Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1917 - 1941

Сацыяльна-эканамічнае становішча Кобрыншчыны ў 1939—1940 гг.

Паводле ўказа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15.1.1940 г. у Брэсцкай вобласці сярод іншых былі створаны Антопальскі, Дзівінскі і Кобрынскі раёны, у склад якіх увайшла тэрыторыя сучаснага Кобрынскага раёна. Работа па раяніраванні Брэсцкай вобласці (створана 4.12.1939), удакладненні межаў раёнаў, колькасці населеных пунктаў, насельніцтва і г.д. пачалася ў канцы 1939 г.

Кобрынскі раён уключаў былыя Падалескую (цалкам), Кобрынскую, Тэвельскую і Навасёлкаўскую (часткі) воласці. Тэрыторыя раёна першапачаткова склала 837 км2 (733, 32 км2 на 23.6.1940), насельніцтва — 40 311 чалавек (1939), з якіх беларусаў — 21 641, рускіх — 5600, украінцаў — 5000, палякаў — 1720, яўрэяў — 5950.

На 23.6.1940 г. у раёне было 225 населеных пунктаў, якія налічвалі 7536 сялянскіх гаспадарак, у т.л. 3370 хутарскіх, 50 985 жыхароў. Сенажаць па раёне займала 21 965 га зямлі, ворыва — 29 150, паша — 10 376, лес — 4426, няўдобіца — 7415 га. Максімальная адлегласць паміж межамі раёна з поўначы на поўдзень склала 36 км, з захаду на ўсход — 38 км. Цэнтр раёна г. Кобрын з чыгуначнай станцыяй на лініі Брэст — Пінск налічваў 20 162 жыхары, 1223 жылыя будынкі. У горадзе знаходзіліся гарадскі Савет раённага падпарадкавання, Кобрынскія РК КП(б)Б (сакратар Аронаў), РК ЛКСМБ, райвыканком (старшыня Таранаў), друкарня раённай газеты «Труд» (меліся рускі, лацінскі, яўрэйскі шрыфты), камітэт нарыхтовак, раймаслапром, кантора па нарыхтоўцы жывёлы, раённая ашчадная каса, аддзяленне Дзяржбанка, лясгас, міжрайкантора плодаагародніны, пошта і тэлеграф, райспажыўсаюз (уключаў 5 сельпо і 48 гандлёвых кропак на вёсках), міжраённая кантрольна-насенная лабараторыя, электрастанцыя (магутнасць 180 кВт), лесапільны завод, паравы млын, 4 маторныя млыны з 2 маслабойнямі, 8 гapбарняў, 2 майстэрні валёнак, 2 мылаварні, з ваўначоскі, 4 цагельныя заводы, вяровачная майстэрня, 5 ліманадных заводаў, 13 хлебапякарань, 4 сталовыя, з рэстараны, лазня, майстэрня па разліве воцату, бойня, 8 саматужных арцелей (шавецкая, кавальская, трыкатажная, сталярная і інш.), 70 прыватных крам (1939), сярэдняя школа (у 1939 гімназія, 1125 вучняў), 4 школы (1828 вучняў у 1939), 2 кінатэатры (на 400 і 300 месцаў), Дом сацкультуры, бібліятэка, 2 аптэкі, паліклініка, бальніца на 100 ложкаў, дзіцячая бальніца на 50 ложкаў, 2 амбулаторыі, скурна-венерычны пункт, жаночая і дзіцячая кансультацыі, станцыя хуткай дапамогі, дзіцячыя яслі, 2 дзіцячыя сады, дзіцячы дом, дом інвалідаў, туберкулёзны дыспансер, гарпрамхарчгандаль, які аб'яднаў у горадзе 26 магазінаў (у т.л. былых хлебных), 2 гасцініцы, пажарная каманда.

На тэрыторыі раёна знаходзіліся 8 нацыяналізаваных газагенератарных млыноў, 2 цагельныя заводы, 2 маслабойкі, мылаварня, 2 ваўначоскі, торфазаводы ў вёсках Залессе і Багач, лесазавод. Залежы торфу па раёне займалі 4250 га. У Кобрынскім раёне ў 1940 г. працавалі — 13 хат-чыталень, 59 школ, з якіх 8 — няпоўныя сярэднія (6 беларускіх, 1 руская, 1 яўрэйская), 50 — пачатковыя (35 беларускіх, 11 украінскіх, 1 польская); у в. Плянта дзейнічала школа трактарыстаў міжраённага значэння. Сярод устаноў аховы здароўя на тэрыторыі раёна меліся з фельчарска-акушэрскія пункты, 2 здраўпункты (пры торфазаводзе ў Залессі і лесазаводзе). Асноўным заняткам насельніцтва раёна была сельская гаспадарка. Сяляне мелі ў сваім карыстанні 12 783 каровы, 293 валы, 5854 кані, 13 135 свіней, 13 684 авечкі.

Да чэрвеня 1940 г. былі арганізаваны 2 калгасы — імя Варашылава, у былым маёнтку Паляцічы (37 гаспадарак, 2 фермы, 48 кароў, 15 свіней), імя Сталіна, у в. Пескі (37 гаспадарак, 270 га ворыва, 150 га сенажаці, з фермы). Усяго ў раёне да чэрвеня 1941 г. былі створаны 5 калгасаў, МТС у в. Яромічы.

Праз Кобрынскі раён праходзілі 2 чыгункі: Жабінка — Лунінец і Брэст — Баранавічы са станцыяй Тэўлі, шашэйныя дарогі на Брэст, Уладаву, Баранавічы, Пінск. Водныя шляхі раёна — р. Мухавец з каналам каралевы Боны і Дняпроўска-Бугскі канал. 12.10.1940 на тэрыторыі Кобрынскага раёна створаны 13 сельскіх Саветаў: Батчынскі, Жухавецкі, Закросніцкі, Засімскі, Казішчанскі, Кісялевіцкі, Красналескі, Лепясоўскі, Пескаўскі, Стрыгаўскі, Тэвельскі, Хідрынскі, Яроміцкі.

Батчынскі сельсавет (цэнтр в. Батчы) налічваў 14 населеных пунктаў, 589 двароў, 2810 жыхароў; 5553 га зямлі (2602 га ворыва, 1800 га сенажаці, 436 га пашы, 311 га лесу), 4 магазіны, 4 пачатковыя школы (3 украінскія, 1 беларуская), з ветраныя млыны, хату-чытальню. У Жухавецкім сельсавеце (цэнтр в. Жухаўцы) — 23 населеныя пункты, 355 двароў, 2191 жыхар; 4737 га зямлі (2120 га ворыва, 1224 га сенажаці, 933 га пашы, 135 га лесу, 325 га няўдобіцы), абласная школа трактарыстаў (в. Плянта), 3 пачатковыя школы, паравы і 5 ветраных млыноў, 4 магазіны, хата-чытальня. У Закросніцкім сельсавеце (цэнтр в. Закросніца) — 15 населеных пунктаў, 602 двары, 2615 жыхароў, 5253 га зямлі (2749 га ворыва, 1170 га сенажаці, 700 га пашы, 34 га лесу, 600 га няўдобіцы), 4 пачатковыя школы, няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, 4 магазіны, сельпо, 3 ветраныя млыны, торфазавод «Залессе». У Засімскім сельсавеце (цэнтр в. Засімы) — 16 населеных пунктаў, 286 двароў, 1334 жыхары; 5368 га зямлі (1199 га ворыва, 1182 га сенажаці, 1218 га пашы, 1078 га лесу, 691 га няўдобіцы), 3 пачатковыя школы (2 беларускія, 1 украінская), з магазіны, 2 ветраныя млыны, хата-чытальня. У Кісялевіцкім сельсавеце (цэнтр в. Кісялёўцы) — 14 населеных пунктаў, 737 двароў, 3112 жыхароў; 9108 га зямлі (2185 га ворыва, 5064 га сенажаці, 1157 га пашы, 406 га лесу, 296 га няўдобіцы), 4 пачатковыя школы, 3 магазіны, хата-чытальня, паштовае аддзяленне, 4 ветраныя млыны. Меліся залежы торфу. У Казішчанскім сельсавеце (цэнтр в. Казішча) — 11 населеных пунктаў, 388 двароў, 2013 жыхароў; 4117 га зямлі (1350 га ворыва, 1926 га сенажаці, 86 га пашы, 400 га лесу, 355 га няўдобіцы), 3 пачатковыя школы, 2 кааператыўныя крамы, хата-чытальня. У Красналескім сельсавеце (цэнтр х. Красналескі) 29 населеных пунктаў; 5682 га зямлі (845 га ворыва, 1900 га сенажаці, 1237 га пашы, 900 га лесу, 800 га няўдобіцы), 4 пачатковыя школы, 4 магазіны, хата-чытальня, паштовае аддзяленне, участак ДБУ. У Лепясоўскім сельсавеце (цэнтр в. Вялікія Лепясы) — 13 населеных пунктаў, 475 двароў, 2368 жыхароў; 3883 га зямлі (2534 га ворыва, 564 га сенажаці, 642 га пашы, 16 га лесу, 127 га няўдобіцы), 4 пачатковыя школы, дзіцячы сад, паравы і 3 ветраныя млыны, хата-чытальня, магазін, цагельны завод. У Пескаўскім сельсавеце (цэнтр в. Пескі) — 14 населеных пунктаў, 415 двароў, 2067 жыхароў; 3823 га зямлі (1600 га ворыва, 720 га сенажаці, 761 га пашы, 604 га няўдобіцы, 138 га лесу), няпоўная сярэдняя і з пачатковыя школы, нафтавы і 4 ветраныя млыны, сельпо, 3 крамы, хата-чытальня, кал гас імя Варашылава, прыгарадная гаспадарка Кобрынскага гарпрамхарчгандлю (плошча 82 га). У Стрыгаўскім сельсавеце (цэнтр в. Стрыгава) — 15 населеных пунктаў, 607 двароў, 3138 жыхароў; 6890 га зямлі (3522 га ворыва, 1844 га сенажаці, 908 га пашы, 53 га лесу, 563 га няўдобіцы), 4 пачатковыя школы, хата-чытальня, пошта, 4 магазіны, 4 ветраныя млыны. У Тэвельскім сельсавеце (цэнтр в. Тэўлі) — 14 населеных пунктаў, 454 двары, 2749 жыхароў; 5075 га зямлі (1993 га ворыва, 1526 га сенажаці, 700 га пашы, 206 га лесу, 650 га няўдобіцы), няпоўная сярэдняя і 4 пачатковыя школы, хата-чытальня, пошта, 4 магазіны, сельпо, 2 газагенератарныя млыны, ветпункт, фельчарска-акушэрскі пункт, чыгуначная станцыя Тэўлі. У Хідрынскім сельсавеце (цэнтр х. Хідры) — 23 населеныя пункты, 426 двароў, 2111 жыхароў; 7307 га зямлі ( 2050 га ворыва, 2025 га сенажаці, 1253 га пашы, 599 га лесу, 1380 га няўдобіцы), 5 пачатковых школ, хата-чытальня, 2 ветраныя млыны, 6 магазінаў, цагельны завод (в. Барысава), торфазавод. У Яроміцкім сельсавеце (цэнтр в. Яромічы) — 23 населеныя пункты, 638 двароў, 2967 жыхароў; 5266 га зямлі (3251 га ворыва, 1020 га сенажаці, 345 га пашы, 150 га лесу, 500 га няўдобіцы), няпоўная сярэдняя і 5 пачатковых школ, хата-чытальня, пошта, амбулаторыя, сельпо і 4 крамы, ветпункт, МТС, паравы і 3 ветраныя млыны.

Антопальскі раён (створаны 15.1.1940) ахапіў тэрыторыі былых Антопальскай, Гарадзецкай, Дзеткавіцкай валасцей,10 вёсак Брашэвіцкай і Валавельскай валасцей бы лога Драгічынскага павета. Раён займаў 936 км2 з насельніцтвам 32 663 чалавекі (1939), з якіх 29 349 беларусаў, 714 палякаў, 2600 яўрэеў. Цэнтрам раёна стала мястэчка Антопаль, у якім было 477 дамоў, 3008 жыхароў. Раён налічваў 114 населеных пунктаў, 8008 двароў, у т.л. 2000 хутароў. У раёне да 22.6.1941 г. створаны 10 калгасаў (да 2.8.1940 — 5 калгасаў), дзейнічалі 7 паравых і маторных млыноў, электрастанцыя і сукнавальня з млыцом, 2 цагельныя заводы, кафляна-чарапічны завод, 2 хлебапякарні, завод газіраваных вод, вінакурня, 3 паштовыя аддзяленні, 85 радыёкропак (на вёсцы), 54 прадпрыемствы гандлю, 40 беларускіх і з украінскія пачатковыя школы, 10 няпоўных сярэдніх школ (8 беларускіх, 1 украінская, 1 яўрэйская), 2 школы падлеткаў, піянерскі лагер, бальніца (15 ложкаў), 4 арцелі. Праз раён праходзілі чыгунка і шаша Брэст—Пінск; на захадзе раёна — Дняпроўска-Бугскі (стары) і Арэхаўскі каналы. 12.10.1940 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіў падзел Антопальскага раёна на 13 сельскіх Саветаў, з якіх на тэрыторыі сучаснага Кобрынскага раёна знаходзіліся: Акцябрскі, Аніскавіцкі, Гарадзецкі, Дзямідаўшчынскі, Ілаўскі, Каменскі і Худлінскі. Вёска Тэмра Старая (340 жыхароў) увайшла ў склад Дзеткавіцкага сельсавета. Пастанова Антопальскіх РК КП(б)Б (сакратар Субоцін) і райвыканкома (старшыня Лазоўскі) ад 27.6.1940 г. змяніла назвы вёсак: Камень Шляхецкі на Акцябр і Камень Каралеўскі на Камень. Сельскія Саветы адпаведна называліся Акцябрскі і Каменскі. У склад Акцябрскага сельсавета (цэнтр в. Акцябр) уваходзілі (па стане на 2.8.1940) 169 населеных пунктаў, у т.л. 5 вёсак, 164 хутары, 505 двароў, 2265 жыхароў; 4636 га зямлі (2102 га ворыва, 2449 га сенажаці, 67 га лесу, 18 га іншых угоддзяў), беларуская няпоўная сярэдняя школа (257 вучняў), 2 пачатковыя школы (207 вучняў), хата-чытальня, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, рыбная база (в. Кустовічы, возера 30 га). На тэрыторыі сельсавета знаходзіліся залежы торфу, якія не распрацоўваліся. Аніскавіцкі сельсавет (цэнтр в. Аніскавічы) налічваў 13 населеных пунктаў, у т.л. 12 вёсак, 87 хутароў, 498 двароў, 2214 жыхароў; 4525 га зямлі (1076 га ворыва, 2764 га сенажаці, 13 га лесу, 1672 га іншых угодцзяў), працавалі 4 пачатковыя школы (282 вучня), магазін. У Гарадзецкім сельсавеце (цэнтр мястэчка, пазней вёска Гарадзец) — 34 населеныя пункты, у т.л. 4 вёскі, 30 хутароў, 578 двароў, 2410 жыхароў; 4152 га зямлі (1436 га ворыва, 2234 га сенажаці, 10 га лесу, 472 га іншых угодцзяў), 3 паравыя і маторныя млыны, 2 магазіны, няпоўная сярэдняя школа (281 вучань), 2 пачатковыя школы (138 вучняў), Дом сацкультуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне (2 тэлефоны), чыгуначная станцыя Гарадзец, хата-чытальня. Праз тэрыторыю сельсавета праходзіла шаша Брэст — Пінск. Дзямідаўшчынскі сельсавет (цэнтр в. Дзямідаўшчына) налічваў 8 населеных пунктаў, у т.л. 7 вёсак, 322 хутары, 419 двароў, 2467 жыхароў; 5875 га зямлі (1782 га ворыва, 1902 га сенажаці, 46 га лесу, 1700 га пашы, 445 га іншых угоддзяў), меліся цагельны завод (в. Дзямідаўшчына, залежы гліны), 2 няпоўныя сярэднія школы (540 вучняў), пачатковая школа (86 вучняў), каля в. Падзяменне распрацоўваліся залежы торфу (300 га). У Ілаўскім сельсавеце [цэнтр в. Ілаўск (Іласк)] — 8 населеных пунктаў, у т.л. 7 вёсак, 118 хутароў ,519 двароў ,2112 жыхароў; 4087 га зямлі (1404 га ворыва, 1413 га сенажаці, 324 га лесу, 946 га іншых угодцзяў), 7 пачатковых школ (754 вучні), магазін. У 1940 г. у в. Вінніца Ілаўскага сельсавета арганізаваны калгас імя 17 Верасня (31 конь, 49 галоў буйной рагатай жывёлы, 38 свіней, 76 авечак). У склад Каменскага сельсавета (цэнтр в. Камень) уваходзілі 296 населеных пунктаў, у т.л. 5 вёсак, 291 хутар, 459 двароў, 2051 жыхар; 4627 га зямлі (1304 га ворыва, 1654 га сенажаці, 1442 га лесу, 227 га іншых угоддзяў). На тэрыторыі Каменскага сельсавета знаходзіліся 2 пачатковыя школы (262 вучні), няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, фельчарска-акушэрскі пункт, праходзілі чыгунка і шаша Брэст—Пінск. У Худлінскім сельсавеце (цэнтр в. Худлін) было 5 населеных пунктаў, у т.л. 4 вёскі, 106 хутароў, 495 двароў, 2170 жыхароў; 4788 га зямлі (2279 га ворыва, 1821 га сенажаці, 87 га лесу, 601 га іншых угоддзяў), 3 пачатковыя школы (187 вучняў), магазін. Праз тэрыторыю сельскага Савета праходзіла чыгунка і шаша Брэст —Шнек. У 1940 г. былі арганізаваны: МТС у в. Грушава, калгасы — імя 6-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР у в. Худлін (55 коней, 80 галоў буйной рагатай жывёлы, 56 свіней, 219 авечак), імя 1 Мая ў в. Губерня (36 коней, 56 галоў буйной рагатай жывёлы, 29 свіней, 47 авечак).

Дзівінскі раён быў створаны на месцы былых Дзівінскай, часткі Лелікаўскай і Навасёлкаўскай валасцей. У чэрвені 1940 г. тэрыторыя раёна склала 1008 км2, у т.л. — 15 139 га ворыва, 27 677 га сенажаці, 44 403 га пашы, 7995 га лесу, 8286 га няўдобіцы. Максімальная адлегласць паміж межамі раёна з поўначы на поўдзень складала 27 км, з захаду на ўсход — 67 км. Раён налічваў 138 населеных пунктаў, 5460 двароў (2106 хутарскіх двароў). У снежні 1939 г. у раёне 25 138 жыхароў, з якіх 21 925 беларусаў,1334 украінцы, 676 палякаў, 1208 яўрэяў. Дакументы адзначалі, што тэрыторыя раёна была вялікай, насельніцтва пражывала ў дробных населеных пунктах і на хутарах. Цэнтр раёна — мястэчка, пазней в. Дзівін (1009 двароў, 4187 жыхароў). У райцэнтры знаходзіліся Дзівінскія РК КП(б)Б (1-ы сакратар — С.М.Кавалёў) і райвыканком (старшыня Лапацін), камітэт нарыхтовак, маслазавод, нарыхтоўка жывёлы (кантора), райспажыўсаюз з 33 гандлёвымі кропкамі па paёне, кніжны магазін, пошта (тэлефон), сямігадовая школа (400 вучняў), аптэка, бальніца разам з амбулаторыяй, ветпункт, Народны дом, пажарная каманда, 20 прывагных крам, 2 маторныя млыны, з хлебапякарні, бойня, рэстаран. У раёне дзейнічалі 29 школ, 3 іх 6 няпоўных сярэдніх (у т.л. 2 украінскія, 1 яўрэйская, з беларускія), 23 пачатковыя (у т.л. 8 украінскіх); 11 хат-чыталень, 3 клубы, бібліятэка, 4 фельчарска-акушэрскія пункты, урачэбны пункт, 2 аптэкі, амбулаторыя, 2 ветурачэбныя пункты, 2 паштовыя аддзяленні (у вёсках Наваселкi i Лелікава), кантора сувязі, 5 паравых млыноў. Былі арганізаваны арцелі: шавецкая, кравецкая, сталярная і рыбалавецкая.

Галоўным заняткам насельніцтва з'яўлялася сельская гаспадарка. У раёне налічвалася 10 172 каровы, 3446 коней, 3868 валоў, 5900 свіней, 22 924 авечкі. У 1940 г. створаны калгас імя 1 Мая ў в. Клятышча Осаўскага сельсавета, таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі ў в. Бельск Навасёлкаўскага сельсавета, Дзівінская МТС. Праз тэрыторыю раёна праходзілі шаша Кобрын — Уладава, грунтавыя дарогі Кобрын — Дзівін — Ратна, Дзівін — Навасёлкі — Забава, Дзівін — Павіцце — Радастава — Сварынь, водныя шляхі — Арэхаўскі і Белаазерскі каналы. Верхалескі сельсавет (цэнтр в. Верхалессе) складаўся з 12 населеных пунктаў, 723 двароў, 2704 жыхароў; мелася 9100 га зямлі (2064 га ворьша, 2994 га сенажаці, 2822 га пашы, 1000 га лесу, 220 га няўдобіцы). На тэрыторыі сельсавета працавалі 6 пачатковых школ, паравы млын, магазін. У Осаўскім сельсавеце (цэнтр в. Оса) — 9 населеных пунктаў, 108 двароў, 661 жыхар; 11 700 га зямлі (1910 га ворыва, 4830 га пашы, 4225 га сенажаці, 600 га лесу, 135 га няўдобіцы), 4 пачатковыя школы, чытальня, кааператыў, сельпо, пажарнае дэпо, калгас у в. Клятышча. У Дзівінскім сельсавеце (цэнтр в. Дзівін) — 3 населеныя пункты, 1038 двароў, 4296 жыхароў; 6000 га зямлі (2600 га ворыва, 1682 га сенажаці, 468 га пашы, 648 га лесу, 584 га няўдобіцы), 3 пачатковыя школы (1 яўрэйекая), 5 аўтамабіляў, МТС. У Лелікаўскім сельсавеце (цэнтр в. Лелікава) — 4 населеныя пункты, 378 двароў, 1489 жыхароў; 6100 га зямлі (894 га ворыва, 1147 га сенажаці, 2787 га пашы, 85 га лесу, 1187 га няўдобіцы), 2 пачатковыя школы (у вёсках Лелікава і Замосце), няпоўная сярэдняя школа (в. Лелікава), хата-чытальня, пажарнае дэпо, пошта, участак лясгаса і леспрамгаса Дзівінскага раёна, 2 ларкі, медпункт. У Навасёлкаўскім сельсавеце (цэнтр в. Навасёлкі) — 6 населеных пунктаў, 668 двароў, 3309 жыхароў; 11 800 га зямлі (2053 га ворыва, 2540 га сенажаці, 5542 га пашы, 1330 га лесу, 335 га няўдобіцы), 3 пачатковыя і няпоўная сярэдняя школы, сельпо, ветэрынарнафельчарскі і фельчарска-акушэрскі пункты, пошта, грамадскі збожжавы свіран, таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі ў в. Бельск. У Павіццеўскім сельсавеце (цэнтр в. Павіцце) — 4 населеныя пункты, 440 двароў, 2902 жыхары; 16 ООО га зямлі (1369 га ворыва, 5082 га сенажаці, 6929 га пашы, 120 га лесу, 2500 га няўдобіцы), пачатковая школа, магазін, маторны млын. У Хабовіцкім сельсавеце (цэнтр х. Хабовічы) — 3 населеныя пункты, 1431 жыхар; 8300 га зямлі (912 га ворыва, 4046 га сенажаці, 2997 га пашы, 70 га лесу, 275 га няўдобіцы), 2 пачатковыя школы, магазін. У Ягмінаўскім сельсавеце (цэнтр в. Ягмінава) — 4 населеныя пункты, 126 двароў, 1100 жыхароў; 9000 га зямлі (382 га ворыва, 706 га сенажаці, 1250 га лесу, 6392 га пашы, 270 га няўдобіцы), 2 пачатковыя школы, клуб, магазін. У студзені — красавіку 1940 г. жыхары 7 вёсак раёна на сваіх сходах прынялі рашэнне накіраваць хадайніцтвы ў Брэсцкі аблвыканком, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР аб перадачы вёсак Верхалессе, Гайкоўка, Авады Верхалескага сельсавета ў Кобрынскі раён, в. Павіцце Павіццеўскага сельсавета, вёсак Радастава і Сварынь Радастаўскага сельсавета — у склад УССР; в. Чарняны Чарнянскага сельсавета — у Маларыцкі раён. Пастанова Бюро Брэсцкага абкома КП(б)Б і Брэсцкага аблвыканкома ад 5.6.1940 г. задаволіла хадайніцтвы жыхароў вёсак Гайкоўка і Авады і далучыла вёскі да Хідрынската сельсавета Кобрынскага раёна. Заявы жыхароў вёсак Верхалессе, Чарняны, Павіцце, Радастава і Сварынь было вырашана лічыць неабгрунтаванымі.

Крыніцы:
1. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4. Boп. 5. Спр. 2118,2124, 2306,2307, 2312,2317,2243; Boп. 46. Спр. 375.
2. Административно-территориальное устройство БССР. Т. 1. Мн., 1985.

В.М.Князева
 


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину