Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Духовная культура

Гуканне вясны. Купалле

На пачатку вясны дзяўчаты ў в. Акцябр збіраліся разам, выходзілі за хату і гукалі вясну. Пры гэтым спявалі вяснянкі:

3 конця сыла вырба стояла.
На тый вырбі а тры квіточкы.
Под вэрбою а тры дівочкы.
Перша дівка — то Іванькова,
Друга дівка — то Васылькова,
Трэтя дівка — то Стыпанкова.
Іван свою ў корчомку вэдэ,
Васыль свою на солодкы мэдок,
Стыпан свою ў кропывоньку.
А кропыва напэчэ, напэчэ,
Дівка к дому ўтэчэ, утэчэ.

(Запісала І.М.Бобер.)

Свята гэта заўсёды суправаджалася разнастайнымі гульнямі і забавамі. Адной з іх на Кобрыншчыне была гульня ў «свінню». Выбіралі роўнае месца на агародзе. Спачатку капаецца ў зямлі ямачка невялікай глыбіні. Яна называецца броварам. Вакол яе робяцца ямачкі ўжо меншага памеру. Каля кожнай становіцца хлопчык з невялікай палкай, канец якой павінен пастаянна знаходзіцца ў сваёй ямачцы. Адлегласць паміж ямачкамі і «броварам» такая, што хлопчык можа свабодна дастаць палкай як да «бровара», так і да іншай ямачкі. Адзін з гульцоў уяўляе «пастуха».

«Свіннёй» называецца невялікі драўляны шарык. «Пастух» выкарыстоўвае сваё майстэрства, каб «свіння» ўкацілася ў бровар. У пачатку гульні выбіраецца «пастух» наступным чынам. Адзін з хлопчыкаў бярэ сваю палку і правай рукою трымаецца за адзін канец так, што пальцы яе кругам абхопліваюць. Затым пa чарзе бяруцца за палку ўсе астатнія так, каб рука аднаго дакраналася да рукі іншага. Той хлопчык, якому прыйдзецца ўзяцца за самы канец, і становіцца «пастухом».

Драўляны шарык адным гульцом адкідваецца на значную адлегласць ад «бровара». «Пастух» пры дапамозе палкі стараецца закаціць яго ў большую ямку. Астатнія гульцы пільна сочаць за тым, каб не дапусціць шарык да бровара, адкідваючы яго сваімі палкамі назад. «Пастух», каб не даць магчымасць гульцу адкінуць шарык, абараняе сваёй палкай і ў гэты час сочыць, якая ямка вызваліцца. Калі ён першы паставіць сваю палку на вызваленае месца, то «пастухом» становіцца гасгіадар ранейшай ямкі. Калі, нарэшце, аднаму з хлогічыкаў удалося дасягнуць жаданай мэты — укаціць шарык у бровар, гульня заканчваецца.

Купалле

На Купалу ў Кобрынскім павеце ладзіліся ігрышчы. Адной з забаў было збіванне конскай галавы. Калі заходзіла сонца, уся вясковая моладзь збіралася разам з рознымі прыпасамі хатняга гатавання ў руках на раней выбранае месца. Яно па звычаі павінна быць абавязкова каля вялікага дрэва, якое стаіць на ўзвышэнні асобна ад лесу ці на ўзлессі. Пад такім дрэвам раскладвалі вогнішча.

Моладзь загадзя знаходзіла конскую ці каровіну галаву, угірыгожвала яе кветкамі, вянкамі з кветак, стужак, вешала на бліжэйшы сук над вогнішчам. Калі агонь разгарыцца і зробіцца дастаткова вялікім, то кожны з прысутных кідае ў галаву ці то каменем, ці то палкай, ці камяком зямлі, стараючыся пры гэтым збіць яе з сука, але так, каб яна абавязкова ўпала прама ў агонь, дзе павінна згарэць зусім. Вогнішча не пакідаецца, пакуль не пагасне канчаткова.