Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

Ізабелiн

ІЗАБЕЛІН  – вёска ў Хідрынскім с/с, за 12 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын–Дзівін. 34 гаспадаркі, 65 жыхароў (2005). Згадваецца ў 1563 г. як сяло Гварычы. У 1629 г. ўпамінаецца зямянін Мікалай Вырыкоўскі. У 1890 г. Ізабелін – маёнтак (уладанне Э.Выржыкоўскага) у Блоцкай (Балоцкай) вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 362 дзес. зямлі. У 1905 г. налічваў 16 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; незаселены (на 1921). З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім с/с, з 16.7.1954 г. да 18.12.1972 г. ў Пецькаўскім с/с таго ж раёна. У 1940 г. хутары, 11 двароў 38 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1970 г. ў в. Ізабелін было 118 жыхароў. У 1999 г. 33 гаспадаркі, 69 жыхароў, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтр – в. Хідры). Працуе магазін.

Іласк

ІЛАСК – вёска ў Астроміцкім с/с, за 25 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 69 км ад Брэста. На шашы Брэст-Мінск. 58 гаспадарак, 100 жыхароў (2005). У 1563 г. Выловско – сяло і балота Грушаўскага войтаўства, воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ; 30 валок зямлі, з якіх 5 (вольных) нададзены на служкоўства (асочнікі і палазнік), 30 гаспадарак. У 1762 г. сяло ў Гарадзецкім ключы той жа эканоміі, 30 валок зямлі. Вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы Аўгуст III выдаў на яго прывілей С. і Д. Гарышам. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.У 1890 г. вёска ў Іласкай вол., 499 1/4 дзес. зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне К.Шэміёта, 2090 дзес. зямлі (разам з 2 ляснымі дачамі). У 1897 г. вёска – цэнтр воласці (пры ваенна-камунікацыйнай дарозе Запруды–Дзеткавічы), 56 двароў 391 жыхар, працаваў хлебазапасны магазін; маёнтак – 7 двароў, 91 жыхар, дзейнічалі царква, крухмальны з-д, валасное праўленне, царк. прычт, карчма.У 1905 г. ў вёсцы 382 жыхары, у маёнтку – 58 жыхароў.У 1911 г. вёска налічвала 252 жыхары, маёнтак – 100 жыхароў, на крухмальным з-дзе працавалі 8 рабочых.З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 25 двароў, 156 жыхароў; фальварак – 1 двор, 28 жыхароў. У 1926 г. адкрыта б-ка (72 кнігі на польскай мове).У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня.З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Іласкага с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.У 1940 г. ў вёсцы 95 двароў 353 жыхары, меліся пач. школа, каап. крама, сельсавет. На тэр. сельсавета знаходзіліся 8 населеных пунктаў, 118 хутароў, 519 двароў, 2112 жыхароў.У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1946 г. працавала хата-чытальня.Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 329 жыхароў, у 1970 г. – 323 жыхары.У 1999 г. 74 гаспадаркі, 137 жыхароў, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтр – в. Шамятоўка).

Імянiн

ІМЯНІН – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 8 км на Пн ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын–Высокае. 268 гаспадарак, 708 жыхароў (2005).У 1519 г. Імянін – маёнтак у Кобрынскім пав. ВКЛ. Вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт I Стары сваёй граматай пацвердзіў правы баярына кобрынскага Некраша Сямёнавіча Качаноўскага на вечнае ўладанне 2 часткамі маёнтка Імянін і с. Байкавічы (знаходзілася каля Імяніна). Адпаведна з граматай уладар маёнтка атрымаў землі за службу яшчэ ад кн. Івана Сямёнавіча Кобрынскага каля 1459 г.У 1559 г. маёнтак ва ўладанні пана Льва Некрашэвіча і 4 братоў Ждановічаў.У 1563 г. Імянін – маёнтак і сяло каля г. Кобрын у Брэсцкім ваяв.; у 1589 г. – уладанне Т.Л.Заранка, пазней – Кобрынскага манастыра, у 1693 г. – маёнтак. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.У 1845 г. маёнтак Імянін і в. Востраў уладанне Фелікса і Віктара Пуслоўскіх, 2644 дзес. зямлі. У склад маёнтка ўваходзілі вёска і фальварак Імянін (40 двароў, 305 рэвізскіх душ, 6 дваровых сялян), в. Востраў (25 двароў 192 рэвізскія душы).У 1864 г. адкрыта нар. вучылішча. У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай вол., 737 дзес. зямлі. Каля вёскі знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Севярына Навамейскага (магчыма, з 1877), 951 дзес. зямлі; пры вёсцы розныя ўладальнікі мелі 71 дзес. зямлі. У 1897 г. вёска – 73 двары, 483 жыхары, хлебазапасны магазін; 2 дамы для рабочых (Імянін), 63 і 7 жыхароў; 3 маёнткі, уладанні Валянціны, Адольфа і нашчадкаў Іллі Стэфаноўскіх: 21,1 і 2 жыхары. У 1905 г. вёска (621 жыхар) і маёнтак (97 жыхароў).У 1911 г. Імянін – вёска, 278 жыхароў; хутар, 319 жыхароў; 2 аднайменныя маёнткі, уладанні Севярына Стэфаноўскага і Фелікса Навамейскага, 165 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 74 двары, 469 жыхароў; фальварак – 5 двароў 118 жыхароў.У 1930-я г. працавалі школа і чытальня. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары Імянін налічвалі 145 двароў, 760 жыхароў; былы маёнтак – 3 двары, 8 жыхароў.У Вялiкую Айчынную вайну Імянін акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1946 г. працавала 7-гадовая школа. У 1950 г. 35 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Краіна Саветаў». Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 704 жыхары, у 1970 г. – 648 жыхароў. У 1974 г. на доме, у якім да пач. Вял. Айч. вайны жыў Б.М.Сурын, камандзір 123-га авіяцыйнага знішчальнага палка, устаноўлена мемарыяльная дошка. У 1999 г. 270 гаспадарак, 706 жыхароў, цэнтр калгаса «Кобрынскі». Ёсць магазін, б-ка, дзіцячы сад, муз. і сярэдняя школы.

Навигация

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину