Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1941 - 1945

Вызваленне

20.7.1944 г. стаў памятным днём для жыхароў Кобрыншчыны. У гэты дзень войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 г. быў вызвалены Кобрын. Некалькімі днямі paней вызваленне прыйшло ва ўсходнюю частку Кобрыншчыны, якая адносілася тады да Антопальскага раёна. У вызваленні Кобрына ўдзельнічалі злучэнні 9-га гвардзейскага стралковага корпуса 61-й арміі: 12-я Пінская гвардзейская (камандзір палкоўнік Дз.К.Малькоў) і 212-я Крычаўская (палкоўнік У.Г.Кучынёў) стралковыя дывізіі пры падтрымцы часткі сіл 271-й начной бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі (падпалкоўнік К.І.Расказаў) 16-й паветранай арміі. Яны фарсіравалі p. Myхавец і з поўдня і ўсходу ўварваліся ў горад, з якога пасля 4-гадзіннага бою выбілі ворага. Вялікую дапамогу савецкім воінам аказалі партызаны, аб чым сведчаць дакументы, якія прыводзяцца ніжэй. Партызаны атрадаў імя Чапаева, імя Паставалаваі імя Арлова брыгады імя Чапаева вялі баі завёскі Баршчы, Стрыі, перарэзалі дарогу Баршчы — Казішча і ўтрымлівалі да падыходу чырвонаармейцаў, хаця праціўнік пераўзыходзіў партызан па сіле ў 4-5 разоў.

І.П.Мохаў                                                                                          І.С.Калеснікаў

12 часцям 1-га Беларускага фронту, якія асабліва вызначыліся ў баях за горад, было присвоена ганаровае найменне «Кобрынскіх». Гэта 29-ы гвардзейскі (падпалкоўнік І.П.Мохаў), 37-ы гвардзейскі (падпалкоўнік І.С.Калеснікаў), 369-ы (падпалкоўнік У.Р.Валошчанка), 669-ы (маёр А.І.Дзеравянка) і 692-і (палкоўнік І.М.Падбярэзін) стралковыя палкі, 31-ы гвардзейскі (палкоўнік Д.А.Аўралёў), 60-ы гвардзейскі карпусны (палкоўнік А.П.Суслаў), 533-і армейскі знішчальны процітанкавы (маёр М.П.Говараў) і 655-ы (маёр Н.Ц.Ларычаў) артылерыйскія палкі, 1282-і армейскі зенітны артылерыйскі полк

(падпалкоўнік Дз.К.Барысаў), 222-і (маёр Д.П.Родзін) і 229-ы (маёр Я.Н.Навумаў) інжынерныя сапёрныя батальёны. У час баёў за Кобрын загінуў Герой Савецкага Саюза лётчык А.І.Марозаў, зараз яго імя носіць адна з плошчаў горада.

21.7.1944 г. у ходзе той жа Люблін-Брэсцкай аперацыі часцямі 212-й стралковай дывізіі (палкоўнік У.Г.Кучынёў) быў вызвалены Дзівін, цэнтр аднайменнага раёна, тэрыторыя якога ўваходзіць зараз у склад Кобрынскага раёна.

Н.М.Пліско