Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Хроніка вызвалення

61-я армія пад камандаваннем генерала П. А. Бялова ва ўзаемадзеянні з конна-механізаванай групай генерала і. А. Пліева разграмілі 102-ю і 192-ю пяхотныя нямецкія дывізіі і працягвалі наступаць на Кобрын. Асноўны ўдар па гораду быў нанесены ў ноч з 19 на 20 ліпеня 1944 года 37-м гвардзейскім палком. Злева і справа яго падтрымлівалі 32-і і 39-ы стралковыя і 29-ы артылерыйскі палкі і іншыя часці.

Непасрэдны ўдзел у вызваленні Кобрына прымаў і 669-ы стралковы полк 212-й Крычаўскай дывізіі. Вось што запісана ў баявым данясенні штаба гэтага палка ад 20 ліпеня 1944 года.

«...Полк у 20 гадзін 19 ліпеня атрымаў задачу фарсіраваць раку Мухавец і авалодаць паўночнай ускраінай г. Кобрына.

У 2.00 гадзіны 20 ліпеня першы стралковы батальён пачаў фарсіраваць раку, к 5.00 выйшаў на перакрыжаванне шашы і чыгункі і імкліва ўварваўся на ўсходнюю ўскраіну горада. Ліквідаваў асобныя кулямётныя кропкі праціўніка. Да 6.00 цалкам ачысціў паўночную ўскраіну Кобрына і працягваў гнаць ворага на захад...».

20ліпеня савецкія воіны ўзнялі над Кобрынам чырвоны сцяг. У горадзе і на чыгуначнай станцыі былі захоплены склады з ваеннай маёмасцю, вялікая колькасць вагонаў, платформ і паравозаў.

Хроніка вызвалення // Кобрынскі веснік. - 1999. - 17 ліпеня. - С. 2. Хроніка вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў.

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин