Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Вышэйшы ордэн Радзімы

Мы ўжо не аднойчы на старонках вашай газеты расказвалі аб героях баёў за Кобрын і Кобрынскі раён. Можа ўзнікнуць пытанне: адкуль у Вільнюсе ведаюць аб гэтым? Коратка раскажу аб нашым пошуку — магчыма, і вашы следапыты змогуць што-небудзь для сябе запазычыць.

Чвэрць стагоддзя назад следапыты сярэдняй школы № 37 г. Вільнюса вырашылі сабраць матэрыял аб франтавіках, узнагароджаных вышэйшым ордэнам краіны - ордэнам Леліна. Але дзе і як аб гэтым даведацца? Паехалі ў г. Падольск - у Цэнтральны архіў Міністэрства абароны СССР. Здымалі там копіі з арыгіналаў наградных дакументаў. Сабралі самыя розныя звесткі аб 4 тысячах кавалераў ордэна Леніна. Па адрасах знайшлі амаль усіх ці іх родных і блізкіх, і ў хуткім часе ў школьны музей пачалі прыходзіць шматлікія ўспаміны, пісьмы франтавікоў. Але мы заўважылі: некаторыя не прысылаюць сваіх фотакартак. Напісалі ім аб гэтым. На пісьмы адказваюць, але зноў аб здымках ні слова. У чым справа? Але вось адзін ветэран напісаў нам, што нашы дзеці-следапыты памыліліся. Маўляў, ордэна Леніна ў яго няма, але раней пісаць аб гэтым саромеўся неяк.

Няма ордэна Леніна? Але ж па дакументах павінен быць? I мы прыняліся за далейшы пошук. За прайшоўшы час, дзякуючы намаганням вільнюскіх школьнікаў, ордэн Леніна атрымалі 84 франтавікі, якія нават не ведалі аб гэтай узнагародзе. Былі паранены, адпраўлены ў шпіталь, а потым адрас салдата губляўся на франтавых дарогах, а наградныя дакументы адпраўляліся ў архіў. Каля двухсот сем’яў даведаліся аб пасмяротным узнагароджанні ордэнам Леніна сваіх бацькоў, мужоў, сыноў. Да гэтага часу яны ведалі толькі аб тым, што іх родныя загінулі смерцю храбрых.

Мала таго, менавіта ад нашых школьнікаў два франтавікі даведаліся і аб прысваенні ім звання Героя Савецкага Саюза, 12 - што атрымалі ордэн Славы першай ступені, ім прызначылі персанальныя пенсіі саюзнага значэння.

Каля пяцідзесяці чалавск атрымалі ордэн Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны. Нават дырэктар школы маёр запасу Я. Б. Мінькоў ад сваіх жа вучняў даведаўся аб тым, што ў гады вайны быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

У ходзе гэтых пошукаў знаходзіліся і франтавікі, баявы шлях якіх тым ці іншым чынам звязаны з вашым горадам Кобрынам. Яго вызвалялі 20 ліпеня 1944 года войскі 61-й арміі. А ў кастрычніку яны вялі баі ў Прыбалтыцы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года гвардыі маёра Міхаіла Мікалаевіча Сарокіна ўзнагародзілі ордэнам Леніна. Ваяваў ён у 12-й гвардзейскай Пінскай стралковай дывізіі, воіны якой вызвалялі і горад Кобрын. М. М. Сарокін быў у той час намеснікам камандзіра палка, а закончыў свой баявы шлях пад Берлінам ужо на пасадзе камандзіра палка. Ордэн Леніна атрымаў за фарсіраванне Прыпяці, вызваленне Пінска і Кобрына. Акрамя гэтай узнагароды у М. М. Сарокіна ёсць яшчэ 5 баявых ордэнащ і шмат медалёў.

Пасля заканчэння вайны М. М. Сарокін звольніўся ў запас у званні падпалкоўніка, жыве ў г. Горкім. Там да самай пенсіі працаваў на вядомым аўтазаводзе ў аддзеле тэхнічнага кантролю. Упэўнен, кабрынчане памятаюць, і шануюць сваіх герояў. Дык няхай жа ведаюць і яшчэ аб адным, які па-геройску ваяваў пры вызваленні вашага роднага горада.

Фралоў, П. Вышэйшы ордэн Радзімы / П. Фралоў // Камуністычная праца. – 1988. – 23 лютага. Пра кавалера ордэна імя Леніна М. М. Сарокіна, вызваляўшага Кобрын у 1944 годзе.

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин