Гiсторыя вёскi Кiвацiчы, што на Кобрыншчыне, i славуты кiвацiцкi
некропаль
Пiсьмовыя звесткi пра маёнтак, уладанне М.Паца ý вёсцы Кiвацiчы,
датуюцца 1528 годам. У 1567 годзе гаспадаром маёнтка Кiвацiчы быý
Дамiнiк Пац, падкаморый брэсцкi, якi «ставил почту с имъений своихъ – съ
Кивачичъ и других, ставил коней збройно».
У 1610 годзе на сродкi Мiкалая i Соф'i Пацаý быý пабудаваны з дрэва касцёл Святых Апосталаý Пятра i Паýла. З пiсьмовых звестак вядома i тое, што ý 1671 годзе ý склад маёнтка Кiвацiчы ýваходзiлi суседнiя вёскi Свiшчы i Заверша. Летам 1798 года драýляны касцёл Пятра i Паýла згарэý ад маланкi. I на сёння няма нiдзе звестак як ён выглядаý.
Колокольня костела святого Петра и Павла
Сама сядзiба ýладальнiкаý маёнтка Кiвацiчы была праз дарогу ад касцёла, на невялiкiм пагорку. 3 1795 года Кiвацiчы ý складзе Расейскай iмперыi. Пасля Пацаý маёнтак набыý нехта Мержаеýскi. Менавiта ý гэты час з суседняй Алiзараýшчыны (1845 г.) была перавезена драýляная пабудова i узведзены новы касцёл, якi таксама нaciý назву Святых Апосталаý Пятра i Паýла (на тым жа месцы).
У 1890 годзе сяло Кiвацiчы, хутар, разам з фальваркам Свiшчы, Заверша,
Дзевяткi налiчвалi 1882 дзесяцiны зямлi. А гаспадыня ýсяго гэтага –
нехта I.Багуслаýская. У гэты час у Кiвацiчах народнае вучылiшча, дзе
навучалiся каля сотнi вучняý.
Перад Першай Сусветнай вайной сядзiбу купляюць Шадурскiя, знакамiты i
багаты шляхецкi род на нашых землях. 3 1921 года Кiвацiчы ý складзе
Польшчы.
Вядома, што ý 1932 годзе ý Кiвацiчах была адкрыта публiчная бiблiятэка, дзе былi кнiгi i не толькi на польскай мове. Працавала школа, вячэрнiя курсы, чытальня, тэатральны i харавы гурток. У школу раз у тыдзень прыходзiý праваслаýны святар i на рускай мове чытаý Закон Божы.
У 1940 годзе iснавалi Старыя Кiвацiчы, Новыя Кiвацiчы, пасёлак Кiвацiчы i былы маёнтак Кiвацiчы. Усяго каля 300 жыхароý. На 1.01.1999 г. у Кiвацiчах 22 двары i 48 жыхароý.
На сёння (2013 г.) пяць хат i ý трох хатах дажываюць свой век людзi сталага ýзросту. Пасля калгасу, затым птушкафабрыкi, два гады таму гэтыя землi прыдбаý нехта пан Кшыстаý, якi збiраецца будаваць тут вялiкую свiнаферму. А Кiвацiчы сталi нiчыйнымi…
Але прайсцi проста так ля ýжо лiчы знiклай вёскi не атрымаецца. У апошнюю вайну ад запальнай кулi згарэý апошнi касцёл, але засталася званiца i цiкавы некропаль. Са званiцы ý 90-ыя зрабiлi невялiкую каплiцу, а вось некропаль бударажыць фантазiю.
Каталiцкае пахаванне займае не менш двух гектараý. На пясчаным пагорку ля касцёла, вiдаць, першыя пахаваннi вялiся ýжо 3 17 стагоддзя. На сёння захавалiся пахаваннi, адзначаныя другой паловай 19 стагоддзя. Уладальнiкаý Кiвацiч i суседнiх маёнткаý хавалi ý сямейных склепах, ставячы надмагiльны камень, хто просты, а хто са скульптурамi i з ажурнымi крыжамi.
Апошнi прытулак тут знайшлi прадстаýнiкi шляхецкiх родаý: Шпакоýскiх, Xapxoýcкix, Бялiнскiх, Бабiнскiх, Антанiна Крукоýская, Марыя i Гелена Русадоýская, Мультаны i Страмiнскiя.
Мясцовыя казалi, што да апошняй вайны кiвацiцкi пагост даглядалi сваякi
i прыслуга. Раслi кветкi, падкошвалася трава, дарожкi былi вылажаны
бутавым каменнем, была агароджа. Дрэý не было зусiм. Ля многiх магiл
стаялi лаýкi. Нiводная скульптура-надмагiлле не паýтаралася. Большасць з
ix былi чыгунныя, многiя з каменню i меднага лiста. Быý i мармур.
Але пасля вайны некропаль (склепы) раскапалi. Мясцовыя. Шукалi золата.
Знiкла шмат надмагiлляý. Усё зарасло травой i кустарнiкам.
Склеп сям'i апошнiх уладальнiкаý маёнтка Мультанаý – паýразбураны. Замест скульптуры (вiдаць украдзена) – бяроза, з ствалом незвычайнай формы. Сумна i балюча.
Чэрвень 2013 г.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.