Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Вызваленне краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Праходзяць гады і дзесяцігоддзі, але ўдзячная памяць кабрынчан пра сваіх вызваліцеляў не згасае, перадаецца ад пакалення да пакалення. Яна беражліва захоўваецца ў сямейных альбомах, на жоўклых ваенных дакументах, глядзіць на нас вачамі герояў вызвалення са стэндаў ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава, са старонак кніг і артыкулаў, якія знаходзяцца ў цэнтральнай бібліятэцы.

Вызваленне Кобрына, раёна мела вялікае стратэгічнае і аператыўнае значэнне. Яно стварала спрыяльныя ўмовы для вызвалення Брэста і выйсця на дзяржаўную мяжу.

… Досвіткам 23 чэрвеня 1944 г. пачалася аперацыя па вызваленню Беларусі пад кодавай назвай "Баграціён". 3 ліпеня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была вызвалена сталіца нашай рэспублікі Мінск. Зараз гэты дзень адзначаецца як Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Падчас Люблін-Брэсцкай аперацыі 20 ліпеня 1944 г. войскамі I Беларускага фронта быў вызвалены г. Кобрын.

… Фронт набліжаўся да Кобрына. У сувязі з гэтым фашысты вырашылі стварыць тут магутныя ўмацаванні і надоўга затрымаць рух Чырвонай Арміі.

З мая 1944 г. сталі майстравацца доты ў горадзе і на подступах да яго. На паўднёвую ўскраіну горада было сагнана амаль усё гарадское насельніцтва капаць процітанкавыя равы. Да Кобрына часткі 61-й Арміі, якая дзейнічала ў складзе 1 Беларускага фронта, падыйшлі ўвечары 19 ліпеня 1944 г. Перад імі была пастаўлена задача: не наносячы пашкоджанняў гораду, узяць яго з ходу, адным ударам. У баях за горад мужна змагаліся воіны 12 гвардзейскай Пінскай Чырванасцяжнай і 212 Крычаўскай стралковых дывізій. Досвіткам 20 ліпеня рота лейтэнанта Ахмедшына захапіла плацдарм на левым беразе Мухаўца. Уварваліся ў горад падраздзяленні 29-го і 37-го гвардзейскіх стралковых палкоў.

Нягледзячы на лютае супраціўленне праціўніка, раніцай 20 ліпеня Кобрын быў вызвалены. За паспяховыя баявыя дзеянні па вызваленні Кобрына 12-ці часцям 61-й Арміі, якія праславіліся ў баях за вызваленне горада, было прысвоена ганаровае найменне "кобрынскіх".

Вызваліцелі ўбачылі паўразбураны, амаль пусты горад. І нядзіўна - фашысты знішчылі толькі ў горадзе звыш 8 тысяч чалавек. У гады вайны ў горадзе і раёне загінула больш 12 тысяч насельніцтва.

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину