Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

Шамятоўка

ШАМЯТОЎКА – вёска ў Астроміцкім с/с, за 26 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 70 км ад Брэста. Каля шашы Мінск–Брэст. 101 гаспадарка, 271 жыхар (2005). З 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7. 1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. 255 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. 23 гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Варашылава (старшыня М.Я.Селівончык). У 1965 г. на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў баях з ням. акупантамі ў гады Вял. Айч. вайны, устаноўлены помнік. Паводле перапісу 1959 г. 109 жыхароў. У 1970 г. ў в. Шамятоўка (Вольная) 236 жыхароў, пабудаваны будынак праўлення калгаса. У 1999 г. 112 гаспадарак, 312 жыхароў, цэнтр калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»). Працуюць сярэдняя школа, б-ка, дзіцячы сад, Дом культуры, 2 магазіны, сталовая, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, клуб.

Шуры

ШУРЫ – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 30 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 74 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Іванава. 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2005). У 1847 г. Шуры – вёска аднайменнага маёнтка, уласнасць Грушаўскай праваслаўнай царквы, 2 двары, 28 жыхароў; на тэр. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Маёнтак налічваў 293 1/3 дзес. зямлі (з іх 1/3 дзес. прыходзіліся на царк. прычт). У 1885 г. вёска ў Іласкай вол. таго ж павета, 60 жыхароў. У 1897 г. 11 двароў, 71 жыхар; 77 дзес. зямлі (на 1890). У 1905 г. ў вёсцы 69 жыхароў. У 1911 г. пасёлак, 59 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 6 дамоў, 19 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. ў вёсцы 66 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. Шуры – хутары, 55 жыхароў; у 1970 г. – вёска, 48 жыхароў. У 1999 г. 9 гаспадарак, 11 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец).

Шыповiчы

ШЫПОВІЧЫ – вёска.ў Батчынскім с/с, за 14 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 5 км ад чыг. ст. Стаўпы (на лініі Брэст–Баранавічы), 50 км ад Брэста. 63 гаспадаркі, 163 жыхары (2005). Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ. У 1563 г. Шыповічы – сяло Шыповіцкага войтаўства Кобрынскай эканоміі; 47 валок зямлі, з якіх 1 вольная валока была нададзена войту (Гардзей Бусловіч), 3 валокі – на асадзе (нададзены на 65 гадоў войту і М.Юшкавічу), 44 гаспадаркі. У 1597 г. сяло, 47 валок зямлі, засценак (11 маргоў зямлі), у Кобрынскім старостве. У 1679 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы. Паводле прывілея вял. князя ВКЛ і караля Полыдчы Яна III Сабескага Францыск і Элеанора Умястоўскія атрымалі 8 1/4 пустыя валокі зямлі сяла. У 1744 г. Аўгуст III выдаў прывілей на 8 1/4 валокі зямлі на чыншу татарскаму харунжаму Мацвею Абрагімовічу. У 1786 г. сяло ў Кобрынскай эканоміі, 47 валок зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска, 154 1/4 дзес. зямлі, і аднайменны маёнтак, уладанне Казіміра і Паўла Сцярпінскіх, 210 дзес. зямлі; у Прускаўскай вол. У 1897 г. ў вёсцы 51 двор, 381 жыхар, працавалі 2 хлебазапасныя магазіны; у маёнтку – 9 жыхароў. У 1905 г. вёска налічвала 425 жыхароў. У 1911 г. аднайменныя: вёска – 109 жыхароў, хутары – 379 жыхароў, 2 маёнткі (уладанні Міхалюка і Дудкі) – 11 і 12 жыхароў. З 1921 г. вёска складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. 26 дамоў, 155 жыхароў. У 1930-я г. працавалі школа, чытальня, харавы гурток. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с. У 1940 г. хутары, 59 двароў, 284 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. Шыповічы налічвалі 307 жыхароў, у 1970 г. – 169 жыхароў. У 1999 вёска, 64 гаспадаркі, 179 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004 СВК «Батчы»; цэнтр – в. Батчы).

Навигация

Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин