Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1917 - 1941

У складе Польшчы

18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога значная частка Беларусі апынулася пад уладай Польшчы. Яна стала называцца Заходняй Беларуссю. Згодна з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Кобрын становіцца цэнтрам павета Палескага ваяводства. Для Кобрыншчыны пачаўся зусім іншы перыяд існавання. Ва ўсіх сферах эканомікі стала пераважаць прыватнаўласніцкае прадпрымальніцтва, адрадзілася памешчыцкае землеўладанне. З'явіліся буйныя латыфундыі. Зноў пачаўся нацыянальны прыгнёт, паланізацыя, аднаўляла страчаныя пазіцыі каталіцкая царква.

Асабліва жорстка ставіліся польскія кіруючыя колы да тых, хто адстойваў правы і нацыянальны гонар карэнных жыхароў «усходніх крэсаў» («усходнія ўскраіны» — так называліся тады беларускія землі міжваеннага перыяду). «Усходнія крэсы» былі адразу ж асуджаны на гаспадарчы заняпад: стыхія дробнай саматужнай вытворчасці, яўна аграрны курс эканомікі, а ў выніку — тыповы каланіяльны прыдатак. Як прызнавалі нават афіцыйныя колы, гэта было амаль раўназначна дэградацыі.

Карта Кобрынскага павета 1921-1939 гг.

Толькі пра стан дарог клапаціліся ўлады. Насельніцтва абавязана было адпрацоўваць на «шарварках» — добраўпарадкаванні дарог — нямала дзён у год. Тлумачылася гэта проста: зручныя шляхі перамяшчэння неабходны былі для таго, каб аператыўна перакідваць войскі і паліцыю для задушэння народных выступленняў.

Жорстка рэгламентаваная сістэма падаткаў, шматлікіх штрафаў, пакаранні за самыя нязначныя правіннасці, пастаяннае сачэнне, здзекліва-пагардлівыя адносіны да «хлопаў» сталі нормай паўсядзённага існавання мясцовага насельніцтва ў дзяржаве. Вось некаторыя віды штрафаў: за дрэнна пабелены комін дома, за адсутнасць на калёсах таблічкі з прозвішчам уладальніка, за сцябло тытуню, якое выпадкова вырасла на агародзе (дзяржава манапалізавала тытунёвую вытворчасць), за непрывязанага сабаку, за карыстанне крэсівам, а не запалкамі (запалкі каштавалі вельмі дорага) і шэраг іншых.

Надзвычайны кантраст існаваў паміж цэнамі на прамысловыя тавары і на сельскагаспадарчыя прадукты. Сяляне прадавалі сваю прадукцыю значна ніжэй за яе сабекошт. Цэлыя чыгуначныя саставы грузіліся ў Кобрыне амаль дармавой жывёлай і накіроўваліся на захад. Палессе было таннай базай збожжа і мяса для спажыўцоў за Бугам. Але затое купіць гатовы выраб у краме было далёка не кожнаму па кішэні. Жыхары Кобрынскага павета вярнуліся да даматканага адзення, лапцей, світак і лучыны, а крамы ў Кобрыне былі поўныя тканін, адзення, абутку з Англіі, Францыі, Чэхаславакіі і нават Японіі, не кажучы ўжо пра Польшчу.

Павялічылася беспрацоўе. У горадзе па-ранейшаму не ствараліся буйныя прадпрыемствы. У 1939 г. на ўсіх 47 дробных заводах былі заняты работай толькі 402 чалавекі. Галіны прамысловасці тыя самыя, што існавалі здавён: вытворчасць цэглы і чарапіцы, выраб скур, лесапілаванне, хлебапячэнне і інш. Праўда, адчынілася фабрыка папяросных гільзаў, дзейнічалі майстэрні па вытворчасці мыла, свечак, вяровак, плеценых вырабаў, калёснай мазі, па рамонце мэблі, веласіпедаў, швейных машын, невялікія кавярні і кандытарскія. У саматужных майстэрнях, як правіла, з адным работнікам — кравецкіх, шавецкіх, рымарскіх, калёсных, ганчарных, гадзіннікавых, фатаграфічных — было занята каля 300 чалавек. Нязначная колькасць людзей займалася рамізніцтвам, сезонна працавалі ў агароднікаў, на сплаве лесу па Мухаўцы.

Штомесяц у Кобрыне рэгістравалася больш За 600 беспрацоўных, у першую чаргу з моладзі. Маладыя людзі не імкнуліся абзаводзіцца сем'ямі, паколькі былі не ў стане забяспечыць яе матэрыяльнае існаванне. Усё тэта стала асноўнай прычынай эміграцыі насельніцтва. Колькасць ад'язджаючых за межы краіны ў пошуках лепшай долі з кожным годам павялічвалася, у 1930—1932 гг. склала 772 чалавекі на павет. Адчувальнага прыросту насельніцтва не назіралася: за 20 гадоў яго колькасць павялічылася крыху болыи за тысячу.

Выстаўка коней у Кобрыне. 1924 г.

Многія прадпрыемствы прастойвалі з-за адсутнасці заказчыкаў і кліентаў. Іх гаспадары ледзь зводзілі канцы з канцамі. Толькі ўладальнікі некалькіх кравецкіх і шавецкіх майстэрань у цэнтры горада, якія абслугоўвалі памешчыкаў, чыноўнікаў і ваенных, не адчувалі крызісаў і пастаянна мелі высокія даходы.
Узровень аховы здароўя быў нізкі. У 1938 г. у Кобрыне працавалі толькі 2 невялікія бальніцы. Медыцынскае абслугоўванне каштавала дорага: за адны суткі знаходжання ў лячэбніцы трэба было плаціць каля 5 злотых, столькі ж за візіт да лекаpa, а зарплата рабочага ў месяц складала 10 — 30 злотых. Смяротнасцьу 1932 г. склала 134 чалавекі на 1 тысячу. Каля 33% дзяцей паміралі ў маленстве.

Мост цераз р. Мухавец у Кобрыне. 1933 г.

Польскі ўрад заявіў пра ўвядзенне абавязковага пачатковага навучання. Аднак рэалізацыя гэтай задачы на тэрыторыі Палескага ваяводства была далёкая ад надзей мясцовых жыхароў. Толькі палова школ давала трохкласную адукацыю, астатнія — у межах аднаго класа. У Кобрынскім павеце ў 1931—1932 гг. налічваліся 104 школы, у якіх займаліся 12 тыс. вучняў. Адна школа прыпадала на 36 км2, а адзін настаўнік займаўся ў сярэднім з 110 вучнямі. Сялянскія дзеці звычайна садзіліся за парты толькі пасля заканчэння земляробчых работ і спынялі заняткі ранняй вясной, калі пачыналася сяўба. Няпоўнае асваенне праграмы не давала належнага эфекту, асабліва пры аднагадовым курсе навучання. Выкладанне ў школах вялося толькі на польскай мове, за выключэннем Закона Божага.

Шэсце дэлегацый у час святкавання дажынак. Кобрын, 1930-я гады.

У 1930-я гады ў былым гарадскім вучылішчы Кобрына быў надбудаваны 2-і паверх. Сродкі на рэканструкцыю дала пісьменніца Марыя Радзевіч, амаль усё творчае жыццё якой прайшло ў маёнтку Грушава (Кобрынскі раён). У адкрытай тут гімназіі навучэнцы далучаліся да ведаў на польскай мове. Заняткі былі сумесныя для хлопчыкаў і дзяўчынак. 19 настаўнікаў штогод навучалі 250 — 300 гімназістаў. Вучоба каштавала дорага, таму ў гімназію маглі хадзіць толькі дзеці заможных бацькоў. У пачатку 1930-х гадоў на вуліцы Пінскай (сучасная Першамайская) адкрылася другая школа — з сямігадовай адукацыяй (цяпер у ёй размяшчаецца сярэдняя школа № 2). У горадзе меліся таксама камерцыйнае, рамеснае і яўрэйскае духоўнае вучылішчы.

Колькасць культурна-асветных устаноў была даволі абмежаваная. Працавалі 2 прыватныя кінатэатры — «Байка» і «Эбрама». Рэперіуар іх складаўся ў асноўным з амерыканскіх і часткова польскіх фільмаў. Білеты каштавалі нятанна, наведвальнікаў было няшмат.

Будынак Кобрынскай гiмназii.

Актыўную нацыянальную культурна-асветную дзейнасць у краі праводзілі Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ), Таварыства беларускай школы (ТБШ) і «Прасвіта», аснову якіх складала моладзь. Яны стваралі гурткі самаадукацыі, бібліятэкі-чытальні, арганізоўвалі харавыя, драматычныя і музычныя гурткі, наладжвалі іх выступленні. У 1925—1927 гг. моладзь Кобрыншчыны на ўласныя сродкі арганізавала каля 50 бібліятэк-чыталень. Пры іх ствараліся харавыя і драматычныя гурткі. Жыхары вёсак, а здаралася і гараджане, ахвотна наведвалі імправізаваныя тэатры, абсталяваныя ў чыім-небудзь гумне. Выручаныя ад спектакляў сродкі ішлі на набыццё кніг, выпіску газет і часопісаў. З санкцыі ваяводскага і павятовага начальства дзейнасць гэтых народных асяродкаў культуры нярэдка забаранялася паліцыяй.

Найбольш уплывовай і арганізаванай сілай была Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), утвораная ў кастрычніку 1923 г. КПЗБ дзейнічала ў падполлі. На этапе станаўлення яна карысталася падтрымкай з боку КП(б)Б. КПЗБ ставіла сабе за мэту надаць рэвалюцыйным выступлениям і нацыянальна-вызваленчаму руху мэтанакіраваны характар, змагалася за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу зямлі сялянам, за ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Святкаванне дажынак у Кобрыне на плошчы перад банкам. 1936 г.

Адной з першых на тэрыторыі нашага раёна была створана Кобрынская партыйная арганізацыя. Камуніст Гардзей Смольскі наладзіў сувязь з Брэсцкім акруговым камітэтам КПЗБ. У хуткім часе ў Кобрын прыехаў сакратар акругкома С.А. Дубовік. На сходзе, дзе ён выступаў з заклікам актывізаваць рэвалюцыйную барацьбу, прысутнічалі Г.Смольскі, Л.Валасюк, Ф.Кастылюк, А.Глёк, I.Какала і іншыя, якія потым увайшлі ў партарганізацыю. Пазней створаны партыйныя ячэйкі КПЗ Б у вёсках Батчы і Паляцічы.

Асобныя выступленні працоўных Кобры на праходзілі яшчэ ў 1922 г., калі адбылося некалькі забастовак абутнікаў і краўцоў, якія патрабавалі павышэння зарплаты. У 1923 г. баставалі будаўнікі дарогі Брэст — Гарадзец. Запамінальнай падзеяй 1925 г. стала першамайская дэманстрацыя, якую арганізавалі камуністы горада. Напярэдадні дэманстрацыі кіраўнікі ўсіх ячэек атрымалі распараджэнне да вызначанага часу гіазбягаць вялікіх збораў людзей, каб не выклікаць падазрэння паліцыі. У 12 гадзін дня па ўмоўным сігнале Рыначная плошча імгненна запоўнілася моладдзю. Разам з тымі, хто прыехаў на базар, тут сабралася каля 3 тыс. чалавек. Да іх з кароткай прамовай пра Першамай і заклікам прадэманстраваць сваю рэвалюцыйную гатоўнасць звярнуўся Г.Смольскі. Узнялося чырвонае палотнішча. Паліцэйскі, які апынуўся паблізу, не змог вырваць сцяг з рук камуніста Н.Ф.Казака. З'явіліся транспаранты. Са спяваннем «Інтэрнацыянала» калона рушыла па Брэсцкай (сучасная Савецкая) вуліцы. Рэвалюцыйны гімн змяніла «Варшавянка». Гараджане дружна віталі ўдзельнікаў шэсця. А ў гэты час у паліцэйскім участку рыхтаваліся да разгону дэманстрантаў. У аперацыі, якой асабіста кіраваў камендант, удзельнічала амаль уся паліцыя горада. У паліцэйскіх паляцела каменне. Тады ахоўнікі парадку ўзяліся за зброю. Каб не дапусціць кровапраліцця, арганізатары дэманстрацыі прынялі рашэнне разгрупавацца.

Рэха гэтага Першамая шырока пракацілася па ўсёй Заходняй Беларусі. Яго бліжэйшым водгукам стаў мітынг у в. Чаравачыцы ў 1925 г., прысвечаны Міжнароднаму дню моладзі. У той дзень (пачатак верасня) быў кірмаш. Ён праводзіўся ў сувязі з рэлігійным святам і сабраў у Чаравачыцах нямала народу. На мітынгу выступілі сакратар райкома КПЗБ Г.Смольскі і сакратар райкома КСМЗБ I.Какала. Яны растлумачылі значэнне Міжнароднага дня моладзі, заклікалі ўступаць у рады камсамола, змагацца супраць буржуазіі і памешчыкаў. У натоўпе распаўсюджваліся лістоўкі. Калі ж конны атрад паліцыі прымчаўся з Кобрына ў вёску, ён застаў мірны хрэсны ход вакол царквы. Моладзь паспела разысціся.

У Кобрыне знаходзіліся гарадскі і раённы камітэты КПЗБ. Яны ажыццяўлялі сваю дзейнасць праз 6 падрайкомаў кампартыі і 4 падрайкомы КСМЗБ. Ад растлумачальнай, прапагандысцкай работы камуністы ўсё часцей пераходзілі да непасрэднага кіраўніцтва рухам працоўных. У тым жа 1925 г. імі былі ўдала праведзены з забастоўкі — абутнікаў, краўцоў і работнікаў лесапільні «Крэсы», якая належала англійскім прамыслоўцам.

У 1926 г. паліцыя разам з дэфензівай арыштавала многіх членаў і кіраўнікоў КПЗБ. А ў красавіку 1927 г. у Кобрынскім павятовым судзе адбыўся працэс над 36 камуністамі — Г.Смольскім, А.Глёкам, Л.Валасюком, Ф.Кастылюком, М.Сідзюком, Н.Казаком, I.Какалам, С.Камянецкім і іншымі кіраўнікамі партарганізацыі горада і павета. Усе падполыпчыкі атрымалі доўгія тэрміны зняволення.

У хуткім часе падпольны камітэт партыі быў зноў створаны. На гэты раз яго штаб-кватэра размясцілася ў в. Паляцічы, недалёка ад Кобрына. Рады падпольшчыкаў раслі. У некаторых вёсках (Паляцічы, Ілаўск, Тэўлі, Турная) большасць жыхароў удзельнічала ў вызваленчай барацьбе. У павеце дзейнічалі з раённыя і 16 падраённых камітэтаў КПЗБ.

У 1927 г. у Кобрыне зноў адбыліся забастоўкі. Два тыдні не працавалі рабочыя на лесапільным заводзе Гурвіча, пакуль не дамагліся павышэння зарплаты. 29 ліпеня дэманстрацыю пратэсту, а затым галадоўку ў сувязі з рэпрэсіямі турэмнай адміністрацыі правялі зняволеныя. Яна працягвалася 7 дзён і завяршылася паспяхова — са службы былі звольнены некаторыя наглядчыкі, якія вызначаліся найбольшай жорсткасцю.

Гэты год увайшоў у гісторыю рэвалюцыйнай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі яшчэ адной падзеяй. Восенню ўлады абвясцілі рэкруцкі набор. Да цягніка з навабранцамі, які рухаўся ад Лунінца, дабаўляліся вагоны на наступных станцыях. У Гарадцы перад пасадкай сакратар Ілаўскага падрайкома КПЗБ І.С.Сідарук прачытаў будучым салдатам лістоўку ЦК Кампартыі «Да навабранцаў», якая заклікала ніколі не выкарыстоўваць зброю супраць рабочых і сялян як Полыпчы, так і СССР. Яе (зброю), падкрэслівалася ў лістоўцы, у патрэбны момант неабходна будзе павярнуць супраць буржуазіі і памешчыкаў, змагаючыся за ўз'яднанне з Савецкай Беларуссю. Такія лістоўкі разышліся сярод прызыўнікоў, у т.л. і сярод тых, хто пагрузіўся на станцыі Кобрын. Калі састаў з 40 вагонаў набліжаўся да Брэста, увесь

эталон заспяваў «Інтэрнацыянал». Быў выкліканы ўзвод жандармерыі. Яго камандзір з рэвальверам у руцэ паспрабаваў увайсці ў вагон, дзе знаходзіліся хлопцы з Ілаўска і Зёлава, але атрымаў адпор. Паліцыя і жандары рэціраваліся. «Інтэрнацыянал» загучаў з новай сілай. Тады паліцэйскія ўчынілі варварскую акцыю. Яны развялі вагоны, у якіх знаходзіліся мяцежныя навабранцы, і пачалі з двух бакоў на поўным хаду сутыкаць іх паміж сабой. Пасля гэтага хлопцаў у напаўпрытомным стане паліцэйскія пацягнулі на расправу.

Штодзень то тут, то там успыхвалі ў горадзе і павеце мітынгі, праводзіліся стачкі, у рознай форме дэманстравалася непадпарадкаванне. За некалькі гадоў у Кобрыне адбылося 46 масавых выступленняў працоўных. Арганізатараў гэтых і падобных да іх актаў падвяргалі жорсткім рэпрэсіям, якія канчаліся часам смерцю.

У 1928 г. дэпутат польскага сейма ад партыі сацыялістаў праводзіў сустрэчу з жыхарамі горада. Ледзь ён пачаў сваю прамову, як зал заспяваў «Інтэрнацыянал». «Дырыжорам» гэтага хору быў камуніст-падпольшчык Аляксандр Карпу к. Неўзабаве яго арыштавалі і прыгаварылі да 5 гадоў пазбаўлення волі. У турме ён быў жорстка збіты паліцэйскімі, а праз год памёр у зняволенні.

25 лютага 1931 г. у Кобрыне адзначаўся Дзень міжнароднай барацьбы з голадам і беспрацоўем. Месцам збору дэманстрантаў па традыцыі стала Рыначная плошча. Яшчэ з раніцы сюды сталі прыбываць групы сялян з бліжэйшых вёсак. Дарогу ім заступілі паліцэйскія, аднак болынасці ўсё ж удалося прарвацца абыходнымі шляхамі. На рынку ўжо было некалькі соцень чалавек з чырвонымі сцягамі і транспарантамі. Атрымаўшы падмацаванне ў асобе сельскіх актывістаў, калона, у якой былі жанчыны і дзеці, накіравалася да магістрата з воклічамі: «Хлеба і работы!». Вайсковая каманда, кінутая сюды для навядзення парадку, адмовілася прымяніць зброю. На бок дэманстрантаў перайшлі некалькі салдат. I толькі мабілізацыя ўсіх сіл паліцыі і жандармерыі прымусіла ўдзельнікаў гэтага палітычнага мерапрыемства адступіць. У засценкі былі кінуты 120 чалавек, у т.л. 12 жанчын. Дэфензіве ўдалося высачыць і схапіць кіраўнікоў дэманстрацыі камуністаў С.Жука і І.Літвінюка. У турме яны былі закатаваны. Аднак вера ў надыход светлага дня вызвалення дапамагала жыхарам Кобрыншчыны вытрымаць усе цяжкія выпрабаванні.

3 вясны 1939 г. стала яўнай блізкасць трывожных падзей. Еўропа ўсё болып набліжалася да вайны, игго перш за ўсё было звязана з рэзкім нарастанием агрэсіўнасці германската фашызму. Польскі ўрад вырашыў правесці скрытую мабілізацыю. У армію былі прызваны дзесяткі тысяч украінцаў і беларусаў, прычым іх накіроўвалі ў часці, якія дыслацыраваліся на заходніх граніцах. А на «ўсходнія крэсы» прыбывалі фарміраванні з самой Полынчы. Пілсудчыкі разлічвалі, што тут больш надзейнымі будуць польскія салдаты, а што датьгчыдца мясцовых «хлопаў», то яны стануць гарматным мясам пры першым сутыкненні з нямецкай ваеншчынай.

1 верасня 1939 г. Германія пачала ваенныя дзеянні супраць Полыпчы, развязаўшы такім чынам 2-ю сусветную вайну. Польскі ўрад, які болын разлічваў на дапамогу Англіі і Францыі, чым на свае сілы, сустракаў вайну недастаткова падрыхтаваным. Саюзнікі ж былі зацікаўлены, каб падштурхнуць Гітлера бліжэй да граніц СССР, таму не спяшаліся на выручку.

Самалёты са свастыкай з'явіліся і над Кобрынам, першыя фашысцкія бомбы ўпалі на мірныя дамы. Самалёты прыляталі кожны дзень. Праз некалькі дзён нечакана вярнуліся навабранцы, мабілізаваныя напярэдадні. Для іх на брэсцкіх складах не знайшлося ні зброі, ні абмундзіравання, пра што ім было строга загадана маўчаць. Аднак з'яўленне бежанцаў, а потым і разбітых вайсковых часцей лепш за ўсё сведчыла аб надыходзячай катастрофе. У рад Полыпчы ўцёк з Варшавы, пакінуўшы свой народ на волю лёсу.

Н.М.Пліско


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин