Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1917 - 1941

Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны

АЛЬШЭЎСКІ Аляксандр Парфенавіч. Нарадзіўся ў 1893 г. у в. Навасёлкі. У 1915 г. мабілізаваны ў царскую армію. Ваяваў на Заходнім і Румынскім франтах. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Чырвонай арміі. Служыў у 1-м Маскоўскім ахоўным палку (пазней 465-ы полк 52-й стралковай дывізіі). Удзельнічаў у баях з нямецкімі (1918) і польскімі (1919) акупантамі. 3 1920 г. на Паўднёвым фронце, удзельнік штурму Перакопа і вызвалення Крыма. Са снежня 1920 г. служыў у 27-й брыгадзе ВЧК, удзельнічаў у баях з махноўцамі ў раёне г. Мікалаеў (Украіна). У Навасёлкі вярнуўся ў 1922 г. Памёр у 1980 г.

БАРЫСЮК Дзмітрый Сцяпанавіч. Нарадзіўся ў 1899 г. у в. Турная. У 1-ю сусветную вайну з сям'ёй знаходзіўся ў эвакуацыі. У 1917 г. уступіў у рады Чырвонай арміі, дзе праслужыў да 1922 г. У 1923 г. вярнуўся ў в. Турная. (Гл. пра яго таксама ў арт. «Змагаліся ў тыле ворага».)

ВОЙЦІК Мікіта Львовіч. Нарадзіўся ў 1900 г. у в. Асмолавічы. У студзені 1918 г. уступіў у Чырвоную армію. У 1918 г. быў паранены. Пасля лячэння знаходзіўся на Латышскім фронце. У Вялікую Айчынную вайну — сувязны партызанскага атрада імя Шыша.

М. Л. Войцiк                                                                           А. М. Зарэцкi

ЗАРЭЦКІ Ананій Максімавіч. Нарадзіўся ў 1895 г. у в. Навасёлкі. Удзельнік грамадзянскай вайны. 3 15 студзеня 1918 г. да 9 мая 1920 г. служыў у часцях 25-й дывізіі імя Чапаева ў палкавой кулямётнай камандзе на пасадзе інструктара па зброі ў 219-м Дамашанскім стралковым палку. Прымаў удзел у баях за Самару, на Уральскім фронце быў паранены. Пасля лячэння працягваў службу ў 30-м кавалерыйскім палку Чырвоных камунараў. У складзе 1-й Коннай арміі пад камандаваннем С.М.Будзённага накіраваны на Паўднёвы фронт. Прымаў удзел у баях пад Кахоўкай, супраць Урангеля і Махно. (Гл. пра яго таксама ў арт. «Вызначыліся працай».)

ПРАКАПУК Кірыла Іванавіч. Нарадзіўся ў в. Залессе. У 1-ю сусветную вайну — марак Балтыйскага флоту, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. У Заходняй Беларусі — падпольны дзеяч КПЗБ, вязень канцлагера ў Бярозе-Картузскай. Расстраляны фашыстамі ў 1941 г.

К. I. Пракапук                                                                         I. A. Тарасюк

СТЫРЫКОВІЧ Іосіф Георгіевіч. Нарадзіўся ў 1901 г. у в. Воўкава Віцебскай вобласці. У кастрычніку 1918 г. уступіў у рады Чырвонай арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне ў складзе 4-га Варшаўскага стралковага палка. У 1924 г. дэмабілізаваўся з арміі.

ТАРАСЮК Іван Архіпавіч. Нарадзіўся ў 1902 г. у в. Шчытнікі Брэсцкага раёна. У 1918 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію. Удзельнічаў у баях пад Іжэўскам. У 1919—1920 гг. — тэлефаніст 243-га стралковага палка 27-й дывізіі. Прымаў удзел у баях супраць Калчака. У 1921 г. удзельнік савецка-польскай вайны, падаўлення мяцяжу ў Кранштаце.

ФІСЮК Кірыла Паўлавіч. Нарадзіўся ў 1901 г. у в. Турная ў сялянскай сям'і. У 1-ю сусветную вайну з 1915 г. сям'я была ў бежанстве. 3 1919 г. у Чырвонай арміі, удзельнік грамадзянскай вайны 1918—1920 гг. спачатку ў складзе 4-га Краснаўральскага палка на Усходнім, 3 чэрвеня 1920 г. у складзе 11-й стралковай дывізіі 15-й арміі на Заходнім франтах, прымаў удзел у вызваленні Беларусі ад польскіх інтэрвентаў. У 1921 г. удзельнічаў у падаўленні Кранштацкага мяцяжу. У 1923 г. закончыў 3-ю Заходнюю ваенную школу каманднага складу ў Смаленску, служыў у 2-й Беларускай дывізіі ў Мінску. У 1927— 1938 гг. працаваў у органах Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР, у 1939 г. старшы ня Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыі і хімічнаму будаўніцтву ў г. Барысаглебск Варонежскай вобл. (Расія). У 1941 — 1942 гг. служыў у Чырвонай арміі Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў працаваў памочнікам пракуроpa БССР, старшым памочнікам пракурора г. Мінска. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і інш. узнагародамі.                                                                                                  К. П. Фiсюк

ХАРЫТАНЮК Васіль Іванавіч. Нарадзіўся ў 1896 г. У 1-ю сусветную вайну ў 1915 г. быў прызваны ў армію, служыў у Фінляндыі. Увосень 1916 г. камандзір узвода 5-й роты 3-га Выбаргскага пяхотнага палка. У 1917 г. дэлегат франтавога з'езда салдацкіх дэпутатаў у Петраградзе. У кастрычніку 1917 г. накіраваны на Паўночны фронт пад Рыгу. У лютым 1918 г. працаваў у Арлоўскай харчовай управе. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік партызанскага руху. Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў быў супрацоўнікам раённага аддзела культуры, дырэктарам парку імя А.В.Суворава.

Падрыхтавала Н.М.Пліско.


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину