Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Слава вам, жанчыны!

У гэты дзень святочна ўпрыгожаная зала раённага Дома культуры гасцінна расчыніла свае дзверы для дарагіх гасцей - жанчын Кобрыншчыны, якія ў суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны ў радах арміі і партызанскіх атрадах грамілі ворага, набліжаючы светлы і радасны дзень Перамогі.

Смелыя і адважныя разведчыцы, мужныя і знаходлівыя сувязныя партызанскіх атрадаў, медыцынскія сёстры, урачы, сувязісткі з баявымі ўзнагародамі на грудзях прыйшлі на вечар ушаноўвання жанчын-ветэранаў Вялікай Айчынай, каб расказаць аб тых цяжкіх гадах, аб слаўных перамогах, аб поспехах у мірнай працы.

Ад імя бюро раённага камітэта партыі, выканкомаў раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных з цёплымі словамі прывітання да прысутных звярнуўся першы сакратар РК КПБ А. М. Старавойтаў.

— Жанчына і вайна... Здавалаюя б, цяжка сумясціць гэтыя два паняцці. Але іменна вы, - гаворыць т. Старавойтаў, - разам з мужчынамі, не уступаючы ім у адвазе, гераічна змагаліся з фашысцкімі захопнікамі. У адным страі з мужамі і сынамі пад ваеннай навальніцай стаялі непахісна сувязныя партызанскіх атрадаў А. Е. Зуброва, М. К. Карпук, М. В. Статкевіч, М. П. Марціноўская, медыцынскія сёстры А. В. Герасімава, З. Я. Макулава, Л. К. Пячонкіна і многія іншыя. За кожнай з іх - салдацкая слава і баявыя справы, бяссонныя ночы і кровапралітныя баі, радасць поспехаў і перамог. Можна назваць дзесяткі жанчын таго легендарнага часу. I як у крыштальных гранях зазіхацяць у яркім святле іх жыццё, справы, імкненні і здзяйсненні. Яны, гэтыя справы, сёння напоўнены новым, больш глыбокім і шматзначным зместам і выклікаюць законную гордасць і радасць за зробленае ветэранамі вайны.

Сардэчнае дзякуй вам за гэта і нізкі паклон, дарагія жанчыны! Шмат імён жанчын называлася ў гэты вечар. Цёплыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас М. I Шаўчук, В. В. Міжэўскай, Е. М. Бернікавай К. Д. Рабчынскай, Т. I. Самцовай, В. Р. Якімчук М. М. Міхалюк, Н. Я Алесік, Р.У. Жук і многіх іншых.

Мы схіляем калені перад вамі і гаворым вялікае дзякуй за тое, што вы змагаліся за наша светлае сучаснае - звяртаецца да ўдзельніц вайны сакратар камсамольскай арганізацыі масласырзавода Мікалай Кудзіновіч. - Нам вельмі дарагія вашы маршчыны, пасівелыя валасы, нам зразумелы вашы слёзы ля брацкіх магіл. I наш абавязак, абавязак моладзі раёна акружыць вас яшчэ большым клопатам, асаблівай увагай, даказаць вам сваю вернасць самаадданай ударнай працай.

Сваімі ўспамінамі аб грозных днях Айчыннай вайны падзяліліся слаўныя франтавічкі М. В. Запарошчанка, А. I. Беразнёва, П. I. Андрайчук, З.Я. Макулава, З.М. Траццякова. Іх расказы змяняліся выступленнямі ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці РДК. З вялікім пачуццём удзельнікі вечара спявалі ўсімі любімую рускую «Кацюшу».

Жанчын-ветэранаў вайны віншавалі сакратар партарганізацыі рамонтнага завода В.С. Емяльяна, рабочы інструментальнага завода Аляксандр Валасюк, вучань СШ № 4 Сцяпан Шышко, старшыня раённага Савета ветэранаў Г.А. Іваннікаў і іншыя ленінцы.

Цёплым словам і пажаданнем не было канца. I вельмі дарэчы ў заключэнні вечара прагучалі вершы, прысвечаныя жанчыне:

Отважная в битве,
Горячая в споре,
Правдивая в дружбе,
Крутая в борьбе,
Сердитая в песне
И стойкая в горе,
Советская женщина,
Слава тебе!

Акімава, В. Слава вам, жанчыны! / А. Акімава // Камуністычная праца. – 1975. – 24 красавіка. Аб жанчынах Кобрыншчыны, якія ў суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны ў радах арміі і партызанскіх атрадах грамілі ворага, набліжаючы светлы і радасны дзень Перамогі.

Популярные материалы



Названия статей

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину