Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1941 - 1945

Падпольны антыфашысцкі і партызанскі pyx

Да канца дня 23 чэрвеня 1941 г. горад і Кобрынскі раён былі акупіраваны. З прыходам нямецкіх часцей адразу пачалі выносіць з гарадской бальніцы параненых чырвонаармейцаў, каб вызваліць месца для салдат вермахта. Некаторыя лёгкапараненыя чырвонаармейцы сталі самі выходзіць, а цяжкапараненых паклалі ў будынку сучаснай сярэдняй школы № 1. Калі стала не хапаць для гітлераўцаў месц у будынку бальніцы, чырвонаармейцаў выкінулі са школы. Ніхто не аказваў ім медыцынскай дапамогі. Толькі некалькі санітарак, якія працавалі ў гарадской бальніцы, да самага апошняга клапаціліся пра іх. Многія з байцоў памерлі. Іх хавалі ў ямах, якія капалі тут жа, недалёка ад школы.

На наступны дзень у Кобрыне пачалося размяшчэнне акупацыйнай адміністрацыі. Для гэтага ў першую чаргу выкарыстоўваліся ўцалелыя ад бамбёжак лепшыя будынкі. Адначасова гітлераўцы наладзілі працу карных органаў, дзейнасць якіх праявілася ўжо праз некалькі дзён.

Адзін з першых падарваных нямецкіх эшалонаў партызанскай групай атрада імя А.В.Суворава каля в. Дзевяткі. Май 1942 г.

Мясцовае насельніцтва літаральна замерла, убачыўшы на вуліцах фашыстаў. Чуткі пра зверствы гітлераўцаў, пра знішчэнне цывільнага насельніцтва ў акупіраванай Польшчы не раз даходзілі да гараджан. На трэці дзень акупацыі сярод жыхароў Кобрына распаўсюдзілася вестка пра арышт Кацярыны Гасілевіч. У гады польскай акупацыі яна была актыўным членам КПЗБ, а пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР працавала загадчыцай дзіцячага сада. Да чэрвеня 1941 г. Кацярына знаходзілася ў дэкрэтным водпуску і чакала нараджэння дзіцяці. Вось над ёй фашысты арганізавалі публічны суд з запрашэннем усіх жадаючых.

Аднак сярод кобрынцаў не знайшлося аматараў паглядзець на судзілішча. Хутка згарнуўшы судовую камедыю, гестапаўцы вывезлі Кацярыну Гасілевіч за горад і расстралялі. Гэта першае пакаранне смерцю ні ў чым не вінаватай жанчыны прымусіла кобрынцаў зразумець, які «новы парадак» прынеслі акупанты на іх шматпакутную зямлю.

Праз месяц каля моста на Пінскай шашы быў расстраляны Кірыла Пракапук, былы марак Балтыйскага флоту, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля гэтай расправы стала зразумела, што гітлераўцы з'явіліся сюды, ужо загадзя маючы шмат звестак пра жыхароў горада і раёна. Многія сталі пераходзіць на нелегальнае становішча, ісці ў лясы, арганізоўваць падпольную антыфашысцкую барацьбу.

У 1941 г. падпольны і партызанскі pyx на Кобрыншчыне быў яшчэ слабы. Асяродкамі супраціўлення сталі нешматлікія падпольныя групы і камітэты. У ліпені 1941 г. у вёсцы Турная пачаў дзейнічаць падпольны антыфашысцкі камітэт, які канчаткова аформіўся ў жніўні. Старшынёй стаў Дз.Барысюк, яго намеснікам — Ц.Краўчук, першы старшыня калгаса імя Калініна, утворанага ў Турной у 1940 г. У склад падпольнага камітэта ўвайшлі таксама М. Лукашук, І.Фісюк, В.Селівонік і С.Мікушка. Тады ж размеркавалі абавязкі. Соф'і Мікушка і Васілісе Селівонік даручалася арганізаваць антыфашысцкія групы ў вёсках Стрыгава, Каменка, Шыповічы, Паляцічы, Стрыі, Багуславічы, Чаравачыцы і Пескі, а Ц.Краўчуку і Дз.Барысюку — у вёсках, размешчаных уздоўж чыгункі аж да Антопаля. Акрамя таго, Краўчук і Барысюк павінны былі наладзіць сувязь з горадам. Аб тым, што ў Кобрыне таксама дзейнічаюць антыфашысты, сумненняў не было. Некалькі актаў сабатажу і дыверсій, не раскрытых немцамі, пацвярджалі гэта. Напрыклад, у верасні 1941 г. на тэрыторыі рамонтных майстэрняў, куды прыбывала з фронту і іншых раёнаў ваенная тэхніка фашыстаў, нехта ўзарваў склад з нафтапрадуктамі.

Акупіраванаму Кобрыну гітлераўцы надавалі важнае значэнне як стратэгічнаму вузлу аўтамабільных дарог і чыгунак. У іх планы ўваходзіла таксама аднавіць суднаходства на Дняпроўска-Бугскім канале. Партызанскія атрады, якія ўзніклі ў хуткім часе ў навакольных лясах, сталі наносіць адчувальныя ўдары па варожых камунікацыях. Атрады фарміраваліся з байцоў Чырвонай арміі, якія трапілі ў акружэнне, з мясцовых жыхароў, што мелі вопыт падпольнай барацьбы ў Заходняй Беларусі, з прадстаўнікоў савецкай улады, якія перайшлі на нелегальнае становішча ў першыя дні вайны. Восенню 1941 г. каля вёскі Рэчыца размяшчалася партызанская група пад камандаваннем Віктара Бойкі, палітрука Чырвонай арміі. У Дахлаўскім лесе, недалёка ад вёскі Плянта, стала базіравацца другая група з 25 чалавек. Яе ўзначаліў І.І.Арлоў. Гэтыя групы ажыццяўлялі розныя дыверсіі на дарогах, знішчалі тэлеграфна-тэлефонную сувязь, нападалі на паліцэйскія ўчасткі.

У жніўні 1941 г. пайшоў у лес старшыня сельсавета вескі Засімы Аляксей Навумчык, камуніст, у мінулым падпольшчык. Разам з ім пайшлі яго сябры і аднадумцы: Аляксей Максімук, Канстанцін Гапасюк, Іван і Аляксей Семенюкі, Раман Жыгман і іншыя.

А.Навумчык стаў ініцыятарам аб'яднання ў 1942 г. невялікіх разрозненых груп, якія дзейнічалі ў Дахлаўскім лесе. Так нарадзіўся партызанскі атрад імя В.І.Чапаева. Камандзірам яго абралі І.Арлова, камісарам — В.Бойку, А.Навумчык узначаліў разведку. Ужо да лета таго ж года баявы рахунак чапаеўцаў склаў 18 пушчаных пад адхон эшалонаў праціўніка і некалькі разгромленых гарнізонаў. Да канца 1943 г. атрад вырас колькасна і ў студзені 1944 г. быў пераўтвораны ў аднайменную партызанскую брыгаду. Камандзірам яе стаў К.С.Гапасюк, пазней брыгаду ўзначаліў Ф.М.Баранаў. Яна складалася з 4 атрадаў. Атрад, а затым брыгада імя В.І.Чапаева мелі ўстойлівыя, добра заканспіраваныя сувязі з Турнянскім антыфашысцкім падполлем, якое ў сваю чаргу мела су вязных у Кобрыне. Такая схема дазваляла партызанам загадзя атрымліваць звесткі пра намеры фашыстаў і адпаведна планаваць аперацыі. Чапаеўцы кантралявалі паўночную і паўночна-ўсходнюю зоны Кобрынскага раёна.

З усходняга боку Кобрыншчыны ў Грушаўскім і Дзеткавіцкім лясах дзейнічаў партызанскі атрад імя С.М.Кірава. Тут жа нярэдка часова базіраваліся рэйдавыя брыгады іншых партызанскіх злучэнняў. На паўднёвы захад ад горада цягнуліся старасельскія лясы — зона дзеяння атрада, названага імем яго арганізатара і намесніка камандзіра па разведцы М.Чарнака, які загінуў у маі 1943 г. У паўднёва-ўсходняй частцы раёна знаходзіліся атрады імя Р.І.Катоўскага і імя М.А.Шчорса. Яны ахоўвалі партызанскі аэрадром каля вёскі Сварынь. У гэту вёску шлях гітлераўцам быў закрыты, там дзейнічала савецкая ўлада, а аэрадром амаль кожную ноч прымаў самалёты з Вялікай зямлі. Тут знаходзілася асноўная база партызанскага забеспячэння.

Акрамя гэтых партызанскіх атрадаў у Кобрынскім раёне ў 1943 г. размяшчаліся і актыўна дзейнічалі 2 разведвальна-дыверсійныя групы. Адна з іх пад камандаваннем маёра В.Савельева базіравалася ў Дахлаўскім лесе, другая, якую ўзначальваў камсамолец А.Нікіцін, — каля вёскі Акцябр. Антыфашысты з Турной перадавалі ў атрад імя С.М.Кірава тол, неабходны для вырабу мін. Выплаўляць яго са снарадаўі бомбаў навучыў падполыпчыкаў былы абаронца Брэсцкай крэпасці ваенны інжынер Б.М.Міхайлоўскі, які ўцёк з нямецкага палону. Аперацыя была вельмі рызыкоўная, але іншага выйсця не было. Гэтай далікатнай справай займаліся самі кіраўнікі антыфашысцкага камітэта, не жадаючы ставіць пад небяспеку жыццё іншых. У канцы красавіка 1943 г. здарылася няшчасце: пры выплаўцы толу са снарадаў незнаёмай канструкцыі адбыўся выбух, загінулі Дз.Барысюк, М.Лукашук і С.Карпук, тыя, хто першыя арганізоўвалі антыфашысцкі рух на Кобрыншчыне. Аднак дзейнасць падпольнай арганізацыі не спынілася. Яе ўзначаліў другі актывіст — Цімафей Краўчук.

                           Г.К.Шаблоўская

Турнянскі камітэт атрымаў звесткі пра існаванне ў Кобрыне падпольнай групы, што складалася з удоў ваеннаслужачых, якія загінулі пры абароне Брэсцкай крэпасці. Неўзабаве адна з іх — Г.К.Шаблоўская — перабралася разам з 4 дочкамі ў Турную. Праз яе стала ажыццяўляцца сувязь камітэта з тымі, хто застаўся ў горадзе. Шаблоўская часта хадзіла ў Кобрын да Кацярыны Лісоўскай, якая ўладкавалася перакладчыцай у гебітскамісарыят, атрымлівала ад яе звесткі пра падрыхтоўку акупантамі карных аперацый, спісы моладзі для адпраўкі ў Германію, а таксама розныя даведкі і бланкі, неабходныя падпольшчыкам, паперу і капірку для лістовак. У горад жа з Турной перадаваліся лістоўкі з паведамленнямі Саўінфармбюро. Атрымлівалі і распаўсюджвалі іх Марыя Карпук і А.Н.Курэша.

Сакратар Брэсцкага падпольнага абкома КП(б)Б і камандзір Брэсцкага партызанскага злучэня С.І.Сікорскі выказвае падзяку сялянцы в. Худлін Антопальскага раёна Настассі Пятроўне Шыш, якая толькі што блаславіла на баявыя справы свайго сына Сямёна Цімафеевіча (крайні справа), камандзіра атрада імя С.М.Кірава, і ўнукаў Васіля і Пятра (другі і трэці справа). 1944 г.

У адной групе з Кацярынай Лісоўскай знаходзіліся Вольга Лапаціна, Аксіння Маёрава, Галіна Арбузава і Пётр Васіленка, які разам з ёй працаваў у бальніцы. Яны былі звязаны і з партызанамі атрада імя М.В.Фрунзе. Патрыёты дапамаглі ўцячы з горада ў атрад 48 ваеннапалонным.

У ліпені 1942 г. гітлераўцы наладзілі на плошчы Свабоды публічнае пакаранне смерцю з партызан, захопленых у часкарнай акцыі. Іх вялі ад турмы да плошчы па вуліцы Савецкай праз строй паліцэйскіх і жандараў. Дакладней, ішлі двое — ішлі і неслі на насілках цяжкапараненага трэцяга. Партызаны мужна прынялі смерць, не выдаўшы сваіх таварышаў.

3 вясны 1943 г. падпольны антыфашысцкі і партызанскі рух на Кобрыншчыне стаў болып арганізаваным. Гэта звязана з тым, што ў раёне Выганаўскага возера пачаў базіравацца Брэсцкі падпольны абком КП(б)Б — каардынацыйны цэнтр, абласны партызанскі штаб. Першым яго сакратаром і камандзірам партызанскага злучэння Брэсцкай вобласці стаў С.І.Сікорскі, намеснікам па агульных пытаннях — сакратар абкома І.І.Баброў, начальнікам штаба злучэння — П.В.Пранягін. У склад абкома ўвайшла А.І.Федасюк, якой было даручана правесці работу па аднаўленні раённых падпольных камітэтаў партыі ў Кобрынскім і суседніх раёнах. Барацьба на акупіраванай тэрыторыі ўступала ў арганізацыйна новы этап.

Вялікую дапамогу кобрынскаму падполлю аказвалі разведвальна-дыверсійныя групы А.Нікіціна і В.Савельева. На сустрэчах з кіраўніцтвам антыфашысцкага камітэта ў Турной было вырашана правесці ў Кобрыне некалькі дыверсій. Для гэтага ў горад неабходна было пераправіць міны з гадзіннікавым механізмам. Іх дастаўлялі А.Н.Курэша (перавозіў на калёсах са снапамі) і Вольга Краўчук (заўсёды частавала паліцэйскіх салам і яйкамі, таму пазбягалаагляду). Марыя Карпук, атрымаўшы ад Вольгі смяротны груз, хавала яго ў сябе, пакуль не гірыходзіў час выкарыстаць міны па прызначэнні.

Аднойчы па горадзе разнеслася вестка, што гестапаўцы арыштавалі нейкага падпольшчыка, які спрабаваў уцячы на машыне да партызан. Хутка вестка пацвердзілася: фашыстам удалося высачыць камсамольца-падпольшчыка Паўла Гетмана. Выконваючы задание партызан, ён падклаў міну ў машыну гебітскамісара Панцыра. Патрыёта па-зверску катавалі. Не дабіўшыся ад яго ніякіх прызнанняў, гітлераўцы вывелі Паўла на турэмны двор і спусцілі някормленых некалькі дзён аўчарак.

Гібель добра заканспіраванага падпольшчыка пацвердзіла дагадку, што ў Кобрыне дзейнічае агент службы СД. Антыфашысцкі камітэт і разведчыкі Нікіціна сталі старанна збіраць звесткі. А яны былі вельмі скупыя. Стала вядома, што агент свабодна валодае рускай мовай, часта змяняе знешні выгляд, добра арыентуецца ў мясцовай абстаноўцы, мае доступ у кабінет да шэфа СД Бічмана.

... Аляксей Курэша, перадаўшы міны Пятру Васіленку і Галіне Арбузавай, адчуў, што за ім сочаць. Папярэдзіць таварышаў ужо было немагчыма. Тым часам Арбузава і Васіленка пачалі ажыццяўленне аперацыі — рыхтавалі ўзрыў складоў на тэрыторыі ваенна-рамонтных майстэрань. Усё ішло ўдала: яны зрабілі лаз пад агароджай, замацавалі міну пад цыстэрнай і паспяхова адышлі. У начное неба ўзняўся вялізны вогненны слуп, потым яшчэ і яшчэ. Пажар на базе працягваўся да сярэдзіны наступнага дня.

