Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1941 - 1945

Арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху на Кобрыншчыне

АБРАЗЦОЎ Міхаіл Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1916 г. Закончыў Харкаўскае ваенна-палітычнае вучылішча (1941). Малодшы палітрук, камісар батарэі, з лютага 1942 г. камісар дывізіёна 889-га артылерыйскага пажа. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны служыў у 200-й стралковай дывізіі, трапіў у палон, уцёк. У 1943 — 1944 гт. камісар партызанскага атрада імя Чапаева. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалямі. Памёр у 1998 г.

М.С.Абразцоў                                                                   Ф.М.Алісіевіч

АЛІСІЕВІЧ Фёдар Максімавіч, нарадзіўся ў 1917г. у в. Каўпыніца (цяпер в. Колас) Крупскага раёна Мінскай вобл. Закончыў гістарычны факультэт Аршанскага настаўніцкага інстытута. 3 кастрычніка 1939 г. да кастрычніка 1940 г. служыў у Чырвонай арміі. У красавіку — кастрычніку 1943 г. вучыўся у Беларускай школе падрыхтоўкі партызанскіх кадраў на станцыі Сходня Хімкінскага раёна Маскоўскай вобл. У кастрычніку 1943 г. закінуты ў Кобрынскі раён, прызначаны памочнікам камісара партызанскай брыгады імя Чапаева па камсамоле, адначасова з'яўляўся сакратаром Кобрынскага раённага падпольнага камітэта ЛКСМБ. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. З сакавіка 1945 г. да снежня 1950 г. працаваў у апараце Брэсцкага абкома ЛКСМБ, пазней Брэсцкага абкома КПБ. Памёр у 1975 г.

АРЛОЎ Іван Іванавіч, нарадзіўся ў 1919 г. у в. Бабакава Іванаўскай вобл., Расія. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў Чырвоную армію, у першыя дні вайны апынуўся ў акружэнні і застаўся на тэрыторыі Кобрынскага раёна. Ужо восенню былыя чырвонаармейцы пачалі збіраць зброю, а вясной 1942 г. арганізавалі групу, якая называла сябе чапаеўцамі, узначаліў яе І.І.Арлоў, пазней яна стала першым на Кобрыншчыне партызанскім атрадам імя Чапаева. 27 красавіка 1943 г. у час правядзення аперацыі па падрыве моста каля в. Жухаўцы ў баі супраць гітлераўцаў І.І.Арлоў быў цяжка паранены ў галаву, схоплены і дастаўлены акупантамі ў Кобрын, дзе і памёр. У студзені 1944 г. на базе атрада імя Чапаева была створана партызанская брыгада імя Чапаева, а аднаму з атрадаў присвоена імя Арлова.

І.І.Арлоў                                                                     Ф.М.Баранаў

БАРАНАЎ Фёдар Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1914 г. Кадравы афіцэр Чырвонай арміі, служыў у Брэсцкай вобл. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акружэнне пад Баранавічамі. Не маючы магчымасці выйсці з варожага тылу, разам з іншымі ваеннаслужачымі арганізаваў партызанскую групу, якая першапачаткова налічвала 12 чалавек. У маі 1942 г. група прыбыла ў Булінскі лес у Слонімскім раёне, дзе аб'ядналася з групай А.П.Огнева і была ўключана ў асобны атрад імя Шчорса 54-й групай (ротай). У красавіку 1943 г. паводле загаду штаба партызанскага злучэння Брэсцкай вобл. 54-я група пераўтворана ў самастойны атрад імя Суворава. З ліпеня да снежня 1943 г. Ф.М.Баранаў быў начальнікам штаба гэтага атрада. Са снежня 1943 г. начальнік штаба брыгады імя Дзяржынскага, якая дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярозаўскага, Косаўскага і Целяханскага раёнаў. У маі-ліпені 1944 г. камандзір партызанскай брыгады імя Чапаева, якая дыслацыравалася ў Дахлаўскім лесе і дзейнічала ў Кобрынскім і часткова Антопальскім раёнах. Брыгада прымала ўдзел у вызваленні Кобрынскага раёна. Узнагароджаны з ордэнамі. Пасля вайны жыў і працаваў у Маскве."

БОЙКА Віктар Ільіч, нарадзіўся ў 1918 г. у с. Акцябрскае Канатопскага раёна Сумскай вобл., Украіна. У 1941 г. служыўуг. Жабінка Брэсцкай вобл., палітрук 459-га стралковага палка. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акружэнне і вымушаны быў разам з іншымі ваеннаслужачымі застацца на Кобрыншчыне. Воіны збіралі зброю, прымалі папаўненне, а ў красавіку 1942 г. разам з мясцовымі жыхарамі Засімскага сельсавета стварылі партызанскі атрад імя Чапаева. Яго камісарам з ліпеня 1943 г. быў В.І.Бойка. Загінуў 3.8.1943 г. у баі каля в. Стрыі Кобрынскага раёна. Пахаваны ў в. Засімы.

В. I. Бойка                                                                   А.К.Букраба

БУКРАБА Аляксандр Кірылавіч. Нарадзіўся ў 1914 г. у в. Навасёлкі ў сялянскай сям'і. Удзельнік Кобрынскага (Навасёлкаўскага) узброенага выступления сялян 1933 г. Асуджаны на 10 гадоў. Пакаранне адбываў у турмах Кобрына, Седльцаў, Вільні, Равіча. У верасні 1939 г. вярнуўся на радзіму. У 1940—1941 гг. сакратар Навасёлкаўскага валаснога выканкома, дырэктар школы. У Вялікую Айчынную вайну партызан атрада імя Суворава, у жніўні 1943 — сакавіку 1944 г. камісар атрада імя Арджанікідзе брыгады імя Молатава. Служыў у польскім штабе партызанскага руху (з 1944). Пасля вайны працаваў намеснікам старшыні Дзівінскага, старшынёй Дзівінскага, Пружанскага і Антопальскага райвыканкомаў, 1-м сакратаром Шарашоўскага і Пружанскага райкомаў КП(б)Б. Са студзеня 1963 г. старшыня Брэсцкага аблсаўпрофа. 3 верасня 1965 г. і да выхаду на пенсію (1975) старшыня парткамісіі пры Брэсцкім абкоме КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам ПНР «Віртуці Мілітары» (залаты крыж) і інш. Памёр у 1977 г.

ГАПАСЮК Канстанцін Сцяпанавіч, нарадзіўся 7.9.1912г. у в. Рэчыца Кобрынскага раёна. Працаваў у сельскай гаспадарцы. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР — у органах міліцыі, у народным судзе. У верасні 1941 г. далучыўся да групы ваеннаслужачых, якія апынуліся ў Дахлаўскім лесе, стаў партызанам атрада імя Чапаева, камандаваў спачатку ўзводам, потым ротай. У студзені 1944 г. на базе атрада імя Чапаева была створана партызанская брыгада імя Чапаева Брэсцкай вобл., камандзірам якой у студзені — маі, а з мая 1944 г. намеснікам камандзіра быў К.С.Гапасюк. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Пасля вызвалення Кобрыншчыны ад фашысцкіх захопнікаў працаваў намеснікам старшыні Кобрынскага гарсавета, потым на гаспадарчай рабоце. Памёр у 1991 г.

К.С.Гапасюк                                                                  К.П.Караблін

КАРАБЛІН Канстанцін Пятровіч. Удзельнік 1-й сусветнай, савецка-фінляндскай 1939—1940 гг. войнаў. У Вялікую Айчынную вайну быў начальнікам штаба партызанскага атрада імя Суворава брыгады імя Молатава Пінскага злучэння, які дзейнічаў на тэрыторыі Антопальскага раёца (заходняя і паўночна-заходняя часткі яго цяпер у складзе Кобрынскага раёна). Пасля вайны быў сакратаром райваенкамата ў г. Іванава Брэсцкай вобл.

КАРАВАЕЎ Аляксандр Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1914г. у в. Танкавічы Сяроўскага раёна Свярдлоўскай вобл., Расія. 3 ліпеня 1940 г. служыў у складзе 182-га асобнага сапёрнага батальёна на тэрыторыі Літвы. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны з баямі адыходзіў на ўсход, трапіў у палон. Уцёк. У 1942—1944 гг. у партызанскім атрадзе імя Катоўскага, намеснік камандзіра атрада па разведцы. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. З ліпеня 1944 г. да ліпеня 1946 г. працаваў старшынёй Дзівінскага райвыканкома. У канцы 1946 г. выехаў на Урал.

А.М.Караваеў                                                                       Х.М.Касымаў

КАСЫМАЎ Хамза Мірсайхавіч, нарадзіўся ў 1909 г. у в. Ахметава, Башкірыя. У гады Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 г. да сакавіка 1943 г. намеснік камандзіра палка 16-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі. Пад Сталінградам быў цяжка паранены, пакінуты пад апеку рабочага шахты № 10 у Данбасе. Пры масавым вывазе шахцёраў у Германію ў маі 1943 г. уцёк з эшалона, 3 мая 1943 г. да ліпеня 1944 г. партызан атрада імя Катоўскага, у маі—ліпені 1944 г. камісар атрада. Са снежня 1944 г. да мая 1945 г. у Чырвонай арміі, камандзір палка. Быў цяжка паранены, дэмабілізаваны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступеней, Чырвонай Зоркі, медалямі. Пасля вайны жыў у г. Уфа.

ЛЕАНОВІЧ Максім Пракопавіч, нарадзіўся ў 1897 г. у в. Выгада Кобрынскага раёна. Адзін з кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобл. 3 1918 г. у Чырвонай арміі. 3 1921 г. на гаспадарчай, савецкай і партыйнай рабоце. У 1932 г. закончыў Камуністычны універсітэт Беларусі імя Леніна. 3 1940 г. дырэктар саўгаса ў Брэсцкай вобл. У 1941 — 1942 гг. на гаспадарчай рабоце ў Варонежскай вобл. Са жніўня 1943 г. у варожым тыле, кіраўнік спецгрупы ў Брэсцкай вобл. У кастрычніку 1943 — студзені 1944 г. упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і БШПР па Кобрынскім раёне, у студзені — ліпені 1944 г. камісар партызанскай брыгады імя В.I.Чапаева, адначасова ў снежні 1943 — ліпені 1944 г. сакратар Кобрынскага падпольнага райкома КП(б)Б. У 1945 — 1957 гг. на гаспадарчай рабоце ў г. Брэсце. Памёр 30.10.1968 г.

М.П.Леановіч                                                         Ф.І.Маскаленка

МАСАЛОЎ Пётр Іванавіч, нарадзіўся 19.6.1916 г. у г. Прыморска-Ахтарск Краснадарскага краю, Расія. У 1940—1941 гг. у Чырвонай арміі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Брэсцкай крэпасці. 3 лета 1941 г. у партызанах: камандзір групы, з сакавіка 1943 г. камандзір атрада імя Чкалава, з верасня 1943 г. да ліпеня 1944 г. камісар брыгады «Савецкая Беларусь». 3 1944 г. на савецкай, адміністрацыйнай і гаспадарчай рабоце.

МАСКАЛЕНКА Фёдар Ільіч, нарадзіўся ў 1914г.ув. Водзіна Данецкай вобл., Украіна. Закончыў Данецкі палітэхнікум. У верасні 1941 г. удзельнічаў у стварэнні партызанскіх атрадаў, у т.л. атрада імя Чапаева, адным з камандзіраў якога ён быў. Партызаны яго атрада ўзарвалі 41 варожы эталон, знішчылі 37 аўтамашын, 20 цыстэрнаў з гаручым. Сам Ф.І.Маскаленка удзельнічаў у 17 баях, падрыве 3 мастоў, 7 аўтамашын, знішчэнні 11 км тэлеграфнай сувязі. Удзельнік вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны opдэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Пасля вайны жыў і працаваў у Кобрынскім раёне. 3 1952 г. быў старшынёй калгаса «1 Мая», пазней працаваў старшынёй сельсавета. Памёр у верасні 1960 г.

НАВУМЧЫК Аляксей Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1918 г. у в.,Стрыі Кобрынскага раёна. Удзельнічаў у падпольнай барацьбе ў Заходняй Беларусі, двойчы быў асуджаны. У 1939 г. выбраны старшынёй Засімскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну А.Р.Навумчык стаў арганізатарам партызанскага руху ў Дахлаўскім лесе. Вакол яго групаваліся чырвонаармейцы, якія трапілі ў акружэнне. У партызанскім атрадзе імя Чапаева, пазней у брыгадзе імя Чапаева быў камандзірам разведкі. У атрадзе захварэў на туберкулёз. Пасля вайны жыў і працаваў у Кобрыне. Памёр у 1946 г.

А.Р.Навумчык                                                                   А.Д.Падаляк

ПАДАЛЯК Аляксей Данілавіч, нарадзіўся ў 1911 г. у в. Караваева Пухавіцкага раёна Мінскай вобл. Начальнік асобага аддзела. Былы аператыўнік. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны апынуўся на Брэстчыне. 22 чэрвеня 1941 г. удзельнічаў у баях у Брэсце, 23 чэрвеня пад Кобрынам, адступаў на ўсход, трапіў у акружэнне, потым у палон. Уцёк у ракіцінскія лясы (Полыича), арганізаваў партызанскую групу, разам з якой пайшоў у старасельскія лясы (Брэсцкая вобл.), дзе група ўлілася ў атрад М.М.Чарнака. У 1941 — 1944 г. ваяваў у партызанскіх атрадах Брэсцкага злучэння, быў камандзірам групы, камандзірам узвода атрада, намеснікам камандзіра па разведцы брыгады імя Леніна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалям!. Пасля вайны жыў і працаваў у Брэсце.

ПАНФІЛАЎ Сямён Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1907 г. у в. Гайсава Верхнеуральскага раёна Чэлябінскай вобл. У ліпені 1941 г. прызваны ў Чырвоную армію. Першы бой прыняў каля г. Вялікія Лукі, трапіў у лагер для ваеннапалонных, адкуль уцёк. Стварыў пад Люблінам трупу. У канцы 1942 г. С.Ф.Панфілаў разам з групай прыйшоў у Беларусь, але быў схоплены паліцыяй і зняволены ў Кобрыне, адкуль зноў уцёк да партызан у Дахлаўскі лес. 15.3.1943 г. прызначаны камандзірам 2-й роты атрада імя Чкалава, са студзеня 1944 г. камандзір атрада імя Малянкова партызанскай брыгады імя Чапаева. Удзельнік вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Пасля вайны жыў і працаваў у Кобрыне.

ПАПЛАЎСКІ ПІЛІП Ніканавіч, нарадзіўся ў 1913 г. у в. Мазуры Кобрынскага раёна. Закончыў 4 класы польскай школы. Быў членам КПЗБ, жыў нелегальна да верасня 1939 г. Адразу пасля акупацыі Кобрынскага раёна 23 чэрвеня 1941 г. стварыў групу з 11 чалавек. У лютым 1942 г. каля в. Дзеткавічы Драгічынскага раёна група правяла першы бой, потым дзейнічала разам з атрадам М.Ц.Шыша, а пасля яго гібелі (25 чэрвеня 1942 г.) частка партызан на чале з П.Н.Паплаўскім стала дзейнічаць самастойна. Да лета 1943 г. вырасла да 50 чалавек і 6.6.1943 г. паводле загаду штаба Брэсцкага партызанскага злучэння аформлена як асобна дзеючы атрад імя Кірава, які базіраваўся ў Антопальскім раёне. Камандзірам атрада быў прызначаны П.Н.Паплаўскі. У жніўні 1943 г. ён быў паздрадніцку забіты.

П.Н.Паплаўскі                                                                      В.В.Сцёпкін

СЦЁПКІН Валянцін Васільевіч, нарадзіўся ў 1919 г. у Кобрынскім раёне. У 1936 г. уступіў у падпольную арганізацыю КСМЗБ. 3 верасня 1943 г. баец партызанскага атрада імя Чапаева. 3 лістапада 1943 г. палітрук роты, са студзеня 1944 г. камісар атрада імя Малянкова, з мая 1944 г. начальнік штаба партызанскай брыгады імя Чапаева. Пасля вызвалення Кобрынскага раёна накіраваны на савецкую работу ў Косаўскі раён Брэсцкай вобл. Узнагароджаны медалямі.

ТУР Сямён Кандратавіч, нарадзіўся ў 1908 г. у в. Пескі Кобрынскага раёна. У 1927 г. паехаў у Аргенціну на заработкі, працаваў на нафтапромыслах. Там уступіў у камуністычную партыю. 3 1936 г. ваяваў у складзе інтэрнацыянальнай брыгады ў час нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны 1936—1939 гг. у Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Пасля паражэння на р. Эбра інтэрнацыяналісты вымушаны былі адступіць на тэрыторыю Францыі, дзе С.К.Тур быў змешчаны ў лагер і ў 1941 г. інтэрніраваны ў Савецкі Саюз. Збіраўся вярнуцца ў родную вёску, але гэтаму перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. Пасля заканчэння спецыяльнай разведшколы выконваў заданні камандавання пад Валакаламскам, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У час выканання задания ў бранскіх лясах быў цяжка паранены, а пасля выздараўлення адкамандзіраваны ў распараджэнне Украінскага штаба партызанскага руху, па заданні яго прыбыў у роўненскія лясы, дзе ўзначаліў невялікі партызанскі атрад, які ўваходзіў у партызанскае злучэнне асобага прызначэння пад камандаваннем А.П.Брынскага. У кастрычніку 1943 г. атрад С.К.Тура накіраваўся да чыгункі для правядзення дыверсіі. На яго шляху аказалася вялікае варожае падраздзяленне. У час бою С.К.Тур загінуў. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

ХАМЕНКА Іван Сяргеевіч, нарадзіўся ў 1920 г. у с. Скапцы (Васялінаўка) Барышаўскага раёна Кіеўскай вобл. Закончыў Севастопальскае ваеннае зенітнае вучылішча. У Чырвонай арміі з 1938 г. У 1940—1941 гг. служыў у 49-м артылерыйскім дывізіёне 113-й асобнай дывізіі на дзяржаўнай граніцы. У першы дзень Вялікай Айчыннай вайны дывізія ўступіла ў бой. І.С.Хаменка трапіў у акружэнне. Удзельнічаў у стварэнні партызанскай групы, якая разам з іншымі аб'ядналася ў атрад імя Шчорса. У красавіку 1943 г. начальнік штаба атрада імя Катоўскага, у якім ваяваў да злучэння з часцямі Чырвонай арміі ў красавіку 1944 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў працаваў у г.п. Антопаль.

ШЫШ Мікалай Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1908 г. у в. Худлін Кобрынскага раёна. 3 юнацкіх гадоў уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу, стаў членам КПЗБ. У 1931 г. пры спробе перайсці граніцу ў СССР затрыманы польскай дыфензівай. Быў прыгавораны да пакарання смерцю. Пад націскам народных мае смяротная кара была заменена на 15-гадовае зняволенне. 6 гадоў правёў у адзіночнай камеры. Вызвалены ў 1939 г., працаваў у органах НКУС. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны М.Ц.Шыш у Грушаўскім лесе пад Антопалем арганізаваў з мясцовага насельніцтва групу з 12 чалавек, якая дзейнічала ў Кобрынскім раёне. У красавіку 1942 г. у Драгічынскім раёне да яе далучылася група савецкіх ваеннаслужачых пад камандаваннем М.І.Герасімава. Абедзве групы аформіліся ў партызанскі атрад, камандзірам якога стаў М.Ц.Шыш. Атрад дзейнічаў у зоне Дняпроўска-Бугскага канала. 25.6.1942 г. пасля жорсткага бою партызаны вярталіся ў напрамку в. Ямнік. Разведка заўважыла баржу з нямецкімі афіцэрамі, і партызаны вырашылі яе атакаваць. М.Ц.Шыш павёў байцоў у атаку. Загінуў у гэтыі баі ад разрыву гранаты. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, яго імем названы створаны ім атрад у брыгадзе імя Молатава, вуліца ў г.п. Антопаль, на радзіме ў в. Худлін пастаўлены помнік.

М.Ц.Шыш                                                                          С.Я.Ягораў

ЯГОРАЎ Сяргей Ягоравіч, нарадзіўся ў 1901г. у г.п. Удзельная Раменскага раёна Маскоўскай вобл. У 1920—1924 гг. служыў у Чырвонай арміі. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны часць, у якой служыў С.Я.Ягораў, была разбіта ў час абарончых баёў у раёне Брэста. Адзін з арганізатараў Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта. Са снежня 1942 г. да сакавіка 1943 г. камісар партызанскага атрада імя Чапаева брыгады імя Леніна, з лютага да красавіка 1943 г. асобна дзеючага атрада імя Шчорса. 3 красавіка 1943 г. намеснік упаўнаважанага ЦК КП(б)Б і БШПР па Брэсцкай вобл. Узнагароджаны opдэнам Чырвонай Зоркі. Загінуў 11.6.1944 г. у час пералёту цераз лінію фронту. Яго імем названа вуліца ў Кобрыне.

ЯКУНІН Мікалай Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1922 г. у в. Рабкінскі Завод Чырвонаслабодскага раёна, Мардовія. Закончыў 3-е Ленінградскае ваенна-пяхотнае вучылішча (1941). У Вялікую Айчынную вайну да сакавіка 1943 г. на фронце, трапіў у палон, уцёк. 3 восені 1943 г. партызан, потым палітрук 3-й роты атрада імя Чапаева. У студзені — ліпені 1944 г. камісар партызанскага атрада імя Паставалава брыгады імя Чапаева. Узнагароджаны opдэнам Айчыннай вайны II ступені, сярэбраным крыжам Польскай Народнай Рэспублікі «Virtuti Militari» («Ваеннай доблесці») II ступені, медалямі. Пасля вайны працаваў у Кобрынскім райкоме ЛКСМБ, у рачной гаспадарцы Кобрына, Брэста.

Падрыхтавалі А. В. Бабенка, Т. С. Назарук, Н.М.Пліско, A.M.Рысь, Н.А.Фрыдлендэр.