Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1917 - 1941

Навасёлкаўскае ўзброенае выступленне сялян 1933 г.

Навасёлкаўскае ўзброенае выступленне сялян адбылося ў ноч з 3 на 4 жніўня 1933 г. У цэнтры падзей апынуліся вёскі Паўлопаль, Навасёлкі, Бельск і Дарапеевічы Навасёлкаўскай гміны Кобрынскага павета.

Выступление праходзіла на фоне глыбокага эканамічнага і сацыяльна-палітычнага крызісу ў міжваеннай Польшчы. Баставалі рабочыя Лодзі і Беластока, металісты Варшавы, гарнякі Сілезіі і шахцёры Дамброўскага вугальнага басейна. У абарону сваіх правоў паўсталі дзесяткі тысяч сялян Кракаўскага ваяводства. Неспакойна было і ў Заходняй Беларусі. Ускладнілася сітуацыя на Брэстчыне. Звычайнай з'явай сталі масавыя мітынгі і забастоўкі рабочых, дэманстрацыі беспрацоўных, сутычкі сялян з секвестратарамі і паліцыяй.

Л. Багдановiч                                                                       А. Н. Бляян

А. Р. Грабайла                                                                      М. Г. Мароз

У гэтых умовах актывізавала рэвалюцыйную прапаганду Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). У 1933 г. прагучаў заклік ЦК КПЗБ узмацніць наступ супраць польскага рэжыму, праявіць салідарнасць і падтрымаць барацьбу сялян Кракаўшчыны.

Вясной 1933 г. на Брэстчыну прыбылі адказныя работнікі КПЗБ і Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі Міхаіл Табарыскі, Мікалай Дворнікаў і Рэгіна Каплан (сапраўднае імя і прозвішча Зося Цытрын), якія актыўна ўключыліся ў рэвалюцыйную работу. У маіліпені пад кіраўніцтвам Дворнікава і Каплан у лясах пад Франопалем (Брэсцкі раён) прайшлі нарады-канферэнцыі Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ. Было прынята рашэнне распачаць шырокія акцыі пратэсту сялян Брэстчыны, ухвалены план правядзення масавых паходаў сялян у маёнткі паноў, якія асабліва прыгняталі сялян. Вырашылі пачаць з памешчыкаў Малачэўскіх (в. Булькова). Паход прызначылі на 4 жніўня, а месцам збору абралі в. Радванічы. Мірным шэсцем, арганізаваўшыся ў калоны, планавалася прыбыць у Радванічы, адтуль у Булькова. Пасля правядзення мітынгу ў Булькове рушыць на Брэст, каб прыняць удзел у масавым мітынгу сялян Брэстчыны. У прапагандысцкую кампанію ўключыліся члены КПЗБ Васіль Ласковіч, Феадосій Чараўко, Міхаіл Чарнак, Лук'ян Пучык, Лявонцій Багдановіч і інш.
                                А. П. Сахарчук

Адна з калон павінна была фарміравацца ў Паўлопалі. 3 гэтай мэтай у вёску 3 жніўня прыбыў сакратар Паўлопальскага падрайкома КПЗБ Лявонцій Багдановіч, які правёў нараду з членамі КПЗБ і заклікаў да выступления. Разам з Рыгорам Грабайлам ён заняўся арганізацыяй сялян у Паўлопалі. У Дарапеевічы накіраваліся Мацвей Грабайла і Іларыён Альшэўскі, а ў Навасёлкі — Аляксей Грабайла і Аляксей Гузюк. Перад імі была пастаўлена задача арганізаваць сялян і прыбыць вечарам на месца збору ў Паўлопаль. Пад вечар у Паўлопалі, на скрыжаванні дарог Паўлопаль — Навасёлкі — Дарапеевічы, сабралася трупа сялян колькасцю прыкладна 100 чалавек. Па дарозе да месца збору навасёлкаўскія сяляне абстралялі паліцэйскага Яна Кнароўскага, які вяртаўся на веласіпедзе ў Навасёлкі пасля выканання службовага задания ў Дарапеевічах. Паліцэйскі кінуў веласіпед, службовую сумку і стаў уцякаць. У час уцёкаў ён быў паранены.

А. Т. Багдановiч                     С. С. Казловiч                                         Р. М. Мацюк                          В. М. Нiканчук

П. М. Пiлiпук                            К. Л. Грабайла                               Е. С. Грышкевiч                            А. С. Марчук

Ахопленыя рэвалюцыйным парывам сяляне вырашылі ўзброіцца і толькі пасля гэтага рухацца ў Радванічы. Прагучаў заклік раззброіць асаднікаў у Бельску і разграміць паліцэйскі пастарунак у Навасёлках. Паўстанцы раздзяліліся на 2 групы. Адна з іх у складзе Аляксандра Бляяна, Мікалая Мароза, Сцяпана Грыцука і Андрэя Сахарчука накіравалася ў бок Навасёлак, каб разбурыць тэлефонную лінію, што звязвала вёску з Кобрынам і Дзівінам. Сяляне спілавалі некалькі тэлефонных слупоў, правады перабілі сякерай. Адначасова другая груиа паўстанцаў (некалькі дзесяткаў чалавек) накіравалася ў Бельск для раззбраення асаднікаў. Апоўначы асаднікі Казімір Ксенскі (інструктар ваенізаванай арганізацыі «Стралец»), Францішак Патка і Андрэй Выжыкоўскі былі раззброены. Сяляне загадалі Ксенскаму ісці разам з імі ў Навасёлкі.

                            Ф. А. Нiканчук                                                     А. Я. Рогач                                                      I. Ф. Сахарчук

Польскія ўлады ў Навасёлках былі ўжо гатовыя да бою. Паранены паліцэйскі Кнароўскі здолеў дабрацца да пастарунка і паведаміць каменданту Дамброўскаму аб сялянскім бунце. Адміністрацыя гміны і паліцэйскія забарыкадзіраваліся ў будынку гміны (у акружаным сялянамі доме знаходзіліся паліцэйскія Дамброўскі, Слянок і Кнароўскі, сакратар гміны Зелер, яго брат і жонка з дзіцем). На патрабаванне паўстанцаў адчыніць дзверы будынка гміны прагучаў выстрал. Страляў камендант Дамброўскі. Сяляне таксама адказалі выстраламі. Каменданту ў самы апошні момант удалося па тэлефоне звязацца з Дзівінам, далажыць абстаноўку і папрасіць дапамогі (сяляне не паспелі яшчэ пашкодзіць тэлефонную лінію). Тым часам перастрэлка разгаралася. Яна працягвалася з перапынкамі некалькі гадзін. Быў паранены Іван Кіцель. У сялян скончыліся патроны, і на досвітку яны разышліся па хатах. Зброі ў іх было мала — некалькі старых вінтовак і пісталетаў. Рыгор Грабайла, Мікалай Мароз, Антон Піліпук, Аляксей Багдановіч і іншыя накіраваліся на ўсход, у СССР (ім удалося перайсці мяжу). У час гэтага пераходу быў паранены Аляксандр Бляян.

Раніцай 4 жніўня ў вёскі гміны прыбылі паліцыя і жаўнеры. У Кобрынскім і суседніх паветах было аб'яўлена асаднае становішча. Карнай экспедыцыяй камандаваў начальнік следчага ўпраўлення камісар Будзінскі. У час правядзення пацыфікацыі (уціхамірвання) карнікі разбівалі ў хатах печы і коміны, раскрывалі саламяныя стрэхі, зерне і муку змешвалі з пяском або аблівалі газай, рэзалі і палілі адзенне, ламалі мэблю і білі посуд. Дзесяткі чалавек былі арыштаваны. У перастрэлцы з паліцыяй загінуў Павел Піліпук (на хутары Рыбна каля в. Кісялёўцы). У час следства вясковых мужыкоў ставілі ў рад па 10—15 чалавек у двары гміны і з яе вокнаў удзельнікаў бунту апазнавалі газу, выкарыстоўвалі электрычны ток (дынамамашына) і інш. Моцна пацярпелі ў ходзе следства Іван Марчук, Пётр Крыганчук, Лявонцій Багдановіч, Рыгор Цімашчук, Іван Кіцель і інш. Асабліва лютаваў следчы Уладзімір Мазуркевіч. Арыштаваных кінулі ў кобрынскую турму. Яны рыхтавалі план уцёкаў, але ён быў раскрыты. 8 паўстанцаў былі аддадзены пад ваенна-палявы суд — Лявон Багдановіч, Аляксей Гузюк, Іван Кіцель, Сямён Казловіч, Іван Лісковіч, Раман Мацюк, Васіль Ніканчук, Рыгор Цімашчук. Разам з імі судзілі сакратара Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ Рэгіну Каплан. Суд праходзіў у Кобрыне з 2 па 9 верасня ў будынку цяперашняга райаддзела міліцыі. Сялянам быў вынесены смяротны прыгавор.

Пракурор Яцунскі заявіў на судзе: «Смяротнае пакаранне праз павешанне будзе добрым урокам для ўсёй Кампартыі Польшчы». КПЗБ і грамадскасць краіны разгарнулі шырокую кампанію па выратаванні жыцця асуджаных. Шмат зрабіў для гэтага асабіста Мікалай Дворнікаў. Пракацілася магутная хваля народнага пратэсту. Тысячы пісьмаў з патрабаваннем вызваліць асуджаных паступілі ў канцылярыю прэзідэнта Полыпчы. Польскія ўлады вымушаны былі адступіць. Смяротны прысуд быў заменены пажыццёвым зняволеннем з пазбаўленнем грамадзянскіх правоў. Каплан прыгаварылі да 15 гадоў іурмы. Яшчэ 24 паўстанцы атрымалі па 10—12 гадоў. Зняволенне яны адбывалі ў турмах Вільні, Седльцаў, Вронак, Равічаў. У турме загінуў Пётр Крыганчук. На свабоду выйшлі ў 1939 г.

Сялянскі бунт і судовы працэс над паўстанцамі атрымалі шырокі грамадскі рэзананс і ўвайшлі ў гісторыю як адзін з найбольш вядомых эпізодаў барацьбы працоўных Заходняй Беларусі за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне.

Ва ўзброеным выступ ленні ўдзельнічалі: Іларыён Ігнатавіч Альшэўскі, Сямён Ігнатавіч Альшэўскі, Фёдар Маркавіч Альшэўскі (в. Навасёлкі), Лявонцій Багдановіч, Аляксандр Мікалаевіч Бляян (в. Навасёлкі), Дзям'ян Мікалаевіч Бляян (в. Навасёлкі), Аляксандр Кірылавіч Букраба (в. Навасёлкі), Аляксей Рыгоравіч Грабайла, Канстанцін Лявонцьевіч Грабайла, Кірыла Рыгоравіч Грабайла, Мацвей Грабайла, Рыгор Грабайла, Еўдакім Сямёнавіч Грышкевіч, Сцяпан Грыцук (в. Навасёлкі), Аляксей Ільіч Гузюк, Максім Кузьміч Гузюк, Якаў Васільевіч Дзям'янка, Емяльян Паўлавіч Загрэба, Сямён Сцяпанавіч Казловіч, Іван Сямёнавіч Кіцель, Пётр Гардзеевіч Крыганук (в. Навасёлкі), Іван Віктаравіч Лісковіч, Раман Літвіненка, Мікалай Георгіевіч Мароз (в. Навасёлкі), Андрэй Сямёнавіч Марчук (в. Навасёлкі), Іван Сідаравіч Марчук (Навасёлкі), Раман Мікітавіч Мацюк, Васіль Маркавіч Ніканчук (в. Навасёлкі), Феадосій Амброзьевіч Ніканчук (в. Навасёлкі, Антон Лазаравіч Піліпук (в. Навасёлкі), Павел Міхайлавіч Піліпук (в. Навасёлкі), Антон Якаўлевіч Рогач (в. Навасёлкі), Андрэй Пацеевіч Сахарчук (в. Навасёлкі), Іван Феадосьевіч Сахарчук (в. Навасёлкі), Арцём Ільіч Сцепанюк, Якаў Ніканоравіч Трацюк, Мацвей Максімавіч Хінец, Рыгор Юр'евіч Цімашчук, Іван Пятровіч Цібароўскі (в. Навасёлкі) і іншыя.

На ўшанаванне памяці паўстанцаў у в. Навасёлкі пастаўлены помнік (1967), на будынку школы — барэльеф (1983). Матэрыялы пра паўстанне зберагаюцца ў музеі Навасёлкаўскай сярэдняй школы.

А.В.Дронец.


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин