Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1941 - 1945

Так пачыналася

Вялікая Айчынная вайна, якая пачалася 22 чэрвеня 1941 г., з'явілася суровым выпрабаваннем для ўсяго савецкага народа. Весткі пра падрыхтоўку Германіі да нападу на СССР даходзілі да савецкага кіраўніцтва з розных крыніц, але І.В.Сталін і яго акружэнне не верылі., што Гітлер адважыцца на гэты крок. Толькі позна вечарам 21 чэрвеня ў штаб Заходняй асобай ваеннай акругі паступіў загад: «Чакаць асобых указанняў». А каля першай гадзіны ночы 22 чэрвеня паступіла дырэктыва наркома абароны СССР, якая папярэджвала аб магчымасці раптоўнага нападу немцаў і неабходнасці прывядзення войскаў у баявую гатоўнасць.

... Суботнім вечарам 21 чэрвеня 1941 г. амаль уся моладзь Кобрына была на танцавальным вечары. Сярод танцуючых з'явіліся незнаёмыя людзі, якія паводзілі сябе даволі бесцырымонна. Аднак больш за ўсё ў іх размовах трывожылі незразумелыя намёкі наконт заўтрашняга дня.

Б. М. Сурын                                                                            П. С. Рабцаў

А ў горадзе ўжо пачалі дзейнічаць гітлераўскія агенты. Выкарыстаўшы тое, што з-за Буга ў Беларусь усё яшчэ ішоў значны паток бежанцаў, якія paтаваліся ад фашыстаў, нямецкія спецслужбы закінулі ў прыгранічныя раёны нямала дыверсантаў. Ноччу выйшла са строю вадакачка, у некалькіх месцах былі перарэзаны лініі электраперадач, была парушана сувязь паміж асобнымі воінскімі падраздзяленнямі і са штабам акругі.

У гэты вечар камандзір 123-га знішчальнага авіяпалка маёр Б.Н.Сурын адправіўся ў размяшчэнне часці. Факты, якія яму сталі вядомы, насцярожвалі, і ён загадаў апоўначы падняць усіх па трывозе. Былі спешна замаскіраваны знішчальнікі 1-153 («Чайка») і новенькія Які. На полі засталося некалькі «Чаек», якія напярэдадні выйшлі са строю. Сурын загадаў выдаць са склада боепрыпасы і давесці іх колькасць да неабходнага ў баявых абставінах максімуму. Паступова прыводзіліся ў боегатоўнасць і іншыя дапаможныя службы. Пачалі на ўсякі выпадак праграваць маторы. Потым усё сціхла. У гэтых дзелавых клопатах напружанне як быццам спала, на душы стала спакайней. Маёр паглядзеў на ўсход. Там ледзь-ледзь займалася на дзень. Канчалася душная летняя ноч, пачыналася раніца 22 чэрвеня. Але вось з захаду, яшчэ схаванага ў цемры ночы, стаў нарастаць гул чужых матораў. У 4 гадзіны раніцы 70 фашысцкіх бамбардзіроўшчыкаў сталі пікіраваць на аэрадром. Сотні бомбаў пасыпаліся на ўзлётную паласу і навакольную мясцовасць. Сумненняў не было: гэта вайна. «Усім у паветра!» — аддаў адзіна правільную ў гэты момант каманду Сурын і сам кінуўся да сваёй машыны.

А.К.Тамашэўскі, інструктар парашутна-дэсантнай службы 123-га знішчальнага авіяпалка, удзельнік баёў за Кобрын у 1941 г.

Нашы самалёты, змяняючы адзін аднаго, размясціліся ў паветры ў некалькі ярусаў. Іх было 20 — 30, «юнкерсаў» — не менш за 60. Але вось першыя падбітыя фашысцкія машыны ўпалі на зямлю. «Юнкерсы» пачалі адыходзіць. Неўзабаве іх
змянілі штурмавікі Ме-110 і знішчальнікі Me-109. I зноў «Чайкі» павялі бой. Вораг пасылаў адну за адной групы з 20 — 60 самалётаў. Гэта дазваляла фашыстам утрымліваць стратэгічную ініцыятыву. «Чайкам» удалося наладзіць «канвеер»: узлёт — паветраны бой — пасадка, у час якой наземны персанал, што Спачатку вораг спрабаваў нанесці асноўны ўдар на поўнач ад Кобрына, аднак на рубяжы Тэўлі — Андронава — Патрыкі 23 чэрвеня каля 10 гадзін раніцы быў спынены. Тут чырвонаармейцы здолелі пратрымацца да 16 гадзін. Стрыжнем абароны гэтага рубяжа была 22-я танкавая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра В.П.Пуганава, якая знаходзілася ў раёне вёскі Імянін. Пасля 16 гадзін немцы, палічыўшы, што яны маюць справу з загадзя падрыхтаванай лініяй абароны, правялі ўзмоцненую артпадрыхтоўку і толькі потым аднавілі наступление. Зноў на Кобрын пайшлі фашысцкія танкі, за якімі рухаліся ланцугі аўтаматчыкаў. Бой разгарэўся з новай сілай. Калі канчаліся боепрыпасы, савецкія танкі таранілі варожыя.

Так зрабіў экіпаж танка БТ-7, якім камандаваў Віктар Скварцоў. I другі экіпаж — яго камандзірам быў камсамолец Люцікаў — не пакінуў ахопленую полымем машыну. Героі паспелі падбіць фашысцкі танк, кулямётным агнём знішчыць дзесятак аўтаматчыкаў, але самі загінулі.

Загінуў у час бою і камандзір 22-й танкавай дывізіі генерал-маёр В.П.Пуганаў. Каля 19 гадзін нямецкае камандаванне накіравала ўздоўж Мухаўца яшчэ некалькі танкавых дывізій. Пры новай падтрымцы авіяцыі яны сталі цясніць нашы часці. Колькасць танкаў і артылерыі значна паменшылася, боепрыпасы былі на зыходзе, гаручае амаль зрасходавана, таму камандаванне 4-й арміі прыняло рашэнне пакінуць кобрынскі рубеж.

Пад вечар 23 чэрвеня 1941 г. гітлераўцы ўвайшлі ў горад. 3 гэтага моманту пачаўся адзін з самых трагічных перыядаў ва ўсёй яго сямісотгадовай гісторыі.

У час бамбёжак было пашкоджана і згарэла болын за 200 жылых дамоў і столькі ж іншых будынкаў, узарваны электрастанцыя, 3 млыны, гарбарны і лесапільны заводы, чыгуначны вакзал, усе маеты і шэраг іншых аб'ектаў. Вакзал нямецкая авіяцыя разбамбіла ў час першага ж нечаканага налёту. Былі разбураны вялікія ўчасткі чыгункі ў бок Пінска, таму з Кобрына амаль нічога не ўдалося эвакуіраваць. Асабліва пацярпелі паўднёвая і паўднёва-заходняя ўскраіны. Загінула некалькі соцень людзей. Але самае страшнае чакала жыхароў наперадзе.

Н.М.Пліско

ПУГАНАЎ Віктар Паўлавіч, удзельнік абарончых баёў на Кобрыншчыне, генералмаёр (1940). Нарадзіўся 9.2.1901 г. у Астрахані. У Чырвонай арміі з 1919 г., удзельнік грамадзянскай вайны. Закончыў Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзе (1928). У пачатку Вялікай Айчыннай вайны камандзір 22-й танкавай дывізіі, якая з раніцы 22.6.1941 г. вяла абарончыя баі на рубяжы Заходняга Буга на поўдзень ад Брэста, 23 чэрвеня ў час контрудару савецкіх войскаў з раёна Жабінкі разграміла мотакалону нямецкіх войскаў, разам з часцямі 28-га стралковага корпуса на паўночны захад ад Кобрына змагалася супраць 2 танкавых, 1 матарызаванай і некалькіх пяхотных дывізій ворага. Загінуў у баі 23.6.1941 г. Пахаваны ў Кобрыне.