У акардэона цікавая і доўгая гісторыя. Яго будучы гаспадар, кулямётчык, з вызваленчымі баямі ў складзе 122-га палка I Украінскага фронту ў час Вялікай Айчыннай вайны прайшоў паў-Еўропы. А набыў інструмент наш зямляк у 1945 годзе ў Аўстрыі на добрую памяць аб тых цяжкіх часах.
- Любімая мая песня - "Кацюша". Як заспяваю яе на
якой-небудзь урачыстасці, адразу ж успамінаю выпадак у студзені 1945 года,
калі ў час Вісла-Одэрскай аперацыі ў Польшчы перад намі стаяла задача выбіць
немцаў з умацаваных раёнаў. Выстраіліся на пазіцыі "кацюшы" і нанеслі такі
моцны ўдар, што потым ужо было і не зразумець, якая ў немцаў была тэхніка і
колькі было жывой сілы. Усё было знішчана ўшчэнт, - узгадвае ветэран.
Рыгор Вышынскі з сумам успамінае, што яго напарнік, першы нумар кулямётнага
разліку Кірыл Мірны, так і не дачакаўся Перамогі, загінуў ад выбуху варожага
снарада. А нашага земляка выратавала ад смерці армейская каска...
Пасля заканчэння вайны Рыгор Герасімавіч працаваў на Грушаўскай машынна-трактарнай станцыі механізатарам-меліяратарам, разам з жонкай Надзеяй выхаваў дзвюх дачок, дачакаўся чацвярых унукаў і праўнука Аляксандра, які, дарэчы, сёлета плануе згуляць вяселле.
У сакавіку ветэран адзначыў сваё 90-годдзе. Нягледзячы на значны ўзрост душа ў яго заўсёды маладая. Любіць працу, добрую песню і шчырасць.
Мельнік, Р. Рыгор Вышынскі : “Пакуль душа спявае…” / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2015. – 25 сакавіка. - С. 4. 90-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай Рыгор Герасімавіч Вышынскі з Грушава прайшоў паў-Еўропы ў складзе 122-га палка 1-га Украінскага фронту ў якасці кулямётчыка і з... акардэонам.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.