлебазапасны магазін, і маёнтак – 29 жыхароў. У 1905 г. вёска налічвала 141 жыхара; маёнтак – 25 жыхароў. У 1911 г. вёска, 149 жыхароў і аднайменны маёнтак, уладанне Станіслава Шадурскага (25 жыхароў) – у Прускаўска-Раманаўскай вол. таго ж павета. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 18 двароў, 82 жыхары, і фальварак – 3 двары, 27 жыхароў. У 1930-я г. працавала школа. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10 1940 г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. вёска – 17 двароў, 110 жыхароў, пач. школа, і былы маёнтак – 3 двары, 10 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Кляшчы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. 20 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Чырвоны волат» (старшыня К.Саўчук). Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы налічвалася 85 жыхароў, у 1970 г. – 613 жыхароў. У 1999 г. 8 гаспадарак, 10 жыхароў у складзе калгаса «Глінянскі» (цэнтр – в. Глінянкі).

Корчыцы

КОРЧЫЦЫ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Кобрын, 57 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын-Дзівін. 182 гаспадаркі, 490 жыхароў (2005). Па пісьмовых крыніцах вядомы з 14 ст. як сяленне і маёнтак Корчычы. З XV ст. згадваюцца як сяло Кобрынскага княства. У 1497 г. (паводле іншых дадзеных у 1491) княгіня Фядора (Тэадора) Іванаўна (з роду Рагацінскіх, жонка кн. Івана Сямёнавіча Кобрынскага) запісала с. Корчычы з усімі даходамі манастырскай царкве Св. Спаса ў Кобрыне. Гэтае наданне было пацверджана ў 1512 г. вял. князем ВКЛ і каралём Польшчы Жыгімонтам I Старым, у 1633 г. – яго жонкай каралевай Бонай, у 1647 г. – каралём Уладзіславам IV і г.д. У 1549 г. ў с. Корчыцы «два жеребіи а Римоновских дымы» і «другой жеребій Здавновских». У 1668 г. Корчыцы – фундушавае сяло Кобрынскай архімандрыі, якое згодна з універсалам Міхаіла Казіміра Паца вызвалялася ад ваенных пабораў і пастою. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1846 г. – 2 вёскі: Корчыцы-Забужкі – 23 двары, 199 жыхароў, і Корчыцы-Кіганы – 12 двароў 93 жыхары, у складзе фальварка Антанін, які быў пабудаваны ў 1839 г. ва ўрочышчы Палонна архіепіскапам мінскім і бабруйскім Антоніем. У 1842 г. фальварак (складаўся з 4 вёсак, меліся карчма Звягода пры дарозе на в. Імянін і кузня) у ліку іншых былых маёнткаў Кобрынскага манастыра перададзены ў казённае ведамства (упраўляючы Я.Відацкі). У 1890 г. вёскі – Корчыцы-Кіганы, 421 1/2 дзес. зямлі, і Корчыцы-Забужкі, 601 1/2 дзес. зямлі, – на тэр. Верхалескай вол. У 1897 г. ў в. Кіганы (Корчыцы) 30 двароў, 215 жыхароў, меліся царква на могілках, хлебазапасны магазін; у в. Забужкі (Корчыцы) – 42 двары, 304 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1911 г. вёска Корчыцы ў Навасёлкаўскай вол. Кобрынскага пав., 569 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Вёскі – Корчыцы Вялікія, 26 двароў, 166 жыхароў, і Корчыцы Малыя, 21 двор, 77 жыхароў. У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. ў Верхалескім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска Корчыцы Вялікія налічвала 64 двары, 315 жыхароў, в. Корчыцы Малыя – 42 двары, 179 жыхароў; працавала пач. школа. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. арганізаваны калгасы: імя Варашылава ў в. Корчыцы Вялікія (старшыня М.А.Кірылюк), імя Чапаева ў в. Корчыцы Малыя (25 гаспадарак, старшыня Ф.Кірылюк). Паводле перапісу 1959 г. вёскі налічвалі: Корчыцы Вялікія – 260 жыхароў, Корчыцы Малыя – 160 жыхароў; 1970 г. адпаведна 262 і 144 жыхары. Пазней вёскі аб'ядналіся ў адну пад назвай Корчыцы. У 1999 г. вёска, 187 гаспадарак, 523 жыхары, цэнтр калгаса «Сцяг Перамогі» (з 2004 СВК «Раданежскі»). Ёсць клуб, б-ка, дзіцячы сад, базавая школа, фельч.-акушэрскі пункт, магазін, аддз. сувязі, ветучастак.

Кустовiчы

КУСТОВІЧЫ – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 23 км на ПнУ ад г. Кобрын, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 67 км ад Брэста. 152 гаспадаркі, 304 жыхары (2005). Упершыню згадваюцца ў 1549 г. У 1738 г. Кустовічы – маёнтак у Брэсцкім ваяв. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Іласкай вол., 509 жыхароў (1885), 788 дзес. зямлі (разам з хутарам Лешчаны). Побач знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі – уладанні: нашчадкаў С.Парнеўскага, 493 дзес. зямлі (разам з хутарам Пясочна); Анэлі Астрамецкай і Эміліі Варатынецкай, 144 дзес. зямлі (разам з урочышчам Турось). Пасёлак Кустовічы налічваў 286 дзес. зямлі, належаў розным уласнікам. У 1897 г. вёска (4 вярсты ад Дняпроўска-Бугскага канала), 114 двароў, 815 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін. У маёнтках: нашчадкаў Парнеўскіх – 4 двары, 9 жыхароў; памешчыкаў Варатынецкіх – 2 двары, 9 жыхароў. У 1905 г. вёска (667 жыхароў) і маёнтак (13 жыхароў). У 1911 г. вёска налічвала 886 жыхароў, аднайменны фальварак (уладанне Георгія Парнеўскага) – 4 жыхары. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 93 двары, 392 жыхары. У 1931 г. працавалі б-ка, школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Акцябрскім, з 31.3.1959 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. ў Кустовічах 726 жыхароў, рыбная база, пач. школа. У Вялiкую Айчынную вайну каля вёскі ў баях з ням.-фаш. захопнікамі ў 1942 і 1943 гг. загінулі 5 партызан і 4 сав. воіны; 13 жыхароў вёскі былі расстраляны ням. карнікамі ў студз. 1943 г. У 1986 г. на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму на могілках і на ўсх. ускраіне вёскі ўстаноўлены 3 абеліскі. У 1949 г. 36 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя Андрэева. Паводле перапісу 1959 г. вёска Кустовічы налічвала 268 жыхароў, у 1970 г. – 615 жыхароў. У 1999 г. 155 гаспадарак, 389 жыхароў. Працуюць магазін, клуб, б-ка, торфапрадпрыемства «Кобрынскае».

Навигация

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину