Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1941 - 1945

Партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі на Кобрыншчыне

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ І. В. СТАЛІНА

Створана ў ліпені 1943 г. на аснове загаду па партызанскім злучэнні Брэсцкай вобласці з асобных атрадаў імя М.М.Чарнака і імя К.Я.Варашылава. Адначасова арганізаваны новыя атрады імя М.В.Фрунзе і імя Г.К.Жукава. У сакавіку 1944 г. атрады перададзены для фарміравання брыгады імя У.І.Леніна.

Брыгада дзейнічала ў Жабінкаўскім, Брэсцкім, Кобрынскім, Дзівінскім, Маларыцкім раёнах. Злучылася з часцямі Чырвонай арміі 22 сакавіка 1944 г. у складзе 2 атрадаў агульнай колькасцю 1063 партызаны. З іх: мужчын — 1035, жанчын — 28; беларусаў — 590, рускіх — 253, украінцаў — 75, іншых нацыянальнасцей — 145; членаў ВКП(б) — 31, кандыдатаў — 39, членаў ВЛКСМ - 189, беспартыйных — 804. Камандзіры брыгады: Зяленін Леанід Пятровіч (ліпень — верасень 1943, загінуў), Арзуманян Сумбат Хачатуравіч (кастрычнік 1943 — сакавік 1944); камісар Шкаварада Карніл Аляксеевіч (ліпень 1943 — сакавік 1944); начальнік штаба Кіцьян Сяргей Мікітавіч (ліпень 1943 —сакавік 1944).

Атрад імя М. М. Чарнака

Арганізаваны ў чэрвені 1941 г. у Старасельскім лесе Жабінкаўскага раёна з груп ваеннаслужачых 84-га і 125-га стралковых палкоў, пагранічнікаў, якія апынуліся ў акружэнні, і жыхароў Старасельскага сельсавета. Да 3 ліпеня 1943 г. дзейнічаў самастойна. Спачатку атрад называўся Старасельскім, а ў маі 1943 г. яму прысвоена імя намесніка камандзіра атрада па разведцы Міхаіла Мікітавіча Чарнака, які загінуў у баі 2 мая 1943 г.

22 сакавіка 1944 г. атрад злучыўся зчасцямі Чырвонай арміі, выйшаў у савецкі тыл, дзе быў перафарміраваны, і 15 мая зноў накіраваны на акупіраваную тэрыторыю. Дзейнічаў самастойна ў Жабінкаўскім раёне. Другі раз злучыўся з часцямі Чырвонай арміі 21 ліпеня 1944 г. Агульная колькасць атрада — 607 партызан. Камандзіры атрада: Шыканаў Сяргей Сяргеевіч (чэрвень 1941 — чэрвень 1943), Бізяеў Леанід Трафімавіч (чэрвень - жнівень 1943), Козыраў Рамазан Дзабіевіч (жнівень 1943 — сакавік 1944), Хоміч Іван Фёдаравіч (красавік — ліпень 1944); камісары: Зяленін Леанід Пятровіч (люты 1942 — ліпень 1943), Козыраў Рамазан Дзабіевіч (ліпень — жнівень 1943), Аршынаў Аркадзь Іванавіч (верасень 1943 - ліпень 1944); начальнікі штаба: Кіцьян Сяргей Мікітавіч (снежань 1942 — чэрвень 1943), Хоміч Іван Фёдаравіч (чэрвень — красавік 1944), Вядмедка Анатоль Сяргеевіч (красавік — ліпень 1944).

Атрад імя М. В. Фрунзе

Створаны 3 ліпеня 1943 г. з асабовага складу, вылучанага атрадам імя М.М.Чарнака. 22 сакавіка 1944 г. атрад злучыўся з часцямі Чырвонай арміі, выйшаў у савецкі тыл, дзе быў перафарміраваны, і 25 мая зноў накіраваны на акупіраваную тэрыторыю. Дзейнічаў самастойна ў Жабінкаўскім і Кобрынскім раёнах. Другі раз злучыўся з часцямі Чырвонай арміі 21 ліпеня 1944 г. Агульная колькасць атрада — 407 партызан.

Камандзіры атрада: Спірыдонаў Павел Пятровіч (ліпень — снежань 1943), Канукоў Альбін Харытонавіч (снежань 1943 — люты 1944), Кадзаеў Міхаіл Барысавіч (люты — красавік 1944), Мартысюк Мікалай Андрэевіч (красавік — ліпень 1944); камісары: Канукоў Альбін Харытонавіч (ліпень — снежань 1943), Гогалеў Аляксандр Паўлавіч (студзень — сакавік 1944), Саўчук Міхаіл Андрэевіч (красавік — ліпень 1944); начальнікі штаба: Мартысюк Мікалай Андрэевіч (ліпень 1943 — красавік 1944), Клябанаў Уладзімір Сямёнавіч (красавік — май 1944), Казлоў Анатоль Захаравіч (май — ліпень 1944, в.а.).
 

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ В. І. ЧАПАЕВА

Створана ў студзені 1944 г. паводле загаду па партызанскім злучэнні Брэсцкай вобласці на базе асобнага атрада імя В.І.Чапаева. Пры фарміраванні брыгады атрад імя В.І.Чапаева быў разбуйнены. З вылучанага ім асабовага складу арганізаваны атрады імя І.І.Арлова, імя І.П.Паставалава, імя Г.М.Малянкова. Брыгада дзейнічала ў Кобрынскім і Антопальскім раёнах.

Злучылася з часцямі Чырвонай арміі 19 ліпеня 1944 г. у складзе 4 атрадаў агульнай колькасцю 886 партызан. З іх: мужчын — 613, жанчын — 156; беларусаў — 469, рускіх — 184, украінцаў — 75, іншых нацыянальнасцей — 41; членаў ВКП(б) — 18, кандыдатаў — 15, членаў ВЛКСМ — 114, беспартыйных — 622.

Дэмаграфічныя даныя на 117 чалавек не ўстаноўлены. Камандзіры брыгады: Гапасюк Канстанцін Сцяпанавіч (студзень — май 1944), Баранаў Фёдар Мікалаевіч (май — ліпень 1944); камісары: Леановіч Максім Пракопавіч (студзень — ліпень 1944), Карпічэнка Мікалай Сяргеевіч (ліпень 1944); начальнікі штаба: Курапаў Іван Пятровіч (студзень — май 1944), Сцёпкін Валянцін Васільевіч (чэрвень — ліпень 1944).

Атрад імя В. І. Чапаева

Арганізаваны ў красавіку 1942 г. Летам 1941 г. у Кобрынскім раёне ўтварыліся групы ваеннаслужачых І.І.Арлова, В.Аладзіна — В.І.Бойкі і мясцовых жыхароў Засімскага сельсавета на чале з А.Г.Навумчыкам. 8 красавіка 1942 г. яны аб'ядналіся ў атрад імя В.І.Чапаева, які са жніўня 1942 г. дзейнічаў самастойнымі групамі пад агульнай назвай «чапаеўскія». Каардынацыю іх баявых дзеянняў ажыццяўляў І.І.Арлоў. Паводле загаду па партызанскім злучэнні 20 ліпеня 1943 г. гэтыя групы зноў аб'яднаны ў атрад. Да 28 студзеня 1944 г. праводзіў аперацыі самастойна.

На дзень злучэння з часцямі Чырвонай арміі налічваў 247 партызан. Камандзіры атрада: Аладзін Віктар (красавік — жнівень 1942, загінуў), Арлоў Іван Іванавіч (жнівень 1942 — красавік 1943, загінуў), Паставалаў Іван Пятровіч (красавік — жнівень 1943, загінуў), Гапасюк Канстанцін Сцяпанавіч (жнівень 1943 — студзень 1944), Маскаленка Фёдар Ільіч (студзень — ліпень 1944); камісары: Бойка Віктар Ільіч (ліпень — жнівень 1943, загінуў), Пятроў Іван Васілевіч (жнівень 1943 — студзень 1944), Абразцоў Міхаіл Сямёнавіч (студзень — ліпень 1944); начальнікі штаба: Усцінаў Мітрафан Якаўлевіч (ліпень — кастрычнік 1943, загінуў), Курапаў Іван Пятровіч (кастрычнік 1943 — студзень 1944), Ігнаценка Анатоль Фёдаравіч (студзень — ліпень 1944).

Партызаны брыгады імя В.І.Чапаевазсувязнымі. Злева — камандзір брыгады К.С.Гапасюк, крайні справа — урач Асіпоўскі.

Атрад імя І. І. Арлова

Створаны ў студзені 1944 г. з асабовага складу 1-й роты атрада імя В.І.Чапаева. Атраду прысвоена імя Івана Іванавіча Арлова (загінуў 27 красавіка 1943 г.), камандзіра атрада імя В.I.Чапаева. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай арміі налічваў 153 партызаны.

Камандзір атрада Гудым Рыгор Міхайлавіч (студзень — ліпень 1944); камісар Пятроў Іван Васільевіч (студзень — ліпень 1944); начальнік штаба Дудко Дзмітрый Іванавіч (студзень — ліпень 1944).

Атрад імя І. П. Паставалава

Сфарміраваны ў студзені 1944 г. з асабовага складу 3-й роты атрада імя В.І.Чапаева. Атраду прысвоена імя Івана Пятровіча Паставалава (загінуў 3 жніўня 1943 г.), камандзіра атрада імя В.І.Чапаева.

На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 164 партызаны. Камандзір атрада Бондараў Аляксей Канстанцінавіч (студзень 1944 — ліпень 1944); камісар Якунін Мікалай Фёдаравіч (студзень 1944 — ліпень 1944); начальнік штаба Цяпкін Яўген Мікалаевіч (студзень 1944 —ліпень 1944).

Атрад імя Г. М. Малянкова

Арганізаваны ў студзені 1944 г. з партызан 2-й роты атрада імя В.І.Чапаева. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 189 партызан. Камандзір атрада Панфілаў Сямён Фёдаравіч (студзень — ліпень 1944); камісары: Сцёпкін Валянцін Васільевіч (студзень — май 1944), Сіпайла Франц Іванавіч (май — ліпень 1944); начальнікі штаба: Дзмітрыеўскі Аляксандр Паўлавіч (студзень — май 1944), Бараўкоў Міхаіл Міхайлавіч (май — ліпень 1944).

У 1943 г. атрад імя B.I.Чапаева знішчыў 7 нямецка-паліцэйскіх апорных пунктаў, 11 маёнткаў. Толькі ў лютым — маі 1944 г. партызаны брыгады правялі 32 дыверсіі на чыгуначным участку Брэст-Пінск, знішчылі 22 аўтамашыны, 7 мастоў на шашэйных дарогах, у чэрвені ў час «рэйкавай вайны» падарвалі 940 рэек, вялі баі з ворагам, які неаднаразова спрабаваў уварвацца ў зону дыслакацыі брыгады.

Камандзір атрада імя I.I.Арлова P.M.Гудым (злева), у цэнтры — К.С.Гапасюк i С.І.Сікорскі.

Партызаны атрада імя М.Ц.Шыша. З 17 чалавек, што на гэтым здымку, 9 загінулі ў баях.

Атрад імя М. Ц. Шыша брыгады імя В. М. Молатава

3 жніўня 1941 г. у Кобрынскім раёне дзейнічалі партызанскія групы М.Ц.Шыша і Дз.К.Удовікава, на базе якіх у красавіку 1942 г. у Драгічынскім раёне быў створаны атрад. Пазней у яго ўліліся групы М.І.Герасімава, А.А.Літвінчука, П.П.Паталаха, В.М.Сямёнава, С.В.Жаркова і М.М.Папова. 28 чэрвеня 1942 г. атраду прысвоена імя загінуўшага камандзіра М.Ц.Шыша. Да красавіка 1943 г. атрад дзейнічаў самастойна, з 4 красавіка — у складзе брыгады імя В.М.Молатава. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай арміі налічваў 316 партызан.

Камандзіры атрада: Шыш Мікалай Цімафеевіч (красавік — чэрвень 1942, загінуў), Герасімаў Міхаіл Іванавіч (чэрвень 1942 — красавік 1943), Папоў Мікалай Міхайлавіч (чэрвень 1943 — сакавік 1944); камісары: Удовікаў Дзмітрый Карпавіч (красавік — кастрычнік 1942), Жаўноў Іван Яўменавіч (кастрычнік 1942 — сакавік 1944); начальнікі штаба: Удовікаў Дзмітрый Карпавіч (чэрвень 1942 — чэрвень 1943), Сямёнаў Васіль Мікітавіч (ліпень 1943 — сакавік 1944).

