Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1941 - 1945

Акупацыйны рэжым

Акупацыйны рэжым, што быў устаноўлены гітлераўцамі на часова захопленай імі тэрыторыі нашай Радзімы, распрацоўваўся загадзя, яшчэ да нападу на Савецкі Саюз. Іх акупацыйная палітыка была дэталёва прадумана адначасова з распрацоўкай стратэгіі ўсходняй кампаніі і знайшла канкрэтнае ўвасабленне ў так званым генеральным плане «Ост» — праграме каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў У сходняй Еўропы, у тым ліку і Беларусі. Пра яго накіраванасць можна меркаваць па заяве Гітлера, якую ён зрабіў 30 сакавіка 1941 г. на нарадзе вышэйшага генералітэта нямецкай арміі. У гэтай заяве ён прама сказаў, што вайна супраць СССР будзе вайной на яго знішчэнне.

Зыходзячы з чалавеканенавісніцкай ідэі фюрэра, гітлераўцы распрацавалі цэлую серыю розных дырэктыў, памятак, інструкцый, якія вызначылі акупацыйны рэжым на акупіраванай тэрыторыі Савецкага Саюза. Адным з такіх дакументаў з'яўляецца сакрэтны мемарандум Гімлера, у якім указвалася, што захопленыя ўсходнія тэрыторыі належыць разглядаць як аб'ект каланізацыі і германізацыі. Акупацыйная палітыка, гаварылася ў гэтым мемарандуме, павінна быць накіравана на тое, каб ператварыць актыўную масу «іншароднага насельніцтва» ў напаўпісьменных рабоў.

Асноўныя палажэнні акупацыйнага рэжыму былі даволі падрабязна выкладзены і ў шэрагу іншых сумнавядомых дакументаў. У далейшым яны дапаўняліся загадамі, інструкцыямі галоўнакамандавання ўзброеных сіл і іншых ведамстваў гітлераўскай Германіі, у якіх масавы тэрор, рабаванні, гвалтаванне і забойствы ўзводзіліся ў ранг дзяржаўнай палітыкі.

Яшчэ ў сакавіку 1941 г. вярхоўнае галоўнакамандаванне нямецкай арміі выдала «Інструкцыю пра асобыя вобласці» да дырэктывы № 21 (план «Барбароса»), з якой вынікала, што савецкая дзяржава павінна быць ліквідавана, а яе тэрыторыя расчленена на рад вялікіх абласцей на чале з рэйхскамісарыятамі.

20 жніўня 1941 г. быў створаны рэйхс-камісарыят «Украіна» (з цэнтрам у г. Роўна), які ўзначаліў Эрых Кох. Ен падпарадкоўваўся спецыяльна створанаму ў Берліне рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей на чале з Розенбергам. Рэйхскамісарыят «Украіна» быў падзелены на 6 генеральных акруг. У генеральную акругу «Валынь-Падолія» з цэнтрам у Роўне ўвайшлі Ровенская, Валынская і Камянец-Падольская вобласці, а таксама паўднёвыя раёны Брэсцкай і Пінскай абласцей Беларусі, у тым ліку і Кобрынскі раён. Ha іх тэрыторыі былі створаны Брэсцкая, Кобрынская і Пінская акругі.

Узброенай апорай фашысцкага рэжыму з'яўляліся войскі вермахта. Гарнізоны і ўмацаваныя пункты ахоўных дывізій, палкоў, батальёнаў гітлераўцы размясцілі на ўсёй акупіраванай тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў Кобрынскім раёне.

Загадам Гітлера ад 25 чэрвеня 1941 г. уся паўната ўлады на акупіраванай тэрыторыі перадавалася камандуючаму вермахтам. Для падтрымання так званага «новага парадку» была створана нямецкая цывільная, а таксама мясцовая дапаможная адміністрацыя. Структура гэтага вялізнага адміністрацыйнага апарату мела такі выгляд: генеральная акруга на чале з генеральным камісарам; акруга — з гебітс-камісарам; гарадская ўправа (горад раённага тыпу) — з бургамістрам; сярэднія і вялікія гарады — з гарадскім камісарам; раён — з галавой раёна; войасць — з валасным старшынёй ці бургамістрам; вёска — са старастам (солтысам). Уся ўлада засяроджвалася ў руках рэйхскамісара, генеральных камісараў, гебітскамісараў, гарадскіх камісараў і розных «шэфаў», на пасады якіх прызначаліся толькі немцы. Мясцовая дапаможная адміністрацыя павінна была садзейнічаць акупантам у заняволенні савецкіх людзей.

Устаноўлены каланіяльны рэжым падтрымліваўся густой сеткай усялякіх карных паліцэйскіх органаў, такіх, як паліцыя бяспекі і СД, СС, тайная палявая паліцыя (ТПП), паліцыя парадку, жандармерыя і інш.

Усе савецкія законы фашысты абвясцілі несапраўднымі. Замест іх акупацыйныя ўлады кожны дзень выдавалі загады пра «новы парадак», якія заканчваліся адной і той жа фразай: «Вінаватыя будуць пакараны смерцю». Цывільнаму насельніцтву забаранялася мяняць сваё месца жыхарства без спецыяльнага дазволу; выходзіць на вуліцу, калі сцямнее; прымаць на жыхарства асоб не з мясцовага насельніцтва; падыходзіць да чыгуначнага палатна на адлегласць бліжэй за 100 метраў. Сурова рэгламентавалася ўсё жыццё людзей.

«Калі мы хочам стварыць нашу вялікую нямецкую імперыю, мы павінны перш за ўсё выцесніць і знішчыць славянскія народы — расіян, палякаў, чэхаў, славакаў, балгараў, украінцаў, беларусаў. Няма ніякіх прычын не зрабіць гэтага», — так заяўляў Гітлер (Німецько-фашйстскйй акупаційний режим на Украіні. К., 1963. С. 11).

У правядзенні сваёй палітыкі на акупіраванай тэрыторыі гітлераўцы шырока выкарыстоўвалі здраднікаў. Украінскія нацыяналісты складалі галоўную апору акупантаў у стварэнні мясцовых органаў, займалі кіруючыя адміністрацыйныя і гаспадарчыя пасады, грэючы рукі на рабаванні насельніцтва гарадоў і сёл. Тыя з іх, што заселі ў дапаможнай паліцыі парадку, выконвалі самыя ганебныя даручэнні акупантаў у барацьбе супраць свайго народа, супраць партызан і падполыпчыкаў.

Як і ўсякія каланізатары, нямецка-фашысцкія захопнікі намагаліся раз'яднаць савецкіх людзей, распаліць паміж імі нацыянальную варожасць. Украінцаў падбухторвалі супраць палякаў, палякаў — супраць украінцаў і беларусаў, тых і іншых — супраць расіян, усіх разам — супраць яўрэяў. Асаблівую ўвагу фашысцкая прапаганда звяртала на тое, каб пасварыць украінцаў і беларусаў з расійскім народам.

Украінскія буржуазныя нацыяналісты вельмі стараліся дапамагаць акупантам у гіравядзенні антысавецкай прапаганды — гэта адпавядала іх ідэалагічным поглядам. Ва ўсіх абласных цэнтрах і гарадах Украіны выходзілі нацыяналістычныя газеты. Своеасаблівымі афіцыёзамі з'яўляліся «Нямецка-ўкраінская газета» і «Валынь», якія распаўсюджваліся і ў Кобрынскім раёне, а таксама «Наше слово», якая выдавалася ў Брэсце на ўкраінскай мове, і інш.

Каб надаць найбольш арганізаваны характар катаванням і знішчэнню савецкіх людзей, на тэрыторыі Беларусі была створана сістэма канцлагераў. Пастаянна праводзіліся карныя экспедыцыі, практыкавалася сістэма заложнікаў. Гэтыя меры адначасова з'яўляліся сродкам загадзя запланаванага гітлераўцамі знішчэння насельніцтва. Адной з многіх прычын, якімі кіраваліся нямецка-фашысцкія захопнікі для ўжывання зброі супраць мірнага насельніцтва, было спачуванне людзей партызанам і падпольшчыкам, аказанне ім падтрымкі. «Рускія ў цяперашні час аддалі загад аб партызанскай вайне ў нашым тыле. Гэта партызанская вайна мае і свае перавагі: яна дае нам магчымасць знішчаць усіх, хто паўстае супраць нас», — заяўляў Гітлер (Совершенно секретно! Только для командования! Стратегия фашистской Германии в войне против СССР. Документы и материалы. М., 1967. С. 105).

Пад выглядам барацьбы з партызанамі карнікі ператваралі ў пустэльныя зоны цэлыя раёны, дзесяткі вёсак змяталіся з твару зямлі, жыхары іх знішчаліся, вывозіліся ў канцлагеры ці ў фашысцкае рабства ў Германію.

У вёсцы Рэчыца 5 верасня 1942 г. карнікі спалілі 45 двароў, расстралялі ці спалілі жывымі 64 яе жыхары. Такі ж лёс напаткаў і вёску Барысаўка, у якой 23 верасня 1942 г. фашысты расстралялі 169 чалавек, сярод якіх было 97 жанчын і 23 дзіцяці. 23 лютага 1943 г. фашысты расстралялі 24 жыхары вёскі Быкі, у вёсцы Арол яны спалілі 12 двароў, расстралялі 18 чалавек, у вёсцы Лука спалілі 75 двароў і расстралялі 20 чалавек. 13 ліпеня 1944 г. гітлераўскія каты знішчылі вёску Павіцце, дзе было спалена 127 двароў, расстраляны і спалены жывымі 141 яе жыхар. Усяго ў Кобрынскім раёне нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 1693 двары і знішчылі 3767 мірных жыхароў (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 747. Л. 19-25).

Акупанты абкладвалі насельніцтва непасільнымі падаткамі — натуральнымі і грашовымі. Адзіных норм не існавала. Памер падаткаў залежаў ад жадання мясцовых улад. Так, напрыклад, селянін за карову павінен быў здаць 800 літраў малака і заплаціць 600 карбованцаў. Усе жыхары ад 14 гадоў павінны былі плаціць так званы «падушны падатак» — 100 — 200 карбованцаў з чалавека. Існавалі «дзяржаўныя» падаткі — грашовы з «абшчынных гаспадарак», падатак з сельскай гаспадаркі, са спадчыны, і, акрамя таго, акупанты абавязвалі плаціць безліч падаткаў мясцовых: на будынкі, на транспартныя расходы і жывёлу, на зямельныя ўчасткі, якія не падлягалі сельскагаспадарчаму падаткаабкладанню, і нават на сабак. Так, 27 студзеня 1942 г. спецыяльным распараджэннем рэйхскамісара Украіны быў устаноўлены падатак на сабак — па 50 карбованцаў у год за кожнага.

У доўгім спісе злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на беларускай зямлі асаблівае месца займае прымусовы вываз мірных жыхароў на фашысцкую катаргу ў Германію.

Ужо ў 1941 г. гітлераўцы распачалі на Украіне, у тым ліку і ў Кобрынскім раёне, кампанію «добраахвотнай» вярбоўкі рабочай сілы ў Германію. Каб заманіць ахвяры ў сваю пастку, фашысцкая прапаганда не скупілася на абяцанні, паказваючы ў ружовым святле нямецкі «рай». Людзей запэўнівалі, што ў рэйху яны будуць мець добры заробак, жыллё, магчымасць «пабачыць Захад» і г.д. Але поспеху гэтыя абяцанкі не мелі. Убачыўшы, што «добраахвотная» кампанія сарвалася, акупанты пачалі літаральна паляваць на людзей. Фашысты ішлі на ўсё, каб выканаць план «мабілізацыі» рабочай сілы. Паліцыя праводзіла масавыя аблавы, арыпггоўвала працаздольных і гвалтоўна адпраўляла іх у Нямеччыну (Жытомірскі абласны дзяржаўны архіў. Ф. 1510. Bon. 1. Спр. 4. Л. 222).

На асобным уліку ў фашысцкіх захопнікаў былі жыхары партызанскіх зон. Яны аб'яўляліся «бандытамі» ці «саўдзельнікамі бандытаў», ставіліся «па-за законам» і падлягалі знішчэнню ці пагалоўнаму вывазу ў рабства.

Усяго з Беларусі гітлераўцам удалося захапіць і вывезці ў Германію больш за 380 тысяч грамадзян, у тым ліку з Кобрынскага раёна 1397 чалавек, з іх вярнуліся на радзіму 976 чалавек.

Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю жыхароў Кобрынскага раёна, як і ўсёй Беларусі, у гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Гітлераўцы іх забівалі, палілі, рабавалі, катавалі. Але яны не сталі на калені перад акупантамі, не схілілі галовы ў рабстве.

У. I .Лемяшонак.