МІНЯНКА – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 14 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын,
60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Брэст–Баранавічы. 66 гаспадарак,
150 жыхароў (2005).
У 1599 г. ўпамінанне Мінянкі напэўна рэчкі.
У 1890 г. Мінянка – вёска Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 290
1/2 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны пасёлак, 7 1/2 дзес. зямлі (розныя
ўладальнікі).
У 1897 г. вёска, 44 двары, 290 жыхароў меліся хлебазапасны магазін, кузня.
У 1905 г. 352 жыхары, у 1911 г. 445 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага
ваяв., 34 дамы, 172 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940
г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. хутары, 69 двароў, 246 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да
ліп. 1944 г.
У 1950 г. 42 гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Куйбышава. Паводле перапісу
1959 г. Мінянка налічвала 239 жыхароў, у 1970 г. – 230 жыхароў, на яе тэрыторыі
размяшчалася праўленне калгаса.
У 1999 г. вёска, 83 гаспадаркі, 180 жыхароў, цэнтр калгаса «Звязда» (з 2004 СВК
«Мінянскі»). Дзейнічаюць магазін, клуб, дзіцячы сад, фельч.-акушэрскі пункт,
б-ка, сярэдняя школа, аддз. сувязі.
МАГДАЛІН – вёска ў Кісялёвіцкім с/с, на Кобрынскім канале. За 6 км на ПдУ ад
горада і чыг. ст. Кобрын, 49 км ад Брэста. Каля шашы Мінск–Брэст. 243 гаспадаркі,
638 жыхароў (2005).
У 1890 г. Магдалін – маёнтак Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага пав.,
уладанне С.Тумінскай і С.Закржэўскай, 214 дзес. зямлі.
У 1897 г. ў маёнтку 31 жыхар, у 1905 г. – 58 жыхароў. 3 1921 г. вёска ў складзе
Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 9 дамоў,
63 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., 12.10.1940 г.
ў Кісялёвіцкім с/с.
У 1940 г. хутары Магдалін, 20 двароў, 90 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну
акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
У 1948 г. ў вёсцы арганізаваны калгас «Новы шлях» (уступілі ў яго ўсе 46
гаспадарак; старшыня П.Р.Каранчук, сакратар камсамольскай арганізацыі). Паводле
перапісу 1959 г. Магдалін налічваў 235 жыхароў, у 1970 г. – 319 жыхароў.
У 1965 г. ў цэнтры вёскі на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ўстаноўлены помнік.
У 1999 г. 220 гаспадарак, 580 жыхароў, цэнтр калгаса «Магдалінскі». Працуюць
магазін, Дом культуры, б-ка, школа, фельч.-акушэрскі пункт.У в. Магдалін нарадзіўся М.П.Мікулік, які ў гады Вял. Айч. вайны з'яўляўся
партызанам атрада імя Суворава брыгады імя Молатава. Удзельнічаў у вызваленні
Кобрына, наладжванні пантонных і паромных перапраў.
МАЗІЧЫ – вёска ў Батчынскім с/с, на паўн.-ўсх. беразе р. Мухавец. За 7 км на 3
ад горада і чыг. ст. Корын, 45 км ад Брэста. Каля шашы Кобрын–Жабінка. 38
гаспадарак, 85 жыхароў (2005).
У 1890 г. Мазічы – вёска Стрыгаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 144
дзес. зямлі. Побач знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі, уладанні В.Брадзінскага,
68 дзес. зямлі, і М.Верашчакі, 187 дзес. зямлі.У 1897 г. вёска (пры Палескай чыгунцы і р. Мухавец), 25 двароў, 186 жыхароў,
працаваў хлебазапасны магазін; маёнтак, 6 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 229 жыхароў, маёнтак – 57 жыхароў.
У 1911 г. вёска (229 жыхароў) і маёнтак (55 жыхароў).
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав.
Палескага ваяв., 16 дамоў, 120 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940
г. ў Батчынскім с/с. У 1940 г. хутары, 43 двары, 198 жыхароў. У Вялiкую Айчынную
вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле
перапісу 1959 г. вёска налічвала 148 жыхароў, у 1970 г. – 137 жыхароў.
У 1999 г. 41 гаспадарка, 79 жыхароў, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі». У
2004 г. Мазічы далучаны да ААТ «Кобрынская птушкафабрыка».
МАЗУРЫ – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 31 км на ПнУ ад г. Кобрын, 9 км ад чыг. ст.
Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 75 км ад Брэста. Каля шашы Мінск– Брэст. 39
гаспадарак, 54 жыхары (2005).
У 1563 г. Мозыр – урочышча с. Вуглы.У 1731 г. Мазуры ці Беразіно – маёнтак у Брэсцкім ваяв. Пасля 3-га падзелу Рэчы
Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў
Гродзенскай губ.У 1885 г. вёска Іласкай вол., 254 жыхары. У 1897 г. 49 двароў, 297 жыхароў,
хлебазапасны магазін, 421 3/4 дзес. зямлі (1890).
У 1905 г. ў вёсцы 313 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.,
49 дамоў, 269 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з
12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім сельсаветах, з
8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім с/с.
У 1940 г. ў вёсцы 401 жыхар. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш.
захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя М.Астроўскага (старшыня М.Багачук). Паводле
перапісу 1959 г. Мазуры налічвалі 194 жыхары, у 1970 г. – 225 жыхароў.
У 1999 г. 48 гаспадарак, 75 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя
Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Працуе магазін.
У в. Мазуры нарадзіўся камандзір партыз. атрада імя С.М.Кірава Брэсцкага партыз.
злучэння П.Н.Паплаўскі (мемарыяльная дошка ўстаноўлена на будынку магазіна ў
1975).
МАЗУРЫ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 3 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 42
км ад Брэста Каля шашы Мінск- Брэст. 101 гаспадарка, 284 жыхары (2005).
У 1897 г. Мазуры – вёска Прускаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 22
двары, 148 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін; 116 дзес. зямлі (на 1890).
У 1905 г. ў вёсцы 173 жыхары.
У 1911 г. 171 жыхар.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав.
Палескага ваяв., 16 дамоў, Шжыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940
г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім
сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 34 двары, 190 жыхароў, працавала пач. школа.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да
ліп. 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя Аляксандра Неўскага.
Паводле перапісу 1959 г. Мазуры налічвалі 150 жыхароў, у 1970 г. – 224 жыхары.
У 1999 г. 86 гаспадарак, 283 жыхары, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК
«Вербнае»; цэнтр – в. Пескі). Працуе пач. школа.
МАЛЫ РУДЗЕЦ – вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўд.-зах. беразе Дняпроўска-Бугскага
канала. За 27 км на ПдУ ад г. Кобрын, 7 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі
Брэст-Гомель), 71 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе
Арэхаўскі-Кісялёўцы. 22 гаспадаркі, 37 жыхароў (2005).
У 1563 г. Малая Рудца – урочышча-востраў с. Вуглы Вугольскага войтаўства
Кобрынскай эканоміі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас.
імперыі, у Кобрынскім пав.
У 1921 г. вёска Малы Рудзец, 33 двары, 162 жыхары, у складзе Гарадзецкай гміны
Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з
12.10.1940 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.
У 1940 г. ў вёсцы 357 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш.
захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя Катоўскага. Паводле перапісу 1959 г. 261 жыхар,
у 1970 г. – 167 жыхароў.
У 1999 г. ў в. Малы Рудзец было 27 гаспадарак, 48 жыхароў, у складзе
калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в.
Гарадзец). Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вял. Айч. вайны ў баях з ням.
акупантамі (устаноўлены ў 1965 на паўн. ускраіне вёскі).
МАЛЫШЫ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 12 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 8 км ад чыг. ст.
Тэўлі (на лініі Брэст-Баранавічы), 63 км ад Брэста. Каля аўтадарогі
Кобрын-Камянец. 35 гаспадарак, 80 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з XVII ст. як сяленне Берасцейскага ваяв.
Пад 1676 г. пазначана ў вопісе дакументаў Віленскага цэнтр. архіва стараж.
актавых кніг.
У 1717 г. Малышы – сяло ў Брэсцкім ваяв. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай
(1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.
У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай вол., 325 1/2 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся 2
аднайменныя маёнткі – уладанні: А.Краскоўскага, 43 дзес. зямлі, і М.Маслевіча,
142 дзес. зямлі.
У 1897 г. вёска (за 4 вярсты ад Маскоўска-Брэсцкай чыгункі) налічвала 36 двароў,
242 жыхары, меўся хлебазапасны магазін. У маёнтках адпаведна было 15 і 7 жыхароў.
У 1905 г. ў вёсцы 269 жыхароў, у маёнтках – 26 і 11 жыхароў.
У 1911 г. вёска – 320 жыхароў, аднайменны маёнтак (уладанне Таўбе) – 7 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага
ваяв.; вёска – 39 двароў, 229 жыхароў, і фальварак – 7 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940
г.ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска – 57 двароў, 256 жыхароў, і былы фальварак – 3 двары, 30 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да
ліп. 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас «Светлы шлях» (старшыня П.Сюсюра). Паводле
перапісу 1959 г. ў в. Малышы было 257 жыхароў у 1970 г. – 196 жыхароў.
У 1999 г. 42 гаспадаркі, 83 жыхары, у складзе калгаса імя Дзімітрава (з 2004 ААТ
«Стрыгава»; цэнтр – в. Стрыгава).
МАЛЫЯ ЛЕПЯСЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 6 км на ПнУ ад горада і чыг. ст.
Кобрын, 50 км ад Брэста. Каля шашы Кобрын-Баранавічы. 16 гаспадарак, 28 жыхароў
(2005).
У 1890 г. Лепясы Малыя – пасёлак у Стрыгаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай
губ., 85 1/2 дзес. зямлі.
У 1897 г. вёска (за 2 вярсты ад чыгункі Брэст– Бранск і р. Мухавец), 9 двароў,
67 жыхароў.
У 1905 г. 71 жыхар, у 1911 г. 92 жыхары.
У 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав.
Палескага ваяв., 12 дамоў, 74 жыхары.
У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940
г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім
сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 18 двароў, 74 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну
акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1948 г.
створаны калгас «Чырвоны сцяг».
Паводле перапісу 1959 г. Малыя Лепясы налічвалі 97 жыхароў, у 1970 г. – 77
жыхароў. Размяшчалася праўленне калгаса.
У 1999 г. 15 гаспадарак, 30 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі» (цэнтр – в.
Імянін).
МАЦЫ – вёска ў Тэвельскім с/с, на паўн.-зах. беразе р. Шэўня (прыток Мухаўца).
За 14 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 64 км ад Брэста. Каля аўтадарогі
Кобрын-Камянец. 44 гаспадаркі, 90 жыхароў (2005).
У 1563 г. сяло Осавая Глінянскага войтаўства Кобрынскай эканоміі; 12 валок зямлі,
11 гаспадарак.
У 1742 г. сяло Мацы ці Осава (Восава), 12 валок зямлі, Вежацкі ключ Брэсцкай
эканоміі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у
Пружанскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.
У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай вол., 342 3/4 дзес. зямлі; пры вёсцы ў П.Кузьмуна
меліся 14 дзес. зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне
А.Малахоўскага, 414 1/2 дзес. зямлі (разам з фальваркам Глінянка і ўрочышчам
Цямніца).
У 1897 г. вёска – 52 двары, 339 жыхароў, 2 хлебазапасныя магазіны; маёнтак – 12
двароў, 60 жыхароў.
У 1905 г. вёска, 420 жыхароў; маёнтак, 8 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага пав.
Палескага ваяв., 36 двароў, 181 жыхар. У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940
г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 67 двароў 359 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Мацы
акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 263 жыхары, у 1970 г. – 171 жыхар.
У 1999 г. 49 гаспадарак, 101 жыхар, у складзе калгаса імя Дзімітрава (з 2004 ААТ
«Стрыгава»; цэнтр – в. Стрыгава).
