Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1917 - 1941

Ён валодаў паэтычным дарам

Вельмі сціплыя, фрагментарныя звесткі пра асобу і лёс Стафана Фёдаравіча Семенюка, які нарадзіўся 3 снежня 1895 г. у в. Яромічы Кобрынскага раёна. Найбольш поўна яны захаваліся ў памяці сваякоў і аднавяскоўцаў ды ў нямногіх, цудам уцалелых вершах.

На здымку, якому 75 гадоў: юнак-матрос, спакойны выраз прыгожага твару, чорныя ленты з якарамі нібыта напаказ спа-даюць 3 левага пляча, да жалезнага крыжа дакранаецца рука. На адвароце роўным почыркам, які лёгка чытаецца, напісана: «Севастопаль, 5 чэрвеня 1916 года. На памяць бацькам і сястры. Асобнай роты службы сувязі матрос 2-й ст. Стафан Семянюк». 1-я сусветная вайна ў разгары. Запушчана ў дзеянне беспакараная сіла зброі для забойства людзей, а тут, на здымку, пяшчотна-ласкавыя, дабром і надзеяй напоўненыя радкі:

Здравствуй, батюшка!
Здравствуй, матушка
И сестра моя — Жизни подруга.
В знак любви моей
К вам, родимые,
Посылаю вам
Эту карточку.
Счастью вашему
И спокойствию
По любви своей
Не нарадуюсь,
Хоть довольствуюсь
Положением
Я своим пока,
Но и радуюсь,
Что и вы, мои
Вы родимые,
Не оставлены
Царской милостью,
И могу сказать
До свидания...

Бацькі матроса-паэта разам з іншымі сялянамі пакінулі родныя мясціны ў сувязі 3 хуткім прасоўваннем фронту на ўсход і на правах бежанцаў знайшлі прытулак у Стаўрапольскім краі. 3 царскай ласкі бежанцы атрымлівалі значную па тым галодным часе дапамогу.

На флоцкую службу прызываўся Стафан Семянюк ва ўмовах царскай імперыі, а вярнуўся на сваю Кобрыншчыну, калі ўжо ўсталявалася панаванне Полынчы. Усіх клікаў дадому мілы сэрцу і душы палескі край. Збяднелы за вайну сялянскі люд вяртаўся з бежанцаў у родныя сёлы. Адчынялі забітыя вокны сваіх хат, прыступалі да апрацоўкі зямлі-карміцелькі, парослай лазой, бярэзнікам ды пустазеллем. Перарванае жыццё адраджалася, ствараліся новыя сем'і. Былы чарнаморскі матрос Стафан Семянюк ажаніўся з дзяўчы-найаднавяскоўкай Пелагеяй Каштальянчык, якая вярнулася 3 бежанства. Там яна працавала на парахавым заводзе, дзе ўмовы працы былі шкодныя для здароўя і, як мяр-куюць, прывезла з сабой невылечную тады хваробу — сухоты.

Ад кароткага шлюбу нарадзіліся двое дзяцей — сын Віталь, у далейшым удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вызваляў Полынчу ад гітлераўскіх акупантаў і быў паранены першы раз, а другі раз — пры ўзяцці Кёнігсберга, стаў інвалідам 2-й групы; і дачка Надзея, па мужу Яроміна, зараз жыве ў бацькоўскай сядзібе ў Яромічах. Усяго дзевяць гадоў было Віталю, калі маладым яшчэ памёр бацька. Што запомніў хлопчык пра бацьку-паэта?

Ён памятае, як бацька ў клуні на таку спраўна малаціў цэпам снапы, час ад часу рабіў перадышку, усаджваўся, ненгга напру-жана абдумваў і запісваў. Памятае яшчэ, як збіраліся ў хаце сябры бацькі, і ён чытаў свае вершы, часта суправаджаючы паказам сваіх сатырычных малюнкаў. Было мнагалюдна, весела і запамінальна. Калі падрос, то даведаўся, што бацькавы вершы, перапісаныя ад рукі, разыходзіліся па ўсёй вёсцы, траплялі ў навакольныя вёскі Стрыі, Мінянка, Гарыздрычы, Астромічы, і хто ведае куды яшчэ.

Невядома, што абуджала ў Стафане Семенюку, што жывіла ў ім імкненне да паэтычнага слова. Нялёгкія ўмовы сялянскага жыцця? Нацыянальны ўціск? Сацы-яльная несправядлівасць? Ці ўсё разам узятае? Вядома толькі, што Стафана цягнула да ведаў. Ён гэта адчуваў, бо што маг-ла даць яму сельская школа пры дару, што яна магла даць пры Польшчы? Невыпад-кова ён адразу пайшоў вучыцца, калі пры Яроміцкай сельскай школе адкрыліся курсы для дарослых, якія вяла настаўніца-полька Фяліцыя Цібароўская. Курсанты вучыліся, горача спрачаліся — і паміж сабой, і са сваёй настаўніцай.

Як і ўсе навокал, здабываючы ў поце надзённы хлеб, Стафан Семянюк адгукаў-ся ў сваіх вершах на розныя праявы сялян-скай рэчаіснасці («Лёс», «Падзяка», «Доля сялянства» і інш.). Ва ўмовах міжваеннай Полыычы наўрад ці мог што-небудзь апублікаваць сялянскі паэт-самавучка 3 апаля-чанага Палесся, хоць выключаць такую магчымасць наогул няма падстаў.

У цяжкі час жыў Стафан Семянюк, але яшчэ цяжэйшы выпаў яму лёс. Рана памерла жонка Пелагея, пакінуўшы дваіх дзяцей. Аднак без гаспадыні немагчымы сялянскі дом, гаспадарка, і малады ўдавец ажаніўся з дзяўчынай Марынай Равацюк 3 в. Луцэвічы, што каля Кобрына. Ад іх шлюбу ў 1929 г. нарадзілася дачка Антаніна (цяпер пражывае ў Ніжнім Ноўга-радзе, Расія). Але і ёй, Марыне, таксама на-канавана было рана пайсці з гэтага свету ад той невылечнай тады хваробы — сухотаў. А потым, 17 мая 1931 г., на 36-м годзе жыцця памёр і Стафан Семянюк. Рана згас паэтычны дар, які так і не змог разгарнуцца ў поўную сілу.

А. Сушчук.


З вершаў С. Семенюка

ПАДЗЯКА
Посылали мы в краиши,
Мачушыни диты,
Лыст до пана инспэктора
В Кобринським повита:
«Вам, ясновельможный пане,
Пане инспэкторэ,
Глэм подяку за «баданне» [1]
И за иншэ горэ.
Вам, а нэ кому другому,
Выпало на долю
Граты в тэмряви полиський
Езуитську ролю.
Добрэ вы сэлян «бадалы»,
Добрэ ролю гралы,
Бо всих добро обдурылы,
Всих пэрэлякалы,
Що богато пидпысало
Паньски протоколы,
Нибы нэ вкраинську мову
Просымо в своий школи.
«Добрэ» то було «баданне»
(«Добрэ» вашэ сэрцэ!)»
Як за пидпыс в протоколи
Люд лэтив за двэрци.
Того й дякуемо щиро,
А як мало щього,
То помолымо за пана
Господа святого:
«Святый божэ, святый крипкый
И бэзсмэртный творчэ,
Нэ тримай в овэчий шкури
Сэрцэ його вовчэ.
Выпусты його на волю,
Хай воно полынэ,
Хай його в пэкэльний брами
Сам люцыпэр стринэ».
А чы будэ другый липшый,
Нэ турбуйтэсь, людэ:
Як нэ липшый, то напэвно
Гиршого нэ будэ.

ЛЁС СЯЛЯНСТВА
Працюй, як вил, мовчы, як камінь,
Остатний гриш нэсы панам,
Тэрпы нужду, дывысь на нэбо,
Бо шчастя й правда тилькы там.
Платы, дэ скажуць, нэ пытайся,
Чы на цим свити правда е;
Тут лыхо всэ. Умрэш — на нэби
Там правда й щасця всэ твое.
А щоб нэ стратыты по смэрти
Того блажэнства та красы —
Давай, нэбожэ, а натомисть
Сам ты ничого нэ просы.
Чы ж вси тэрплять, дають, працюють,
Надиючысь на нэбо-рай? —
Про тэ тоби нэ вильно знаты,
Про тэ никого нэ пытай.

1. «Баданне» — «даследаванне» (тут саркастычна) мясцовых улад аб патрэбнасці выкладання ў школе на роднай мове.


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину