Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1941 - 1945

Слова пра баявых сяброў з успамінаў В.С.Селівонік

СЕЛІВОНІК Васіліса Сямёнаўна, нарадзілася 28 кастрычніка 1907 г. у в. Літвінкі Кобрынскага paёна. 3 1915 г. сям'я была ў бежанстве ў Калужскай губерні. Там у 1919 г. закончыла 4 класы царкоўна-прыходскай школы. У 1921 г. сям'я вярнулася на радзіму. 3 1928 г. член КСМЗБ, з 1931 г. - КПЗБ. У ліпені 1931 г. выбрана намеснікам сакратара Кобрынскага падпольнага райкома КПЗБ. У 1933 — 1934 гг. вучылася ў Мінскай школе КПЗБ, пасля заканчэння якой працавала сакратаром Гродзенскага, пазней Пінскага акруговага камітэтаў КПЗБ. У красавіку 1936 г. арыштавана, у лютым 1937 г. засуджана да 10 гадоў зняволення. У верасні 1939 г. вярнулася ў в. Літвінкі, у кастрычніку была выбрана дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі ад Кобрынскага раёна. У 1940 г. пераехала на працу ў г. Жабінка. У Вялікую Айчынную вайну знаходзілася ў партызанскім атрадзе імя М.М.Чарнака брыгады імя Сталіна Брэсцкага партызанскага злучэння. 3 красавіка 1943 г. сакратар антыфашысцкага камітэта па Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці.

У тую жахлівую чэрвеньскую раніцу 1941 г. я прачнулася ад непрыемнага гулу самалётаў, свісту снарадаў і разрываў бомбаў і адразу зразумела — гэта вайна. Я выбегла на вуліцу, якая проста кішэла людзьмі, — там былi адступаўшыя вайсковыя часці, савецкія і партыйныя работнікі, жанчыны, старыя і дзеці. Да іх далучылася і я. На шашы нас пачалі абганяць гітлераўскія войскі, так мы апынуліся ў тыле ворага. Тады я вырашыла вярнуцца ў родную вёску Літвінкі. Пытанне, што рабіць, куды ісці, не давала спакою ні ўдзень, ні ўначы.

В.С.Селівонік з мужам Іванам Фёдаравічам. 1984 г.

У канцы ліпеня 1941 г. у в. Стрыі Кобрынскага раёна я сустрэлася з былым членам КПЗБ Соф'яй Андрэеўнай Мікушка-Вішнеўскай, якая да вайны працавала намеснікам старшыні Брэсцкага гарвыканкома. 3 ёй я была знаёмая па падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Яна сказала, што водзілі работу сярод насельніцтва вёсак, размешчаных паміж Маскоўскай шашой і Антопалем.

Ужо да восені 1941 г. і ў пачатку 1942 г. шмат у якіх вёсках Брэсцкага, Жабінкаўскага і Кобрынскага раёнаў былі створаны антыфашысцкія падпольныя групы, у якіх было шмат камсамольцаў і моладзі. Дз.С.Барысюк і Ц.М.Краўчук стварылі падпольную групу ў Кобрыне, я з Мікушка-Вішнеўскай трымала цесную сувязь 3 в. Турная, дзе знаходзіўся цэнтр падпольшчыкаў. 3 намі працавалі сувязныя Вольга Васільеўна Краўчук, мой брат Іван Сямёнавіч Казлоў, якія былі звязаны з падполыпчыкамі Кобрына і сёстрамі Ганнай і Марыяй Карпук, Аляксеем Курэшам. Актыўна ўдзельнічала ў антыфашысцкай барацьбе В.В.Краўчук, яна дакладна выконвала ўсе даручэнні камандавання партызанскага атрада і антыфашысцкага камітэта. Члены антыфашысцкіх груп праводзілі дыверсіі ў Кобрыне, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, збіралі разведвальныя даныя аб прасоўванні вайсковых часцей. 3 дапамогай актыву, створаных падпольных груп мы ведалі пра настрой людзей. У пачатку 1942 г. мне ўдалося ўстанавіць сувязь з перакладчыкам кобрынскага гебітскамісарыята Юрыем Шадурскім, які перадаваў каштоўныя звесткі. Ён своечасова паведамляў пра аблавы, якія рыхтаваліся, пра размяшчэнне і перамяшчэнні вайсковых часцей, перадаў план умацаванняў Кобрына. Праз яго мы здабывалі спісы здраднікаў, якія працавалі на гітлераўцаў. Некаторыя з іх былі схоплены партызанамі і знішчаны. Ю.Шадурскі арганізаваў 3 ліку палякаў групу з 30 чалавек, узброеных аўтаматамі. Гэту групу я прывяла ў партызанскі атрад імя М.М.Чарнака брыгады імя Сталіна, дзе яна ўтварыла 3-ю баявую роту. Пазней гэта рота папоўнілася палякамі-антыфашыстамі. Польскія патрыёты разам 3 партызанамі хадзілі на дыверсіі, пускалі пад адхон варожыя эталоны, удзельнічалі ў адкрытых баях супраць акупантаў.

Па даручэнні камандавання партызанскіх атрадаў і антыфашысцкіх камітэтаў падпольшчыкі ў гарадах і вёсках праводзілі агітацыйна-растлумачальную работу сярод насельніцтва. Яны займаліся зборамзброі, боепрыпасаў, савецкіх грошай і аблігацый, арганізоўвалі дыверсіі, палілі маеты на шашэйных дарогах, падпілоўвалі слупы, знішчалі тэлефонна-тэлеграфную сувязь, рыхтавалі людзей да выхаду ў лес. У жніўні — верасні 1942 г. яны спалілі 230 га жыта, якое было складзена ў сцірты на палях панскіх маёнткаў Задзярноўскага ў в. Багуславічы і Шадурскага ў в. Літвінкі. Пры правядзенні дыверсіі вызначыліся падпольшчыкі Максім Дудко, Васіль Воран, Іван Казлоў, Міхаіл Ратайка, Аляксандр Андраюк, Аляксандр Герасімук і інш. Члены антыфашысцкай групы Фёдар Козел, Мікалай Трафімаў, Ігнат Хвалько, працуючы ў пункце па нарыхтоўцы збожжа, знішчылі 2 вагоны жыта, падрыхтаваныя для вывазу ў Германію.

Разам 3 партызанскімі дыверсійнымі групамі падпольшчыкі ўдзельнічалі ў правядзенні дыверсій. Сувязны Максім Дудко амаль кожную ноч удзельнічаў у дыверсіях на шашэйных дарогах і чыгунцы, ён пусціў пад адхон 6 варожых эшалонаў, знішчыў шмат аўтамашын. У чэрвені 1944 г. М.Дудко загінуў у баі 3 гітлераўцамі, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Іван Казлоў мае на сваім рахунку 7 пушчаных пад адхон варожых эшалонаў. У партызанскі атрад імя М.М.Чарнака ён прыйшоў улетку 1943 г. і ўвесь час ваяваў у дыверсійнай групе.

У красавіку 1943 г. на Брэстчыну прыбыла група на чале з сакратаром Брэсцкага падпольнага абкома КП(б)Б С.І.Сікорскім. 3 іх прыбыццём наша работа сярод насельніцтва стала болып дзейснай. Упаўнаважаны ЦК КП(6)Б па г. Брэсце і Брэсцкім раёне З.Ф.Паплаўскі ўпаўнаважыў мяне быць сакратаром антыфашысцкага камітэта па Жабінкаўскім раёне, дзе я працавала да вызвалення Брэсцкай вобласці, але я не парывала сувязей 3 Кобрынам і Кобрынскім раёнам, была звязана з В.В.Краўчук і яе мужам Д.М.Краўчуком, байцамі партызанскай брыгады імя Чапаева.

Вялікую дапамогу мы аказвалі спецгрупе, якая знаходзілася пры партызанскім атрадзе, кіравалі ёю палкоўнік Льдоў і капітан М.П.Хахлоў. Я не адзін раз хадзіла ў Кобрын і ад падполынчыкаў атрымлівала каштоўныя звесткі пра воінскія часці. Праз іх удавалася атрымліваць карты, планы і схемы, на якіх былі пазначаны абаронныя аб'екты горада.

Увосень 1943 г. у Брэст прыбыла з Цэнтра радыстка Лідзія Андрэеўна Базанава са сваёй рацыяй. Яна працавала ў горадзе 3 групай камсамольцаў-падполынчыкаў, у якую ўваходзілі Вера Іванаўна Жыгімонт, Мікалай Кірылюк, Ніна Грыгарук. Ліда са сваёй рацыяй размясцілася на Граеўцы, у сям'і слесара чыгуначных майстэрняў Спірыдона Сяргеевіча Грыгарука. Яго дачка Ніна дапамагала радыстцы ўстанаўліваць сувязь з іншымі падпольшчыкамі. Праз Веру Жыгімонт Ліда давала заданне членам сваёй групы, якія збіралі звесткі пра перамяшчэнне па чыгунцы і шашэйных дарогах варожых эшалонаў і машын. Кожны вечар у вызначаны час «Чайка» выходзіла ў эфір і перадавала сабраныя звесткі. Аднойчы ў радысткі скончылася радыёсілкаванне, якое было вельмі цяжка дастаць. Да мяне прыехала Вера Жыгімонт і паведаміла аб просьбе радысткі. Я пайшла ў спецгрупу да М.П.Хахлова і сказала, што ў Брэст тэрмінова патрабуюцца радыё-батарэйкі для «Чайкі». Хахлоў выручыў, даў 2 батарэйкі, якія я перадала Івану Філіпуку, каб тэрмінова пераправіць іх у Брэст, што паспяхова зрабіла Вера Жыгімонт. 3 атрыманнем батарэек зноў загаварыла «Чайка», але ворагам удалося запеленгаваць рацыю. 8 красавіка 1944 г. у час перадачы Ліду арыштавалі. Быяі таксама арыштаваны ўся сям'я Грыгарукоў, Іван Філіпук, Мікалай Кірылюк, пасля жорсткіх допытаў і катаванняў іх расстралялі ў Брэсцкай турме.

Шмат падполыпчыкаў аддалі сваё жыццё ў барацьбе з фашызмам, каб наблізіць нашу вялікую перамогу. Няхай іх велічны подзвіг навечна застанецца ў нашай памяці.