Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: В составе ВКЛ и РП

Шчасце князёўны Кобрынскай

Ва ўсе часы паняцці каханне, гонар, здрада азначалі адно і тое ж. Усе яны сустракаюцца ў сумным расповядзе пра лес Ганны Кобрынскай (1460—1519).

Паходзіла Ганна з сям'і ўладальнікаў нявялічкага княства, якое было ў васальнай залежнасці ад Вялікага княства Літоўската. Радавод сям'я вяла ад Гедзіміна. Прозвішча ж Кобрынскія атрымалі па назве сваёй сталіцы. Праўда, да таго часу, калі дзяўчынка з'явілася на свет, ад самастойнасці гэтага княства, як, дарэчы, і болыпасці іншых 3 тых, што ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага, амаль нічога не засталося. Уладанні князёў Кобрынскіх былі ўжо толькі самастойнай адміністрацыйна-судовай акругай у складзе гэтай дзяржавы. Іх улада распаўсюджвалася на Кобрынскую і Пруніанскую (як тады называлі Пружанскую) воласці.

Бацька Ганны Сямён доўгі час быў у апале. Справа ў тым, што ён з'яўляўся ад-ным 3 тых, хто падтрымаў барацьбу князя Свідрыгайлы супраць Жыгімонта Кейстутавіча. Паўстанцы дамагаліся ўраўнавання ў правах праваслаўных 3 католікамі. I хоць гэта паўстанне (а фактычна міжусобная барацьба паміж правячымі групоўкамі) было падаўлена, таго-сяго ўдалося ўсё ж дабіцца. Былі выдадзены ўказы, якія пашырылі маёмасныя і асабістыя правы праваслаўных феадалаў.

Ганна не магла быць сведкам гэтых падзей. Не мог расказаць ёй пра гэта і бацька. Бо ён памёр у 1460 г., калі дзяўчынка была яшчэ зусім маленькая. Але смела можна сцвярджаць, што расказы пра часы гэтага выступления неаднойчы іучалі ў залах палаца Кобрынскіх. Успаміналі пра гэта ўдзельнікі бітваў, 3 гонарам прыгадвалі пачутае ад бацькоў нашчадкі. Ды і нядзіўна, бо і родныя Ганны, і іх госці, якія адносіліся да таго ж сацыяльнага асяроддзя, адчувалі, як велікакняжацкая адміністрацьм мала-памалу заціскала іх, абмяжоўвала іх уладу.

Лёс, выпадак ці воля Івана — брата Ган-ны, які пасля смерці бацькі стаў уладаром княства, распарадзіліся так, што жаніхом дзяўчыны стаў менавіта адзін 3 такіх па-крыўджаных — князь Фёдар Бельскі. Гэта ён разам 3 Іванам Галынанскім і Міхаілам Слуцкім вырашылі падняць паўстанне супраць свайго сюзерэна. Яны збіраліся аддзяліць частку Вялікага княства Літоўскага, якую насялялі праваслаўныя беларусы, і далучыць яе да Маскоўскага княства. Паўстанне было прызначана на 1481 г. Выбралі і канкрэтны дзень, калі яно пачнецца — дзень вяселля Фёдара Бельскага і Ганны.

План быў прадуманы да дробязей. За-прошаны на вяселле прадстаўнікоў такіх дзвюх паважаных сямей, вялікі князь літоўскі Казімір проста не мог не прыехаць у палац Кобрынскіх. А там у час вясельнай гульбы, магчыма, за вясельным сталом ці на паляванні, 3 ім адбудзецца няшчасны выпадак...

Невядома, ці кахаў сваю будучую жонку Фёдар Бельскі. Калі кахаў, то вельмі цяжка зразумець, як згадзіўся ён на такое жорсткае для яе выпрабаванне. Таму што нават у выпадку ўдачы змоўшчыкаў пяшчотная дзяўчына даволі доўга не магла б апамятацца ад відовішча мёртвага цела на ўласным вяселлі, у родным палацы.

Але ж ні Бельскі, ні яго паплечнікі не маглі гарантаваць поспеху свайго мерапрыемства. Яны рызыкавалі галовамі і ведалі гэта. Маладая княгіня Вельская магла адразу, не паспеўшы адчуць сябе жонкай, ператварыцца ва ўдаву.

Можна 3 вялікай верагоднасцю сцвяр-джаць, што, даючы згоду змоўшчыкам вы-карыстаць дзень яго асабістай урачыстасці для пачатку паўстання, Бельскі 3 характэрнай для большасці мужчын самаўпэўненасцю палічыў пачуцці жанчыны, якая кахала яго, нявартымі ўвагі.

А Ганна кахала шчыра, апантана, так, як можна кахаць толькі аднойчы ў жыцці. У той дзень яна была самая шчаслівая. I, абменьваючыся пярсцёнкам 3 жаніхом сваім каля алтара, нават не падазравала, што шчасце гэта будзе такім нядоўгім — усяго толькі адзін дзень. Раніцай маладому мужу давялося бегчы, ратуючы ўласнае жыццё ад гневу Казіміра. Адбылася здрада. Вялікаму князю літоўскаму нехта выдаў імёны змоўшчыкаў. Іван Гальшанскі і Міхаіл Слуцкі былі схоплены адразу ж. Фёдару Бельскаму ўдалося схавацца. Ён накіраваўся ў гасцін-ную для праваслаўных беларусаў Маскву. Уцекача прыняў і прылашчыў вялікі князь маскоўскі Іван III. Ён падараваў Бельска-му гарады Дземен і Мораў.

Хутка да князя Фёдара дайшла вестка пра жахлівую расправу Казіміра над яго сябрамі: вядомым магнатам княства ад-секлі галовы. Цяпер ужо шляху назад у Бельскага не было. Але ў Літве засталася маладая жонка князя. Уцякач не змог узяць яе з сабой. I зараз Ганну Кобрынскую ў якасці заложніцы трымаў Казімір. Вялікі князь літоўскі спадзяваўся, што яго асабісты вораг абавязкова вернецца за красуняй-жонкай.

Фёдар жа абжываўся ў Маскве. Іншыя звычаі, іншае асяродцзе. Праўда, акрамя яго было тут яшчэ нямала выхадцаў з Вялікага княства Літоўскага, але ўсё ж даводзілася даказваць сваю годнасць. Так, у 1485 г. ён удзельнічаў у паходзе на Цвер. а даецца, усё складвалася добра. Аднак родная зямля завецягне да сябе. I Бельскі робщь спробу вярнуцца на радзіму. Але яго схапілі і пакаралі, саслалі ў далекі Галіч. Аднак, праз пэўны час Іван III загадаў вярнуць князя ў Маскву. Ен дараваў яму і шчодра адарыў.

У весь гэты складаны час Федар не мог забыць сваю жонку. Ён уснамінаў сустрэчы з ёй, вянчальную службу ў храме, шлюбную ноч... Сведчаннем гэтага з'яуляецца той факт што нытанне аб тым, каб Ганну адпусцілі з Літвы, увесь час абмяркоуваецца і літоўскім дваром, і маскоўскім, i абавязкова прысутнічае ў карэспандэнцыі, якую дасылалі адзін аднаму абодва манархі. Фёдар доўга снадзяваўся. Чакала Казіміравага даравання і Ганна. Неаднойчы вялікі князь літоўскі прапаноувау: «Пры-язджай і забірай!» Але ўсе разумел!, што тэта немагчыма. Бо князя Бельскага чакала тое ж, што і яго паплечнікаў, - плаха. Паступова ён страціў надзевд. Апошні раз імя Ганны сустракаецца ў грамаце, якую даслалі з Масквы вялікаму князю літоўскаму, ужо не Казіміру, а Аляксандру, у 1495 г. Але, нэўна, нянавісць да таго, хто рыхтаваў яго забойства, была ў Казхміра настолькі моцная, што ён перадаў яе у спадчыну свайму сыну. Адказ Бельскаму 3 Літвы быў ранейшым. Фёдар пачау задумвацца над неабходнасцю працягу роду. Ен вырашыў у рэшце рэшт ажаніцца. Вяселле адбылося ў 1498 г. у Разаш. Жонкай Бельскага стала князёўна Разанская, пляменніца вялікага князя Івана III. Яна вельмі хутка падаравала яму трох сыноу Дзмітрыя, Івана і Сямёна. Князь Федар ацаніў давер маскоўскага гаспадара Ен аддзякаваў Івана III сваёй адданасцю. У наступным годзе ваявода Бельскі у якасцi начальніка вялікага коннага палка пасылаецца на дапамогу казанскаму цару. У 1506 г. удзельнічае ў вайне супраць Вялікага княства Літоўскага. У 1506 г. разам з iншымі ваяводамі Івана III вядзе войскі на Казань. Гэта апошняе ўпамінанне пра князя Федара ў хроніках. Хутчэй за ўсё адразу пасля казанскага паходу ён памер.

Бельскі змагаўся за Ганну семнаццаць гадоў, амаль трэць свайго жыцця ... А што ж Ганна? Яна прагна лавіла кожную вестку аб ім, кахала яго па-ранейшаму, не маючы магчымасці нават натсаць некалькі слоў чалавеку, саюз 3 якм быу замацаваны перад Богам і людзьмі. Зa кожным яе рухам пільна сачылі спачатку людзі Казіміра, пасля - Аляксандра. Ганне прапанавалі абраць сабе іншага мужа. Але яна не згадзілася. У 1491 г. памер брат Ганны, і яна стала адзінай уладальнщаи Кобрынскага княства. Аднак становішча яе гэта не палепшыла. Толькі тады, калі вялікім князем літоўскім пасля Аляксандра стаў Жыгімонт I, Ганна нарэшце адчула сябе свабоднай. Але Фёдара Бельскага ўжо не было ў жывых. Жыгімонт неузабаве вырашыў ліквідаваць Кобрынскае княства.

Кіруючыся нейкім вельмі далекімі адкахання прычынамі, немаладая ўжо Ганна рашаецца на другое замужжа. Гэты шлюб быў нядоўгі. Князёўна Кобрынская памерла ў 1519 г. Кобрынскае княства вялікі князь літоўскі перадае яе мужу, маршалку Вацлаву Касцевічу. Ганна захоўвала вернасць Бельскаму трыццаць восем гадоў. Калі б ён жыў далей, яна б не здрадзіла свайму каханню да і самой смерці.

І.Масляніцына.


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину