Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Не ціхне крок наш пераможны

Многае падуладна часу. Ён здольны зняць боль пакут, загаіць раны, на месцы былых папялішчаў узняць сучасныя гарады... I толькі чалавечая памяць не падпарадкавана яму. Яна пастаянна вяртае нас да падзей тых 1418 дзён Вялікай Айчынпай вайны, калі ў бітве з фашызмам вырашаўся далейшы лёс нашай сацыялістычнай Айчыны, усяго чалавецтва, вядзе да помнікаў і абеліскаў. Аддаючы даніну гэтай памяці, збіраліся ветэраны вайны, працоўныя нашага горада на мітынг, прысвечаны 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і адкрыццю абеліска воінскім часцям, вызваляўшым горад, і партызанам Кобрыншчыны. Пад урачыстыя гукі аркестра да падножжа помніка правадыру пралетарскай рэвалюцыі У. I. Леніну ўскладаюцца карзіны жывых кветак ад гаркома КПБ, гаррайвыканкомаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працоўных калектываў, моладзі. Потым калоны рухаюцца ў сквер імя Марозава, дзе высіцца абеліск вызваліцелям Кобрыншчыны.

Гучаць фанфары, абвяшчаючы аб пачатку ўрачыстасцей. Адкрыў мітынг старшыня гарвыканкома А.Т. Алехнік. Ганаровае права адкрыць абеліск прадастаўляецца першаму сакратару гарадскога камітэта партыі М. М. Гваю, старшыні раённага савета ветэранаў вайны I. Ф. Мілаяніну, сакратару савета ветэранаў 61-й арміі, у састаў якой уваходзілі ўсе 12 воінскіх часцей, якія атрымалі назвы «Кобрынскіх», А. В. Дзеравіцкаму.

У мармуровыя пліты абеліска залатымі літарамі ўпісаны ўсе гэтыя часці, а таксама партызанскія злучэнні, якія прымалі актыўны ўдзел у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на Кобрыншчыне і набліжалі светлы дзень Перамогі. Ва ўрачыстай цішыні гучаць назвы гэтых часцей і злучэнняў. Слова прадастаўляецца першаму сакратару ГК КПБ М. М. Гваю.

− У гэты урачысты святочны дзень усе мы адчуваем радасць і гордасць за наш савецкі народ, за яго вялікую перамогу, за нашу цудоўную Радзіму, — гаворыць прамоўца. — Сёння мы зноў і зноў выказваем нашу глыбокую ўсенародную ўдзячнасць, самую шчырую павагу ветэранам Вялікай Айчыннай: воінам, партызанам і падпольшчыкам, салдацкім маці і ўдовам, усім прадстаўнікам легендарнага пакалення пераможцаў у жорсткай бітве з фашызмам.

У маі 1945-га пачаўся адлік новага перыяду ў гісторыі чалавецтва. Не ўсе дажылі да доўгачаканай Перамогі. Гераічна змагаліся і загінулі смерцю храбрых многія абаронцы і вызваліцелі нашага горада і раёна. Мы нізка схіляем галовы перад іх светлай памяццю.

Натхніцелем, арганізатарам савецкага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі была наша леніская Камуністычная партыя. I адзначаючы 40-годдзе вялікага подзвігу, наша партыя замацоўвае гэтую Перамогу палітыкай міру і бяспекі для ўсіх людзей планеты. У росквіце адроджанай краіны, з вялікім творчым і працоўным уздымам, выкліканым натхняючым уплывам рашэнняў красавіцкага (1985 г.) Пленума ЦК КПСС, сустрэлі працаўнікі нашага горада і раёна 40-годдзе Вялікай Перамогі. Яны паказваюць непахісную вернасць і адданасць справе, за якую змагаліся і аддавалі жыццё лепшыя сыны і дочкі нашай Радзімы, дэманструюць гарачую падтрымку міралюбівай палітыкі партыі, імкненне паскорыць наш рух наперад. Аб гэтым яскрава сведчаць і вынікі сацыялістычнага спаборніцтва працоўных калектываў прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў, будаўнічых арганізацый, прадпрыемстваў сферы абслугоўвання за дастойную сустрэчу 40-годдзя Перамогі. Паспяхова выкананы планы і сацыялістычныя абавязацельствы чатырох месяцаў бягучага года ў прамысловасці і будаўніцтве, у сувязі і на транспарце. Працаўнікі сяла нарошчваюць тэмпы і аб’ёмы вытворчасці і продажу прадукцыі сельскай гаспадаркі.

У заключэнне тав. М.М. Гвай шчыра павіншаваў усіх працоўных горада і раёна са святам 40-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і выказаў ўпэўненасць у тым, што камуністы, рабочы клас, калгаснае сялянства і інтэлігенцыя будуць і далей мацаваць эканамічіную і абаронную магутнасць савецкай Айчыны, зробяць усё неабходнае для таго, каб сустрэць XXVII з’езд партыі новымі здзяйсненняімі на ўсіх ўчастках гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Доўгі і нялёгкі шлях прайшоў дарогамі вайны Іван Фёдаравіч Мілаянін.

— Адкрываючы гэты абеліск, - сказаў ён, выступаючы на мітынгу, — мы зноў і зноў успамінаем нашых баявых сяброў, хто ішоў разам з намі і, здзейсніўшы подзвіг, пайшоў у бессмяротнасць. 40 гадоў мы жывем і працуем ва ўмовах міру, але мір не зацвярджаецца сам па сабе — за яго патрэбна змагацца. З надзеяй і радасцю, як на прадаўжальнікаў гераічных традыцый старэйшага пакалення, глядзім мы на моладзь. Верым: калі спатрэбіцца, яны будуць абараняць нашу сацыялістычную Айчыну так, як абаранялі іх бацькі і дзяды.

Больш чатырох дзесяцігоддзяў мінула з таго дня, калі Андрэй Іванавіч Дзеравянка, былы намеснік камандзіра 669-га Чырвонасцяжнага ордэна Суворава стралковага палка прымаў уздел у вызваленні нашага горада. Непазнавальна змяніўся Кобрын з таго часу. Але для Андрэя Іванавіча, як і для застаўшыхся ў жывых яго сяброў-аднапалчан, мясціны, дзе яны ваявалі, дзе гартавалася франтавая дружба, па-ранейшаму застаюцца роднымі. Аб гэтай дружбе, аб мінулых баях гаварыў ветэран у сваім выступленні на мітынгу, заклікаўшы ўсіх прысутных, не шкадуючы намаганняў змагацца за мір.

Дарагой цаной дасталася Перамога: няма сёння з намі кожнага чацвёртага жыхара рэспублікі, за вызваленне Кобрыншчыны загінулі болыш 12 тысяч нашых землякоў. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі іх памяць мінутай маўчання. Подзвігі герояў неўміручыя, яны жывуць у сэрцах савецкіх людзей, натхняюць іх на добрасумленную працу, барацьбу за мір.

- Маё пакаленне не ведае жахаў вайны, — сказаў, выступаючы на мітынгу, слесар рамонтнага завода Ф.Ф. Казюра, — аднак мы поўныя рашучасці зрабіць тое, што не паспелі загінуўшыя ў баях. Мы добра разумеем, што лепшы ўклад у абарону міру — старанная праца на карысць дзяржавы, якая вядзе міралюбівую палітыку. Па выніках першага квартала калектыў завода выйшаў пераможцам рэсцубліканскага спаборніцтва ў сваёй галіне. З асаблівай гордасцю ўспрынялі мы рашэнне гаркома КПБ аб прысуджэнні нам прыза 533-га палка за высокія паказчыкі ў сацыялістычным спаборніцтве. Упэўнены, што калектыў прадпрыемства і ў далейшым не пашкадуе намаганняў, каб замацаваць свае дасягненні, дастойна сустрэць XXVII з’езд КПСС.

Мітынг закончаны. Да абеліска ўскладаюцца гірлянды памяці, карзіны кветак — ад гаркома КПБ, гаррайвыканкомаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працоўных калектываў, якія выйшлі пераможцамі ў перадсвяточным спаборніцтве. Кладуцца і кладуцца на пастамент кветкі як знак нашай бязмернай удзячнасці загінуўшым за магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам.

Н. БЯЛОВА.

Сардэчныя сустрэчы

8 мая г. г. у гаркоме партыі адбылася сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны — удзельнікамі вызвалення Кобрыншчыны ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў. Былыя салдаты і афіцэры палкоў, якія носяць ганаровую назву «Кобрынскіх», прыехалі да нас на ўрачыстасці, прысвечаныя 40- годдзю Вялікай Перамогі.

Сустрэчу адкрыў першы сакратар гаркома партыі М.М. Гвай. Ён сардэчна павітаў гасцей на кобрынскай зямлі, павіншаваў са святам, пажадаў новых поспехаў у жыцці, моцнага здароўя, падзякаваў ім за іх мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады вайны, расказаў аб тых вялікіх зменах, якія адбыліся ў народнай гаспадарцы горада і раёна за апошнія гады.

Ад імя ветэранаў выступілі былыя воіны 533-га знішчальна-супрацьтанкавага палка А. В. Дзеравіцкі, 669-га стралковага палка — А. Ф. Іваноў, 60-га гвардзейскага артылерыйскага палка — А. А. Вяткін, 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі — А. К. Мазурын І іншыя. Яны прадставілі членаў дэлегацыі, расказалі аб баявых дзеяннях сваіх часцей і злучэнняў пры вызваленні Кобрыншчыны, падзяліліся ўспамінамі аб былых баях і паходах.

Затым першы сакратар гаркома КПБ М. М. Гвай уручыў ветэранам «Кобрынскіх» палкоў прывітальныя адрасы, а дзяўчаты ў нацыянальным убранні — кветкі і сувеніры.

У сустрэчы прынялі ўдзел другі сакратар гаркома КПВ В. I. Іванюк, сакратар гаркома партыі В I. Садоўская, старшыня гарвыканкома А. Т. Алехнік, старшыня райвыканкома I. В. Венцэль, работнікі апарата гаркома партыі. У гэты ж дзень сардэчныя сустрэчы з ветэранамі «Кобрынскіх» палкоў адбыліся ў працоўных калектывах прадзільна-ткацкай і швейнай фабрык, рамонтнага завода і райсельгастэхнікі.

Бялова, Н. Не ціхне крок наш пераможны / Н. Бялова // Камуністычная праца. – 1985. – 12 мая. Да 40-годдя Перамогі ў Кобрыне адбыўся мітынг, на які былі запрошаны ветэраны-удзельнікі вызвалення Кобрыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і адкрыты абеліск воінскім часцям, вызваляўшым горад, і партызанам Кобрыншчыны.

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин