Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Пераправа, пераправа… 

Майсей Шчарбацэвіч быў мабілізаваны ў Савецкую Армію пасля вызвалення Кобрыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падмаскоўны горад Кіраў стаў базай запаснога палка, дзе ён праходзіў паскораны курс вайсковай падрыхтоўкі. У саставе палка кулямётчык Шчарбацэвіч быў накіраваны ў Адэсу, дзе іх чакалі пагрузка на карабель і шлях праз Чорнае мора ў Румынію. Пасля выгрузкі ў порце Канстанцы пешым ходам накіраваліся ў Венгрыю.

Зразумела, што рухаліся да фронту. Гэта ведалі і разумелі ўсе. Да таго ж у Венгрыі прайшлі навучанне вядзенню баявых дзеянняў ва ўмовах, набліжаных да франтавых. Пераадолеўшы пешым парадкам Альпы, дагналі нашы войскі ў Чэхаславакіі, уліліся ў састаў Другога Украінскага фронту. Яго злучэнні ўзялі накірунак на Аўстрыю.

Наперадзе нашых войск была пагранічная з Аўстрыяй рака Марава. Вод- ная перашкода мела моцную абарону, якую неабходна было зламаць, завалодаць процілеглым берагам і развіваць наступленне па вызваленню Аустрыі.
Пры фарсіраванні Маравы кулямётчык Майсей Шчарбацэвіч вёў амаль бесперапынны агонь. Нямала салдат палягло ў гэтым баі, але водны рубеж быў адолены, падраздзяленні палка замацаваліся на адваяваным плацдарме, а раніцай пайшлі ў атаку. Тры дні полк вёў бесперапынныя баі на тэрыторыі Аўстрыі. Храбра змагаўся з ворагамі і баец Шчарбацэвіч. У адным з баёў быў паранены, трапіў у шпітапь. Лячэнне доўжылася цэлых пяць месяцаў. За рашучыя дзеянні пры вызваленні Аўстрыі Майсей Шчарбацэвіч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Пасля вылячэння ў шпіталі Майсей Іванавіч быў дэмабілізаваны і вярнуўся ў родную Закросніцу, увесь пасляваенны час працаваў у сельгасвытворчасці – у будаўнічай брыгадзе, загадваў фермай.

I зараз ветэран, інвалід другой групы тупае па меры сіл на ўласнай гаспадарцы, хоць усё больш даюць аб сабе франтавыя раненні.

Пянко, А. Пераправа, пераправа… / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. – 2001. – 8 мая. – С. 2. Ветэран вайны Майсей Іванавіч Шчарбацэвіч з Закросніцы быў куляметчыкам у саставе 2-га Украінскага фронту, пры вызваленні Аўстрыі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин