Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: В составе ВКЛ и РП

Кобрынскi сабор 1626 г.

У царкоўна-рэлігійнай палітыцы рымскай курыі, вярхоўнай улады ВКЛ, Польшчы, пазней Рэчы Паспалітай пэўнае месца адводзілася планам уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Кіруючыя колы ВКЛ, Польшчы, каталіцкая іерархія абедзвюх дзяржаў разлічвалі з прыняццем уніі на ўмацаванне дзяржаўна-палітычных і царкоўных структур, пашырэнне сувязей з Захадам, асабліва з каталіцкімі краінамі. Пэўная частка беларуска-літоўскай і ўкраінскай свецкай і духоўнай знаці ВКЛ падтрымлівала гэтыя захады. Унія магла садзейнічаць скасаванню пэўных абмежаванняў, што датычыліся праваслаўнага насельніцтва ВКЛ, сацыяльна-палітычнай кансалідацыі прывілеяваных колаў грамадства.

Прыхільнікі уніі мелі надзею атрымаць статус каталіцкага духавенства, права засядаць у радзе, сенаце, бо праваслаўная шляхта ўжо дабілася прывілеяў, што ўстанаўлівалі поўную прававую роўнасць усіх феадалаў Рэчы Паспалітай. Вярхоўная ўлада ў сваю чаргу разлічвала, што прыняцце уніі паслабіць палітычныя і царкоўна-рэлігійныя ўплывы маскоўскай патрыярхіі.

Брэсцкая унія 1596 г. абвясціла аб утварэнні уніяцкай царквы, якая прызнавала вяршэнства Папы Рымскага і захоўвала ў асноўным абраднасць грэка-ўсходняй царквы. Ва ўмовах афіцыйнага навязвання унія выклікала шырокі сацыяльны пратэст. Абарона праваслаўя станавілася патрыятычнай справай аховы народнасці, мовы, культуры, што асабліва адчувалася ў першыя дзесяцігоддзі пасля абвяшчэння уніі. Антыуніяцкую накіраванасць мелі Віцебскае паўстанне 1623 г., у час якога быў забіты полацкі архіепіскап І.Кунцэвіч, іншыя выступленні. Інтэнсіўную прапаганду супраць уніі вялі беларускія і ўкраінскія брацтвы, якія аб'ядноўвалі пераважна гарадское насельніцтва.

Антыуніяцкія выступленні стымуляваліся афіцыйнай забаронай дзейнасці праваслаўнай царквы, перадачай яе маёнткаў і іншай уласнасці уніятам, іншымі абмежаваннямі рэлігійнай дзейнасці.

3 мэтай прымірэння праваслаўных і уніятаў Рэчы Паспалітай уніяцкі мітрапаліт І.В.Руцкі і кароль Жыгімонт III Ваза ў 1626 г. абвясцілі скліканне Кобрынскага сабора. Але непрыняцце гэтай ідэі рымскай курыяй і кіраўніцтвам праваслаўнай царквы зрабіла правядзенне аб'яднаўчага сабора немагчымым. У верасні 1626 г. у Кобрыне адбыўся толькі сабор грэка-каталіцкага (уніяцкага) вышэйшага і сярэдняга кліра на чале з Руцкім. Кобрынскі сабор прыняў пастанову пра адкрыццё уніяцкай семінарыі для падрыхтоўкі духавенства (існавала ў 1650-я гады пры Мінскім базыльянскім кляштары), асудзіў сімонію (набыццё царкоўных пасад за грошы), пацвердзіў аўтаномію базыльянскага ордэна ў царкве і забараніў вышэйшаму беламу духавенству займаць у ім пасады. Сабор абавязаў епіскапаў і протаархімандрыта (генерала) базыльян даваць штогадовыя справаздачы мітрапаліту, а апошняга — Кангрэгацыі прапаганды веры ў Рыме. Было вырашана склікаць агульныя царкоўныя саборы кожныя 4 гады.

У 1629 г. Папа Урбан VIII зацвердзіў рашэнні Кобрынскага сабора з шэрагам змен і прапаноў.

С.В.Казуля.

 

Дакументы сведчаць

РАПАРТЫ АБ СТАНЕ КОБРЫНСКАГА КАСЦЁЛА

31 студзеня 1798 г.

Парафіяльны Кобрынскі касцёл у месцы былой каралеўскай эканоміі перад тым уладанне ксяндзоў-езуітаў, а па ліквідацыі іх закона і перадачы паезуіцкіх добраў, зараз ва ўладанні ягамосці пана Станіслава Ласкоўскага, войскага Кобрынскага павета, адстаіць 46 міляў ад губернскага горада Вільна.

Плябан Ігнаці Бухавецкі, інфлянцкі канонік, па заканчэнні духоўных навук у езуіцкім законе ў 1767 г. быў пасвячоны на капланства, быў 10 гадоў прафесарам, 9 гадоў прэфектам брэсцкіх школ, 18 гадоў рэктарам. Атрыманыя абавязкі плябана спраўляе толькі на плябанію, з-за чаго назіраць брэсцкія школы і трывала жыць не мог, а зараз, пасля заняцця мясцовым гараднічым усяе плябанскай рэзідэнцыі, зусім няма месца дзе жыць. З-за непаступлення даўно даходаў з большасці тых гадоў, няма і фундушу як жыць. Мае атэстат набытага экзамена з маральнай тэалогіі. Да духоўных паслуг трымае вікарыя ксяндза Вернера Квяткоўскага, які родам з Сандамірскага ваяводства, па заканчэнні звычайных для духоўнага стану навук у семінарыі Кракаўскай акадэміі ў 1771 г. быў пасвячоны на капланства, быў камендантам у Вільні 3 гады, пры парафіяльным Чарнаўчыцкім касцёле 7 гадоў, а зараз ужо 16 гадоў пры Кобрынскім.

Другі для дапамогі законнік пры тым касцёле Баніфацый трынітар, адукаваны і набытыя абавязкі падае брэсцкаму кляштару. Мае атэстат па маральнай тэалогіі.

Пры тым касцёле маецца яшчэ асобны бенефіцый на ўтрыманні ксяндза алтарыста Яна Бярнацкага, які родам 3 Падляшскага ваяводства. Адукаваны ў духоўны сан у Янаўскай семінарыі, на капланства пасвячоны ў 1744 г., быў вікарыем пры Кобрынскім парафіяльным касцёле 7 гадоў, алтарыстам 47 гадоў. 3-за старасці і слабасці абавязкаў алтарыста не спраўляе і споведзей не слухае. Для спраўлення імшы ксяндзоў аблігаваных або іншых капланаў наймае і запрашае.

Парафія прасціраецца на 5 квадратных міляў, мае мужчын лацінскага абраду 665, кабет 653, разам усіх 1318. 3 іх прыступаючых да св. камуніі 1068, а не прыступаючых 250. У мінулым годзе 3 1 студзеня 1797 г. да 1 студзеня 1798 г. у парафіі ахрышчана 20 хлопчыкаў і 25 дзяўчынак. У той парафіі маецца прыватная капліца ў ваколіцы Дзевяткі, пры якой няма ніводнага чалавека. Пры касцёле ёсць памяшканне для ўбогіх пад назвай шпіталь, дзе жыве 7 баб, а часам і болей. Пабудаваны коштам плябана. Школка парафіяльная пабудавана там, дзе зараз па заняцці мясцовым гараднічым усяе плябанскай рэзідэнцыі сам ксёндз жыве.

Гэты рапарт напісаны ўласнай рукой і падпісаны ў Кобрыне.

Ксёндз Ігнаці Бухавецкі, плябан кобрынскі

***

Кобрынскі парафіяльны касцёл уфундаваны найяснейшым каралём Жыгімонтам I, каралём польскім і вялікім князем літоўскім у 1513 г. 3 наданнем добраў Балоты на плябанію і Стрыгава на алтарыю, а таксама дзесяціны з маёнткаў Вязок і Чаравачыцы каралеўскай эканоміі, якія зараз аддадзены графу Сувораву разам з Фрузына, шляхецкага ўладання. Пасля адбору ад касцёла тых добраў, Балоты і Стрыгава, і перадачы іх луцкім езуітам па канвенцыі луцкага біскупа Валуцкага ў 1610 г., што пацверджана Жыгімонтам III, фундуш касцёла застаўся на 20 маргах грунту пад месцам Кобрынам і асобных грунтах у розных урочышчах, якіх, як сведчыць камісарская рэвізія Дзмітрьм Сапегі, павінна быць 6 валок. Зараз жа ледзь да 2 валок і 15 маргоў састаіць. На тых маргах даўно пабудаваны фальварчак, а зараз плябанам асаджона 4 заступнікі.

На частцы тых грунтоў на асабістую патрэбу плябан высявае: 5 бочак жыта, бочку і 9 гарцаў пшаніцы, бочку і 2 гарцы ячменю, 2 бочкі аўса, 2 гарцы проса, 6 гарцаў ільну. Вышэйзгаданыя заступнікі тых грунтоў апрацаваць не могуць і іх нельга лічыць цяглымі, 60 грунтоў мала, а сенакосу і лесу наогул няма. Робяць, аднак, на фальварак па два дні мужчынскія і два жаночыя ў тыдзень. Чыншу і збожжавай даніны не даюць аніякіх. Тых людзей увогуле з фальварковай чэляддзю зараз 10 мужчынскіх душ. Крэсэнцыі таго фальварка хапае толькі на стол плябану, пракармленне чэлядзі плябанскай і фальварковай, таксама на куплю коней і валоў для фальварка, на людзей для апрацоўкі раллі, а таксама на куплю сена.

3 карчмы па касцельнай юрысдыцы пасля яе перабудовы нанава належыць даходу 340 злотых, аднак з-за пастаяннага яе заняцця вайскоўцамі, таксама паступае толькі частка. За дзесяціну фальварковую с добраў Вязок і Чаравачыцы па дамове 3 уладамі былой эканоміі належыць у год 1400, але тая плата за мінулыя два гады і потым за 1794, 1795, 1796 зусім затрымана, а зараз за мінулы 1797 г. толькі ў частцы аплачана. 3 добраў Фрузьгаа Азямблоўскіх за дзесяціну належыць 270, але і тая некалькі гадоў не даходзіць. Ад сумаў розных дабрадзеяў, на кобрынскім кагале размешчаных, належыць 516, аднак 3 той належнасці жьвды за 4 гады толькі частку сплацілі. 3 фальварка Ушкавіцы, ва ўладанні Яна Блоцкага, павінна паступаць у год 60 злотых, але і гэта многа гадоў не даходзіць. 3 Балоты ад паноў Дуброўскіх і Свежкаў гадавой належнасці не даходзіць 32 злотыя. Чыншу з пляцаў касцельных ад розных асоб 82. 3 касцельных даходаў, ад шлюбаў, пагрэбаў, якія найболып з грэкаў, чынш толькі з ласкі даючых можа ледзьве 70. 3 кагала кобрынскага павінна ісці на парафіяльную школку 80, што не належыць да касцельных даходаў, аднак і тое 4 гады не даходзіць. Усяго гадавога даходу павінна быць 2770 злотых. Аднак ксёндз плябан, не пакідаючы моцных намаганняў як праз неаднаразовыя просьбы да ўрада, так і праз праўньія крокі аб адшуканні таго, што належыць, з 1793 г. чатыры гады не мог атрымаць даходу болын як 800 злотых рускіх.

3 памянутай фундацыі працэнтаў адпраўляецца ў год парафіяльных і легацыйных імшы 398. Расход гадавы пастаянны быў наступны: Сам плябан трымае вікарыя за 600, стол 3 даходаў касцельных 26, утрыманне законніка 200, арганісту 350, чэлядзі 100, парабкам 3 адзежай 100, гаспадыні 70, пастухам 30 — усім 300, за дровы 120, за святло, воск, лой, віно, вугаль, на свечы 250, матэрыял на рэпарацыю 230, наёмнікам для апрацоўкі зямлі, збор і малацьбу крэсэнцыі 250, падаткі, ахвяра дзесятага гроша 167, падымнае 50, 3 фальварка і карчмы з чопавым 24 — разам 44, субсідыі-харытарум 25, пажыткі розньм 10 — разам 35. А ўсяго гадавога расходу 2552 злотыя.

Расход перавышае даход. Жадаючы ў парадку трымаць касцёл і плябанію, ксёндз плябан сродкі замяшчаў часткай з выслужанага на рэктарстве, часткай з пазычаных грошай у надзеі, што залегласці можна калі-небудзь атрымаць. Пры тым касцёле ўфундаваная алтарыя з пабудаваным пляцам і агародамі без усялякай зямлі. Ад пана Невельскага капітал на 4 тыс. злотыя, забяспечаных на маёнтках многіх у Кобрынскім павеце: ягамосці Адама Чартарыйскага, таксама на Брылаве Рушчыкоўскім, з легацыі Рафала і Ганны Масальскіх 1 тыс. злотых, таксама на Беразе Канінскай з легацыі пана Антона Тура 1 тыс. злотых. Усяе сумы капітальна 6 тыс. злотых, з якой бярэ ксёндз алтарыст гадавым працэнтам 420 злотых.

Акрамя таго, ад аселых на асобным легачыйным пляцы 6 хатак чыншу 48 злотых, які зараз не пасту пае. З таго капіталу абавязаны адпраўляць у год 150 імшы і з жылля свайго плаціць 50 падымнага. Такога працэнта ў цэлым на яго жыццё не хапае, а з таго, што паказана ў першай схеме, імшы адпраўляць з-за старасці і слабасці не здольны. Значыць, можа звацца ўбогім, з міласціны жывучым ксяндзом.

Пры тым касцёле няма фундушу на шпіталь больш як 20 злотых у год і кавалка зямлі пясчанага, што ледзь 4 злотыя на год учыніць можа.

Гэты рапарт дакладна напісаны ўласнай рукой і падпісаны ў Кобрыне 19 /31 студзеня 1798 г.

Ксёндз Ігнаці Бухавецкі, плябан кобрынскі.

***
 

2 лютага 1798 г.

Касцёл і шпіталь у Кобрыне, як Валовічам, так і найяснейшымі каралямі польскімі пацверджана, мае наданнем пад фундуш грунт пад местам павятовым Кобрынам і ануату са скарба даўняй каралеўскай эканоміі у год 300 злотых, а якая за два гады мінулыя — 1794 і 1795 — дасюль не выплачена. Маецца таксама карчма і сумы з гадавых спадчын сабраныя. Першая на Антопалі, добрах брэсцкага кашталяна Быстрага, забяспечаная і з часам узвышаная. З добраў Рачкі, якія ляжаць у Кобрынскім павеце, зноў прыбыла спадчына Бенядзікта Арэшкі 500 злотых, памерлага ксяндза Гудзея Гурскага на св. імшу запісана 200 злотых. Разам склаўшы ўсяго будзе 6100 зл.

На вышэйзгаданым грунце намаганнем даўнейшых пробашчаў шпітальных выстаўлены фальварачак, да якога ў розных урочышчах належыць 1 валока 20 маргоў, на якіх на асабістую патрэбу ксёндз пробашч шпітальны высявае 4 бочкі жыта, 1,5 бочкі ячменю, паўчвэрці бочкі пшаніцы, паўчвэрці бочкі грэчкі і 9 гарцаў. Сялян няма ніякіх, але ўсё парабкамі і за гатовы грош наёмнікамі апрацоўваецца.

Ад вышэйзгаданых сум паступае працэнтам 427 злотых. З карчмы за дачасную ўмову з эканамічным скарбам 500, з экзакцыі Кобрынскага павета на пробашча і ўбогіх 300 — усяго 1227 злотых. З таго фундуша абавязаны пробашч у год адпраўляць па розных спадчынах 140 імшы. З гэтага ж расход: на ўбогіх 160, у збожжавых прадуктах 40, на рамонт даху, розныя рэпарацьіі шпіталя ў мінулым 1797 г. на драніцу 360, на рэпарацыю кухоннага дома 100, на гаспадара і гаспадыню ў год 150, на селяніна пры касцёле з адзежай 150, двум парабкам, пастуху, гаспадыні па 30, а усім 120, усім бялізна, на воск, лой, касцельную бялізну 200, падымнае з двух дымоў зараз 60, дзесяты грош 102, чынш з грунта да месца 12 — усяго будзе 1504 зл.

Дадзены ў Кобрыне 20 студзеня/2 лютага 1798 г.

Ксёндз Вернер Квяткоўскі, інфлянцкі канонік. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 822. Воп. 12. Спр. 2943. Л. 590 — 593

Падрыхтаваў Я.К.Анішчанка

Комментарии


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Животный мир Кобринщины, Кобрин, Беларусь