Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1917 - 1941

З гісторыі аховы здароўя на Кобрыншчыне

Паводле некаторых звестак, ужо ў XVI ст. у Кобрыне існавала ўстанова накшалт бальніцы. Аднак першае дакументальнае ўпамінанне, якое датычыцца медыцыны, адносіцца да канца XVIII ст.: згодна з рэвізіяй 1792 г. у горадзе ў тую пару пражываў адзін лекар. Верагодна, гэта быў той самы мясцовы памешчык і адначасова ўрач А.Н.Кернісон, які ў лютым — сакавіку 1800 г. лячыў цяжкахворага А.В.Суворава.

Больш дакладныя звесткі пра стан урачэбнай справы ў краі сустракаюцца ў крыніцах 1-й паловы XIX ст. У 1846 г., відаць, для патрэб мясцовага гарнізона ў Кобрыне ўзнікла вайсковая часовая бальніца на 100 ложкаў. Медыцынскі персанал яе складаўся з аднаго лекара i фельчара. Цывільная гарадская бальніца, падведамная прыказу грамадскага апекавання, была адкрыта ў 1856 г. «для карыстання як венерычных хвароб, так і бедных жыхароў абодвух полаў». Штат бальніцы налічваў 5 чалавек: лекара, фельчара і трох служыцеляў, у т.л. дзвюх жанчын. Разлічаная на 15 ложкаў, бальніца ніколі аднак не была поўнасцю занята. Падлікі за 4 гады паказваюць, што сярэдняя колькасць хворых складала ўсяго 9,5 чалавека.

У 1880-я гады ў сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Варшаўскай і Палескіх чыгунак конная пошта была скасавана, а вялікі будынак паштовай станцыі на заходняй ускраіне Кобрына перададзены гарнізоннаму шпіталю. Пазней ён перайшоў у распараджэнне гарадской бальніцы. У гэтым больш як стогадовым доме яна размяшчаецца і сёння.

Паводле перапісу 1897 г., у канцы XIX ст. у Кобрыне і павеце агульная колькасць медыцынскіх работнікаў дасягала 31, сярод іх было 10 жанчын.

У пачатку XX ст. тэрыторыя Кобрынскага павета займала 4645 квадратных вёрстаў і распасціралася ад Булькова на захадзе амаль да Шнека на ўсходзе. У Кобрыне ў той час пражывалі 8754 чалавекі, у павеце — 194 709.

Медыцынскую справу ў павеце узлачальваў Камітэт грамадскага здароўя. На дзяржаўнай службе лічылася 5 урачоў: гарадскі, павятовы, наглядчык гарадской бальніцы і 2 участковыя — дзівінскі і драгічынскі. Акрамя іх у горадзе працавалі з вольна-практыкуючыя ўрачы, дантысті акушэрка.

Платная бальніца з невялікай колькасцю ложкаў аўтарытэтам у насельніцтва не карысталася. Урачэбны персанал яе складаўся з аднаго лекара. Пра іншых медработнікаў звесткі адсутнічаюць. У выпадку неабходнасці зрабіць хірургічную аперацыю пацыентаў накіроўвалі ў Брэст, Беласток ці Варшаву. Прадстаўнікі заможных пластоў насельніцтва называлі бальніцу «мужыцкай» і лічылі за лепшае лячыцца з дапамогай урачоў, якіх выклікалі дадому.

Радзільнае аддзяленне на ўсю Гродзенскую губерню мелася толькі адно — пры губернскай бальніцы. Побач з агульнадаступнай гарадской бальніцай у Кобрыне існавала яшчэ спецыяльная яўрэйская бальніца, размешчаная на Першамайскай вуліцы ў доме, які ў пасляваенныя гады, да ўзвядзення новага будынка, займала паліклініка. Акрамя таго, існавала невялікая турэмная бальніца.

У вёсках павета было раскідана шмат прымітыўных медпунктаў, у якіх аказвалася першая дапамога і прышчэплівалася воспа. Пры Дзівінскай сельскай лячэбніцы меліся ўрач і фельчар, а ў Макранах і Верхалессі былі прыёмныя пакоі. Медпункты знаходзіліся таксама ў Рагозне, Сяхповічах, Стрыгаве, Яромічах. Драгічынская сельская лячэбніца таксама мела ўрача і фельчара, а ў Антопалі і Хомску былі прыёныя пакоі. Акрамя пералічаных медпункты існавалі ў Гарадцы, Зёлаве, Бездзежы, Моталі, Іванаве і Адрыжыне.

Прыватнаўласніцкія аптэкі знаходзілісяў Кобрыне, Іванаве і Антопалі, сельскія — у Драгічыне і Жабінцы.

Найбольш распаўсюджанымі захворваннямі былі грып, брушны і сыпны тыф, адзёр, крываўка, коклюш, шкарлятына, воспа, сіфіліс (з 2332 зарэгістраваных ва ўсёй Гродзенскай губерні выпадкаў на Кобрынскі павет прыпадала 1027), сухоты, пнеўманія.

Бальница ў Кобрыне. Здымак 1930-х гадоў.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай у 1930-я гады ў Кобрынскім павеце 1 урач прыпадаў на 8782 жыхары, ці на 277 км2. Пры гэтым у сельскай мясцовасці мелася ўсяго 6 фельчарскіх пунктаў, а ўсе 11 урачоў пражывалі ў горадзе.

Улічваючы сезонную бездараж, вялікія адлегласці і поўную адсутнасць аўтамабільнага транспарту, лёгка ўявіць, наколькі цяжкім было становішча хворага селяніна. У такіх умовах смяротнасць сярод насельніцтва была даволі высокая і складала каля 74,6 выпадку на 10 тыс. жыхароў. Паколькі дапамогу парадзіхам у пераважнай большасці выпадкаў аказвалі бабкі-павітухі, якія не выконвалі элементарных правіл гігіены, то 33% смяротных выпадкаў прыпадала на долю нованароджаных.

У Кобрыне меліся 2 бальніцы — павятовая і яўрэйская (апошняя пазней была закрыта), на адзін ложак прыпадалі 2283 жыхары. Пра стан аховы здароўя на Кобрыншчыне ў 1930-я гады сведчаць наступныя лічбы: у той час у Заходняй Беларусі ў сярэднім адзін бальнічны ложак прыпадаў на 1211 чалавек, тады як у карэннай Польшчы — на 477.

Павятовая бальніца была разлічана на 50 месцаў. У гэту колькасць уваходзіла 10 ложкаў бясплатнага інфекцыйнага аддзялення. Адна палата прызначалася для парадзіх, якіх абслугоўвалі санітарка і акушэрка. Лячэнне ў бальніцы каштавала доpara: у тэрапеўтычным аддзяленні 4 злотыя (інакш кажучы, 2 пуды збожжа або 4 кілаграмы цукру) і 5 злотых у хірургічным аддзяленні ў суткі. Пры бальніцы меліся 2 урачы, якія адначасова вялі амбулаторны прыём (таксама платны).

Найболып распаўсюджанымі захворваннямі з'яўляліся малярыя, венерычныя хваробы, сухоты і каўтун.

3-за высокага кошту лячэння і поўнай адсутнасці ўрачоў у сельскай мясцовасці сяляне пры неабходнасці звярталіся да мясцовых чараўнікоў ці бабак-шаптух.

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР у верасні 1939 г. на Кобрыншчыне было ўведзена бясплатнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. У першую чаргу падвоілася прапускная здольнасць раённай бальніцы: колькасць ложкаў даведзена да 85, створана спецыяльнае дзіцячаеі радзільнае аддзяленне на 15 хворых. Акрамя таго, у горадзе была адкрыта інфекцыйная бальніца. У Кобрыне, Дзівіне і Антопалі працавалі амбулаторыі, у шэрагу іншых населеных пунктаў раёна — сельскія бальніцы. Для аказання медыцынскай дапамогі на сяло было накіравана 16 урачоў. Сярод насельніцтва праводзілася прафілактычная і растлумачальная работа.

Далейшае развіццё медыцынскага абслугоўвання ў краі было перарвана Вялікай Айчыннай вайной. I толькі пасля выгнання фашысцкіх акупантаў у ліпені 1944 г. з тэрыторыі нашага раёна адкрылася новая старонка ў гісторыі аховы здароўя Кобрыншчыны.

А. М. Мартынаў


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину