Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Духовная культура

Каляндарныя абрады

Каляды. У в. Акцябр на Каляды, 7 студзеня, па хатах «вялі звязду». Хадзілі не толькі па сваей вёсцы, але ездзілі і ў суседнія. Пыталіся: «Можна Хрыста праславіць?»

Атрымаўшы дазвол, спявалі песні:

Я умом хадыла у город Віфлеем,
I була в вэртэпы, і бачыла в нём,
Што Хрыстос Спасітель, Цар, Творэць і Бог
Родывся от Девы і лыжыть убог
В яслях бызсловесных посырод ягнят.
А над ім Йосып з матэр'ю сыдять.

* * *
Хрыстос-Спасітель у повноч родывся
У вэртэпы бідному він посэлывся.
Над тым выртэпом звізда сіяла:
— Хрыстос родывся! — всім возвышчала.
I свод небесный вдруг растворывся,
У выртэпы бідному світ появывся.
А Божа Маты Хрыста пылынала
I Рожджэство всім возвышчала.

(Запісала І.М.Бобер.)

Каляды заўсёды суправаджаліся дзіцячымі гульнямі і забавамі. Распаўсюджанай каляднай гульнёй на Кобрыншчыне была гульня ў «бабку». У ёй прымалі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі ад 7- да 12-гадовага ўзросту. Спачатку аднаму з гульцоў завязваюць хусткай вочы і падводзяць да дзвярэй. Пасля гэтага ён, не здымаючы з вачэй хусткі, павінен каго-небудзь злавіць. Усе разбягаюцца па пакоі і стараюцца ўцячы пры яго набліжэнні. Калі «бабцы» ўдаецца злавіць аднаго, то яму завязваюць вочы.
 

Комментарии