Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Архитектура Кобринщины

Драўлянае царкоўнае дойлiдства

Спрадвеку асноўным будаўнічым матэрыялам нашым продкам служыла дрэва. Менавiта драўлянае культавае будаўнiцтва пакінула на Кобрыншчыне шмат помнікаў, у якіх найбольш яскрава і паўназначна ўвасобіўся геній народных цесляроў і рэзчыкаў-дэкаратараў. Яны стваралі ўражлівыя архітэктурныя манументы, рэалізоўвалі тое мастацка-эстэтычнае пачуццё і патэнцыял, што не заўсёды мелі магчымасць увасобіць у сціплым народным жыллі. Стагоддзямі выпрацаваныя канструкцыйныя і мастацкія прыёмы народнага дойлідства ў яго царкоўнай сферы былі даведзены да ўзроўню прафесійнай дасканаласці.

Адным з найбольш старажытных твораў народнага драўлянага дойлідства з'яўляецца Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Кобрыне. Упамінаеццаў 1465 г., знаходзілася на паўднёвай ускраіне Рыначнай плошчы. Адзначана ў «люстрацыі» 1563 г. каралеўскага рэвізора Дз.Сапегі і на плане горада 1798 г. Царкву часта наведваў Сувораў, які ахвяраваў на яе аздабленне некалькі абразоў (з гэтай нагоды называлася Петра-Паўлаўска-Сувораўскай). 3 1847 г. святаром тут быў царкоўны дзеяч, гісторык А.М.Кульчыцкі. 3-за аварыйнага стану і небяспекі разбурэння ў 1857 г. закрыта. У 1862 г. перабудавана паводле праекта архітэктурнага памочніка Вендэнбаўма і ў 1913 г. перанесена на могілкі (вуліца Першамайская). Царква вырашана 4-часткавай кампазіцыяй, якую складаюць асноўны кубічны зруб, завершаны пакатым шатром з цыбулепадобным купалком, апсіда, бабінец і прытвор, пад якім размешчана 2-ярусная шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі. У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным разным іканастасам, царскія вароты якога выкананы на матыў спляценняў вінаграднай лазы вакол абразоў. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы XVIII — XIX ст. «Божая Маці з дзіцем» (копія карціны Дж.Беліні), «Спас Патггакратар», «Архангел Міхаіл», «Архангел Гаўрыіл», «Мікола Цудатворац», «Божая Маці Жыровіцкая», «Апосталы Пётр і Павел». Дзесяць абразоў на тэму пакут Хрыста напісаны рукой аднаго майстра ў XVIII ст. у стылі барока — «Узяцце Хрыста ў палон», •«Суд Хрыста ў Пілата», «Катаванне Хрыста», «Адзяванне цярновага вянка», «Нясенне крыжа», «Раскрыжаванне» і інш. Каля царквы пастаўлены надмагільны помнік Аляксандру Міцкевічу (1801 — 1871) — малодшаму брату паэта Адама Міцкевіча, прафесару права Харкаўскага універсітэта. Помнік уяўляе сабой вертикальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай.

Свята-Мікалаеўская царква ў Кобрыне. Размешчана на вуліцы Мікольскай (былая Астрамецкая, Камуністычная), на правым беразе p. Мухавец. Пабудавана ў XVIII ст. (да 1750) за межамі горада, у які перавезена і часткова перабудавана ў 1860-я гады. Першапачатковы храм адзначаны ў «люстрацыі» 1563 г. Дз.Сапегі, атаксамана плане ў інвентары 1597 г.
4-сценны зруб храма з 5-граннай апсідай накрыты вальмавым дахам, завершаным па цэнтры магутным цыбулепадобным купалам на 8-гранным светлавым барабане, які пастаўлены на нізкі чацвярык. Цыбулепадобны купал на гранёным барабане ўзвышаецца над вальмавым дахам апсіды. Галоўны заходні фасад на ўсю вышыню вылучаны нішай з 2 слупамі. Вертыкальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі з брусамі-сцяжкамі ў прасценках. 4 слупы ў інтэр'еры з дапамогай скляпенняў-ветразяў падтрымліваюць барабан купала. Па чатырох вуглах малітоўнай залы вылучаны невялікія памяшканні прыдзелаў і рызніц.

Свята-Георгіеўская царква ў Кобрыне. Знаходзіцца на могілках. Пабудавана на мяжы XVII — XVIII ст. Мастацкую каштоўнасць маюць разныя царскія вароты іканастаса XVIII-XIX ст.

Свята-Вазнясенская царква ў в. Гарадзец. Размешчана на пагорку ў цэнтры вёскі. Пабудавана як касцёл у 1735 г. (ці 1799) у пас. Акцябр. У 1876 г. пасля закрыцця мясцовага касцёла ў сувязі з пераабсталяваннем яго ў праваслаўную царкву перавезена ў Гарадзец і пастаўлена на бутавы падмурак. Мае рысы стылю барока. Вырашана выцягнутым 4-сценным зрубам пад 2-схільным гонтавым дахам, які над 5-граннай апсідай за кошт застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры (вільчыку) даху ўзведзены фігурны 3-ярусны 8-гранны купал. Плоскасны франтальны фасад завершены 3-вугольным вертыкальна ашаляваным франтонам з 2 маленькімі дахавымі вокнамі. Уваход вылучаны 2-схільным ганкам на 2 слупах. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Над прытворам у залу адкрываюцца хоры. Сцены ў інтэр'еры дэкарыраваны арнаментальным фрызам. Мастацкую каштоўнасць маюць 2 абразы XIX ст. «Божая Маці Адзігітрыя».

Свята-Параскева-Пятніцкая царква ў в. Дзівін. Размешчана на галоўнай вуліцы вёскі (былая Кобрынская) алтаром на захад. Гэта сведчыць, што першапачаткова яна была касцёлам. Пабудавана ў 1740 г. (ці 1728) намаганнямі святара Яна Антонія Ваяводскага. У 1869—1870 гг. будынак перароблены (інжынер-архітэктар Чэкмасаў, архітэктар Барташэўскі) і перададзены праваслаўнаму ведамству. У час 1-й сусветнай вайны царква пашкоджана пажарам, у 1917 г. адноўлена. У 1962 г. яе закрылі, з часам прыйшла ў нягоднасць. У 1990 г. пасля рэгістрацыі суполкі быў зроблены рамонт храма. Быў асвячоны архіепіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Канстанцінам. Мае рысы стылю барока. Вырашана падоўжным зрубам з 5-граннай апсідай з бакавымі рызніцамі. Агульны гонгавы дах пад апсідай за кошт трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Галоўны фасад фланкіраваны 2 чацверыковымі вежамі з фігурнымі яруснымі купаламі і цыбулепадобнымі купалкамі. ІІаміж вежамi заглыблены кілепадобны франтон даху, гонтавы адліў якога накрывае фасадную галерэйку. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі вітражнага крыжовага шклення. У інтэр'еры над уваходам на 2 слупах размешчаны хоры. Збоку перад царквой у 2-й палове XIX ст. пастаўлена драўляная званіца (васьмярык на чацверыку) пад шатровым гонтавым дахам.

Свята-Міхайлаўская царква ў в. Яромічы (хутар Горбанка). Пабудавана ў 1784 г. (ці 1787) на могілках. Мае рысы стылю барока. Вырашана прамавугольным зрубам з прырубам апсіды, накрытых агульным гонтавым дахам з 3-вугольнымі застрэшкамі пры іх злучэнні. Па баках да апсіды далучаны 2 рызніцы пад 1-схільнымі дахамі; яе тарцовы фасад прарэзаны картушавым акном. Галоўны фасад завершаны 3-вугольным франтонам даху, над якім узвышаецца 8-гранная вежачка. Будынак апяразаны масіўным прафіляваным карнізам. Зала асветлена высокімі арачнымі вокнамі. Над прытворам на 2 слупах размешчаны хоры. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы на дошках XVIII ст. «Святая велікамучаніца Варвара», « Mi кола Цудатворац», «Божая Маці Адзігітрыя», «Божая Маці Ахтырская» (1877).

Свята-Дзмітрыеўская царква ў в. Лелікава. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Мае падоўжнавосевую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, сфарміраваную прамавугольным зрубам з 3-сценнай апсідай, да якой асіметрычна далучаецца нізкая рызніца. Зруб накрыты вальмавым дахам, вільчык якога па цэнтры прарэзаны 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купалам, і па ўскрайках адзначаны крыжамі. Да галоўнага фасада дабудаваны ніжэйшы працяглы, але больш нізкі прытвор пад 2-схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна прарэзаны прамавугольнымі вокнамі і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. У XIX ст. перад царквой адасоблена пастаўлена 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай.

Царква Пранадобнай Параскевы Сербский у в. Балата. У 1879 г. вяскоўцы сабралi 694 руб. і казна выдаткавала 305 руб. на будаўніцтва новай царквы на месцы старога храма. Мясцовы памешчык А.М.Ган ахвяраваў лясны матэрыял і жалеза на дах. У 1882 г. пабудавана новая царква паводле праекта, складзенага ў 1880 г. грамадзянскім інжынерам Ф.Афанасьевым. Будаўніцтва храма ажыццявілі селянін В.Гарбузаў са сваёй сям'ёй і мясцовыя жыхары без наёмных рабочых; за работамі назіраў малодшы архітэктар Залатароў. Будынак гатовай царквы быў агледжаны 13 кастрычніка 1885 г. Помнік мае рысы стылю класіцызму. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы ўключае кубападобны цэнтральны аб'ём з цыбулепадобным купалам над стромкім 4-схільным дахам, прамавугольную апсіду з бакавымі рызніцамі і 3-ярусную званіцу. Цэнтральны і 2 бакавыя ўваходы вылучаны адпаведна 6- і 4-калоннымі порцікамі пад 2-схільнымі дахамі. Фасады аздоблены прафіляванымі карнізамі, ліштвамі акон, гарызантальнай і вертыкальнай шалёўкай. Унутры апсіда вылучана драўляным 3-ярусным іканастасам, створаным у 1885 г. паводле праекта грамадзянскага інжынера А.Рэмера. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы XVIII —XIX ст. «Прападобная Маці Параскева Пятніцкая», «Мікола Цудатворац», «Раство Хрыстова», «Ісус Хрыстос», «Сабор Божай Маці», «Архідыякан Стафан», «Свяціцель», кніга «Евангелле» (1780).

Свята-Міхайлаўская царква ў в. Навасёлкі. Пабудавана ў 1881 г. на месцы былой царквы, якая існавала з канца XVII ст. і была асвячона ў гонар прападобнага Ануфрыя Вялікага. Раней прыход адносіўся да храма Раства Божай Маці сяла Дарапеевічы (Маларыцкі раён), а потым пасля пабудовы Міхайлаўскай царквы стаў самастойным. У 1936 г. царкву пабудавалі па традыцыйнай для драўлянага дойлідства планіровачнай схеме. Па падоўжнай восі ў адзіную камгіактную кампазіцыю аб'яднаны зрубы прытвора-званіцы, 2-яруснага аб'ёму малітоўнай залы, 5-сценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. Сілуэт будынка фарміруюць цыбулепадобны купал 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцы і купал на 8-гранным барабане над 4-схільным дахам асноўнага аб'ёму. На фоне гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі сцен вылучаюцца разныя фрызы, карнізы, фігурныя ліштвы прамавугольных акон.

Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў в. Бяроза. Знаходзілася на паўднёвай ускраіне вёскі на вуліцы Савецкай. Пабудавана ў 1865— 1867 гг. на месцы праваслаўнага храма, які згарэў 2 чэрвеня 1863 г. 14 чэрвеня таго ж года гродзенскі губернатар атрымаў з Пецярбурга з Міністэрства ўнутраных спраў тэлеграму: «Высочайше повелено восстановить сгоревшую в селе Березе Кобринского уезда Православную Церковь на суммы Правительства и объявить о сем Прихожанам». Верагодна, аўтарам праекта быў губернскі інжынер В.Дзяменцьеў, які ўзяў за аснову «нармальны чарцёж № 37» (з серыі тыпавых праектаў, распрацаваных Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы). Такі ж праект быў рэалізаваны ў мястэчку Стараселле Копыскага павета Магілёўскай губерні. Па просьбе брэсцкага епіскапа Ігнація складанне каштарысу і нагляд за работамі ажыццяўляў літоўскі епархіяльны архітэктар Т.Савіч. Будаўніцтва царквы, акрамя іканастаса, было даручана вопытнаму майстру, жыхару слабады Чырвоныя Злынкі Чарнігаўскай губерні В.Гарбузаву. Імператар Аляксандр II ахвяраваў 3000 руб., М.М.Мураўёў — 500 руб. з кантрыбуцыйных сум. Помнік мае рысы стылю класіцызму. Узведзена па канічнай 4-часткавай зрубнай кампазіцыі: званіца, выцягнутая трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі і 5-гранная апсіда з 2 бакавымі рызніцамі. Пакаты 4-схільны дах храма завершаны магутным светлавым 8-гранным барабанам з цыбулепадобным гранёным купалам. На галоўным фасадзе дамінуе 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай макаўкай, уваход вылучаны 6-калонным порцікам. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны вокнамі ў разных ліштвах. Мастацкую каштоўнасць маюць іканастас з разнымі царскімі варотамі XIX ст., абразы XVII —XIX ст. «Божая Маці», «Пакроў», «Успенне Прасвятой Багародзіцы», «Божая Маці з дзіцем і Іаанам» (1800), «Святыя Пётр і Павел», «Жыціе Хрыста», «Святы велікамучанік Панцеляймон», «Узнясенне Хрыстова», «Афанасій Брэсцкі», «Віленскія мучанікі Антоній, Іаан і Яўстахій», «Святы з дзідай», «Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы», кніга «Евангелле» (XIX ст.).



Свята-Мікалаеўская царква ў в. Верхалессе. Пабудавана ў 1882 - 1888 гт. на месцы драўлянага храма, які згарэў 3 красавіка 1881 г. з усёй маёмасцю. Мае рысы стылю класіцызму. Архітэктар Ф.Залатароў. Царква вырашана 3-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, складзенай з малітоўнай залы, прамавугольнай апсіды і шатровай званіцы над прытворам. Над шатровым дахам цэнтральнага кубападобнага зруба і шатром званіцы ўзвышаюцца цыбулепадобныя купалы. Гарызантальна і вертыкальна ашаляваныя сцены завершаны трохвугольнымі франтонамі. Ф.Залатаровым зроблены 2-ярусны іканастас у «рускім стылі».

Свята-Пакроўская царква ў в. Хабовічы. Размешчана ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1899 г. на ўрадавыя сродкі на месцы ранейшага храма. Праект зацверджаны 1 лістапада 1884 г. Вырашана цэнтрычна-крыжовым асноўным зрубам, да якога далучаны прытвор-званіца і 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма пануюць 2-гранныя барабаны з цыбулепадобнымі галоўкамі. У дэкоры выкарыстана фігурная шалёўка, разныя карнізы, вуглавыя лапаткі. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы XVIII—XIX ст. «Віленскія мучанікі», «Георгій Перамаганосец», «Святы Ануфрый».



Свята-Прачысценекая царква ў в. Дзівін. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Хадайніцтва аб будаўніцтве новай царквы з-за трухлявасці старой было пададзена прыхаджанамі яшчэ ў 1879 г. Узведзена ў 1902 г. Мае рысы неарускага стылю. 4-часткавая аб'ёмная кампазіцыя складаецца з прытвора-званіцы, кароткага бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы XVIII — XIX ст. «Прападобны Ануфрый», «Божая Маці Адзігітрыя», «Святыя Варвара і Андрэй», «Святыя Мікола і Мітрафаній», «Мікола Цудатворац», «Дабравешчанне», «Узнясенне Хрыстова», «Нараджэнне Божай Маці», «Спас Пантакратар».

Свята-Прачысценская царква ў в. Павіцце. Размешчана на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1911 г. Мае рысы неарускага стылю. Буйна-маштабнае збудаванне са складанай і шматпланавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй. У яе аснове кубападобны высокі зруб малітоўнай залы, завершаны магутным цэнтральным 8-гранным светлавым барабанам з шатровым верхам і цыбулепадобным купалам і вуглавымі «апостальскімі» купаламі на стройных 2-ярусных шыйках. Да цэнтральнага зруба далучаюцца больш нізкія бакавыя прыдзелы, 5-гранная апсіда, працяглы бабінец і прытвор-званіца. Па вуглах цэнтральнага крыжовага зруба прырублены нізкія 3-гранныя рызніцы. Цэнтральнае маляўнічае 5-купалле ўзбагачаецца цыбулепадобнымі купаламі над вальмавым дахам апсіды і фігурнымі 3-лопасцевымі франтонамі бакавых прыдзелаў. Вертыкальнай дамінантай кампазіцыі з'яўляецца вышынная васьмерыковая шатровая званіца з аналагічным цыбулепадобным купалком. Архітэктурна-дэкаратыўную фактуру фасадам надае разнастайная шалёўка: вертыкальная ў цокальнай частцы, гарызантальная на сценах, дыяганальная на франтонах. Дэкор узбагачаюць вуглавыя I прасценачныя лапаткі, геаметрызаваныя ліштвы прамавугольных і стральчатых акон. Галоўны ўваход вылучаны 2-слуповым ганкам, завершаным шатром з галоўкай. У інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлавога барабана, абапёртага праз ветразі на сцены цэнтральнага зруба. Апсіда вылучана драўляным разным 2-ярусным іканастасам. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы на дошках XVII —XVIII ст. «Святы велікамучанік Дзмітрый» (1745), «Божая Маці Адзігітрыя», «Ісус Хрыстос», абразы «Спас Пантакратар».

Свята-Троіцкая царква ў в. Казішча. Размешчана каля могілак на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1927 г. Вырашана выцягнутым прамавугольным зрубам, да якога далучаюцца 5-гранная апсіда і прытвор. Над 4-схільным дахам храма ўзведзены 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Вертыкальнай дамінантай кампазіцыі з'яўляецца чацверыковая шатровая званіца з макаўкай над прытворам. Галоўны ўваход аформлены 4-слуповым ганкам з 3-вугольным франтонам. Вертыкальнай шалёўкай вылучаны цокальная і фрызавая часткі, гарызантальна ашаляваныя плоскасці сцен прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі вокнамі.

Свята-Пакроўская царква ў в. Акцябр. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1937 г. Развітую і шматпланавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць цэнтрычна-крыжовы зруб малітоўнай залы, 5-гранная апсіда з партатыўнымі бакавымі рызніцамі, далучаны праз трапезную прытвор-званіца. Званіца вырашана высокім шатровым васьмерыком і разам з 8-гранным шатровым барабанам з макаўкай над цэнтральным аб'ёмам дамінуе ў сілуэце храма. Грані-прыдзелы асноўнага зруба і бабінца завершаны 3-вугольнымі франтонамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі вокнамі, фланкіраванымі вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі. У інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлавога барабана, абапёртага праз складаную сістэму ветразяў на сцены цэнтральнага квадратнага зруба. У яго прастору шырокімі 3-граннымі прасветамі расчыняюцца бакавыя прыдзелы, трапезная і вылучаная драўляным 2-ярусным іканастасам апсіда. Мастацкую каштоўнасць маюць абраз «Тры свяціцелі» (XVIII —XIX ст.), скульптура «Раскрыжаванне» (XVIII ст.), драўляны разны ківот (1887). Войны, пажары, ваяўнічы атэізм бязлітасна вынішчалі драўляную архітэктурную спадчыну. На Кобрыншчыне існавалі праваслаўныя цэрквы ў вёсках Андронава (Свята-Петра-Паўлаўская, адзначана ў 1881; Свята-Пакроўская, пабудавана разам са званіцай у XVIII ст.), Бародзічы, Дубіны (1865-1867), Залессе (1918), Лука (Раства Багародзіцы, адзначана ў 1904), Малыя Корчыцы (Свята-Пакроўская, XVIII ст.), Мацы (рамантавалася ў 1848 і 1864), Прылукі (Свята-Пакроўская, адзначана ў 1904), Стрыгава (Свята-Сямёнаўская, 1808, новы храм пабудаваны ў 1880-я гады), Чаравачыцы (Свята-Параскева-Пятніцкая, пачатак XVIII ст., перабудавана ў 1848).

Свята-Пакроўская царква ў в. Хадынічы. Размяшчалася на вясковых могілках. Пабудавана ў 1746 г. Да аб'ёму малітоўнай залы далучана 5-сценная апсіда. Агульны гонтавы дах над ёй пераходзіць у вальмавы, па цэнтры завершаны невялікім цыбулепадобным купалком на барабане. Мастацкую каштоўнасць мае абраз XVIII ст. «Божая Маці Адзігітрыя». Знесена ў канцы 1980-х гадоў.

Свята-Пакроўская царква ў в. Корчыцы. Знаходзілася на вясковых могілках. Пабудавана ў канцы XVIII ст. 4-сценны зруб і апсіда накрыты агульным гонтавым дахам, вальма над апсідай завершана макаўкай. Разабрана ў 1980 г. У 1998 г. каля могілак пабудавана новая царква. 3 сярэдзіны XIX ст. мноства храмаў будуюцца па тыпавых праектах, распрацаваных пад патранатам Свяшчэннага Сінода. Першапачатковая Свята-Дабравешчанская царква ў в.Чэмер упамінаецца ў 1778 г. Да 1860-х гадоў існавала пагроза яе самаразбурэння. У пачатку XIX ст. ксяндзы дамініканскага кляштара ў в. Буховічы забралі з царквы да сябе цудатворны абраз «Збавіцель». Будаўніцтва існуючага драўлянага храма пачалося ў 1863 г. паводле тыпавога праекта на сродкі кобрынскага акруговага начальніка Грабавецкага, які аддаў падрад на будаўніцтва яўрэям Вайнштоку і Амстэрдамскаму. Але ў снежні 1864 г. работы былі спынены ў сувязі з патрабаваннем мясцовага святара перанесці храм на новае месца. У 1869 г. будаўніцтва адноўлена, з Белавежскай пушчы завезены лес. Праект і каштарыс складаў брэсцкі гарадскі архітэктар М.Барташэўскі.

Царква ў в. Кісялёўцы. Была пабудавана ў 1910-я гады на месцы папярэдняга храма паводле праекта, распрацаванага архітэктарам У.А.Срокам у 1909 г. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Была вырашана ў выглядзе 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: 3-ярусная шатровая званіца, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шатры званіцы і асноўнага аб'ёму, 2-схільны дах апсіды завяршаліся цыбулепадобнымі купалам!. Унутры малітоўная зала была перакрыта шатровым скляпеннем на ветразях, якое трымала светлавы 8-гранны барабан. Знесена ў 1965 г. На яе месцы ў 1995 г. узведзена новая царква. Традыцыі народнага драўлянага царкоўнага дойлідства сцвярджаюцца і ў афіцыйным «сінодскім» будаўнічым праектаванні.

Свята-Пакроўская царква ў в. Буховічы. Размешчана на паўночна-ўсходняй ускраше вёскі. Пабудавана ў 1674 г. (ці 1676) з цэглы і дрэва манахамі-дамініканцамі па фундацыі мужа і жонкі Пухальскіх як касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Касцёл закрыты ў 1830 г., у 1832 г. перададзены праваслаўным як прыпісаны да Гарбанскай царквы. Перабудову касцёла ў 1862 г. і 1870 г. выконваў падрадчык Сідароўскі па даручэнні мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа, у 1877 г. — архітэктары Барташэўскі і Увядзенскі. 24 чэрвеня 1881 г. пасля чарговага капітальнага рамонту храм асвячоны як Свята-Пакроўская царква. Помнік архітэктуры барока. У 1889 г. да прамавугольнага ў плане будынка пад вальмавым дахам прыбудавана званіца, адноўлены дах і надбудавана вежа з цыбулепадобным купалам над алтарнай часткай. Гэта прыўнесла ў архітэктуру барочнага храма рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. 3-часткавую кампазіцыю храма складаюць 3-ярусная званіца (драўляны Шатровы васьмярык на 2 мураваных чацверыках), прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы і нізкая прамавугольная рызніца. Накрыты вальмавымі дахамі. Вуглы храма з боку алтарнай часткі ўмацаваны магутнымі контрфорсамі. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі лучковымі вокнамі. Унутраная прастора мае драўляны разны іканастас (спраектаваны ў 1877 г. архітэктарам баронам Козенам), падзелена на малітоўную залу і апсіду ў агульных габарытах асноўнага аб'ёму. У апсідзе знаходзіцца абраз-таблетка XVIII ст. «Спас з дзяржавай» і на адвароце «Божая Маці Адзігітрыя».

Комментарии


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин

Школа латиноамериканских танцев las estrellas тут