МЕЛЬНІКІ – вёска ў Батчынскім с/с, на паўн. беразе р. Мухавец. За 13 км на ПдЗ
ад горада і чыг. ст. Кобрын, 36 км ад Брэста. На шашы Кобрын-Камянец. 12
гаспадарак, 12 жыхароў (2005).
У 1890 г. Мельнікі – вёска Прускаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.,
182 1/4 дзес. зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Мельнікі ці Новыя
Чаравачыцы, уладанне К. і I. Мазеўскіх, 771 1/2 дзес. зямлі (разам з фальваркамі
Урсынава і Канцінава). У 1897 г. вёска – 18 двароў, 179 жыхароў, хлебазапасны
магазін; аднайменныя хутар і маёнтак – па 6 жыхароў у кожным.
У 1905 г. ў вёсцы 198 жыхароў, у маёнтку – 14 жыхароў. У 1911 г. вёска (160
жыхароў) і маёнтак (22 жыхары) у Прускаўска-Раманаўскай вол. таго ж павета.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага
ваяв., 18 дамоў, 84 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940
г. ў Батчынскім с/с.
У 1940 г. хутары, 37 двароў, 195 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Мельнікі
акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя Фрунзе. Паводле перапісу 1959 г. вёска
налічвала 140 жыхароў.
У 1970 г. – 74 жыхары.
У 1999 г. 12 гаспадарак, 25 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004
СВК «Батчы»; цэнтр – в. Батчы).
МЕЛЯНКОВА – вёска ў Аніскавіцкім с/с, на паўд.-зах. беразе Арэхаўскага канала.
За 35 км на ПдУ ад г. Кобрын, 11 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель),
81 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі-Балоты. 45
гаспадарак, 87 жыхароў (2005).
У 1563 г. Меленткова – урочышча-востраў с. Вуглы Вуглоўскага войтаўства
Кобрынскай эканоміі.
У 1890 г. Мелянкова – пасёлак у складзе в. Вуглы, 1130 дзес. зямлі (разам з 7
іншымі пасёлкамі вёскі), у Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.
У 1897 г. Вуглы (Мелянкова) – вёска, 55 двароў, 316 жыхароў.
У 1905 г. 382 жыхары, у 1911 г. 374 жыхары.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав.
Палескага ваяв., 61 дом, 279 жыхароў.
У 1930-я г. працавала школа, у якой праводзіліся нядзельныя чытанні.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з
12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. ў
вёсцы 388 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да
ліпеня 1944 г. У 1949 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна» (старшыня М.Крываль).
Паводле перапісу 1959 г. вёска Мелянкова налічвала 346 жыхароў, у 1970 г. – 246
жыхароў.
У 1999 г. 55 гаспадарак, 119 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»;
цэнтр – в. Дубіны).
МУХАЎЛОКІ – вёска ў Астроміцкім с/с, за 13 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын,
59 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Брэст–Баранавічы. 32 гаспадаркі, 45
жыхароў (2005).
Пад 1606 г. пазначаны як двор Мухаўлока.
У 1727 г. Мухаўлокі – маёнтак у Брэсцкім ваяв. Пасля 3-га падзелу Рэчы
Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў
Гродзенскай губ.
У 1890 г. вёска, 320 1/2 дзес. зямлі, і маёнтак, уладанне М.Матноўскай, 409 дзес.
зямлі; у Падалескай вол.
У 1897 г. вёска, 35 двароў, 228 жыхароў, хлебазапасны магазін; маёнтак – 6
жыхароў.
У 1905 г. ў вёсцы 285 жыхароў, у маёнтку – 9 жыхароў.
У 1911 г. вёска налічвала 314 жыхароў, маёнтак (уладанне Дамброўскай) – 3
жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага
ваяв.; вёска і асада, 16 дамоў, 80 жыхароў.
У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940
г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.
У 1940 г. хутары – 33 двары, 177 жыхароў, і фальварак – 1 двор, 14 жыхароў;
працавала пач. школа (пасля 1945 – школа-сямігодка). У Вялiкую Айчынную вайну ў
баях з ням.-фаш. захопнікамі загінулі 12 вяскоўцаў (у 1965 устаноўлены абеліск).
