Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Генерал-палкоýнік Мікалай Нагорны

Да 110-годдя з дня нараджэння

Генерал-палкоýнік Мікалай Нагорны – наш зямляк з в.Асташын. 3 успамінаý

I. Гісторыя вёскі
Веска Асташын, Карэліцкага раёна, упершыню ý дакументах згадваецца ý 1428 г., як уладанка Вялікага Князя Літоýскага – Вітаýта. Пазней яна належала Астрожскім, Чартарыйскім, Бакам, Швыйкоýскім. У 1777 г. у Асташыне «мураваным» было 32 дамы, у Асташыне «драýляным» – 34 дамы, у Асташыне «далматоýскім» (ад імя гаспадара Далматоýскага) – 32 дамы. Асташын – маёнтак у 1777 г. з бліжнімі аколіцамі складаý 431 двор. У 1800 г. у вёсцы Асташын была адкрыта школа пісьменнасці, пазней царкоýна- прыходская. Ужо ý 1902 г. у ёй вучыліся 86 хлопчыкаý і 9 дзяýчынак. А ý 1907 г. адкрыта народнае вучылішча, у якiм вучыýся 61 вучань. Hi царквы, ні касцёла у вёсцы не было.

Але непадалёку было мястэчка Цырын, у якім ужо ý 1565 г. была пабудавана праваслаýная Св. Прэабражэнская са званіцай царква, якую за кошт дзяржаýнай казны ý 1852 г. адбудавалі занава. Ёсць на здымку Я.Базулкевіча. Дарэчы, Цырын меý магдэбурскае права і свой герб – Алень з залатым крыжам.
Вось у гэтую царкву і хадзілі асташынцы.

II.Мой дзядзька Мікалай

Мікалай Нікіфаравіч Нагорны нарадзіýся ý 1901 г. у вёсцы Асташын у заможнай сялянскай сям'i. Ён быý другім сынам у сям'i. Старэйшага звалі Аляксей. Хрысцілі Мікалая у Цырынскай Св.Прэабражэнскай царкве. Маці Мікалая Нагорнага была роднай сястрой маёй бабулі Марыі, якая была замужам у суседнім сяле, за маім дзядулем Сямёнам, з Бірукоý. Калі Мікалаю споýнілася сем гадоý, яго аддалі на вучобу ý народнае вучылішча, якое ён паспяхова скончыý да пачатку Першай сусветнай вайны. (Дарэчы, навучанне вялося на рускай мове).

Восенню 1915 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася Першая сусветная вайна і пачалася прымусовая эвакуацыя грамадзянскага насельніцтва ý глыб Расіі. Так сям'я Нагорных апынулася ý Херсонскай губерніі. Па прыезду ý Херсон усе працавалі на зямлі. За працу ад гаспадароý атрымалі жытло і заробак. Старэйшы брат Аляксей яшчэ з Асташына ý 1914 г, быý прызваны ý царскую армію. (Дарэчы, выжыý, атрымаý адукацыю інжынера, жыý у Маскве, меý трое дзяцей). Мікалая Нагорнага ý армію прызвалі з Херсона, але гэта была ýжо Чырвоная Армія. Менавіта тут, у Херсоне, ад тыфа памерлі ýсе блізкія Мікалая: маці, бацька і малодшыя дзеці. Але жыццё прадаýжаецца.

Маладога чырвонаармейца ваеннае начальства напраýляе на вучобу ý школу хімічнай абароны. Атрымаýшы дыплом Мікалай працуе, начальникам хiмiчнай службы ý Беларускім ваенным окрузе – Віцебск. Менавіта, адсюль яго напраýляюць на вучобу ý Ваенную акадэмію ім.Фрунзе, якую ён скончыý у 1933 г. Мікалай Нагорны тры гады быý удзельнікам рэвалюцыі ý Іспаніі (1936-1939), саветнікам ПВО 11 и 12-ай інтэрнацыянальнай брыгады. Затым была служба на розных высокіх ваенных пасадах у Маскве.

У Вялікую Айчынную вайну Нагорны быý начальнікам штаба войск супрацьпаветранай абароны краіны. У 1944 г. атрымаý званне генерал-палкоýніка. На працягу дзесяці гадоý да звальнення ý запас (1955 г.) быý памочнікам галоýна-камандуючага войскамі супрацьпаветранай абароны СССР. Першы і апошні раз пасля бежанства Нагорны прыязджаý на сваю малую радзіму. Гэта было летам 1952 года. Генерал сустракаýся з маім бацькам, бачыý і другіх родзічаý і сваякоý. Прыязжаý на аýто, з сваім ад'ютантам.

Я хачу паведаць чытачам, што пабачыý генерал у сваім Асташыне. У час Першай сусветнай па рацэ Сэрвач праходзіла лінія фронту. А рэчка працякала у 1 км ад вёскі. Асташын быý на баку рускіх. За тры гады акупацыі веска была амаль знішчана. Калі ý 1920 г. вярнуліся з бежанства асташынцы, то вырашылі вёску адбудаваць. Вярнуліся ý свае разбураныя маёнткі і паны. Двадцаць гадоý вёска аднаýлялася за так званым «польскім часам».

Былі адноýлены гаспадарчыя двары Грабоýскіх і Булгакаý. Дарэчы, у апошнім было некалькі амбараý, канюшня, пабудовы для ската. Мелася двухпавярховае памяшканне для сыраварні. Але ý 1939 годзе прыйшлi першыя Саветы. У 1940 г. быý створаны калгас «Бальшавік». У яго «дабравольна» аб'ядналіся 126 гаспадарак. Яшчэ ýлетку 1939 г. з маёнткау з'ехалі гаспадары. А мясцовыя актывісты зразу ж разабралi панскае дабро. За 1944-45 г. вёска Асташын «згубіла» на вайне 40 жыццяý маладых мужчын. Іх косьці большасці ляжаць на Усходняй Прусіі.

Як i з суседняй ад Асташына вёскі Сэрвач, у партызаны і паліцаі ніхто не пайшоý. Можа і таму ý Асташыне не было ахвяр вайны сярод мірнага насельніцтва. Але не мінулі сяло палітычныя рэпрэсіі. Калі з усяго Карэліцкага раёна было рэпрасіравана больш 800 жыхароý, з Асташына ý Казахстан вывезлі адну сям'ю Стэфаніі Жывіцкай, якой на той час (1940 г.) было 35 гадоý, і трое яе дзяцей ва ýзросце ад 2 да 14 гадоý. Але большай палітыкі як працаваць на зямлі – яны не ведалі!

Згадзіцеся, чытач, якую небяспеку СССР уяуляла гэтая жанчына і яе малалетнія дзеці? Майму дзядзьку Мікалаю на той час было 40 гадоý. I гэты генерал-лейтенант пры ýладзе, даступны да самога Сталіна, – узначальваючы процівапаветраную абарону краіны, не ýратавау сваіх землякоý. Знаý, але баяýся. (Былі б жывыя яго бацькі, адназначна і іх запісалі бы ý кулакі, і знічтожылі б як многіх). Але вернемся у пасляваенны Асташын, вайны 41-45 гадоý.

Генерал-палкоýнік Нагорны летам 1952 г. глядзеý на свой Асташын, якога не бачыý амаль 40 гадоý. Глядзеý і маучаý. А сваякі ўсё расказвалі і расказвалі..». Але пра адно, што засталося ý яго памяці – гэта ён сказаý майму бацьку i бацька не раз успамінаý – гэта «Чортаý камень». Яго ён знайшоý сам. Hi першая, ні другая сусветная войны, ні партызанка, ні калектывізацыя не зрушылі гэты камень з месца. I гэтае геалагічнае «цуда» прыроды ляжыць стагодзямі непадалёк ад вёскі Асташын у якісьцi 200 метрах ад мясцовых могілак. Плошча камення каля 10 м2, вышыня каля метра. Паверхня гладкая і плоская.

I Мікалай Нагорны не забыýся гэты камень, бо не раз хлапчуком улетку грэýся на ім, лежачы на поýны рост і гледзячы ý неба. Але вернемся ý Маскву. Пасля адстаýкі Мікалай Нагорны пражыý без малага 30 гадоý. Памёр у 1985 годзе. Пахаваны ý Маскве. Меý больш дзесяці дзяржаýных узнагарод, у тым ліку 2 ордэна Леніна. Быý жанаты. Меý два сыны, Юрыя і Барыса. Юрый быý ваенным. Даслужыýся да генерал-лейтэнанта. Апошнім часам жыý пад Ленінградам, у г.Пушкіно. Быý зам.начальніка радыётэхнічнага вучылішча.

Барыс працаваý і жыý у Рызе, на кінастудыі. На стужках, знятых на гэтай рыжскай кінастудыі, у цітрах не раз пісалася яго імя – Б.М.Нагорны. На сёння аб іх нічога не ведаюць тыя нешматлікія родныя, якія жывуць у Беларусi. Я не ведаю прычыны адстаýкі генерала Нагорнага. Але ý 54 гады спісваць яшчэ ранавата?! Ды яшчэ «па стану здароý'я».

Калі дзесьці ý 1954 годзе мой бацька быý у Маскве, ён прыязжаý у архіý Чырвонай Арміі, шукаючы дакументы па службе, сыходзячы на пенсію. Ён наведаýся ý кватэру генерала. Але першая жонка генерала не прыняла майго бацьку, сказаýшы, што яна не хоча знаць радню чалавека, які ёй здрадзіý, сышоýшы да другой, малодшай. Але я ведала і тое, што калі яго першая жонка хварэла, генерал дапамагаý ёй.

III. Замест эпілога.
Некалькі слоý аб тым, як помняць свайго выбітнага земляка на яго радзіме. Першае – на сёння ý вёсцы Асташын менш як сто хат і не больш як 100 жыхароý (а перад Першай сусветнай, помніце, з аколіцамі было больш чым 500 дамоý). У райцэнтры Карэлічы ёсць краязнаýчы музей «Зямля і людзі», у якім ёсць невялікія матэрыялы аб генерал-палкоýніку Нагорным. Пры Цырынскай СШ ёсць музей, у якім адна старонка ýспамінаý пра знакамітага земляка, але ёсць. Дачыннем служыць тое, што генерала хрысцілі ý Цырынскай царкве, Св.Прэабражэнскай, Дарэчы аб царкве. Перажыла яна віхуру двух апошніх войн. А згінула ці ад «пажару партызанкі», ці ý «хрущёвскую оттепель»? Але, дзякуй Богу, была адноýлена ý 90-ыя двадцатага стагодзя. Цяпер гэта храм Св.Архангела Міхаіла, з чырвонай цэглы, і з 2-мя купаламі.


PS. Пiсаць успамiны мне дапамагла ýжо далёкая радня, але радня, мая i генерала, мiнчукi: А.I.Нагорны i Е.Д.Качкарык. Дзякуй iм.

2011 г.
 

Материалы



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину