У парэформеннай Беларусі частымі былі сутыкненні сялян з
мясцовымі ўладамі. Пераважна яны ўзнікалі як аграрная
барацьба сялян і з'яўляліся самаабаронай, адказам на дзеянні
ўлад. Яскравым прыкладам такіх хваляванняў стала
выступление ў 1874 г. сялян Гарадзецкай воласці Кобрынскага
павета. Яно адбылося ў адказ на спагнанне штрафу за
самавольны выпас жывёлы на спрэчным з памешчыкам П.Штэрам
выгане.
Спрэчны балотна-лугавы ўчастак зямлі (каля 3 тыс. дзесяцін)
здаўна служыў сялянам вёсак Дашэвічы, Аніскавічы,
Чалішчавічы, Дубіны, Старадубцы, Вацэвічы, Мелянкова,
Савілі месцам выпасу жывёлы. У час работы праверачнай
камісіі (займаліся праверкай і выпраўленнем устаўных
грамат, складаннем выкупных актаў) сялянам было прапанавана
яго выкупіць. Аднак з гэтым яны не пагадзіліся і пачалі ў
пачатку 1870-х гадоў зямельную спрэчку з памешчыкам.
Спрэчка была вырашана ўладамі на карысць апошняга.
Тым не менш сяляне працягвалі самавольна карыстацца
ўчасткам, за што ў 1874 г. міравы суддзя прыгаварыў іх да
грашовага штрафу ў суме 1643 рублі. 23 верасня для
спагнання штрафу прыбыў судовы прыстаў Крачкевіч. Сяляне
наадрэз адмовіліся выплаціць грошы і заявілі, што ні ў якім
разе не дапусцяць продажу жывёлы.
З кожным днём становішча ўсё болын абвастралася. У такіх
умовах судовы прыстаў быў вымушаны звярнуцца па дапамогу
да паліцыі. 7 лістапада ў яго распараджэнне было накіравана
болып за 200 паліцэйскіх. Але сяляне, пераходзячы з адной вёскі ў другую,
не дапусцілі іх да вопісу маёмасці.
Усе захады ўлад, скіраваныя на ўціхамірванне сялян,
аказаліся безвыніковыя. Таму паводле распараджэння
гродзенскага губернатара Я.А.Зурава ў «мяцежныя» вёскі 15
лістапада былі ўведзены з роты 104га Усцюжскага пяхотнага
палка на чале з падпалкоўнікам Кудароўскім. Аднак,
нягледзячы на падтрымку вайскоўцаў, прыставу ўдалося
апісаць жывёлу толькі ў 9 гаспадароў. Не падзейнічалі на
сялян нават арышт і зняволенне ў кобрынскі астрог найболып
актыўных удзельнікаў выступлення — сялян вёскі Чалішчавічы
Мікалая Гапелюка, Рыгора і Аляксандра Чэрнікаў. Сітуацыя
ўскладнілася настолькі, што ўлады накіравалі на месца падзей
яшчэ з роты салдат.
Напружанасць барацьбы прымусіла ўмяшацца ў канфлікт
губернатара. 24 лістапада ён прыбыў у Дашэвічы, дзе яго ўжо
чакалі камандзір палка, начальнік жандарскага ўпраўлення
Кобрынскага і Пружанскага паветаў, павятовы спраўнік, іншыя
службовыя асобы. Губернатар заклікаў сялян добраахвотна
заплаціць штраф, але тыя катэгарычна адмовіліся гэта зрабіць.
Тады было загадана пачаць вопіс сялянскай маёмасці.
Адчуваючы сваё бяссілле, сяляне скарыліся. Пад вечар 26
лістапада яны ўнеслі грошы, арышт з іх маёмасці быў зняты.
У.П.Крук.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.