Паводле перапісу 1959 г. Мухаўлокі налічвалі 212 жыхароў, у 1970 г. – 206
жыхароў.
У 1999 г. 38 гаспадарак, 65 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в.
Астромічы). Дзейнічае магазін.
МЯРНІЦА – вёска ў Тэвельскім с/с, за 12 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 7 км ад чыг. ст.
Тэўлі (на лініі Брэст-Баранавічы), 62 км ад Брэста. Каля аўтадарогі
Кобрын-Камянец. 15 гаспадарак, 37 жыхароў (2005).
У 1563 г. Мерніцкі засценак на мяжы с. Залессе. «Того застенка Залесскаго дано
на мерніцтво за лістом короля его мілості мернику Кобринскому, Черевачицкому
Вежецкому, Городецкому Климу Тимофеевичу 4 волокі с каждой по 30 грошей на рок
65».
У 1890 г. Мярніца – маёнтак у Мураўёўскай вол. Пружанскага пав. Гродзенскай
губ.; уладанне Ул.Багушэўскага, 324 дзес. зямлі. Побач знаходзілася аднайменная
пустка, уладанне Г.Прымачука, 17 дзес. зямлі.
У 1897 г. маёнтак налічваў 3 двары, 25 жыхароў, у 1905 г. – 2 маёнткі: 69 і 7
жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага
ваяв.; вёска і калонія, 8 дамоў, 58 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940
г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 12 двароў, 92 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана
ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
Паводле перапісаў 1959 і 1970 гг. вёска налічвала 79 жыхароў.
У 1999 г. 15 гаспадарак, 42 жыхары, у складзе калгаса імя Дзімітрава (з 2004 ААТ
«Стрыгава»; цэнтр – в. Стрыгава).
У в. Мярніца нарадзілася вучоны-фізік Р.Г.Запарожчанка, якая развіла метад
матэматычнага мадэліравання працэсаў у лазерах і нелінейна-аптычных асяроддзях.
МЯФЁДАВІЧЫ – вёска ў Гарадзецкім с/с, у сутоках Каралеўскага і Дняпроўска-Бугскага каналаў. За 27 км на ПдУ ад г. Кобрын, 4 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Гомель), 71 км ад Брэста. 88 гаспадарак, 158 жыхароў (2005). Вядомы з XVI ст. як в. Няхнедавічы (Нехведзевічы) Бародзіцкай вол. Кобрынскага пав. ВКЛ. Паводле інвентара Бародзіцкай вол. 1558 г. вёска займала 2-е месца ў воласці па колькасці жыхароў і прыносіла даходу 17 1/2 коп грошаў (з 1559 ва ўладанні капітулы Віленскай). Да сярэдзіны XVIII ст. вёскі Мяфёдавічы і Бародзічы страцілі сваё гасп. значэнне сярод іншых сёл. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1843 г. маёнтак і вёску Мяхведавічы арандавалі Дзвонскія (раней уладанне Брашэвіцкага касцёла; 355 2/3 дзес. зямлі). Вёска налічвала 37 двароў, 287 жыхароў, дзейнічала карчма; у фальварку меліся жылыя і гасп. пабудовы, хлебазапасны магазін. У 1890 г. вёска Антопальскай вол., 380 жыхароў (1885), 1336 1/2 дзес. зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне М.Любімавай, 264 1/2 дзес. зямлі. У 1897 г. вёска, 82 двары, 561 жыхар, хлебазапасны магазін, у 1905 г. 591 жыхар. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 47 дамоў, 297 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска налічвала 601 жыхара. У Вялiкую Айчынную вайну Мяфёдавічы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Чкалава (старшыня Я.Якімчук). Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 542 жыхары, у 1970 г. – 445 жыхароў. У 1999 г. 99 гаспадарак, 180 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Працуюць магазін, клуб, бібліятэка. У в. Мяфёдавічы нарадзіўся З.З.Дзенісюк, які ў гады Вял. Айч. вайны з'яўляўся падпольшчыкам, разведчыкам, падрыўніком, сувязным асобнага партызанскага атрада імя Катоўскага.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.