Арбузава і Васіленка, не прадчуваючы бяды, спакойна разышліся па дамах, хоць ведалі пра загад антыфашысцкага камітэта: пасля выканання задания неадкладна пакінуць горад. Удача, як гэта часам бывае, стварала ілюзію бяспекі, натхняла на новыя справы. Раніцай Васіленка пайшоў на працу ў бальніцу, дзе яго арыштавалі. Галіна, даведаўшыся пра гэта, паспяшалася ўцячы з Кобрына. Але на Пінскім мосце яе схапілі разам з маленькай дачкой Жаннай. Гестапа ўжо мела звесткі пра падпольшчыкаў ад агента СД. У турме іх катавалі, аднак нічога не дабіліся. Жанну ўдалося выратаваць. 13 жніўня 1943 г. Галіну Арбузаву і Пятра Васіленку расстралялі каля вёскі Патрыкі.

У адказ на гібель патрыётаў у горадзе прагрымелі выбухі: падпольшчыкі знішчылі млын, антыфашыст Тадэвуш Гарбатоўскі ў самым цэнтры падарваў слуп з размеркавальным тэлефонным вузлом, мінай А.М.Столінскага была разбурана нямецкая пякарня, узарвалася міна і ў кватэры фашысцкага чыноўніка Адольфа Рэемтропа (ён праўда, не пацярпеў, але загінула ўся яго ахова). Т.Гарбатоўскі неўзабаве быў схоплены — да яго таксама пацягнуўся след, паказаны агентам СД.

З Турной папярэджвалі праз сувязных, што ў кобрынскую арганізацыю пранік агент, прасілі быць вельмі асцярожнымі, старанна правяраць новых людзей. Але гестапа ўжо многае ведала. У с лед за Т.Гарбатоўскім у яго сеткі трапілі А.Столінскі, А.Верамчук, Л.Малафяюк, А.Бялецкі, А.Савосік. Арышты адбываліся адзін за адным. Трэба было выходзіць з горада. Аднак змог выйсці толькі А.Н.Курэша, які прыбыў у атрад імя В.І.Чапаева.

Напярэдадні Галіна Шаблоўская паведаміла кіраўніцтву Турнянскага камітэта, што яе гарадская сувязная Вольга Лапаціна пазнаёмілася з нейкім Глебам. Той настойліва прасіў звесці яго з партызанамі, абяцаў дастаць сілкаванне для прыёмніка. Падполыпчыкі вырашылі праверыць яго, а Шаблоўскай і Лапацінай строга загадалі не ўваходзіць ні з кім з падполля ў кантакт. На жаль, загад гэты быў парушаны. Г.Шаблоўская праз некаторы час усё ж вырашыла праведаць В.Лапаціну. Да іх зазірнула і падпольшчыца А.Маёрава, якая жыла па суседстве. Ледзь яна ўвайшла ў кватэру Лапацінай, як усе трое былі схоплены гестапаўцамі. Пасля жорсткіх катаванняў падпольшчыц расстралялі.

Групе Нікіціна было даручана, чаго б гэта ні каштавала, высачыць і ўзяць фашысцкага агента. Прыкметы Глеба ўжо былі вядомы разведчыкам. Аднойчы з вёскі Камень паведамілі, што бачылі незнаёмага чалавека, падобнага на таго, якога шукаюць. А.Нікіцін разам з двума разведчыкамі паспяшаўся туды. Іх сустрэў партызанскі сувязны, які паказаў, у які бок накіраваўся незнаёмец, і дадаў, што той адрэкамендаваўся партызанам. Дагналі яго на павароце дарогі, што вяла на вёску Акцябр. Аднак узяць жывым агента не ўдалося: ён быў хігры і добра натрэніраваны. Пры спробе ўцячы Глеб быў прашыты аўтаматнай чаргой А.Нікіціна. Знойдзеныя пры ім дакументы пацвердзілі, што гэта быў менавіта той, хто прычыніў столькі бед кобрынскаму падполлю — звышсакрэтны агент гестапа і СД Іаган Шэндэлерц. Шэф СД Бічман, разгневаны стратай свайго памочніка, загадаў пакараць смерцю ўсіх захопленых падпольшчыкаў. Бясследна зніклі і члены іх сем'яў. Толькі пазней, калі Кобрын быў вызвалены, іх лёс стаў вядомы. Чырвонаармейцы звярнулі ўвагу на вялікую клумбу з кветкамі пасярэдзіне турэмнага двара. Раскапаўшы яе, усё стала зразумела: клумба прыкрыла глыбокую яму, напоўненую целамі закатаваных жанчын і дзяцей.

Антыфашысты вырашылі адпомсціць кату Бічману. У падполынчыкаў праз сувязную Кацярыну Лісоўскую быў наладжаны кантакт з нямецкім салдатам, які служыў у авіяцыйнай часці, — Максам Абенцам. Яго бацька, удзельнік Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі, загінуў у 1918 г. Лісоўская, якая добра валодала нямецкай мовай, даведалася, што Макс хацеў бы дапамагчы чым-небудзь антыфашыстам. Яму і прапанавалі знішчыць Бічмана. У навагоднюю ноч 1944 г. Абенц у складзе патруля абыходзіў горад. Заўважыўшы, штоу шэфа СД дрэнна зачынены вокны, ён увайшоў у яго кватэру і зрабіў заўвагу аб паушэнні святломаскіроўкі. Бічман ускіпеу: нейкі салдат адважваецца яму ўказваць! Выкарыстаўшы скандал як зачэпку, Макс Абенц выстраліў у шэфа службы бяспекі. Далейшы лёс нямецкага антыфашыста невядомы. Гестапаўцам удалося затрымац! Кацярыну Лісоўскую. Магчыма, ім стала вядома пра яе кантакты з Максам Абенцам. Пасля катаванняў адважную падпольшчыцу расстралялі.

Фашысты на некаторы час прыціхлі. З наступлением цемры ніхто з афіцэраў і чыноўнікаў не рызьпсаваў выходзіць на вуліцу Іх дамы былі абсталяваны рознымі ахоўнымі прыстасаваннямі, узмацнілася патрульная служба. У горад прыбыло
некалькі камавд па барацьбе з «сабатажнікамі».

Як ні стараліся акупанты з дапамогай рэпрэсій задушыць антыфашысцкі pyx i знішчыць падполле, гэта ім не ўдалося. На змену загінуўшым прыходзілі новыя змагары. Працягваў дзейнічаць антыфашысцкі камітэт у вёсцы Турная. Каардынацыя, узаемасувязь дзеянняў падпольшчыкаў і партызан палепшыліся, павялічылася іх мэтанакіраванасць у сувязі з аднаўленнем у лістападзе 1943 г. Кобрынскага падпольнага райкома КП(б)Б. Яго сакратаром стала Аляксандра Іванаўна Федасюк — у мінулым член КПЗБ, актыўны будаўнік савецкай улады на Кобрыншчыне ў 1939—1940 гг.

Партызаны трымалі пад кантролем большасць аўтамабільных дарог, якія ішлі з Кобрына на Пружаны, Маларыту і Дзівін. Па Маскоўскай шашы немцы маглі рухацца толькі пад узмоцненай аховай. Рэгулярна наносіліся ўдары па чыгуначных магістралях. За час акупацыі на ўчастку Кобрын-Пінск было пушчана пад адхон 398 варожых эшалонаў. Не дапусцілі партызаны актыўнага выкарыстання гітлераўцамі Дняпроўска-Бугскага канала, шэрагам удалых аперацый яны надзейна закансервавалі яго да моманту вызвалення Кобрынскага раёна Чырвонай арміяй.

А.І.Федасюк                                                                     А.Ф.Данілеўская

На Кобрынскай чыгуначнай станцыі дзейнічала падпольная антыфашысцкая фупа, якую ўзначальваў Сцяпан Клімук. У яе
ўваходзілі таксама М.П.Ігнацюк і А.П.Нагорны. Група доўгі час не мела сувязі з іншымі падполынчыкамі горада і дзейнічала самастойна. Пазней з ёй устанавілі сувязь прадстаўнікі разведвальна-дыверсійнай групы Нікіціна. Падпольшчыкам перадалі ўзрыўчатку, гадзіннікавыя міны. Ад падпольшчыкаў разведчыкі даведаліся пра тое, што ў штабе нямецкай танкавай часці працуюць дзве жанчыны, з якімі можна ўстанавіць сувязь. Восенню 1943 г. пад бомбы савецкіх самалётаў трапіў нямецкі эталон. У некалькіх вагонах знаходзіліся жанчыны з Кіева, якіх везлі ў Германію. Іх пакінулі на прымусовыя работы, пасяліўшы ў вёсцы Малыя Лепясы, побач з горадам. Сярод гэтых жанчын былі Аліса Фёдараўна Данілеўская, сястра яе мужа Надзея Усеваладаўна Данілеўская, Людміла Віктараўна Біхерт і 14-гадовая дзяўчынка Ліда (А. Данілеўская называла яе прыёмнай дачкой). Дзякуючы добраму веданню нямецкай мовы, А. Данілеўскую ўзялі на працу ў штаб нямецкай танкавай часці, якая размяшчалася на тэрыторыі сучаснага ваеннага гарадка. Хутка ў гэту часць удалося ўладкаваць і Л.Біхерт. Зімой 1944 г. праз падполынчыкаў-чыгуначнікаў з імі быў устаноўлены кантакт нашых разведчыкаў. Жанчыны згадзіліся дапамагчы правесці дыверсію.

У Лепясы была перададзена вялікая колькасць толу. А.Данілеўская і Л.Біхерт па частках змаглі перанесці ўвесь гэты тол у падвал штаба нямецкай танкавай брыгады. 24 красавіка 1944 г. у будынку штаба праходзіла ваенная нарада. Сабралася шмат гітлераўскіх афіцэраў. Тэрмінова ў тол была закладзена гадзіннікавая міна, якую жанчынам перадалі падпольшчыкі. Магутны выбух знішчыў штаб разам з усімі гітлераўцамі, што там знаходзіліся.

У хуткім часе пасля ўзрыву ў штабе нямецкай брыгады новы шэф СД Вільч загадаў схапіць усіх падазроных у гэтай аперацыі. Сярод арыштаваных апынуліся С.Клімук, П.Нагорны, М.Ігаацюк, Л.Біхерт і А.Данілеўская. 4 мая 1944 г., калі да выгнання нямецка-фашысцкіх захопнікаў з кобрынскай зямлі заставалася менш як тры месяцы, яны былі павешаны на плошчы Свабоды. Сёння адна з гарадскіх вуліц носіць імя адважнай патрыёткі Алісы Данілеўскай.

Былі арыштаваны і Н.У.Данілеўская, і Ліда, прыёмная дачка А. Данілеўскай. Іх лёс невядомы, хутчэи за ўсё іх расстралялі разам з іншымі вязнямі кобрынскай турмы.

Вясной 1944 г. акупанты вырашылі правесці масавыя карныя аперацыі. Для гэтага нават сцягнулі франтавыя часці з танкамі і самалётамі. Пасля цяжкіх баёў гітлераўцам удалося адцясніць партызан з паўднёвай зоны Кобрыншчыны за Прыпяць і блакіраваць брыгаду імя В.І.Чапаева ў Дахлаўскім лесе. Аднак брыгада вырвалася з акружэння і пайшла ў спораўскія лясы. Застаўшыся ні з чым, фашысты перавялі карныя атрады ў іншыя раёны, што дало магчымасць чапаеўцам зноў вярнуцца на ранейшыя месцы базіравання.

Звесткі, сабраныя нямецкай службай бяспекі, дапамаглі фашыстам высачыць месцазнаходжанне кіраўніцтва антыфашысцкага падполля — вёску Турная. Акцыю па знішчэнні падпольнай арганізацыі ўзначаліў Вільч. Батальён шуцпаліцаяў шчыльна акружыў вёску. Завязалася перастрэлка. У ёй загінулі Цімафей Краўчук і Ігнат Фісюк, якія доўга і паспяхова кіравалі барацьбой патрыётаў.

Н. М. Пліско