Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: В составе Российской империи

Лёсам звязаны з Кобрыншчынай

Грыбаедаў Аляксандр Сяргеевіч (15.1.1795, паводле іншых крыніц 1790 Масква — 11.2.1829). Расійскі пісьменнік і дыпламат. Byчыўся ў Маскоўскім універсітэце, 3 1812 г служыў у арміі (1813-1816 гг. у Кобрыне і Брэсце). 3 1816 г. у Пецярбургу, дзе сябраваў з А.С.Пушкіным. Шырокую вядомасць прынесла яму камедыя «Гора ад розуму» (напісанаў 1822-1824, выдадзена ў 1833). У 1828 г. адпраўлены паслом у Персію, дзе загінуў ад рук фанатыкаў.

Малахоўскi Уладзіслаў Юльянавіч (1827, былы маёнтак Мацы Кобрынскага павета, зараз Кобрынскі раён — 7.10.1900), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Закончыў Свіслацкую гімназію, Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін. Адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К. Каліноўскага. З чэрвеня 1863 г. уваходзіў у склад Адцзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, потым Выканаўчага аддзела Літвы. У лютым — сакавіку, чэрвені — жніўні 1863 г. паўстанцкі начальнік Вільні. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля і воля». Са жніўня 1863 г. за мяжой на нелегальным становішчы, выехаў у Пецярбург, потым у Кёнігсберг, дзе быў прадстаўніком Каліноўскага, удзельнічаў у выданні газеты «Глос з Літвы», займаўся закупкай і дастаўкай зброі для паўстанцаў. 3 1866 г. жыў у Англіі пад прозвішчам Леон Варнэрке. Набыў шырокую вядомасць шэрагам вынаходак у галіне фотатэхнікі, у 1875 г. сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака». У 1880-я гады некалькі разоў пабываў у Расіі, у т.л. у Маскве і Пецярбургу, удзельнічаў у фотавыстаўках, у заснаванні секцыі фатаграфіі Paсійскага імператарскага тэхнічнага таварыства. Апошнія гады жыў у Жэневе.

Генадзь Кісялёў, Вячаслаў Шалькевіч.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн 1999 Т 5 С. 57.

Мiцкевiч Юльян Аляксандр (1801 -16.11.1871), юрыст, прафесар права. Малодшы брат паэта Адама Міцкевіча. Нарадзіўся ў Навагрудку. Закончыў юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта. У час студэнцтва актыўна дзейнічаў у таварыстве філарэтаў, за што быў арыштаваны і ў лістападзе 1823 — красавіку 1824 гг. адбываў зняволенне ў кляштары францысканцаў у Вільні. У 1826 г. узнагароджаны як лепшы студэнт, атрымаў ступень магістра абодвух правоў. 3 1828 г. працаваў настаўнікам у Крамянецкім ліцэі на Валыні, прафесар рымскага права ва універсітэтах св. Уладзіміра ў Кіеве (з 1835) і ў Харкаве (3 1840).

У 1857 г. купіў маёнтак Губерня пад Кобрынам, дзе жыў з сям'ёй пасля выхаду ў адстаўку (прыкладна з 1859). Тут ён у перапынках паміж гаспадарчымі справавамі рыхтаваў да друку навуковыя працы «Энцыклапедыя права» і «Курс рымскага права». За гады жыцця на Кобрыншчыне сям'ю Міцкевічаў неаднойчы наведвалі пляменнікі — дзеці Адама Міцкевіча — Уладзіслаў (упершыню наведаў Кобрын у 1861), Марыя (у 1862), пазней - Юзаф.

У Кобрыне на старадаўніх могілках каля Петра-Паўлаўскай царквы захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў. Тут апрача Аляксандра пахаваны яго жонка Тэрэза і сын Францішак.

Радзевiч Марыя [2.2.1863, в. Пянюга Зэльвенскага раёна — 16(?).11.1944], польская пісьменніца, аўтар больш за 40 аповесцей і навел, прысвечаных жыццю палескай шляхты і сялянства, прыродзе і побыту простых людзей, а таксама настальгічнаму патрыятызму, ідэалізацыі патрыярхальнага мінулага. Большую частку жыцця правяла ў маёнтку Грушава (Кобрынскі павет), дзе пісала свае творы, якія друкаваліся ў Варшаве.

Траўгут Рамуальд Людвікавіч (16.1.1826, в. Шастакова Камянецкага раёна — 5.8.1864), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 — 1864 гг. у Полыичы, Літве і Беларусі. Падпалкоўнік расійскай арміі (1845 — 1862), удзельнік Крымскай вайны 1853-1856 гг. з 1862 г. жыў у маёнтку Востраў Кобрынскага павета. У красавіку 1863 г. узначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад, які дзейнічаў на Палессі, быў цяжка паранены. Апынуўшыся ў Варшаве, прадстаўляў інтарэсы паўстанцаў за мяжой (у Парыжы). Яму быў прысвоены чын генерала. Узначаліў у кастрычніку 1863 г. Нацыянальны ўрад у Варшаве і рэарганізаваную ім паўстанцкую армію. 30.3.1864 г. быў арыштаваны. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.

Шаўчэнка Тарас Рыгоравіч (25.2.1814 - 26.2.1861), украінскі паэт, мастак, рэвалюцыянер-дэмакрат. З 1829 г. быў прыгонным слугой — пакаёвым казачком — штабс-ротмістра лейб-гвардыі ўланскага палка Паўла Васільевіча Энгельгарта, які быў зяцем кобрынскага барона Рыгора Рыгоравіча Энгельгарта. У 1829 г. па дарозе з Алыпан у Вільню сям'я П.В.Энгельгарта з Тарасам Шаўчэнкам заязджала ў маёнтак Р.Р.Энгельгарта ў в. Кустовічы і некаторы час жыла там.