Атрад імя А. В. Суворава брыгады імя В. М. Молатава

Створаны ў лістападзе 1942 г. на базе партызанскіх груп А.С.Кузічкіна, С.Д.Чубарава, Б.М.Міхайлоўскага, В.А.Істоміна і іншых. Дзейнічаў натэрыторыі Драгічынскага і часткова Антопальскага і Кобрынскага раёнаў. У лютым 1943 г. у атрад улілася група ваеннапалонных на чале з І.Г.Шубітыдзе, якія ўцяклі з лагера ў Польшчы. Да красавіка 1943 г. атрад дзейнічаў самастойна, з 4 красавіка — у складзе партызанскай брыгады імя В.М.Молатава.На дзень злучэння з часцямі Чырвонай арміі налічваў 269 партызан.

Камандзіры атрада: Кузічкін Аляксандр Сяргеевіч (— красавік 1943), Істомін Веньямін Аляксандравіч (красавік 1943 — сакавік 1944); камісары: Міхайлоўскі Барыс Мікалаевіч (лістапад 1942 — красавік 1943), Чубараў Сяргей Данілавіч (красавік 1943 — сакавік 1944); начальнікі штаба: Чубараў Сяргей Данілавіч (лістапад 1942 — красавік 1943), Караблін Канстанцін Сямёнавіч (красавік 1943 — сакавік 1944).

Баявы ўзвод атрада iмя А. В. Суворава, 1943 г.

АСОБНЫ АТРАД ІМЯ Р.І.КАТОЎСКАГА

Арганізаваны 26 красавіка 1943 г. у Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці паводле загаду ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б і БШПР па Брэсцкай вобласці на базе 55-й групы (роты) асобнага атрада імя М.А.Шчорса.

Дзейнічаў у Антопальскім, Бярозаўскім, Кобрынскім, Дзівінскім раёнах. Злучыўся з часцямі Чырвонай арміі 31 сакавіка 1944 г. у складзе 448 партызан. З іх: мужчын — 423, жанчын — 25; беларусаў — 307, рускіх — 80, украінцаў — 33, іншых нацыянальнасцей — 28; членаў ВКП(б) — 11, кандыдатаў — 8, членаў ВЛКСМ — 55, беспартийных — 374.

Камандзіры атрада: Ляпічаў Фрол Карнеевіч (красавік — чэрвень 1943), Ляшчоў Аляксандр Васільевіч (чэрвень 1943 —сакавік 1944); камісары: Ляшчоў Аляксандр Васільевіч (красавік — чэрвень 1943), Марозаў Андрэй Ільіч (ліпень 1943 — сакавік 1944); начальнік штаба Хаменка Іван Сяргеевіч (красавік 1943-сакавік 1944).

У верасні — кастрычніку 1943 г. партызаны двойчы ўдзельнічалі ў разбурэнні чыгуначнага ўчастка Кобрын — Гарадзец. 21 жніўня 1943 г. у Кобрыне знішчылі друкарню, 2 верасня — нямецка-паліцэйскі ўчастак, на станцыі Гарадзец спалілі склад збожжа, падрыхтаванага акупантамі для адпраўкі ў Германію. Удзельнічалі ў абарончых баях у раёне Дняпроўска-Бугскага канала.

АСОБНЫ АТРАД ІМЯ Р.І.КАТОЎСКАГА (другога складу)

Сфарміраваны ў маі 1944 г. на базе разведвальнай і дыверсійных груп, што дзейнічалі ў тыле ворага пасля злучэння ў сакавіку 1944 г. асноўных сіл асобнага атрада імя Р.І.Катоўскага з часцямі Чырвонай арміі. Атрад дзейнічаў у Антопальскім, Дзівінскім, Косаўскім раёнах. Злучыўся з часцямі Чырвонай арміі ў ліпені 1944 г. у складзе 91 партызана.

Камандзір атрада Пазнякоў Іван Іванавіч, камісар Касымаў Камэя Мірсалікавіч, начальнік штаба Бураў Аляксандр Фёдаравіч (усе май — ліпень 1944). 25 ліпеня 1942 г. у Грушаўскім лесе Антопальскага раёна з партызанскага атрада імя М.Ц.Шыша вылучылася група П.Н.Паплаўскага, якая дзейнічала самастойна. На пачатак лета 1943 г. група колькасна вырасла да 50 чалавек і 6 чэрвеня 1943 г. паводле загаду па партызанскім злучэнні Брэсцкай вобласці аформлена як атрад імя С.М.Кірава. Атрад дзейнічаў у Антопальскім раёне.

Злучыўся з часцямі Чырвонай арміі 12 чэрвеня 1944 г. у складзе 331 партызана. З іх: мужчын — 320, жанчын — 11; беларусаў — 254, рускіх — 15, украінцаў — 43, іншых нацыянальнасцей — 19; членаў ВКП(б) — 4, кандыдатаў у члены ВКП(б) — 12, членаў ВЛКСМ — 78, беспартыйных — 237.

Камандзіры атрада: Паплаўскі Піліп Ніканавіч (чэрвень — жнівень 1943, загінуў), Шыш Сямён Цімафеевіч (жнівень 1943 — ліпень 1944); камісар — Рэва Рыгор Якаўлевіч (лістапад1943 — ліпень 1944); начальнікі штаба: Шыш Сямён Цімафеевіч (чэрвень — жнівень 1943), Алендар Рыгор Данілавіч (верасень 1943 — ліпень 1944).

АСОБНЫ АТРАД «СОКАЛЫ»

Арганізаваны ў канцы кастрычніка 1942 г. на базе дыверсійна-разведвальнай групы К.П.Арлоўскага, перакінутай 26 кастрычніка ў Ганцавіцкі раён, і з мясцовых партызан. Дзейнічаў у Навамышскім, Ляхавіцкім, Лунінецкім, Брэсцкім, Драгічынскім, Кобрынскім, Клецкім, Слуцкім і Нясвіжскім раёнах.

Камандзіру атрада К.П.Арлоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Атрад злучыўся з часцямі Чырвонай арміі 5 ліпеня 1944 г. у складзе 150 чалавек. Камандзіры атрада: Арлоўскі Кірыла Пракопавіч (кастрычнік 1942 — жнівень 1943), Нікольскі Сяргей Аляксандравіч (жнівень 1943 — ліпень 1944).

Байцы атрада пусцілі пад адхон 16 эшалонаў, разбілі больш за 100 чыгуначных вагонаў і платформ, узарвалі 41 аўтамашыну, 4 прамысловыя прадпрыемствы, 2 маеты, больш за 10 км чыгункі, 18 км тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, разбілі 2 гарнізоны, знішчылі і паранілі больш за 1000 салдат і афіцэраў праціўніка. 17 лютага 1943 г. байцы атрада на чале з К.П.Арлоўскім знішчылі штатскамісара Баранавіч групенфюрэра Ф.Фенца, гебітскамісара Баранавіцкай акругі Ф.Шцюра, обергрупенфюрэра войскаў СС Ф.Засорнаса, 7 афіцэраў, 2 камендантаў паліцыі і некалькі салдат праціўніка, захапілі дакументы, зброю. Яны перадавалі ў Цэнтр звесткі аб размяшчэнні і ўзбраенні варожых гарнізонаў, аэрадромаў, складоў, перадыслакацыі варожых часцей і падраздзяленняў і мерапрыемствах нямецка-фашысцкіх улад на акупіраванай тэрыторыі. Дзякуючы растлумачальнай рабоце сярод салдат варожых фарміраванняў (праз сувязных і мясцовае насельніцтва), да партызан перайшло многа салдат праціўніка. У красавіку — маі 1943 г. на базе атрада «Сокалы» створаны з партызанскія атрады: імя С.М.Кірава (109 чал., камандзір М.П.Боцін), імя Я.М.Свярдлова (96 чал., камандзір В.С.Халецкі) і атрад пад камандаваннем К.П.Арлоўскага (75 чал.).

* * *

На тэрыторыі сучаснай Кобрыншчыны ажыццяўлялі баявыя аперацыі і рэйды таксама іншыя партызанскія фарміраванні: брыгады імя В.М.Молатава і імя Я.М.Свярдлова ( у Антопальскім раёне), «За Радзіму» імя А.К.Флегантава і 150-я брыгада імя Ф.М.Языковіча (у Дзівінскім раёне), «Савецкая Беларусь» (у Кобрынскім раёне), асобныя партызанскія атрады імя С.М.Будзённага (у Антопальскім раёне), імя П.Л.Валькова, імя К.Я.Варашылава, імя М.А.Шчорса (у Дзівінскім раёне).
 

Падрыхтавала Н.М.Пліско