Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Архитектура Кобринщины

Касцёлы

Звесткі аб першым рымска-каталіцкім касцёле ў Кобрыне адносяцца да 1513 г. Алтар у гэтым касцёле, паводле дакументаў, быў узведзены на грошы Ганны Кобрынскай-Касцевіч. Не адзін раз гарэў, а потым зноў аднаўляўся. Пасля пажару 1812 г. (касцёл стаяў недалёка ад рынку) яго далейшы лёс невядомы. Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кобрыне. У маі 1840 г. быў зацвержаны праект мураванага касцёла архітэктара Наскова. I ў 1841 г. пачалося будаўніцтва, якое было завершана ў 1843 г. У 1851 г. біскуп Віленскі Вацлаў Зулінскі прысвоіў касцёлу тытул Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Быў закрыты ў 1962 г. Адноўлены ў 1990 г. на сродкі жыхароў і пры дапамозе будаўнічай арганізацыі «Энергаполь» у Кобрыне.

Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кобрыне

Касцёл — помнік архітэктуры класіцызму. Уяўляе сабой 3-нефавы 2-вежавы храм. Прамавугольны ў плане аб'ём накрыты 2-схільным дахам. Галоўны фасад вылучаны дзвюма 1-яруснымі чацверыковымі вежамі. Бакавыя фасады рытмічна раскрапаваны прамавугольнымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках, упрыгожаны аркатурным поясам. У храме знаходзіўся цудатворны абраз «Збавіцель».

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Гарадзец. Фундаваны ў 1633 г. каралём Уладзіславам IV Вазай. У 1723 г. пабудаваны драўляны 6арочны храм, у 1865— 1866 гг. — мураваны, які 22 кастрычніка 1866 г. быў забраны пад праваслаўную царкву, паколькі існуючая струхлела (апошні рамонт быў праведзены ў 1858 г.). Перабудову ажыццяўлялі ў 1871 г. архітэктары Чэкмасаў, Кадрунцаў і М.Барташэўскі. У 1918 г. вернуты католікам.

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Гарадзец,  1930-я гады.

Касцёл (не захаваўся), верагодна, быў узведзены ў «гатычным стылі». Быў вырашаны адзіным прамавугольным аб'ёмам. Уяўляў сабой 3-нефавую 2-вежавую базіліку з прамавугольнай апсідай і бакавымі сакрысціямі ў межах адзінай залы. Пры перабудове з фасада былі зняты 8-гранныя шатровыя вежы, над цэнтральным рызалітам узведзена 8-гранная шатровая званіца, а над дахам апсіды — 8-гранны Шатровы барабан; пластыка фасадаў набыла характэрную аркатуру, закамары, пілястравую і панэльную крапоўку. Іканастас створаны ў 1867 г. паводле праекта інжынера Кадрунцава.

Праваслаўнае культавае будаўніцтва XIX — пачатку XX ст. фінансавалася і стымулявалася дзяржаўнай казной. Аднак, традыцыйна, значная частка сродкаў на будаўніцтва як каталіцкіх, так і праваслаўных храмаў паступала ў выглядзе ахвяраванняў. Праваслаўных храмаў было больш таму, што праваслаўнае насельніцтва дамінавала над каталіцкім.

Напрыклад, праваслаўны манастыр Святога Спаса ў Кобрыне быў пабудаваны на сродкі апошняга кобрынскага князя Івана Сямёнавіча. Які пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. стаў уніяцкім і ў ім размясціўся базыльянскі ордэн. Пацвярджэннем гэтага факта служыць і тое, што сабор Аляксандра Неўскага ў Кобрыне быў пабудаваны ў 1868 г. на сродкі часоваабавязаных сялян Кобрынскага павета і былога начальніка Паўночна-Заходняга краю графа М.М.Мураўёва.

Бясспрэчным доказам з'яўляецца і дакумент, які знаходзіцца ў новай экспазіцыі Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В.Суворава. Гэта падпісны ліст № 46020 на збор добраахвотных ахвяраванняў на будаўніцтва ў г. Кобрыне Гродзенскай губерні новай мураванай Сувораўскай Свята-Петра-Паўлаўскай царквы. Толькі 1-я сусветная вайна перашкодзіла ажыццяўленню праекта.

Католікі будавалі храмы выключна на ахвяраванні. Адным з прыкладаў таго з'яўляецца вытрымка з данясення міравога пасрэдніка гродзенскаму губернатару: «У выдатках на будаўніцтва касцёла ў в. Камень ... сяляне рымска-каталіцкага веравызнання ўдзельнічаюць ахвяраваннямі і падвозам будаўнічага матэрыялу без складання дамовы». Ахвяраванне грошай на ўзвядзенне касцёла ўсёй грамадой лічылася належнай і богаўгоднай справай. Ранейшы драўляны касцёл у в. Камень традыцыйна быў забраны пад царкву і ў 1873 г. нават набыў званіцу. Будаўніцтва новага касцёла пачалося ў жніўні 1901 г.

У в. Ківацічы на месцы сгарэўшага касцёла ў 1939 г. была пабудавана капліца, якая існуе і цяпер. Каталіцкія драўляныя капліцы былі ў вёсках Ілаўск (Святога Казіміра) і Азяты, мураваныя — на могілках у Кобрыне, Астромічах, Паляцічах.

Комментарии


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин

тележка для транспортировки продукции