Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Духовная культура

Народныя і дзіцячыя ўзорныя калектывы

Калектывы Кобрынскага гарадскога Дома культуры

Аркестр народных інструментаў. Створаны ў 1975 г. У складзе калектыву выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, усяго працуе 30 чалавек. У рэпертуары творы І.Лучанка, Г.Ермачэнкава, Ю.Семянякі, В.Гарадоўскай, Г.Свірыдава, М.Будашкіна і інш. Салісты Н.П.Салівончык, В.Жуковіч, В.Палівянок. Кіруе калектывам таленавіты музыкант Аляксандр Новік. Званне народнага прысвоена ў 1990 г.

Духавы аркестр. Заснаваны ў 1961 г. пад кіраўніцтвам Генадзя Іванавіча Вацякова. За перыяд творчай дзейнасці калектыў удзельнічаў у раённых, абласных, рэспубліканскіх марш-парадах і фестывалях духавой музыкі. Кіраўнік Уладзіслаў Міхайлавіч Шынгароў, канцэртмайстар Яўген Бельскі. Званне народнага прысвоена ў 1982 г.

Клуб калекцыянераў «Філатэліст». Створаны ў 1970 г. Першы кіраўнік — Б.Я.Спірыдонаў. 3 1988 г. узначальвае А.Л.Масліевіч. За актыўны ўдзел у выставачнай дзейнасці клуб узнагароджаны двума сярэбранымі (1989, 1990), трыма бронзавымі (1986, 1987, 1990) медалямі, медалём лаўрэата 2-га Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, шматлікімі дыпломамі. Званне народнага прысвоена ў 1990 г.

Студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Натхненне». Створанаў 1992 г. Кіруе калектывам Г.Г.Аўдзеева. Калектыў пастаянны ўдзельнік выставак «Свет нашых захапленняў», «Жывыя крыніцы». Лепшыя работы дэманстраваліся на міжнароднай выстаўцы ў г. Луцк, у Полынчы пры правядзенні фестывалю «Надбужанскія бяседы». Званне ўзорнага прысвоена ў 1999 г.

Тэатр песні, музыкі і гульні «Крынічка». Заснаваны ў 1991 г. Першым рэжысёрам быў І.І.Бакацюк. 3 1998 г. калектыў узначальвае Т.С.Гунько, музычны кіраўнік — Т.П.Пакалюк, хормайстар — В.М.Палівянок. У складзе калектыву творчыя работнікі гарадскога Дома культуры і школы мастацтваў. Кожны ўдзельнік тэатра і акцёр, і спявак, і музыкант. Артыстычнасць, уменне валодаць публікай, сінтэз розных жанраў вылучае яго сярод іншых творчых калектываў. У рэпертуары тэатра беларускія, украінскія, рускія, мясцовыя песні, гульнёвыя праграмы, гумар. Калектыў — удзельнік міжнародных фестываляў «Палескае лета з фальклорам» (г. Луцк, 1993), «Палескі карагод» (г. Пінск, 2000). Калектыў пабываў у Германіі, Полыйчы, Расіі. Стаў лаўрэатам Рэспубліканскага фестывалю гумару «Аўцюкі-2000» і фестывалю гумару «Спораўскія жарты». Пастаянны ўдзельнік абласных фестываляў-кірмашоў «Дажынкі». Званне народнага присвоена ў 1993 г.

Тэатральная студыя «Рытм». Створана ў 1960 г. Першым рэжысёрам была М.К.Пячонкіна. У 1993 г. калектыў узначаліла В.М.Кірылюк. У рэпертуары спектакле «Церам-церамок» С.Маршака, «Адзін за ўсіх» Г.Федзякова, «Кветкі пад ліўнем» І.Сідарука, «Зімовая казка» А.Антакольскага, «Шчаўкунок» Э.Гофмана. Кожныя 3 гады студыя паказвае свае работы на заключным туры абласнога рэгіянальнага фестывалю «Тэатральнае Палессе», дзе заўсёды адзначаецца высокі прафесіяналізм калектыву. Званне ўзорнага прысвоена ў 1981 г.

Хор. Пачаў сваю дзейнасць у 1964 г. Арганізаваў і кіраваў хорам заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Паўлавіч Чэрнік. Першае выступление ў 1965 г. прынесла поспех калектыву, і з таго часу ён пастаянна ўдзельнічае ў гарадскіх, раённых, рэспубліканскіх аглядах-конкурсах, фестывалях. 3 1978 г. юравала хорам Ганна Паўлаўна Шчамялёва. 3 калектывам працавалі: выпускнік Акадэміі музыкі Анатоль Іванавіч Шыбут, выпускніца Мінскага інстытута культуры В.М.Палівянок. У 1989 г. хор узнагароджаны дыпломам за ўдзел у аглядзе-конкурсе, прысвечаным памяці Г.Цітовіча, у 1996 г. стаў лаўрэатам абласнога фестывалю «Ляці, наша песня» ў г. Ляхавічы, у 1998 г. — дыпламантам 1-га фестывалю народнай творчасці «Беларусь — мая песня». Званне народнага прысвоена ў 1971 г.

Хор ветэранаў вайны і працы. Заснаваны ў 1987 г. Першы кіраўнік — Надзея Міхайлаўна Кандрашук, канцэртмайстры Анатоль Яўгенавіч Пракапюк, Ларыса Яўгенаўна Шаршуновіч. 3 калектывам працавалі вядучыя спецыялісты: Яўген Іванавіч Пракапюк, Святлана Мікалаеўна Жук. У калектыве 30 удзельнікаў. Хормайстар Валянціна Міхайлаўна Палівянок, канцэртмайстар Таццяна Пятроўна Грыцук. Калектыў удзельнічае ў абласных святах, фестывалях ветэранскіх хароў, праводзіць вялікую ваенна-патрыятычную работу сярод моладзі, навучэнцаў школ горада і раёна. Званне народнага прысвоена ў 1995 г.

Цыркавая студыя «Сонейка». Створана ў 1982 г. Першым кіраўніком была В.К.Талстапятава. За гады існавання студыя ўдзельнічала ў цыркавых паказах эстрадна-гульнёвых праграм, музычных тэатралізаваных спектаклях. Узрост студыйцаў ад 3 да 20 гадоў. 3 1995 г. студыю ўзначальвае выпускніца калектыву Ж.П.Другак. Званне ўзорнага прысвоена ў 1982 г.

Шахматна-шашачны аматарскі клуб. Створаны ў 1985 г. 3 1987 г. калектыў узначальвае Т.А.Сапега. Асноўныя задачы клуба — папулярызацыя шахмат і шашак сярод насельніцтва, развіццё творчага патэнцыялу, арганізацыя вольнага часу насельніцтва. Клуб узнагароджаны дыпломамі I і II ступеней за актыўны ўдзел у абласных святах. У 1999 г. на базе клуба праведзены рэспубліканскі шашачны турнір з удзелам вядучых шашыстаў Беларуси Гасцямі клуба былі чатырохразовы чэмпіён свету па шашках А.Гантварг, міжнародны гросмайстар А.Кавалёў, А.Аляксандраў. Званне народнага прысвоена ў 1995 г.

А. Я. Пракапюк

Калектывы дзіцячай школы мастацтваў г. Кобрына

Дзіцячы баянны аркестр. Створаны ў 1993 г. Кіраўнік і дырыжор — Ларыса Яўгенаўна ІПаршуновіч. У аркестры 30 удзельнікаў. Акрамя баянаў і акардэонаў ёсць група струнных народных і ўдарных інструментаў. У рэпертуры музыка розных эпох. Аркестр супрацоўнічае з узорным харавым калектывам «Купалінка», выступав ў ролі суправаджэння. Званне ўзорнага прысвоена ў 1999 г.

Xарапы калектыў «Купалінка». Створаны ў 1954 г. Кіраўнік і дырыжор — Ала Анатольеўна Прыймачук. У калектыве 40 удзельнікаў. У рэпертуары духоўная музыка, творы рускіх і зарубежных класікаў, сучасных аўтараў, апрацоўкі народных песень, нацыянальная музыка. У маі 2002 г. калектыў удзельнічаў у міжнародным фестывалі харавой і інструментальнай музыкі, які праводзіўся ў г. Гларус (Швейцарыя). Званне ўзорнага прысвоена ў 1997 г.

Калектывы Кобрынскага раёна

Ансамбль народнай музыкі «Раніца» ДК інструментальнага завода. Створаны ў 1990 г. У яго складзе работнікі прадпрыемства. Кіраўнік — В.І.Селядцоў. Рэпертуар складаюць разнастайныя па жанры і рэгіянальнай прыналежнасці беларускія, рускія, польскія песні і інструментальная музыка мінулага. Калектыў удзельнік многіх фестываляў народнай творчасці, дыпламант 8-га Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у г. Паставы, Рэспубліканскага фестывалю беларускай полькі ў г. Чачэрску і інш. Званне народнага прысвоена ў 1993 г.

Ансамбль народнай музыкі «Раніца»

Ансамбль народнай музыкі і песні «Кобрынскія музыкі». Створаны ў 1997 г. Мастацкі кіраўнік — В.І.Селядцоў. У калектыве 9 удзельнікаў — супрацоўнікі міліцыі Кобрынскага раённага аддзела ўнутраных спраў. У рэпертуары народныя песні, творы беларускіх кампазітараў. Ансамбль — дыпламант фестывалю народнай творчасці «Беларусь — мая песня» (1998), агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод устаноў і падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, абласнога конкурсу мастацкай самадзейнасці супрацоўнікаў міліцыі Pacii і Беларусі (г. Смаленск, 2002). Званне народнага прысвоена ў 2002 г.

Ансамбль песні і музыкі «Зараніца» Магдалінскага сельскага Дома культуры. Створаны ў 1991 г. Мастацкі кіраўнік — А.П.Букач. У калектыве 12 удзельнікаў. У складзе інструментальнага ансамбля баян, скрыпка, бубен, трашчотка, трохвугольнік і іншыя ўдарна-шумавыя інструменты. Рэпертуар ансамбля разнастайны. Калектыў — дыпламант 4-га фестывалю ўкраінскай песні, абласнога свята «Грай, гармонік» (г. Бяроза), Міжнароднага фестывалю народнага танца «Палескі карагод» (г. Пінск), рэспубліканскага агляду-конкурсу аўтарскай песні (Мінская вобласць), абласнога фестывалю фальклорна-этнаграфічнага мастацтва «Талакуха на Бярэсці» (Баранавіцкі раён). Званне народнага прысвоена ў 2001 г.

У час выступления ансамбля песні і музыкі «Зараніца» Магдалінскага сельскага Дома культуры

Клуб аматараў фальклору «Магдаліна» Магдалінскага сельскага Дома культуры. Створаны ў 1987 г. Заснавальнік калектыву — А.П.Букач. 3 2002 г. мастацкі кіраўнік — Н.В.Буневіч. У калектыве 11 удзельнікаў. «Магдаліна» мае 2 секцыі. «Спадчына», якая вядзе пошукавую дзейнасць, займаецца фіксаваннем і прапагандай абрадавай паэзіі, эпічнага і празаічнага жанраў, рэгіянальнага танца. Секцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва арганізуе выстаўкі, стварае сцэнічныя касцюмы. Калектыў — дыпламант 1-га Міжнароднага фестывалю фальклору, абласных фестываляў нацыянальных культур, абласнога фестывалю фальклорна-этнаграфічнага мастацтва «Талакуха на Бярэсці». Лаўрэат 1-га і 2-га рэспубліканскіх фестываляў нацыянальных культур. Калектыў прадстаўляў раён і вобласць у Полынчы, Украіне. Званне народнага прысвоена ў 1995 г.

Фальклорны калектыў «Ліцвінянка» Батчынскага сельскага Дома культуры. Створаны ў 1986 г. Мастацкі кіраўнік — У.М.Шабліцкі. У калектыве 16 удзельнікаў. Асноўны кірунак творчай дзейнасці — збор, захаванне і прапаганда мясцовага фальклору. За час існавання калектыў падрыхтаваў шмат цікавых праграм: тэатральныя паказы «Вясёлае сватаўство», «Запрашаем на вячоркі», «Ручнік — мой лёс», удзельнічаў у Днях культуры Кобрыншчыны ў г. Брэст (2000), аглядзе вакальна-харавога мастацтва «Ляці, наша песня», у раённых конкурсах і фестывалях. Званне народнага прысвоена ў 1999 г.

Харавы калектыў «Світанак» Дома культуры ААТ «Кобрынская сельгастэхніка». Створаны ў 1985 г. Арганізатарам і кіраўніком яго ў 1985— 1999 гг. была Ганна Паўлаўна Шчамялёва. 3 2000 г. калектыў узначальвае Алеся Пахомікава. У рэпертуары народныя песні ў апрацоўцы кампазітараў, творы беларускіх кампазітараў: лірычныя («У полі бяроза», «Цвіла рабіна»), вясёлыя, задорныя («Шчабятуха»), патрыятычныя («Гордасць і слава твая, Беларусь») і інш.; усяго 34 творы, з іх 18 харавых, шмат якія з іх выконваюцца ў руху. На працягу многіх гадоў калектыву акампануе Мікалай Сцепанюк. Пры хоры арганізаваны ансамбль народных інструментаў. Калектыў — актыўны ўдзельнік раённых, гарадскіх і абласных аглядаў мастацкай самадзейнасці. Узнагароджаны дыпломам сакратарыята праўлення Саюза кампазітараў СССР на 2-м Усесаюзным фестывалі народнага мастацтва (1987), дыпломам Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай (1999). Званне народнага прысвоена ў 1999 г.

На сцэне харавы калектыў «Світанак» Дома культуры ААТ «Кобрынская сельгастэхніка»

Хор Балоцкага сельскага клуба. Створаны ў 1969 г. Кіраўнік — А.Я.Пракапюк, які прадоўжыў справу бацькі Я.І.Пракапюка, таленавітага музыканта, шчырай душы чалавека. У калектыве 23 удзельнікі. Калектыў — лаўрэат 2-га тура 1-га Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, удзельнік фестываляў народнай творчасці на Украіне, у Мінску, украінскай песні ў Брэсце (2000). Узнагароджаны дыпломам саюза кампазітараў за прапаганду народнай песні. Неаднаразова беларускае тэлебачанне і радыё запісвалі выступление хору для радыётэлеперадач «Спадчына», «Раданод». Пры хоры арганізаваны калектыў-спадарожнік. Званне народнага прысвоена ў 1994 г.

Хор Балоцкага сельскага клуба

Хор Дзівінскага Дома культуры. Створаны ў 1980 г. Доўгі час арганізатарам і кіраўніком хору была В.М.Гапановіч — таленавіты і адданы сваёй справе чалавек. У калектыве 25 удзельнікаў. У рэпертуары беларускія, рускія, украінскія духоўныя і мясцовыя песні. Калектыў — дыпламант абласнога фестывалю народнага мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998). Ён жаданы госць многіх устаноў культуры раёна. Актыўны ўдзельнік раённых мерапрыемстваў. Званне народнага прысвоена ў 1986 г.

Хор «Залесачка» Залескага сельскага Дома культуры. Створаны ў 1980 г. Мастацкі кіраўнік — В.М.Палівянок. У калектыве 22 удзельнікі, ён мае вялікую і разнастайную праграму. Залескія артысты ўдзельнічалі ў міжнародных фестывалях фальклору ў г. Луцк (Украіна), «Палескае лета з фальклорам» (1997), фестывалях народнага мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), «Надбужанскія бяседы» (1993, 1995). Званне народнага прысвоена ў 1993 г.

Хор «Колас» Гарадзецкага сельскага клуба. Створаны ў 1981 г. Мастацкі кіраўнік — заслужаны работнік культуры І.П.Чэрнік. У калектыве 15 удзельнікаў. Арыгінальнасць, высокая мастацкая каштоўнасць нумароў, канцэртных праграм, разнастайнасць рэпертуару — характэрныя рысы творчага партрэта калектыву. І.П.Чэрнік — аўтар многіх твораў, спецыяльна напісаных для хору, — песні «Роднаму краю», «Край беларускі», «Край мой Палескі». Калектыў выступае з канцэртамі ў многіх гарадах Брэсцкай вобласці, на абласным і рэспубліканскім тэлебачанні, выязджаў у Балгарыю, Полынчу. «Колас» — лаўрэат 2-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных, удзельнік фестывалю Міжнацыянальных культур (г. Брэст). Узнагароджаны граматамі, дыпломамі розных ступеней. Званне народнага прысвоена ў 1983 г.

Выступав хор «Колас» Гарадзецкага сельскага клуба

Хор «Світанак» Арэхаўскага Дома культуры. Створаны ў 1986 г. Мастацкі кіраўнік — І.В.Бойцік. У калектыве 18 удзельнікаў, ён мае вялікую і разнастайную праграму. Калектыў — удзельнік рэспубліканскіх фестываляў «Гучаць цымбалы і гармонік» (г. Магілёў), украінскай песні (г. Мінск), абласнога фестывалю харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Ляхавічы). 3 канцэртамі хор пабываў у Карпатах і гарадах Чарнаморскага ўзбярэжжа. Званне народнага прысвоена ў 1993 г.

Хор «Світанак» Арэхаўскага Дома культуры

Хор Хідрынскага Дома культуры. Створаны ў 1960 г. 3 1982 г. мастацкі кіраўнік — Я.І.Лесік. У хоры 22 удзельнікі. Яму акампануе аркестр народных інструментаў. У рэпертуары беларускія, рускія, украінскія песні, творы сучасных кампазітараў. Калектыў — пастаянны ўдзельнік канцэртаў мастацкай самадзейнасці ў горадзе і раёне, шматлікіх аглядаў-конкурсаў, свят народнай творчасці. Дыпламант абласнога свята вакальна-харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (2000). Званне народнага прысвоена ў 2001 г.

Спявае хор Хідрынскага Дома культуры

В.В.П’янцава

Калектывы Дома творчасці юных Кобрынскага райвыканкома

Ансамбль танца «Пралесачкі». Створаны ў 1974 г. Кіраўнік — Святлана Іосіфаўна Чырун. У рэпертуары ансамбля фальклорныя, сюжэтныя, народныя і сучасныя эстрадныя танцы. Калектыў удзельнічаў у тэлевізійным рэспубліканскім фестывалі «Чырвоныя гваздзікі», у 2-м Усесаюзным фестывалі народнай творчасці, конкурсах і фестывалях «Мы такія розныя», «Беларусь — мая песня», «Рытмы маладосці», «Усе мы родам з дзяцінства» і інш. С.I.Чырун за падрыхтоўку і ўдзел калектыву ў Міжнародным фестывалі рэгіянальнага танца «Палескі карагод» (2000) узнагароджана Ганаровай граматай. Калектыў і лепшыя выканаўцы — Максім Шыбун, Эльвіра Ярашук, Аляксей Івашка, Наталля Вячэрская, Аляксандр Грыбоўскі, Алена Куксачова, Юрый Гапасюк, Аляксандр Богук, Анастасія Хадакоўская — сталі дыпламантамі Рэспубліканскага фестывалю народнага танца «Беларуская полька». Аляксандр Богук, Анастасія Хадакоўская, Максім Шыбун, Эльвіра Ярашук, Наталля Вячэрская, Аляксандр Грыбоўскі, Марыя Грыцук, Андрэй Кавальчук, Аляксандра Кот, Аляксандр Шукеловіч сталі дыпламантамі абласнога фестывалю «Талакуха на Бярэсці». У ансамблі 120 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Званне ўзорнага прысвоена ў 1995 г.

Студыя выяўленчага мастацтва. Створана ў 1974 г. Кіраўнік — Анатоль Рыгоравіч Зуброў. Сістэма заняткаў, сама атмасфера, што пануе ў студыі на занятках, садзейнічае максімальнаму раскрыццю творчага патэнцыялу. Юныя мастакі — удзельнікі гарадскіх, раённых, абласных выставак дзіцячай творчасці, рэспубліканскіх мастацкіх конкурсаў і міжнародных праектаў ЮНЕСКА. Работы студыйцаў выстаўляліся ў Анголе, Германіі, Бельгіі, Грэцыі, Японіі, Тунісе, Югаславіі, Італіі, Францыі, Нідэрландах, Полынчы, Чэхаславакіі і інш. Прафесійнымі мастакамі сталі выпускнікі cтудыі Віталь Трафімаў, Эдуард Качан, Наталля Скарга, Барыс Салівончык і інш. Званне народнай прысвоена ў 1983 г.

Эстрадная студыя «Крыніца». У верасні 1979 г. пры гарадскім Доме піянераў і школьнікаў быў створаны эстрадны ансамбль «Крыніца». Кіраўнік — Мікалай Ігнатавіч Мацвяйчук. Дзеці з вялікім задавальненнем вучыліся іграць на розных музычных інструментах, спявалі песні розных жанраў. Калектыў стаў пастаянным удзельнікам канцэртных праграм горада, раёна, вобласці. Удзельнікі ансамбля пабывалі на тэлевізійным рэспубліканскім фестывалі «Чырвоныя гваздзікі», у лагеры «Артэк». 3 часам ансамбль перарос у эстрадную студыю, дзе займаецца каля 40 хлопчыкаў і дзяўчынак. У рэпертуары — сучасныя эстрадныя песні, дзіцячыя песні з мультфільмаў, беларускія народныя песні ў сучаснай апрацоўцы, аранжыроўкі да народных песень М.І.Мацвяйчука. Сярод лепшых салістаў: Наталля Труш, Наталля Ліпская, Наталля Дзянісава, Наталля Ляўчук і Лілія Левая. Яны неаднаразова былі лаўрэатамі абласных фестываляў «Рытмы маладосці», «Беларусь — мая песня», тэлевізійнага фестывалю «Усе мы родам з дзяцінства». Званне ўзорнага прысвоена ў 1987 г.

Г. Д. Кабакова

Комментарии