Першая сусветная вайна ўзмацніла
рэвалюцыйную актыўнасць народа. У лютым 1917 г. было скінута
царскае самадзяржаўе. Партыя бальшавікоў узяла курс на
сацыялістычную рэвалюцыю. Многія з кобрынскіх бежанцаў былі
сведкамі таго, як развіваліся падзеі ад лютага да
кастрычніка, некаторыя ўдзельнічалі ў іх. Перамога
Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 г. у Петраградзе,
Дэкрэт аб міры і прапанова Савецкага ўрада спыніць вайну
пасялілі ў іх надзею на хуткае вяртанне дадому.
3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску быў падпісаны Брэсцкі
мір з Германіяй. Паводле ўмоў дагавора заходняя і
цэнтральная часткі Беларусі трапілі пад уладу германскіх
акупантаў. Сярод мірных умоў адна асабліва хвалявала
бежанцаў — ім дазвалялася вярнуцца ў родныя мясціны.
Загад Кобрынскага павятовага ВРК
Вярталіся не толькі з усходу, але і з захаду, з
германскага палону. У ліку першых мікалаеўскіх салдат у Ілаўскую воласць
Кобрынскага павета вярнуліся І.Жаваранак і М.Шыманскі. А ў воласці
па-ранейшаму гаспадарыў памешчык Шэмет, якому спрыялі акупанты. Жыхары
Ілаўска і суседніх вёсак, якія даўно цярпелі ад памешчыка, пацягнуліся да
сялян-вайскоўцаў. Было вырашана стварыць партызанскі атрад. Жаваранак і
Шыманскі наладзілі сувязь
3 падпольнай арганізацыяй РКП(б), якая ўзнікла ў Кобрыне ў верасні 1918 г. У
яе склад уваходзілі В.Д.Міцкевіч (сакратар), Е.Бартэнбаўм, Г.Панцэль,
Д.Ляўчук. Падполынчыкам удалося даставіць у Дзеткавіцкі лес, дзе
знаходзіліся партызаны, зброю і боепрыпасы, нелегальную літаратуру.
Неўзабаве была праведзена першая аперацыя — разгромлены маёнтак Шэмета.
Памешчык спрабаваў уцячы, але не пазбеглі кары ні ён сам, ні яго
паслугачы-гайдукі. Аднак на наступны дзень сюды прыбылі карнікі. Немцы
схапілі партызан М.Шыманскага, Д.Сакалюка і М.Аўдзеюка, якія неўзабаве былі
расстраляны. Гэта былі першыя змагары за савецкую ўладу, што загінулі на
кобрынскай зямлі.
Партызанскі атрад пад камандаваннем Івана Жаваранка перабазіраваўся ў раён
в. Смалярня і працягваў барацьбу. Кобрынская арганізацыя павялічылася за
кошт новых падполыпчыкаў: Н.Курэшы, Ф.Качанка, С.Куляша і інш. Пачалі
стварацца падпольныя ячэйкі ў бліжэйшых вёсках. У Навасёлках сфарміравалі
партызанскі атрад браты Сахарчукі.
У лютым 1919 г. кобрынскае падполле прыняло рашэнне вызваліць з турмы
заложнікаў. Напад рыхтавалі Д.Ляўчук і Г.Панцэль. Аднак гэтыя планы не былі
ажыццёўлены. 10 лютага 1919 г. нямецкіх акупантаў змянілі легіянеры
Ю.Пілсудскага. Гарнізон у горадзе павялічыўся, узмацнілася ахова турмы,
пачаліся арышты. У бок в. Смалярня накіравалася карная экспедыцыя. Гарадскія
падполыпчыкі не паспелі папярэдзіць партызан, і тыя апынуліся ў акружэнні.
Загінулі 17 чалавек, толькі некалькім удалося выратавацца. Сярод тых, хто
прарваўся, быў і І.Жаваранак. Ён перайшоў граніцу Савецкай Расіі і пазней
удзельнічаў там у грамадзянскай вайне. Падпольнай арганізацыі горада ўдалося
пазбегнуць правалу.
У сакавіку 1920 г. польскія войскі пачалі новае наступление. Праз Кобрын у
бок Пінска часта ішлі цягнікі з войскамі і ўзбраеннем, а назад — са збожжам
і жывёлай. Падполынчыкі вырашылі вывесці са строю гэту магістраль.
В.Д.Міцкевіч, які працаваў на станцыі, даручыў стрэлачніку С.Куляшу
арганізаваць крушэнне цягнікоў. Выбраўшы зручны момант, С.Кулеш накіраваў
цяжка гружаны састаў, які ішоў поўным
ходам з пінскага боку, на ваенны эталон, што выходзіў з Кобрына. У выніку
крушэння ўвесь пуць быў завалены вагонамі. На фронт, дзе рыхтавалася
наступление, не трапілі гарматы, аўтамашыны і пантоны, а збожжа і жывёла
засталіся на месцы. Падполынчык-стрэлачнік паспяхова выбраўся з горада пад
чужым прозвішчам (пашпартам яго забяспечылі загадзя). Гэта дыверсія
напалохала паліцыю і контрразведку, былі арыштаваны амаль усе чыгуначнікі,
але з-за адсутнасці доказаў іх хутка выпусцілі.
У чэрвені 1920 г. пачалося контрнаступление Чырвонай арміі, а 30 ліпеня быў
вызвалены Кобрын. Адступленне праціўніка прыкрываў браняпоезд. Яго
кулямётныя чэргі скасілі каля в. Паляцічы ўзвод стралкоў-чырвонаармейцаў. Ha
іх брацкай магіле ў наш час пастаўлены абеліск.
31 ліпеня 1920 г. у горадзе ўзнік павятовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК)
— першы орган савецкай улады на кобрынскай зямлі. Яго старшынёй стаў Павел
Яфрэмавіч Харашылаў, камандзір адной з чырвоных часцей, якія вызвалялі
Кобрын. П.Я.Харашылаў — кадравы ваенны, пазней удзельнічаў у Вялікай
Айчыннай вайне, якую закончыў у званні генерал-маёра. У склад ВРК увайшлі
таксама Е.Бартэнбаўм, Кулеў і настаўнік У.Карліцкі (сакратар). Рэўком
размясціўся ў будынку былога казначэйства на Банкаўскай (Замкавай) плошчы,
дзе пазней знаходзілася музычная школа. У сваім першым загадзе ад 31 ліпеня
1920 г. рэўком абвясціў, што ўся паўната ўлады ў горадзе і павеце
пераходзіць да часовага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Гэта адпавядала
Палажэнню ад 24 кастрычніка 1919 г., падпісанаму У.І.Леніным, паводле якога
такія камітэты ствараліся на час, што папярэднічаў выбарам у мясцовыя Саветы.
А пакуль усімі справамі ў горадзе займаліся аддзелы ВРК: ваенны, працоўны,
сацыяльнага забеспячэння, народнай адукацыі і аховы здароўя, харчовы,
зямельны.
У першыя дні дзейнасці ВРК была арганізавана павятова-гарадская міліцыя,
якую ўзначаліў Ф.І.Федасюк, былы падпольшчык. Камуністы-падпольшчыкі занялі
і іншыя адказныя пасады ў горадзе. Н.Курэша і П.Курэша сталі ваеннымі
камендантамі, П.І.Федасюк кіраваў працай павятовага аддзялення губчэка, у
склад якога ўвайшлі таксама Д.Ляўчук, Г.Панцэль і будучы паэт Дз.Фалькоўскі.
Галоўнае месца ў іх рабоце займала дапамога Чырвонай арміі, якая працягвала
наступаць на захад.
9 жніўня 1920 г. рэўком абавязаў усё працоўнае насельніцтва горада выканаць
задание па пераабсталяванні вузкай чыгуначнай каляіны ў шырокую ад Кобрына
да Гарадца і далей на Драгічын. У выдадзеным з гэтай нагоды загадзе
гаварылася: «...Чырвонаму воіну і фронту неабходна правільнае і рэгулярнае
забеспячэнне, неабходна аблегчыць яго пакуты, якія ён церпіць з-за
адсутнасці руху паяздоў. Рабочым і сялянам Чырвонага Кобрына неабходна
звязацца са сваім кіраўніком — Савецкай Рэспублікай. На чыгуначнай станцыі
Чырвонага Кобрына павінны быць чутны грукат і свіст паравоза...».
Гэтай важнай працай кіраваў начальнік станцыі В.Д.Міцкевіч — той самы, што ў
гады акупацыі арганізаваў тут дыверсію. У хуткім часе з Пінска прыбыў першы
цягнік з ваеннай амуніцыяй. Аднак у заходнім напрамку шырокую каляіну
паспелі давесці толькі да станцыі Жабінка.
П. Я. Харашылаў У. К. Карлiцкi
ВРК праводзіў нарыхтоўку харчоў, галоўным чынам
арганізоўваў збор ураджаю ў маёнтках памешчыкаў, якія ўцяклі за Буг.
Прадукты і фураж харчаддзел камітэта размяркоўваў па двух адрасах: Чырвоная
армія і незаможнае насельніцтва, асабліва бежанцы. Усе прыватныя млыны,
хлебапякарні і іншыя прадпрыемствы працавалі пад кантролем рэўкома.
У першыя дні савецкай улады быў аб'яўлены прызыў у Чырвоную армію. Многія з
неваеннаабавязаных ішлі добраахвотнікамі, дапамагалі ў абозах. Вялася
актыўная барацьба з контррэвалюцыяй, бандытызмам. Рэалізоўваліся
мерапрыемствы па нармалізацыі ўмоў жыцця насельніцтва. З'явіліся першыя
народныя бібліятэкі, чытальні і клубы. Шмат спраў стала ў работнікаў асветы:
трэба было арганізаваць працу школы на новых пачатках, ахапіць навучаннем
максімальную колькасць дзяцей і падлеткаў. Яшчэ большыя задачы стаялі перад
зямельным аддзелам у сувязі з пераразмеркаваннем зямель і ўгоддзяў у павеце
сярод сялянства. Аднак, на жаль, усё гэта не ўдалося ажыццявіць.
У сярэдзіне жніўня да жыхароў Кобрыншчыны сталі даходзіць трывожныя чуткі
пра няўдачы на Заходнім фронце, пра адступленне Чырвонай арміі. У канцы
жніўня 1920 г. Кобрынскі рэўком развітаўся са сваім старшынёй
П.Я.Харашылавым, якога тэрмінова адклікалі на фронт. ВРК працягваў
напружаную работу ў горадзе і павеце, але з кожным днём усё болын адчувалася
набліжэнне ваеннай пагрозы. 13 верасня Чырвоная армія пакінула Кобрын.
Рэўком пераехаў у Драгічын і пакуль яшчэ выконваў свае функцыі на незанятых
тэрыторыях павета. Аднак неўзабаве давялося эвакуіравацца ў Гомель. Тут 17
кастрычніка 1920 г. Кобрынскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт, першы орган
савецкай улады ў горадзе, быў скасаваны.
Н. М. Пліско
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.