Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1917 - 1941

Да новага жыцця

17 верасня ў Кобрыне з'явіўся 83-і пяхотны полк імя Рамуальда Траўгута, той, які вясной быў накіраваны на захад. У хуткім часе з боку Брэста падышлі гітлераўскія часці. Полк храбра рушыў насустрач. У ім было шмат мясцовых хлопцаў, і цяпер яны адстойвалі не чужыя ім інтарэсы, а абаранялі свой горад. Праціўнік заняў пазіцыі на беразе канала Боны, чакаў гэтай адчайнай атакі: карабіны з апошняй абоймай патронаў супраць аўтаматаў і кулямётаў ... Сотні салдат-пехацінцаў паляглі на гэтай кобрынскай ускраіне, ад палка нічога не засталося.

Жыхары горада правялі жахлівую бяссонную ноч. Чакалі, што фашысты вось-вось уварвуцца ў іх дамы. Але раніца прынесла вестку, якая абнадзейвала: з усходу рухаецца Чырвоная армія. Некалькі дзён у Кобрыне панавала безуладдзе, паліцыя і прадстаўнікі польскай адміністрацыі ўцяклі або недзе хаваліся. Па ініцыятыве былых членаў КПЗБ, якія ўзялі на сябе клопат аб цывільным насельніцтве, сталі арганізоўвацца атрады самаабароны. Да іх далучыліся вязні канцлагера ў Бярозе-Картузскай. Яны раззброілі турэмных наглядчыкаў і мясцовых паліцэйскіх. 18 верасня на дапамогу кобрынцам прыбыў з Дзівіна атрад пад камандаваннем Е.Р.Ступа. Былы палітзняволены пры царызме, удзельнік грамадзянскай вайны, ён узначаліў мясцовыя сілы самаабароны, якія выраслі да 500 чалавек. (Пазней у сувязі з 50-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі яго ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі.) Так нарадзілася Рабочая гвардыя Кобрына, якая паклала канец марадзёрству і паніцы ў горадзе і наваколлі, наладзіла ахову важнейшых аб'ектаў. Некалькі разоў атраду давялося адбіваць спробы дыверсантаў узарваць чыгуначны мост цераз Мухавец.

Сонечным ранкам 22 верасня 1939 г. з боку Маскоўскай шашы ў Кобрын увайшлі савецкія танкі. Настала доўгачаканае вызваленне. Сустрэча вылілася ў сапраўднае свята: жыхары апранулі лепшыя ўборы, жанчыны ў традыцыйным палескім вышываным адзенні падносілі вызваліцелям хлеб-соль. Мост цераз Мухавец быў спалены яшчэ пры з'яўленні немцаў, і цяпер па рацэ плавалі туды-сюды лодкі з людзьмі, якія жадалі бліжэй пазнаёміцца з савецкімі салдатамі. А неўзабаве знайшліся і добраахвотнікі, якія на чале з вопытным ста-ляром Спірыдонам Гузарам пачалі ўзводзіць наплаўны мост. Будавалі яго, стоячы па пояс у асенняй халоднай ва-дзе. А тым часам калону танкаў, якая спынілася на беразе, засыпалі букетамі кветак. Стыхійна пачаўся мітынг. Над галовамі пранесліся самалёты, якія раскідвалі лістоўкі. Гэта быў яркі, цудоўны дзень у жыцці кобрынцаў, узнагарода за дваццацігадовыя пакуты, выпрабаванні і мужнасць.

На наступны дзень кіраўнікі Рабочай гвардыі Кобрына сустрэліся з палітработнікамі танкавага падраздзялення арміі В.І.Чуйкова. Быў створаны штаб самаабароны, які размясціўся ў невялікім драўляным будынку былога гарадскога магістрата на Банкаўскай плошчы. Барацьба яшчэ не закончылася, у навакольнай мясцовасці арудавалі банды жандараў, паліцэйскіх і асаднікаў. Буйная іх група была раззброена ва ўрочышчы Багач каля в. Калюхі. Дзейнічалі атрады ў Гарадцы, Антопалі і Жабінцы. Рабочая гвардыя выконвала свае функцыі да канца 1939 г. Пазней Кобрынскі гарадскі Савет на ўшанаванне памяці аб тых днях пастанавіў назваць адну з вуліц Чырвонагвардзейскай, другую — Чырвонаармейскай.

Для арганізацыі новага жыцця горада сюды прыбылі некалькі груп партыйных і савецкіх работнікаў з БССР, і сярод іх — Ц.Ф.Субоцін, сакратар аднаго з райкомаў на Гомельшчыне, дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі. Ён стаў старшынёй камітэта Часовага кіравання, у склад якога ўвайшлі і былыя падпольшчыкі, членам КПЗБ А.І.Федасюк, А.П.Карпук, Ф.Б.Масліевіч, П.Д.Газук і іншыя. Праблем было нямала: забеспячэнне насельніцтва прадуктамі, арганізацыя гандлю і дастаўкі, медыцынскага абслугоўвання, аднаўленне работы некаторых прадпрыемстваў, чыгункі і пошты. Трэба было вырашаць пытанне і аб бежанцах з акупіраванай Германіяй Польшчы.

Разгарнулася культурна-асветная работа. У будынку гімназіі адкрылася бясплатная сярэдняя школа, у якую ад разу было прынята 120 вучняў. Спецыяльныя курсы рыхтавалі настаўнікаў пачатковай школы з мясцовага пісьменнага насельніцтва. Стала працаваць цэнтральная гарадская бібліятэка, а ў вёсках з'явіліся хаты-чытальні. Але тэта былі толькі першыя крокі, трэба было заканадаўча вызначыць далейшы лёс жыхароў Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.

У ходзе падрыхтоўчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Народны сход Заходняй Беларусі працоўныя ў пераважнай большасці выказаліся за новую ўладу. У Беласток, месца правядзення сходу, ад Кобрына выехала вялікая дэпутацкая дэ-легацыя, якая 28 — 30 кастрычніка 1939 г. прагаласавала за ўстанаўленне савецкай улады. Тут жа быў прыняты зварот да Вярхоўнага Савета СССР 3 просьбай уключыць Заходнюю Беларусь у склад Саюза ССР і ўз'яднаць яе з БССР. Просьба была задаволена 12 лістапада 1939 г. Сход аднадушна вырашыў канфіскаваць землі памешчыка і асаднікаў, нацыяналізаваць банкі, буйныя прамысловыя прадпрыемствы.

Пасля ўтварэння ў канцы 1939 г. новых абласцей і раёнаў, якія замянілі ранейшы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, Кобрын з 15 студзеня 1940 г. стаў цэнтрам раёна Брэсцкай вобласці.

У жыцці горада і раёна пачаліся сацыялістычныя пераўтварэнні. Сярод новых фактаў і з'яў, якія запоўнілі працоўныя будні мясцовых жыхароў, асаблівае месца заняла рэканструкцыя Дняпроўска-Бугскага канала. Цяпер, калі тэрытарыяльнае адзінства Беларусі было адноўлена, эканамічнае значэнне гэтай воднай магістралі вырасла. У хуткім часе тут з'явіліся спецыялісты-воднікі Верхнедняпроўскага параходства, якія распрацавалі смелы праект 29 снежня 1939 г. ЦК КП(б)Б і СНК БССР прынялі пастанову аб будаўніцтве на Дняпроўска-Бугскім канале.

Тысячы людзей узяліся за працу. 200 камуністаў і 500 камсамольцаў узначалілі сацыялістычнае спаборніцтва. Днепра-Буг стаў ударнай будоўляй. На працу выходзілі цэлымі вёскамі. Зіма 1939—1940 гг. выдалася суровай, але гэта не знізіла тэмпаў будаўніцтва. У работу былі запушчаны магутныя механізмы. Фактычна ўзнік новы канал: выпрастана галоўная траса, у асноўным дзякуючы ўвядзенню ўчастка Кобрын — Выгода, значна расшырана і паглыблена рэчышча. Дабавіліся шлюзы, плаціны і водаадлівы. Канал атрымаў надзейнае рэгуляванне ўзроўню вады і пачаў дзейнічаць.

... У памятным верасні 1939 г. разам з перадавымі часцямі 4-й арміі, якія прасоўваліся на захад, ішлі 2 спецыяльныя карэспандэнты газеты «Часовой Родины», даволі вядомыя ў той час дзеячы савецкай літаратуры. Рэдакцыя газеты размясцілася ў Кобрыне. У доме № 1 на вуліцы Суворава пасяліліся і жылі ў кастрычніку — лістападзе 1939 г. паэт А. Твардоўскі і пісьменнік Б. Гарбатаў. У гэты перыяд Твардоўскі ўпершыню звярнуўся ў сваёй паэзіі да франтавой тэматыкі. У Брэсце быў апублікаваны яго зборнік «Франтавыя вершы». Стыль тых паэтычных радкоў у многім нагадваў вершаваную манеру «Васіля Цёркіна».

На той час у Кобрыне не існавала ні друкарні, ні газеты. Было вырашана пачаць выданне павятовай газеты «Труд», першыя нумары якой друкаваліся на ручным станку. Але ў хуткім часе прыбыла паходная друкарня. Прыйшла дапамога і ад газетчыкаў: А. Твардоўскі і Б. Гарбатаў вучылі газетнай справе, самі рабілі праўкі, апрацоўвалі і рыхтавалі да друку матэрыялы. На палосах газеты адлюстроўваліся працоўныя будні горада. Знікла беспрацоўе, з'явілася ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Учарашнія чорнарабочыя і батракі станавіліся на чале новаўтвораных устаноў і арганізацый.

У 1940 г. у горадзе працаваў райпрамкамбінат, які аб'яднаў разам дробныя майстэрні. Сюды было дастаўлена сучаснае абсталяванне, дзяржава аказвала дапамогу ў падрыхтоўцы тэхнічных кадраў. Дзейнічалі і іншыя прадпрыемствы, арцелі, якія аб'ядноўвалі на кааператыўных пачатках саматужнікаў-адзіночак. Вялікай падзеяй у гаспадарчым жыцці раёна стала адкрыццё Кобрынскай машынна-трактарнай станцыі. Узніклі першыя калгасы ў вёсках Турная, Паляцічы і інш. Нават уладальнікі прыватных «сотак» і «дзялак» (так тут называлі маленькія надзелы) вырашылі арганізаваць свой уласны, гарадскі кал гас.

Ажыўленай і радаснай была гарачая пара пасяўной 1941 г. Прырода нібыта прасіла прабачэння за сваю выпадковую няміласць — суровую зіму, абяцаючы на лета добры ўраджай. Але сабраць яго не давялося. Страшная вайна небывалым бедствам абрушылася на краіну.

Н. М. Пліско


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин