Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

Жукi

ЖУКІ (мясцовая назва Жукы), вёска ў Аніскавіцкім сельсавеце. Упершыню ўпамінаецца ў 1563 г. У 1897 г. вёска ў Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, 21 двор, 137 жыхароў. Побач знаходзіліся 2 выселкі: Жукі (Разлом, Вялікі Лес), 2 двары, 15 жыхароў; Жукі (Прожар), 1 двор, 7 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 26 двароў, 139 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Аніскавіцкім сельсавеце, з 8.8.1959 г. у Кобрынскім раёне. У 1940 г. 158 жыхароў. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Краіны Саветаў (старшыня В.Я.Дывінец). На 1.1.1999 г. 12 двароў, 18 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава.

Жухаўцы

ЖУХАЎЦЫ (мясцовая назва Жуховцы), вёска ў Астроміцкім сельсавеце. У 1890 г. вёска ў Падалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, 166 дзесяцін зямлі (разам з вёскамі Падбер’е, Куксы). Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне К.Астрамецкага, 137 дзесяцін зямлі. У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі аднайменныя: вёска, 19 двароў, 132 жыхары, хлебазапасны магазін, 3 жылыя дамы, 18 жыхароў, дом аховы № 15 на 7-й вярсце ст. Запруды—Кобрын, 6 жыхароў; 4 прыватнаўласніцкія сядзібы, 32 жыхары. У 1905 г. вёска, 136 жыхароў, і маёнтак, 17 жыхароў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, фальварак, 1 двор, 7 жыхароў; вёска і асада, 23 двары, 127 жыхароў. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, з 16.7.1954 г. у Астроміцкім сельсавеце. У 1940 г. у вёсцы 24 двары, 123 жыхары, сельсавет, пачатковая школа, хата-чытальня, магазін; хутары, 8 двароў, 55 жыхароў; былы маёнтак, 2 двары, 46 жыхароў. На 1.1.1999 г. 91 двор, 279 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына. Помнік І.І.Арлову, аднаму з арганізатараў партызанскага руху на Кобрыншчыне.

Навигация

Поиск по сайту

Наши партнеры

Бенто Суши, Кобрин, Роллы, Суши, Беларусь

Медицинский центр Ваше Здоровье