Літвінкi. Нічым не прыкметнае месца са 160-ці тaкix жа
паселішчаў у Кобрынскім раёне, што на Берасцейшыне. І няма aнiякай легенды аб
назве гэтай вёскі, карані якой – у часах Вялікага Княства Літоўcкaгa. Але
дакладна вядома, што Літвінкi – радзіма вядомага беларускага гісторыка Л.Р.
Казлова. I тое - нямала! Першыя пісьмовыя звесткі аб гэтай вёсцы датуюцца 1563
годам. Тады ў сяле было толькi 19 двароў. А каля сяла знаходзіўся засценак з 60
маргамі (1 мрг = 0,71 га) зямлі, якімі валодаў нехта Твароўскі.
Ёсць
звесткі, што у 1712 годзе па 6 валокаў (1 валока = 21 га) зямлі ў Літвінках
валодалі Ядоўскі i Пачобут (гістарычных звестак аб гэтых прозвішчах не icнye). А
вось у 1744 годзе вялікі князь Лiтoўcкi i кароль Польскі Аўгуст на чыншавай
аснове (чынш - натуральны i грашовы збор) выдаў прывілей на 12 валокаў зямлі
татарам Шахану i Саанне Абрамавым. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе
Літвінкі ў складзе Расейскай імперыі. Двароў у Літвінках ужо 30, а жыхароў -
340. Ёсць народнае вучылішча, у якім навучаецца 30 хлопчыкаў i дзяўчынак.
У больш позні час, гэта 1890 год, уладальнікам вёскі
з’яўляўся нехта І. Мальчук, які меў 63 дзесяціны зямлі (1 дзесяціна -
1.09 га). А ва ўладальнікаў 30 двароў было 548 дзесяцін, у сярэднім па
17 на кожнага. У гэтыя часы, а дакладна з 1841 года, побач з вёскай
нaбывae росквіт адноўлены маёнтак. Уладальнік яго - вядомы магнат Пётр
Шадурскі. У яго ўладаннi 1421 дзесяцін зямлі. А ў вёсцы амаль 50 двароў.
Ёсць хлебазапасная крама, народнае вучылішча.
Каля Літвінак фармуецца i другі двор – сям’я з 10 чалавек Ю.
Паразоўскага. На пачатак 20 ст. у вёсцы пражывала каля 500 жыхароў...Але
вернемся ва ўладанне Шадурскіх канца 19 ст. Паводле інвентару таго часу,
сядзіба Шадурскіх уключала просты драўляны дом з 4-х пакояў, кухні i
сенцаў. У доме было некалькі кахляных печак. Дах быў накрыты гонтай.
Яшчэ сядзіба уключала дом з 3-х пакояў, кладоўкі, кухні i сенцаў. Быў
фальваркавы дом i вялізны гаспадарчы двор, дзе былі дзве клеці, пабудова
пад сена i салому, кароўнік i стайня. Меўся млын (ветраны), яго чамусьці
называлі танчаніцай. Ля млыну стаялі яшчэ 2 клеці, малатарня з конным
прывадам i пабудова пад зерне (спачатку снапы). Была глінабітная
вінакурня, з прыёмнікам віна i сушылкай для соладу. У сыраварні варылі
смачныя сыры да доўгага захавання. У двары была лазня i тры калодзежы.
Адзін з іх нават з ветранай помпай, якая гнала ваду.
У пазнейшыя часы гаспадар, нашчадак Шадурскага, будуе новы дом, ужо
каменны, з ганкам на двух слупах. А навокал быў рукатворны парк на
плошчы 1 гектар, з уязной алеяй каля 5 метраў шырынёй. Была копанка з
рыбай, з мосцікамі і альтанкамі вакол. Мясціны тут нізкія, таму побач з
алеяй быў выкапаны канал, які выконваў вадарэгулюючую функцыю.
Паводле таго ж інвентару: кожны селянін, менавіта ixнi двор, з зямлі
паноў плаціў чынш. Сярэдні ўраджай зерня быў каля 12 ц/га (экалагічна
чыстага зерня). Людскi скот (коней і валоў) пасвілі на спецыяльна
адведзеных землях (сервітутах). Будматэрыял на рамонт i пабудову
адпускаўся з панскага лесу (ў большасці без аплаты).
Павіннасці сялянаў: прыгон да пана ў тыдзень, з двара: 3 дні са збруёй
(конь або вол) альбо без. Дадатковая павіннасць: пачынка дарог, грэблі,
млыноў - колькі патрэбна (так званая шараварка). Варта - па чарзе.
Начныя паплаўнічыя абіраліся па чарзе (пасвілі коней i валоў). Зборы:
штогод ceлянiн павінен аддаць у двор 15 яек i палову мёду (хто меў вуллі).
Грашовыя павіннасці: за дадатковую дзесяціну (больш 4 га) на год па 3
рублі срэбра. Звыш таго: выплата дзяржаўных падаткаў; калі ты млынар -
то пану патрэбна выкарміць вепрука i малоць бясплатна дваравы хлеб. За
лекара сяляне плацілі па раскладцы. Узрост работнікаў - ад 12 да 60
гадоў. Шадурскія валодалі яшчэ Кляшчамi i Ластаўкамі, а пазней i
Літвіновым, якое было куплена пасля падзей 1863 года, калі сядзібу
былога ўладальніка Браніслава Гутоўскага за ўдзел у паўстанні супраць
цара той жа цар i канфіскаваў у прыбытак дзяржаве.
Некалькі слоў аб былым дрэвастоі Літвінскага i Літвіноўскага паркаў.
Гэта клён, ліпа, дуб, ясень, адзінкавыя елкі i белая акацыя. Былі i
рэдкія дрэвы: ліпа са ЗШA, вярба белая, глог, спірэя, сасна, туя... Што
засталося з гэтага багацця i харашыні? Амаль нічога! Адное запусценне! У
1948 годзе калгас яшчэ складаваў зерне ў панскіх клецях. А затым, у 70-я
гады, пры старшыні Масько (на сёння яшчэ жывы) цагляную клець расклалі і
перанеслі у Батчы. Панскі каменны дом «знік» у ваенным віхуры. Парк
здзічэў, копанка зарасла кустоўем i травой. За сасновым ляском, калі
icцi з Літвінак да чыгункі, на пагорку былі старыя могілкі. Ім мо гадоў
200 было. Значыліся яны рэдкімі камянямі з надпiсамі. Але калі вялі
калгаснае будаўніцтва, з таго пагорку бралі пясок. На месцы сядзібы
Шадурскіх у Літвінова - племгаспадарка. А дзе так званыя «польскія
пахаванні» ў Ластаўках - дык няма слоў, каб аб іх гаварыць.
Пахавальныя скляпы Шадурскіх разбітыя i разрабаваныя. Чалавечыя косці i
дамавіны даўно сталі пылам. А самі могілкі зараслі дзікім лесам i
непраходным хмызняком. I ніхто туды ўжо не ходзіць.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.