Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

На зямлі Беларускай

У дні святкавання 40-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў нашым горадзе пабывала група ветэранаў 669-га стралковага Кобрынскага Чырванасцяжнага ордэна Суворава палка 212-й Крычаўскай стралковай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі, якія прымалі ўдзел у вызваленні Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года. Сярод іх быў і былы разведчык Святаслаў Аляксандравіч Емяльянаў. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, ён узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, многімі медалямі. У час знаходжання ў нашым горадзе ветэран пабываў у многіх працоўных калектывах, сустракаўея са школьнікамі і навучэнцамі прафтэхвучылішчаў расказваў аб сваім баявым шляху. Гэты яго расказ мы прапануем сёння ўвазе нашых чытачоў.

Наша 212-я стралковая «дывізія была сфарміравана 8 чэрвеня 1943 года і ўвайшла ў склад 61 й арміі «Дывізія прайшла гераічны шлях да Берліна, удзельнічала ў вызваленіні Беларусі, Латвіі, Польшчы. Давялося ваяваць у гэтым праслаўленым воінскім злучэнні і мне.

Асабліва запомніліся баі пры вызваленні Беларусі. Была вясна, ярка свяціла сонца, па галінках бэзу нячутна выстрэльвалі пушкі. Аднак захапляцца вясновымі пахамі і фарбамі нам не было часу. Часці Чырвонай Арміі з цяжкімі баямі, пераадольваючы непралазныя пінскія балоты, вызвалялі ад фашыстаў зямлю шматпакутнай Брэстчыны. Якія ўжо тут пупышкі!

...Аднойчы да нас прыйшлі жыхары вёскі Камора, якая знаходзілася непадалёку ад перадавой, за невялікай рэчкай і балотам, але ўжо на тэрыторыі, занятай праціўнікам. Яны паведамілі, што ў вёсцы знаходзіцца група савецкіх ваеннапалонных, якую немцы збіраліся з дня на дзень адправіць у Германію. Камандзір дывізіі звярнуўся да разведчыкаў з просьбай:

− Неабходна вызваліць палонных. Задача небяспечная, складаная − у весцы варожы гарнізон. Патрабуюцца добраахвотнікі.

Жадаючых было шмат. Але камандзір роты выбраў толькі 12 чалавек. Старшым групы ён прызначыў мяне. Непрыкметна падабрацца да вёскі нам дапамаглі вясковыя жыхары - праваднікі. Глыбокай ноччу мы пераплылі рэчку, падышлі да вескі. Без шуму знялі вартавых і закідалі сонных фашыстаў супрацьтанкавымі гранатамі. Большая частка гітлераўцаў загінула, астатнія здаліся ў палон.

Па дарозе нашы праваднікі сказалі, што ў вёсцы жыве стараста − фашысцкі прыхвасцепь. Мы знайшлі яго ў сваёй хаце, звязалі, адабралі аўтамат і павялі з сабой. Вызвалілі і групу нашых ваеннапалонных.

Немцы ўсё ж паспелі паведаміць у бліжэйшы гарнізон пра нападзенне на Камору. I ў хуткім часе адтуль выслалі падмогу. Адыход нашай .групы прыкрываў баец Дзякаў. Ён з кулямётам выбраў зручную пазіцыю каля ракі і не дазваляў фашыстам падысці блізка да вёскі. Адважны пулямётчык вёў бой да апошняга патрона і загінуў смерцю храбрых.

А мы вярнуліся да сваіх. Старасту дапыталі ў штабе дывізіі і потым расстралялі за здраду Радзіме.

I такіх франтавых эпізодаў за доўгія гады вайны было нямала. Праўда, перамогу я сустракаў не на фронце. У адным з баёў пад Рыгай мяне цяжка параніла, і медыкі, каб выратаваць жыццё, ампутавалі нагу. Пасля шпіталю ў студзені 1945 года я вярнуўся ў родны горад Бійск, працаваў там намеснікам старшыні прамысловай арцелі. У 1947 годзе пераехаў у горад Чарнаўцы, закончыў вячэрнюю школу рабочай моладзі, потым гістарычны факультэт універсітэта. Зараз працую кіраўніком Чарнавіцкага цэха па вытворчасці нятканых матэрыялаў. Часта выступаю перад школьнікамі, моладдзю, расказваю ім пра Вялікую Айчынную вайну.

Емельянаў, С. На зямлі Беларускай / С.Емельянаў // Камуністычная праца. – 1985. – 2 ліпеня. У дні святкавання 40-годдзя Перамогі ў Кобрыне пабывала група ветэранаў 669-га стралковага Кобрынскага Чырванасцяжнага ордэна Суворава палка 212-й Крычаўскай стралковай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі, якія прымалі ўдзел у вызваленні Кобрына.

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину