Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

За свабоду роднага краю

У жорсткіх, кровапралітных бітвах Чырвоная Армія набліжалася да заходніх межаў Савецкага Саюза. Гітлераўцы адчайна супраціўляліся, але адначасова з эшалонамі вывозілі ў Германію моладзь, матэрыяльныя каштоўнасці.

У пастку акупантаў трапіў і Фёдар Сінкевіч. Але яму пашанцавала вырвацца з яе. Цягнік з вязнямі пайшоў у фашысцкую Германію без яго, заставацца дома было небяспечна. Разам з старэйшым братам пайшоў да партызанаў і Сяргей. Хлопцы з Мяфёдавічаў хутка асвоілі навуку партызанскай барацьбы, выконваючы баявыя заданні, зведалі нягоды ляснога быту.

Калі савецкія армейскія часці наблізіліся да заходніх рубяжоў, партызанскі атрад імя Катоўскага быў расфарміраваны, а праз некаторы час Сяргей Сінкевіч трапіў у запасны полк, прайшоў там вайсковую падрыхтоўку. Упаследку ён вызваляў Брэстчыну ў складзе 408-га стралковага палка першай стралковай дывізіі другога Беларускага фронту.

20 ліпеня - 57-я гадавіна
вызвалення г. Кобрына ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў

- На скрыжаванні дарог Маларыта - Кобрын, - успамінае Сяргей Міхайлавіч, - наша часць рухалася ў напрамку Брэста, абыходзячы яго. Так, 19 ліпеня 1944 года дывізія пачала наступленне, акружэнне і знішчэнне брэсцкай групоўкі праціўніка.

Самкнуўшы кальцо, нашы байцы адрэзалі ворагу, які знаходзіўся ў Брэсце, шлях да адступлення, хоць фашысты наладжвалі контратаку за контратакай. Пастаўленая задача была выканана. Брэст быў вызвалены. Смела і рашуча дзейнічаў у баях і кулямётчык Сяргей Сінкевіч. За паспяховае правядзенне аперацыі па ліквідацыі брэсцкай групоўкі праціўніка першай стралковай дывізіі было прысвоена найменне Брэсцкай.

Вядучы шматдзённыя наступальныя баі, дывізія выйшла да Заходняга Буга. Ноччу з 22-га на 23-га ліпеня яна з ходу, на падручных сродках, фарсіравала раку і перайшла граніцу СССР, уступіўшы на тэрыторыю Польшчы. Праследуючы адыходзячага праціўніка, дывізія рухалася да Варшавы. У ходзе жорсткіх баёў даводзілася браць моцна ўмацаваныя варожыя пазіцыі, пераадольваць замініраваныя ўчасткі.

Канешне, шмат байцоў гінула. Ужо пасля вызвалення Брэста, нагадаў Сяргей Міхайлавіч, у адным з баёў загінула ўся рота, у якой ён служыў. Засталося толькі два чалавекі - Сяргей Сінкевіч і Аляксандр Леванюк. Дарэчы, таксама жыхар Мяфёдавіч, якога ўжо няма сярод нас.

У баі пад Варшавай Сяргей Міхайлавіч быў цяжка паранены ў абедзьве нагі. Асколкі той страшнай вайны ён носіць да гэтага часу. Восем месяцаў “рамантавалі” ваенныя дактары Сяргея Сінкевіча ў шпіталі. У родную вёску ён вярнуўся з падсведчаннем інваліда другой групы.

А дома была знішчаная, разбураная вайной гаспадарка, якую трэба было аднаўляць. Нягледзячы на інваліднасць Сяргей Міхайлавіч у пасляваенны час будаваў кароўнікі, свінарнікі, а у сямідзесятых працаваў трактарыстам.

Ратныя і працоўныя задачы Сяргей Міхайлавіч выконваў бездакорна, удастоены за гэта ордэна Айчыннай вайны першай ступені, медалёў «За Перамогу над Германіяй», за працоўныя заслугі, стараннасць і актыўнасць у працы ў мірны час.

Пянко, А. За свабоду роднага краю / А. Пянко // Кобрынскі веснік. – 2001. – 18 ліпеня. Пра Ф.М. Сінкевіча з Мяфёдавіч, ветэрана Вялікай Айчыннай, ордэнаносца, партызана,упаследку вызваляўшага Брэстчыну ў складзе 408-га стралковага палка 1-ай стралковай дывізіі 2-га Беларускага фронту.

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину